Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

4.1. Каталогі бібліятэкі

У сувязі з тым, што каталогі з’яўляюцца прадметам спецыяльнага вывучэння ў курсе “Каталагізацыя дакументаў”, метадычныя пытанні іх вядзення мы разглядаць не будзем, а засяродзім увагу на тэндэнцыях іх развіцця як састаўной часткі ДБА.

Каталогі ствараюцца як на фонд бібліятэкі у цэлым (генеральныя), так і на яго асобныя часткі (фонды аддзелаў, філія­лаў, калекцый, краязнаўчай літаратуры і г.д.), на фонды некалькіх бібліятэк (зводныя), на асобныя віды выданняў (каталогі кніг, перыядычных выданняў, карт, нот, спецвідаў тэхнічнай літаратуры, аўдыёвізуальных матэрыялаў і інш.).

Па назначэнні бібліятэчныя каталогі бываюць генеральнымі (службовымі) і чытацкімі.

Па спосабе групоўкі бібліяграфічных запісаў каталогі па- дзяляюцца на алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя, нумерацыйныя, храналагічныя, тапаграфічныя і інш. Сярод названых найбольш распаўсюджаны першыя тры разнавіднасці.

У сувязі з укараненнем інфармацыйных тэхналогій у бібліятэках ідзе актыўны працэс пераходу ад традыцыйных сродкаў каталагізацыі да аўтаматызаванай апрацоўкі бягучых паступленняў і стварэння электроннага каталога, які з цягам часу стане галоўным элементам ДБА.

Перавагі электроннага каталога звязаны з тым, што, па-першае, ён аб’ядноўвае пошукавыя магчымасці і функцыі ўсіх каталогаў, вылучаемых па розных прыметах. Па-другое, дзякуючы электроннаму каталогу можна весці шматаспектны, камбінаваны пошук, прычым праводзіць пошук інфарма­цыі па любым элеменце бібліяграфічнага запісу, у тым ліку па тым, які не можа быць выкарыстаны пры пошуку ў традыцыйных каталогах: па індэксах ІSBN, ISSN, па годзе выдання, па аснове слова (або “ўсячэннем слова”). Па-трэцяе, павышаецца аператыўнасць пошуку. Пошук для спажыўцоў спро- шчваецца дзякуючы выкарыстанню слоўнікаў, інтэграваных у БД.

Электронны каталог забяспечвае доступ да рэсурсаў каталога не толькі карыстальнікам дадзенай бібліятэкі, але і аддаленым спажыўцам інфармацыі. Ён забяспечвае як пошук інфармацыі па разавых запытах, так і задавальненне доў­гатэрміновых запытаў, друкаванне бібліяграфічных даных у выглядзе каталожных картак, бібліяграфічных паказальнікаў, магчымасць абмену інфармацыяй з іншымі бібліяграфічнымі базамі даных, у тым ліку і падключэнне да сеткі інтэрнет.

Паралельна з электронным каталогам на працягу пэўнага часу (у ДПНТБ лічаць – 5–6 гадоў) для падстрахоўвання будуць папаўняцца традыцыйныя карткавыя каталогі. Толькі пасля поўнай гарантыі надзейнасці электроннага каталога (пры ўмове забеспячэння адначасовага масавага доступу да яго) традыцыйныя каталогі будуць закансерваваны і паступова пераведзены ў кампактную форму. Для вызначэння пытанняў паслядоўнасці кансервацыі каталогаў і картатэк бібліятэкі праводзяць спецыяльныя даследаванні. Так, у 2002 г. НББ правяла даследаванне на тэму “Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання карткавых каталогаў і картатэк чытачамі НББ”. У выніку было вызначана, што пераважная колькасць чытачоў карыстаецца традыцыйнымі каталогамі і картатэкамі ў сувязі з тым, што ў бібліятэцы яшчэ недастаткова персанальных камп’ютэраў, існуюць абмежаванні ў часе пры рабоце з электронным каталогам (ЭК), у ЭК адсутнічае неабходная інфармацыя (ЭК у НББ пачалі весці з 1993 г.), карыстальнікі больш сталага ўзросту прывыклі традыцыйна звяртацца да карткавых каталогаў. Рэйтынг выкарыстання карткавых каталогаў і картатэк у розных аддзелах, напрыклад у даведачна-інфармацыйным аддзеле і аддзеле беларускай літаратуры, розны. Таму прымаць рашэнне аб кансервацыі карткавых каталогаў у аддзелах можна толькі пры наяўнасці дастатковай колькасці аўтаматызаваных месцаў карыстальнікаў, надзейнасці іх работы, прадастаўленні магчымасці ў электронным выглядзе атрымаць неабходную інфармацыю. Што ж тычыцца карыстальнікаў, то на сёння 84% апытаных гатовы працаваць з электронным каталогам.

Яскравай тэндэнцыяй у развіцці каталогаў бібліятэк з’яўляецца актывізацыя работы па стварэнні зводных каталогаў. Роля зводных каталогаў павышаецца ў сувязі са зменай самой ідэалогіі фарміравання фондаў бібліятэк; з’яўленнем новых формаў супрацоўніцтва – бібліятэчных кансорцыумаў. Такія зводныя каталогі ствараюцца і ў выглядзе навігатараў па інфармацыйных рэсурсах інтэрнет або ў выглядзе БД, якую могуць весці бібліятэка-арганізатар і каардынатар такога супрацоўніцтва самастойна або на кааператыўных пачатках.

Прыкладамі стварэння зводных каталогаў у рэспубліцы з’яўляецца фарміраванне зводнага электроннага каталога краіны, фарміруемага на базе НББ, які будзе аб’ядноўваць на першым этапе рэсурсы вядучых бібліятэк; зводных каталогаў новых замежных кніг і перыядычных выданняў, што паступаюць у бібліятэкі краіны; зводнага электроннага каталога на фонды РНТБ і абласных НТБ; зводных электронных каталогаў ЦБС.

Павялічваюцца магчымасці выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў за кошт звароту да каталогаў, прадстаўленых у су- светных камп’ютэрных сетках як асобных бібліятэк, так і зводных. Буйныя навуковыя бібліятэкі Беларусі размясцілі таксама свае электронныя каталогі ў інтэрнеце, забяспечыўшы тым самым аддалены доступ да іх*.

З фарміраваннем электронных каталогаў у іх пачалі ўключаць і аналітычны роспіс выданняў, у сувязі з чым адбываюцца размыванне меж паміж каталогамі і картатэкамі, аб’яднанне іх пошукавых магчымасцей.