- •Прадмова
- •Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
- •1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
- •Дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў
- •2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі
- •3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы
- •І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба
- •3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
- •4.1. Каталогі бібліятэкі
- •4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі
- •4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках
- •Пытанні і заданні
- •5.2. Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
- •5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў дбф бібліятэкі
- •5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
- •5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у дбф бібліятэкі
- •5.15. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі
- •Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні
- •6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі
- •7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей
- •7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей
- •Пытанні і заданні
- •Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне
- •8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій
- •Пытанні і заданні
- •Глва 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак
- •9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел V. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
Разам з тэндэнцыяй скарачэння выпуску бібліяграфічных дапаможнікаў у традыцыйнай папяровай форме доля бібліяграфічных рэсурсаў на электронных носьбітах расце. Электронныя бібліяграфічныя рэсурсы прадстаўлены базамі даных вядучых рэспубліканскіх бібліятэк, органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, абласных універсальных навуковых бібліятэк, бібліятэк ВНУ. Сёння большасць галіновых, тэматычных, краязнаўчых бібліяграфічных баз даных даступная ў межах лакальных сетак бібліятэк. Для доступу ў аддаленым рэжыме бібліятэкі ў першую чаргу прапанавалі свае электронныя каталогі. Так, онлайнавы доступ забяспечаны да каталогаў НББ, РНТБ, ЦНБ НАН РБ, БелСГБ, асобных бібліятэк ВНУ, якія выстаўлены ў інтэрнеце.
Лакальныя бібліяграфічныя базы даных, што генерыруюць бібліятэкі і органы НТІ краіны, разнастайныя па тэматыцы і ў асноўным адпавядаюць спецыялізацыі ў іх дзейнасці.
Так, НББ, акрамя электроннага каталога, які складаецца з лакальных баз даных «Кнігі», «Аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі», «Ноты», «Аўдыёвізуальныя матэрыялы», «Карты», «Перыядычныя выданні», «Рэдкая кніга», «Беларускі нацыянальны дакумент (рэтраспекцыя)» і інш., генерыруе і базы даных з аналітычным адлюстраваннем матэрыялаў. Сярод іх база даных «Артыкулы», якая ўключае бібліяграфічныя апісанні артыкулаў з беларускіх і расійскіх выданняў (часопісаў, выданняў з працягам), са зборнікаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў на беларускай і рускай мовах па грамадскіх і гуманітарных навуках. БД «Культура і мастацтва Беларусі» ўключае бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў са зборнікаў, часопісаў, газет, аўтарэфераты, неапублікаваныя дакументы, якія паступаюць у даведачна-інфармацыйны фонд аддзела навуковай інфармацыі па праблемах культуры з 1992 г. на беларускай, рускай і замежных мовах па ўсёй тэматыцы сферы культуры і мастацтва Беларусі. БД папаўняецца штодзённа і дае магчымасць атрымаць бягучую і рэтраспектыўную бібліяграфічную інфармацыю. Аддзел навуковай інфармацыі па культуры НББ з 1997 г. вя- дзе таксама БД «Неапублікаваныя дакументы па культуры і мастацтве», якая адлюстроўвае інфармацыю аб асноўных службовых матэрыялах Міністэрства культуры Беларусі, упраўленняў культуры, дакументацыі навукова-метадычных цэнтраў і ўстаноў культуры.
Навукова-бібліяграфічны аддзел НББ вядзе дзве БД: БД «Чарнобыль» фарміруецца з 1993 г. і ўключае звесткі аб асобных выданнях, артыкулах з перыядычнага друку, пры- свечаных праблемам аварыі на Чарнобыльскай АЭС; БД «Гісторыя Беларусі» ўключае інфармацыю аб друкаванай прадукцыі па гісторыі Беларусі, незалежна ад месца выдання, мовы, віду выдання.
Аддзел рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў НББ таксама генерыруе некалькі бібліяграфічных БД: БД «Кніга Беларусі» вядзецца з 1994 г. і ўлічвае дакументы, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст. на замежных мовах (лацінскі шрыфт), якія захоўваюцца ў фондах вядучых бібліятэк Беларусі, СНД, Еўропы; БД «Гісторыя кніжнай культуры Падляшша» вядзецца з 1993 г. і ўлічвае асобныя выданні, артыкулы, картаграфічныя выданні адпаведнай тэматыкі; БД «Радзівіліяна» вядзецца з 1997 г. і ўключае звесткі аб кнігазборах княжацкага роду Радзівілаў у Нясвіжы, якія захоўваюцца ў фондах вядучых бібліятэк Беларусі, СНД, Еўропы.
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН РБ акрамя электроннага каталога, які змяшчае больш за 90 тыс. бібліяграфічных запісаў і складаецца з 4 лакальных БД, дыферэнцыраваных па відах выданняў, вядзе шэраг бібліяграфічных баз даных. Сярод іх – БД «Прырода Беларусі», якая генерыруецца з 1990 г. і змяшчае матэрыялы па пытаннях прыродакарыстання і аховы прыроды, рэльефе, клімаце, каштоўных выкапнях, прыродных водах і глебах, раслінным і жывёльным свеце Беларусі. БД уключае звесткі аб кнігах, артыкулах з серыяльных выданняў і тэматычных зборнікаў, аўтарэфератах дысертацый, матэрыялах канферэнцый, нарад, сімпозіумаў на рускай і беларускай мовах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Бібліяграфічны запіс, акрамя бібліяграфічнага апісання, уключае даведачныя анатацыі. БД «Беларускае мовазнаўства» адлюстроўвае розныя віды манаграфічных выданняў і аналітычныя матэрыялы па гісторыі і тэорыі беларускай мовы.
Каштоўнасць для навукоўцаў уяўляюць БД, якія непасрэдна адлюстроўваюць вынікі навукова-даследчай работы ў краіне: «Навука і навукова-даследчая работа ў Беларусі», «Навуковыя з'езды, канферэнцыі Беларусі», «Матэрыялы сімпозіумаў, з'ездаў, канферэнцый, сходаў з удзелам вучоных НАН Беларусі», «Выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі» (адлюстроўвае літаратуру аб дзейнасці НАН Беларусі), «Дзеячы беларускай навукі», а таксама паўнатэкставую БД «Біяграфіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі» і фактаграфічную БД «Біяграфістыка» (кароткія біяграфічныя звесткі аб вучоных НАН Беларусі).
РНТБ, акрамя электроннага каталога кніг і перыядычных выданняў, генерыруе базы даных па асобных праблемах навукі, тэхнікі, эканомікі, прамысловасці: БД «Эканоміка вытворчасці» вядзецца з 1996 г., з 2005 г. адлюстроўвае толькі артыкулы з часопісаў па розных аспектах эканамічнай дзейнасці; БД «Інавацыйная дзейнасць» генерыруецца з 2000 г. і ўключае ўсе віды дакументаў па пытаннях развіцця навукі, навукова-даследчай работы, інфарматызацыі; шэраг тэматычных БД («Гісторыя развіцця вынаходніцтва на Беларусі», «Энергазберажэнне», «Экалагічна чыстыя і бяспечныя тэхналогіі ў вытворчасці», «Перапрацоўка і выкарыстанне прамысловых і бытавых адыходаў», «Машыны і абсталяванне для санітарнай уборкі горада») уключаюць бібліяграфічнае апісанне ўсіх відаў выданняў і аналітычных матэрыялаў па адпаведнай тэматыцы; БД «Матэрыялы міжнародных выстаў» прадстаўляе бібліяграфічныя апісанні прыстэндавых матэрыялаў міжнародных выстаў, што адбываліся ў Мінску з 1993 г.
Рэспубліканская навукова-медыцынская бібліятэка вядзе, акрамя электроннага каталога, БД «Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Рэспублікі Беларусь», у якой з 1994 г. адлюстроўваюцца бібліяграфічныя апісанні кніг, аўтарэфератаў дысертацый, артыкулаў з часопісаў, зборнікаў; БД «Зводны каталог замежных перыядычных выданняў па медыцыне і сумежных галінах».
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка генерыруе БД “BelAL” (электронны каталог), які адлюстроўвае дакументны фонд БелСГБ з 1993 г. і складаецца з анатаваных бібліяграфічных запісаў на кнігі, брашуры, пераклады і іншыя асобна выдадзеныя дакументы, а таксама артыкулы са зборнікаў, перыядычных выданняў і выданняў, што працягваюцца, якія выйшлі на тэрыторыі Беларусі і прысвечаны пытанням сельскай гаспадаркі. Па сутнасці, нягледзячы на назву “электронны каталог”, БД уяўляе сабой агульнагаліновую нацыянальную бібліяграфію па сельскай гаспадарцы.
Прэзідэнцкая бібліятэка вядзе электронны каталог у выглядзе лакальных БД “Books” і “Serial”, у якіх адлюстроўваюцца кнігі і брашуры, а таксама перыядычныя выданні, што паступілі ў бібліятэку. Генерыруецца БД “Analytical catalog”, у якой даюцца аналітычныя апісанні са зборнікаў, кніг, серыяльных выданняў, што паступілі ў бібліятэку, хаця, безумоўна, назва самой БД не з’яўляецца карэктнай.
Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі, акрамя электроннага каталога на свой фонд, які складаецца з лакальных баз даных, што адлюстроўваюць асобныя віды выданняў, генерыруюць базы даных, дзе падаюцца аналітычныя матэрыялы (аналагі сістэматычнай картатэкі артыкулаў). Вядуць таксама краязнаўчыя БД.
Бібліятэкі ВНУ вядуць разнастайныя БД, сярод якіх звычайна БД прац супрацоўнікаў ВНУ. Акрамя таго, генерыруюцца і унікальныя прадукты. Напрыклад, бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў генерыруе БД “Standart”, якая адлюстроўвае бібліяграфічныя запісы міжнародных, рэспубліканскіх, нацыянальных стандартаў у галіне бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, выдавецкай, навукова-інфармацыйнай дзейнасці, музейнай і архіўнай справы; фарміруе БД “Christianstvo”, якая адлюстроўвае гісторыю хрысціянства ў Беларусі, багаслоўскую літаратуру, артыкулы з перыядычных праваслаўных выданняў і іншыя матэрыялы адпаведнай тэматыкі.
Такім чынам, базы даных, якія генерыруюцца бібліятэкамі і інфармацыйнымі органамі рэспублікі, у асноўным маюць бібліяграфічны характар; бібліяграфічныя запісы прадстаўлены бібліяграфічным апісаннем, ключавымі словамі і рэдка анатацыямі; айчынныя базы даных у асноўным адлюстроўваюць новыя паступленні ў фонды бібліятэк; побач з электроннымі каталогамі, якія адлюстроўваюць асобныя віды выданняў, развіваецца вытворчасць аналітычных бібліяграфічных баз даных; літаратура падаецца на рускай і беларускай мовах, таму што асноўны паток дакументаў у краіне прадстаўлены менавіта на гэтых мовах; актуалізацыя БД у большасці бібліятэк ажыццяўляецца па меры паступлення дакументаў. Такі параметр, як аб’ём, з’яўляецца самым дынамічным, таму колькасныя паказчыкі прыводзяцца на пачатак бягучага года. Самыя вялікія БД у НББ і БелСГБ, прычым самы вялікі аб’ём у электронных каталогаў. Сярод асноўных інфармацыйных паслуг, што ажыццяўляюцца на падставе БД, можна назваць бягучы і рэтраспектыўны пошук, падрыхтоўку і выданне бібліяграфічных дапаможнікаў як бягучых, так і рэтраспектыўных. Слаба развіваецца ў краіне вытворчасць электронных выданняў (і ў прыватнасці, кампакт-дыскаў) на падставе генерыруемых БД, хаця такая практыка ўжо маецца ў НББ, ЦНБ НАН РБ, БелСГБ.
Безумоўна, што фарміраванне баз даных – працэс бесперапынны. З цягам часу будуць з’яўляцца новыя БД у адпаведнасці з новымі патрэбнасцямі спажыўцоў. Але бібліятэкі пры выбары тэматыкі і віду БД павінны ўлічваць, што права на існаванне ўсё больш будзе мець тая інфармацыйная прадукцыя, якая з’яўляецца унікальнай, не мае аналагаў і таму каштоўная для карыстальнікаў; канвертуемай, сумяшчальнай у маштабах сукупных інфармацыйных рэсурсаў; даступнай для ўсяго грамадства, а не толькі для чытачоў дадзенай бібліятэкі.
Для забеспячэння паўнаты адказаў на паступаючыя запыты бібліятэкі, акрамя генерыравання ўласных бібліяграфічных БД, набываюць у свае ДБФ знешнія БД, як правіла, замежныя. Гэтым бібліятэка вырашае і такую задачу, як забеспячэнне доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў непасрэдна ў самой бібліятэцы, інтэграванне сусветных і нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў у адной кропцы доступу.
НББ пачала камплектавацца базамі даных на CD-ROM дысках з 1996 г. На цяперашні час іх у бібліятэцы налічваецца больш за 1 тыс. Сярод паўнатэкставых БД – базы даных па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, міжнародным заканадаўстве, а таксама БД агенцтваў “EBSCO”, “ProQuest”, выдавецтва Springer, якія змяшчаюць бібліяграфічную, рэфератыўную і паўнатэкставую інфармацыю па розных галінах ведаў з перыядычных выданняў. Сярод бібліяграфічных баз даных, якія набывае бібліятэка, бібліяграфічныя БД ЮНЕСКА, у прыватнасці БД дакументаў ЮНЕСКА, кумулятыўны паказальнік перакладаў, пачынаючы з 1979 г.; каталог Бібліятэкі Кангрэса ЗША (уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, серыяльных выданняў па ўсіх галінах ведаў, аўдыёвізуальных і картаграфічных матэрыялаў, нотных выданняў на ўсіх мовах у лацінскай транслітэрацыі з 1969 г. па 1992 г.); Нацыянальная бібліяграфія Італіі (ХV в. – 1997 г.); Нацыянальная бібліяграфія Іспаніі з XV в. па 2000 г.; Чэшскія кнігі, апублікаваныя ў ХХ ст.; Балгарскія кнігі; Бібліяграфія Бельгіі (1975–2000 гг.); Расійская нацыянальная бібліяграфія; базы даных ИНИОН «Социальные и гуманитарные науки» як політэматычнага характару, так і галіновыя выпускі; электронныя выданні навукова-інфармацыйнага цэнтра “Інфармкультура” Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі “Литература по культуре и искусству» (таксама політэматычныя і галіновыя электронныя выданні) і інш. Такім чынам, відавочна, што набываюцца БД універсальнага, а таксама сацыягуманітарнага зместу, што адпавядае ролі і месцу НББ у агульнарэспубліканскай інфармацыйнай сістэме.
Найбольш значных вынікаў у набыцці профільных замежных БД дасягнула БелСГБ. З мэтай забеспячэння доступу да замежных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэка вядзе актыўную міжнародную дзейнасць. Сёння бібліятэка атрымлівае каля 40 БД паўнатэкставага, рэфератыўнага і бібліяграфічнага характару (больш за 15 млн. запісаў), якія адлюстроўваюць сусветны дакументны паток па сельскай і лясной гаспадарцы, ахове навакольнага асяроддзя, землекарыстанні, біялогіі і іншых сумежных галінах ведаў. Сярод іх найбольш аўтарытэтныя БД “AGRIS”, “CAB Abstracts”, “AGRICOLA”, “AGROS” і інш.
Актыўную работу па набыцці знешніх БД профільнай тэматыкі праводзіць РНМБ. У ДБФ яна набывае БД на CD-ROM медыцынскай тэматыкі. Сярод іх БД “Medline”, якая рыхтуецца Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай ЗША і адлюстроўвае артыкулы ў галіне медыцыны, малекулярнай біялогіі і біяхіміі з 4200 часопісаў, што выдаюцца ў 70 краінах; БД “The complete year book collection – CD” («Поўны штогоднік практычнага ўрача») выдаецца Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай ЗША і змяшчае больш за 50 000 артыкулаў з рэфератамі і каментарыямі эксперта на англійскай мове з 1990 г. па 1995 г.; БД “Расійская медыцына”, якая ўяўляе сабой каталог Дзяржаўнай цэнтральнай навукова-медыцынскай бібліятэкі Расіі; БД “Кардыялогія” і інш.
Прыклады набыцця знешніх баз даных бібліятэкамі краіны можна працягваць. Але важна падкрэсліць агульныя тэндэнцыі ў набыцці бібліяграфічных рэсурсаў на электронных носьбітах. Кожная бібліятэка імкнецца набываць найбольш аўтарытэтныя крыніцы па профілі сваёй дзейнасці, якія б далі магчымасць доступу спажыўцам да максімальна поўнай інфармацыі па пэўных галінах ведаў; мелі міжнародны ахоп бібліяграфуемых дакументаў, у якіх мелася б магчымасць іх аператыўнага і пастаяннага набыцця з новымі папаўненнямі. Вялікая ўвага з боку бібліятэк краіны надаецца камплектаванню электроннымі бібліяграфічнымі крыніцамі, якія рыхтуюцца універсальнымі, шматгаліновымі, галіновымі расійскімі цэнтрамі інфармацыі і бібліятэкамі. Гэта выклікана тым, што іх базы даных маюць міжнародны характар, рыхтуюцца на рускай мове, існуюць трывалыя сувязі паміж ведамаснымі бібліятэкамі нашай краіны і Расіі, ёсць магчымасці атрымліваць расійскія БД на падставе ўзаемаабмену інфармацыйнымі прадуктамі.
Між тым маюцца і праблемы ў фарміраванні ДБФ гэтымі крыніцамі, якія звязаны з фінансава-эканамічнымі пытаннямі, неабходнасцю наладжвання інфармацыі ў краіне аб набываемых рознымі бібліятэкамі БД, неабходнасцю пастаяннага вывучэння інфармацыйнага рынку замежных БД, пастаўляемых на кампакт-дысках.