Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце

Да даведачных рэсурсаў у інтэрнеце адносяцца шматлікія энцыклапедычныя і даведачныя электронныя выданні і слоўнікі, размешчаныя ў “сусветнай павуціне” на шматлікіх серверах. Як правіла, усе гэтыя выданні былі папярэдне выпушчаны на кампакт-дысках, у прыватнасці на CD-ROM.

Да ліку найбольш аўтарытэтных адносяцца вядомыя электронныя энцыклапедыі універсальнага характару, такія як Britannica, якая з’яўляецца састаўной часткай спецыялізаванага партала Britannica.com, змяшчае больш за 72 тыс. артыкулаў са штогадовай актуалізацыяй, пошук можа весціся па любому слову з тэксту, артыкулы энцыклапедыі забяспечаны гіперспасылкамі, вынікі пошуку змяшчаюць указанні не толькі на артыкулы з самой энцыклапедыі, але і на адпаведныя запыту рэсурсы інтэрнета і публікацыі электронных перыядычных выданняў; Encarta (штогод выпускаецца кампаніяй Microsoft на СD-RОМ), яе віртуальны варыянт змя- шчае больш за 42 тыс. артыкулаў са штотыднёвым дапаўненнем новых, а таксама аўдыё- і відэафайлы.

У рускамоўнай частцы буйнейшым энцыклапедычным парталам не толькі Расіі, але і свету з’яўляецца партал Рубрыкон. У цяперашні час на яго старонках прадстаўлена звыш 50 найбольш вядомых расійскіх энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў. Сярод іх поўнае выданне «Большой советской энциклопедии» (1969–1979), выбарачныя артыкулы з «Энциклопедического словаря» Брокгауза и Эфрона (1890–1906), «Иллюстрированный энциклопедический словарь», «Малая медицинская энциклопедия», энциклопедические словари «История Отечества» и «Всемирная история», «Толковый словарь живого великорусского языка» Владимира Даля і інш. Усе крыніцы прадстаўлены ў паўнатэкставым выглядзе з пералікам ілюстрацый і прыартыкульных спісаў літаратуры. Унутраныя спасылкі паміж артыкуламі пераўтвораны ў гіпертэкставыя, што дазваляе лёгка пераходзіць ад аднаго артыкула да другога.

Мультыпарталам з’яўляецца сёння і сайт кампаніі «Кирилл и Мефодий», на якім прадстаўлены мегаэнцыклапедыя Кірыла і Мяфодзія, 15 галіновых і тэматычных энцыклапедый па музыцы, выяўленчым мастацтве, кіно, спорце і інш., а таксама даведнікі і слоўнікі па рускай і англійскай мовах. Універсальная энцыклапедыя ўключае больш за 80 000 артыкулаў і звыш 10 000 ілюстрацый. Убудаваныя пошукавыя механізмы партала забяспечваюць паўнатэкставы пошук па ўсіх артыкулах энцыклапедыі.

Групу віртуальных лінгвістычных слоўнікаў складаюць некалькі вельмі вядомых у свеце крыніц, сярод якіх поўны варыянт знакамітага Вэбстэраўскага тлумачальнага слоўніка і Тэзаўрус Ражэ. Першы слоўнік дазваляе атрымаць значэнне ўводзімага англійскага тэрміна з мноствам асаблівасцей і прыкладаў яго ўжывання, акрамя таго, дае магчымасць пра- слухоўвання знойдзенага як асноўнага тэрміна, так і яго вытворных. Тэзаўрус Ражэ прапаноўвае розныя варыянты англійскіх слоў, якія абазначаюць адзінае паняцце і звязаны з ім па сэнсе, з'яўляецца значным рэсурсам для прафесійных лінгвістаў і перакладчыкаў. Абедзве крыніцы вельмі лёгкія і хуткія ў выкарыстанні і наглядна дэманструюць перавагі электронных слоўнікаў над традыцыйнымі.

Вялікую групу электронных даведачных выданняў складаюць двухмоўныя слоўнікі. Прынцып работы з імі даволі просты: у спецыяльны радок уводзіцца тэрмін і пасля націску клавішы «Увод» праграма адразу выдае значэнне слова на іншай мове. Онлайн-перакладчыкі шырока прадстаўлены на серверах кампаній «Промт», Рамблер, Яндэкс, Мультытран і інш.

Сярод даведнікаў, якія ўяўляюць цікавасць для бібліятэч­ных спецыялістаў, шматлікая колькасць біяграфічных даведнікаў, даведнікаў тыпу “хто ёсць хто”. Сярод такіх даведнікаў на англійскай мове – даведнік на серверы Biografy, у якім адлюстраваны звесткі аб больш за 25 тыс. вядомых асобах, якія атрымалі прызнанне ў розных галінах дзейнасці, розных краінах і ў розныя эпохі – ад старажытнага свету да сучаснасці. На рускай мове прадстаўлены асабістыя даведнікі расійскіх палітыкаў, дзеячаў расійскай бібліятэчнай справы. У Беларусі такога ж роду звесткі прадстаўлены на серверы БелНЦМІ – “Хто ёсць хто ў медыцыне Беларусі”.

У беларускай частцы інтэрнета яшчэ не развіты гэты сегмент даведачных інфармацыйных рэсурсаў: няма электронных версій універсальных энцыклапедычных выданняў, беларускамоўных слоўнікаў, даведнікаў. Ёсць адзінкавыя прыклады тэматычных энцыклапедычных крыніц, даведачнай інфармацыі аб вытворцах тавараў і паслуг, даведачнай інфармацыі для турыстаў і даведнікаў персанальнага характару.

Акрамя пералічаных крыніц, трэба памятаць, што сам інтэрнет з'яўляецца гіганцкай энцыклапедыяй – шырокай крыніцай фактаграфічных і статыстычных даных. У ім ёсць магчымасці атрымаць звесткі аб раскладзе рэйсаў самалётаў і цягнікоў, цэнах на білеты, бягучых курсах валюты і інш. Для атрымання поўных і найноўшых звестак аб якой-небудзь арганізацыі аптымальнымі будуць зварот да сервера, які ўтрымлівае адрасную інфармацыю, выхад на «дамашнюю старонку» дадзенай арганізацыі і знаходжанне неабходных звестак.

З дапамогай інтэрнета можна выканаць фактаграфічныя запыты любой ступені складанасці нават у невялікіх бібліятэках.