Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання

Існуюць два падыходы пры разглядзе тэхналогіі даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. Першы звязаны з вызначэннем дакладнай паслядоўнасці дзеянняў бібліёграфа ў працэсах даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, пераходаў ад адной крыніцы да другой пры выкананні розных відаў і падвідаў даведак. Складаюцца так званыя “жорсткія алгарытмы” рашэнняў. Але нельга алгарытмамі ахапіць усе варыянты запытаў і адказаў, акрамя таго, яны прывучаюць бібліёграфаў да шаблоннага мыслення, таму сёння яны больш карысныя для навучання спажыўцоў элементарным правілам пошуку па каталогах, картатэках, у тым ліку існуючых і ў электроннай форме.

Больш прадуктыўным лічыцца другі падыход, які арыентуе бібліёграфа на добрае веданне тэхналогіі абслугоўвання, крыніц пошуку. Для засваення другога падыходу мы і разгледзім яго больш падрабязна.

У тэхналогіі даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання вылучаюцца наступныя этапы выканання запытаў: прыём запыту; устанаўленне кола крыніц, неабходных для аптымальнага задавальнення запыту; пошук бібліяграфічнай (фактаграфічнай) інфармацыі; афармленне даведкі і рэгістрацыя яе ў журнале ўліку; выдача ці накіраванне яе абаненту. Кожны з гэтых этапаў уключае шэраг працэсаў і аперацый.

Першы этап – прыём запыту – складаецца з наступных працэсаў: фармулёўка і ўдакладненне запыту; вызначэнне прадмета пошуку, мэты запыту, іншых пошукавых прымет у залежнасці ад віду запыту і ўжо вядомай спажыўцу інфармацыі; складанне пошукавага прадпісання. Гэты этап выключна важны. Маладыя бібліёграфы звычайна неда- ацэньваюць яго; яны баяцца паказаць спажыўцу сваю неда­- сведчанасць, спадзяюцца на дапамогу калег, даведачных выданняў і, як вынік, павінны будуць дадаткова траціць час на паўторнае ўдакладненне прадмета пошуку. На гэтым этапе ў найбольшай ступені выяўляецца педагагічная сутнасць даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. У працэсе прыёму запыту паміж бібліёграфам і спажыўцом адбываецца размова; бібліёграф абавязкова павінен удакладніць тэму пошуку, змест інфармацыі, ступень неабходнай паўнаты, аператыўнасць атрымання адказу, ступень зробленага самастойнага пошуку, форму прадастаўлення неабходнай інфармацыі і інш. У залежнасці ад тыпу запыту вызначаюцца і іншыя звесткі, напрыклад, пры тэматычным бібліяграфічным запыце абавязкова вызначаюцца мэта запыту, храналагічныя, моўныя межы неабходных выданняў, што не патрэбна высвятляць пры прыёме адрасна-бібліяграфічнага запыту. На гэтым этапе бібліёграф вызначае таксама тып запыту. Магчыма фармалізацыя прыёму запыту з выкарыстаннем бланкаў (формаў) на запыт, якія забяспечваюць мінімальны якасны ўзровень прыёму запыту, тэхналагічна фармалізаванае фарміраванне пошукавага прадпісання ці пошукавага вобраза запыту (сукупнасць пошукавых прымет запыту) і яго наступнага задавальнення. На гэтым жа этапе ў неабходных выпадках бібліёграф ажыццяўляе знаёмства з тэмай, выкарыстоўваючы даведачныя, вучэбныя выданні, кансультацыі са спецыялістамі.

Другі этап – устанаўленне кола крыніц, неабходных для аптымальнага задавальнення запыту, – уключае наступныя працэсы: падбор крыніц, іх аналіз, вызначэнне паслядоўнасці іх прагляду. Малады бібліёграф спяшаецца пасля прыёму запыту да вядомых крыніц, вопытны бібліёграф спачатку ажыццяўляе пошук у думках, уяўляе яго змест і структуру. Існуюць дзесяткі відаў крыніц інфармацыі. Для паспяховага правядзення гэтага этапу бібліёграф павінен навучыцца аб’ядноўваць шматлікія крыніцы інфармацыі ў блокі, арыентуючыся на тыповыя пошукавыя прыметы. Прапануюцца пяць блокаў крыніц інфармацыі для выканання тыпавых бібліяграфічных даведак:

а) па змесце прадмета пошуку: поўнасцю супадаючыя з ім, больш шырокага зместу і больш вузкага (па адным ці некалькіх аспектах);

б) па якасным характары адбору дакументаў: выбіральныя ці поўныя;

в) па прадстаўленні дакументаў у храналогіі іх стварэння: новыя (бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі); усе ў комплексе (пастянна папаўняемыя каталогі і картатэкі, БД); рэтраспектыўныя;

г) па відах адлюстроўваемых дакументаў: друкаваныя, рукапісныя, аўдыёвізуальныя, электронныя і інш.;

д) па спосабе арганізацыі бібліяграфічнай інфармацыі ў крыніцы (па відах групоўкі бібліяграфічных запісаў, дапаможных паказальнікаў).

Крыніцы фактаграфічнага пошуку можна вызначыць па трох прыметах:

а) па прызначэнні: прамыя (даведачныя); ускосныя (рассеяныя, патрабуючыя выбарачнага прагляду разнародных тэкстаў);

б) па надзейнасці: найноўшыя аўтарытэтныя; устарэлыя;

в) па спосабе арганізацыі інфармацыі: арыентаваныя на аператыўны пошук (выданні з дэтальным зместам, дапаможнымі паказальнікамі, фармальнай групоўкай) ці патрабуючыя суцэльнага прагляду тэксту.

Важна мець на ўвазе і чытацкае прызначэнне крыніц: для дарослых і дзяцей, для спецыялістаў і неспецыялістаў.

Найбольшы поспех пошуку забяспечваюць непасрэднае веданне канкрэтных крыніц і тое, якое яны займаюць месца ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння грамадства. Але пры вызначэнні крыніц бібліёграфу павінен быць вядомы закон шматкратнага адлюстравання бібліяграфічнай інфармацыі, які забяспечвае запасныя варыянты падбору крыніц. Ён асабліва важны, калі лепшая крыніца па якіх-небудзь умовах недаступная для выкарыстання. Гэта значыць, што ў распараджэнні бібліёграфа, як правіла, маюцца некалькі крыніц, у рознай ступені перакрываючыя зместам адна другую. Але нельга імкнуцца да абмежавання колькасці крыніц пераважна агульнымі універсальнымі (каталогамі і картатэкамі, бягучымі дзяржаўнымі бібліяграфічнымі крыніцамі). Менавіта гэтую тэндэнцыю вызначаюць даследчыкі даведачна-біблія­графічнага абслугоўвання ў рабоце бібліёграфаў універсаль­ных бібліятэк пры выкананні тэматычных запытаў. Такую тэндэнцыю можна ацаніць як своеасаблівую “эканомію мыслення”, выкліканага ў значнай меры псіхалагічным ціскам пошуку ў прысутнасці спажыўца. Але гэта не зусім прафесійны падыход пры наяўнасці ў ДБФ канкрэтных спецыяльных крыніц, у большай ступені адпаведных запыту.

У канчатковым выніку пры адборы крыніц неабходна кіравацца наступнымі крытэрыямі: адпаведнасць іх зместу прадмету пошуку; каштоўнасцю, паўнатой, надзейнасцю змяшчаемай інфармацыі; адпаведнасцю чытацкаму адрасу і мэтавай устаноўцы запыту; даступнасцю адлюстраванай інфармацыі; ступенню паўнаты бібліяграфічных запісаў; умовамі аператыўнага пошуку; індывідуальнымі асаблі­васцямі.

Апошні працэс названага этапу – вызначэнне паслядоўнасці прагляду крыніц – па сутнасці гэта тэст на паспяховае вядзенне даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, крытэрый ацэнкі кваліфікацыі бібліёграфа. Пры выкананні тэматычнай даведкі правільна ўстаноўленая першая крыніца можа змяшчаць да 90% шукаемай інфармацыі, а для іншых відаў запытаў можа быць адзінай. Менавіта ад якасці ажыццяўлення гэтай аперацыі залежаць аператыўнасць і рацыянальнасць пошуку.

Трэці этап – непасрэдны пошук – уключае наступныя працэсы: прагляд крыніц; выяўленне інфармацыі; яе ацэнка і адбор. Ён заключаецца ў непасрэдным выяўленні і адборы рэлевантнай інфармацыі па прагледжаных крыніцах. Калі бібліёграф кепска ведае гэтую крыніцу, ён павінен з ёй па- знаёміцца – паглядзець уводзіны, уступны артыкул, групоўку, даведачна-метадычны апарат, пашпарт на каталог ці картатэку і інш. У асноўным жа гэты этап аднолькавы аналагічным працэсам і аперацыям пры падрыхтоўцы бібліяграфічнага дапаможніка.

Наступны этап у выкананні запыту складаецца з афармлення даведкі і яе рэгістрацыі. Для вуснай даведкі неабходным патрабаваннем пры яе выдачы спажыўцу з’яўляецца сцісласць, якая спалучаецца з дакладнасцю звестак. Як правіла, вусную даведку афармляе сам спажывец. Яму можна рэкамендаваць указваць адрас дакумента, яго шыфр захоўвання ў дадзенай бібліятэцы, а галоўнае – дакладна і дастаткова поўна запісваць бібліяграфічныя даныя.

Пісьмовая бібліяграфічная даведка павінна быць аформлена ў выглядзе бібліяграфічнага спіса (дапаможніка з простай структурай) ці паказальніка (дапаможніка са складанай структурай у адпаведнасці з агульнымі метадычнымі патрабаваннямі) на спецыяльным бланку бібліятэкі (ці аддзела) і змяшчаць наступныя параметры: зыходны нумар і дату выканання даведкі; спасылку на нумар і (ці) дату запыту; адрас спажыўца ці ўстановы, куды накіроўваецца даведка; тэкст бібліяграфічнай даведкі (калі яна змяшчае больш за 10–15 бібліяграфічных запісаў, то апошнія афармляюцца ў якасці дадатку да бланка); подпісы загадчыка аддзела і (ці) выканаўца. Бібліяграфічныя апісанні павінны адпавядаць ГОСТ і па магчымасці суправаджацца шыфрамі захоўвання дакументаў.

Усе даныя аб выкананых даведках заносяцца ў “Кнігу ўліку бібліяграфічных даведак” па прынятай у бібліятэцы форме. Звычайна прымяняюцца журналы ці сшыткі ўліку даведак, якія прасцей і кампактней. Форма рэгістрацыі даведак можа быць розная: агульны журнал, журнал для рэгістрацыі асобных відаў даведак, бланкі запытаў і выкананых даведак. Для спрашчэння рэгістрацыі даведак і эканоміі часу рэкамендуецца прымяняць уніфікаваную сістэму скарачэнняў назваў катэгорый спажыўцоў, мэт запытаў, крыніц. У бібліятэках асобна вядуцца картатэкі адмоў.

Выкананая пісьмовая даведка пасля рэгістрацыі выдаецца спажыўцу інфармацыі.

Калі пісьмовая даведка ўяўляе вартасць на значным адрэзку часу і можа быць выкарыстана паўторна, копія гэтай даведкі накіроўваецца ў фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (фонд выкананых даведак).