Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМК История Беларуси. В.Г.Филяков.-2011.docx
Скачиваний:
208
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
8.22 Mб
Скачать

Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына новага часу і беларусь

Глава 1. Пачатак Новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец ХV – ХVІІ ст.)

Тэма 1. Рэч Паспалітая – шматнацыянальная дзяржава

§1. Новы час. Абставіны ўтварэння Рэчы Паспалітай. ВКЛ у сістэме Рэчы Паспалітай

§2. Месца і роля Рэчы Паспалітай ў Еўрапейскай палітыцы (XVI-XVII ст.)

§1. Новы час узяў свой пачатак на рубяжы XV-XVI стст. і працягваўся да завяршэння XIX ст. З ім звязаны такія падзеі, як Рэфармацыя, развіццё капіталізму, буржуазныя рэвалюцыі ў краінах Еўропы, утварэнне каланіяльнай сістэмы.

У выніку глыбокіх зрухаў у эканамічнай і сацыяльнай структуры грамадства ў еўрапейскіх краінах саслоўныя манархіі змяніліся абсалютысцкай цэнтралізаванай уладай. Разам з тым, магутную эканамічную сілу займела буржуазія. Супярэчнасці паміж абсалютызмам і прагрэсіўнай часткай буржуазіі прывялі да рэвалюцыйных падзей. Першая еўрапейская буржуазная рэвалюцыя адбылася ў Нідэрландах (1566-1579 гг.). У 1640-1660 гг. адбылася англійская буржуазная рэвалюцыя. З развіццём капіталізму еўрапейскія краіны сталі на шлях каланіяльных захопаў слабых дзяржаў на Усходзе. З пачатку XVI ст. Іспанія пачала заваяванне Паўднева-Амерыканскага кантынента, якое фактычна завяршылася да XVI стагоддзя. З канца XVI ст. у каланіяльны захоп актыўна ўключылася Англія. У пачатку XVII ст. такі ж крок, у барацьбу за калоніі, зрабіла Галандыя. Пранікненне еўрапейцаў на Усход мела як станоўчае, так і негатыўнае значэнне. З прыходам каланізатараў у адсталых краінах рушыліся старыя першабытныя ўстоі, развівалася пісьменнасць, адукацыя, адбываўся гандлёвы абмен. Але каланізацыя несла і варварскае знішчэнне індзейскіх плямёнаў, іх нацыянальнай культуры і прыродных рэсурсаў.

Другая палова ХV – пачатак ХVI ст. – час буйных змен на палітычнай карце Еўропы. Захоп у 1453 г. туркамі Канстанцінопаля і іх наступныя заваёвы на Балканах спрыялі з’яўленню магутнай Асманскай імперыі, якая ўплывала на еўрапейскую палітыку.

Для ВКЛ наглядаецца пастаянная пагроза з боку Крымскага ханства. Гісторыкі падлічылі: з 1500 па 1569 г. у межы Вялікага княства Літоўскага полчышчы татар урываліся 45 разоў. 10 разоў яны руйнавалі гарады і сёлы Беларусі.

Другая патэнцыяльная імперыя пачала складвацца ў міжрэччы Волгі і Акі, вакол Маскоўскага княства. У канцы ХV ст. Масква змагла дасягнуць значных поспехаў (далучыўшы Ноўгарад Вялікі (1478 г.), Цвер (1485 г.), ліквідаваць мангола-татарскае іга (1480 г.). Маскоўскія дыпламаты ад імя Івана ІІІ, Васілія ІІІ (1505–1533) не раз адзначалі: “Русская земля от наших предков из старины наша отчизна. Киев, Полтеск, Витебск и иные городы государя нашего отчину Жигимонт король держит за собою неправдою”. І калі Вялікі князь Літоўскі “... хочет с нашим государем любви и братства, и он бы государю нашему отчины на Русские земли всей поступился”. Была прыдумана ідэалагема “Масква – Трэці Рым”, якая азначала богаабранасць Маскоўскай дзяржавы ў асобе яе князя. Наступіла паласа войн Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. За 90 гадоў (1492–1582 гг.) 40 прыпадае на ваенныя дзеянні.

У пачатку ХVI ст. адбываецца канчатковае перамяшчэнне знешнепалітычных акцэнтаў Вялікага княства Літоўскага на ўсход і ўсходні напрамак становіцца галоўным.

Вяртанне зямель, аднятых Масквой у Вялікага княства Літоўскага на пачатку ХVI ст. як шляхам перамоў, так і ваеннай сілай – цвёрдая палітыка Вялікага княства Літоўскага. На гэта накіравана ўся ўсходняя палітыка першай трэці ХVI ст. І ўсё ж, нягледзячы на часовыя поспехі, суадносіны сіл рэзка змяняюцца на карысць Масквы.

Руская дзяржава набірае ўсё большую моц. Яна мае намер забраць да сябе беларускія і ўкраінскія землі і пачынае яго ажыццяўляць. На рубяжы ХV−ХVI ст. ужо яўна вызначаецца перавага Маскоўскай, рускай дзяржавы над Літоўскай. Гэта перавага не толькі ў ваеннай магутнасці, яна ўяўляе сабой больш складаную з’яву: у насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у некаторых буйных феадалаў нарастае незадаволенасць палітыкай польскіх каралёў. У асобных пагранічных князёў ёсць жаданне ўз’яднацца з Рускай дзяржавай. У ІІІ чвэрці ХV ст. дробныя пагранічныя князі (у асобных выпадках браты) бесперапынна вядуць паміж сабой сваркі і пераходзяць з літоўскага падданства ў Маскоўскае. Напрыклад, з перапіскі паміж Казімірам і Іванам ІІІ бачна, што Іван Васільевіч Бяляўскі сам адышоў ад Літвы, перайшоў да Масквы і быццам бы сілай дамагаўся зрабіць тое ж ад брата свайго Васіля.

У канцы ХV ст. нямала феадалаў былых рускіх зямель у вярхоўі Акі і ў Чарнігаўска-Северскай зямлі, не жадаючы прымаць каталіцтва, перайшлі са сваімі землямі добраахвотна ў падданства да Івана ІІІ. Пасля гэтага ўспыхнула так званая пагранічная вайна (1487–1495). Пацярпеўшы паражэнне ў вайне, Вялікі князь (Літоўска-Беларускі) Аляксандр Казіміравіч павінен быў прызнаць новыя межы. Аднак хутка на рускі бок перайшлі новыя князі. З-за гэтага пачаліся новыя войны (у вясну 1500 г.). А ў 1512 г. узноўленыя ваенныя дзеянні былі скіраваны на тое, каб дабіцца далучэння Смаленска, а затым Украіны і Беларусі.

Пацвярджэннем тых жа самых высноў, што на беларускіх, украінскіх і рускіх землях, уваходзячых у склад Вялікага княства Літоўскага, быў пэўны рух і самога насельніцтва за ўз’яднанне з рускай дзяржавай, з’яўляецца падтрымка кандыдатуры Івана ІV, а потым і яго сына Фёдара на польскі каралеўскі пасад. Аб гэтым кажуць шматлікія пісьмы ад літоўска-беларускіх феадалаў, іх дзейнасць у час падрыхтоўкі да сейма.

Расія як даволі моцная дзяржава імкнецца мець выхад да Балтыйскага мора, рэалізаваць свой патэнцыал у іншых міжнародных праектах. З-за гэтага яна павінна весці працяглую Лівонскую вайну (1558–1583 гг.). Пачатак вайны адзначаецца перамогамі рускіх. У 1560 г. войска Ордэна разбіта. Гэта прывяло да распаду Лівонскага Ордэна (1561 г.).

Лівонскія феадалы і іх магістр Кетлер папрасілі абароны ў Польшчы, Даніі і Швецыі. Яны перадалі свае землі пад уладу апошніх, сталі іх васаламі. Кетлер атрымаў у якасці ўладання Курляндыю і прызнаў сваю залежнасць ад польскага караля Сігізмунда-Аўгуста. Тады Іван ІV накіраваў свае войскі ў Беларусь і Літву.

У 1562 г. руская войска стаяла каля сцен Віцебска, Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова. 15 лютага 1563 г. імі была ўзята самая моцная крэпасць – Полацк. Горад потым знаходзіўся ў складзе Рускай дзяржавы на працягу 16 год. Перайшоўшы ў наступленне, рускія войскі зайшлі так далёка на Захад, што ледзь не ўзялі сталіцу Вялікага княства Літоўскага – Вільню. Аб тым, што простае насельніцтва жадала перамогі рускім войскам бачна з пісьма папскага пасла. Ён піша: “Насельніцтва Беларусі публічна моліцца а падараванні масквіцянам перамогі”.

Але ўзяцце Полацка было апошнім буйным поспехам русскіх войск на гэтым этапе вайны. Вайна прыняла зацяжны характар. У яе былі ўцягнуты яшчэ некалькі еўрапейскіх дзяржаваў. Узмацнілася супярэчлівасць у самой Расіі. Расло супрацьстаянне Лівонскай вайне ў коле тых рускіх баяр, якія былі зацікаўлены ва ўмацаванні паўднёвых расійскіх граніц. Праявілі няўстойлівасць і дзеячы, акружаўшыя цара. У 1564 г. на бок палякаў перайшоў князь Андрэй Курбскі, які кіраваў да гэтага рускімі войскамі.

З цягам часу Вялікае княства Літоўскае, Швецыя і Данія былі ўжо зусім не зацікаўлены ў тым, каб Лівонія аказалася пад уладай Расіі. Замест аднаго Лівонскага Ордэна ў Расіі аказалася тры моцныя праціўнікі. Гэтыя абставіны і вызначылі ход Лівонскай вайны.

Вось у такіх няпростых умовах у снежні 1568 г. збіраецца агульны сейм Польшчы і Вялікага княства Літоўскага з мэтай заключэння другой уніі паміж гэтымі дзяржавамі.

Першая унія, заключаная паміж гэтымі дзяржавамі (1386 г.), існавала больш юрыдычна, чым рэальна. Юрыдычныя акты мала рэалізоўваліся ў жыцці. Але ж існавалі нейкія як унутраныя, так і міжнародныя прычыны, якія не дазвалялі ўвогуле разарваць дагавор, складзены раней. У час такога юрыдычнага супольнага жыцця набыты вопыт, што дазваляе мець здабыткі. Хоць ёсць і негатыўныя з’явы.

Адной з прычын заключэння Люблінскай уніі з’яўлялася тое, што шляхта Польшчы адабрала ад магнатаў іх пераважнае становішча ў дзяржаве. Да канца ХVI ст. яна палітычна дамінуе. Ёй ужо цесна ў самой Польшчы. Што ж тычыцца Беларусі і Літвы, тут у гэтай справе ўсё пакуль не так. Беларуская і літоўская шляхта жадаюць выйсці на першую пазіцыю. Зрабіць гэта можна толькі з дапамогай сваіх сацыяльных партнёраў. Для гэтага ім патрабуецца унія. Для такой мэты беларуская шляхта яшчэ ў 1562 г. утварыла так званую канфедэрацыю і стала дабівацца уніі.

Не супраць заняць прывілейнае становішча ў гэтай дзяржаве і літоўскія феадалы, але гэтага апасаюцца літоўскія магнаты. Праўда, сіл, каб гэтага не дапусціць, каб змяніць ход падзей, у іх не хапае. Пакуль на сейме ішлі спрэчкі, польскія феадалы дзейнічалі: на працягу вясны і лета 1569 г. яны падпарадкавалі сабе частку ўкраінскіх земляў (Падляшша, Валынь, Падолію, Кіеўшчыну). Тэрыторыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы.

§2. У 1569 г. на сумесным польска-літоўскім сейме ў Любліне была ўтворана федэрацыя – Рэч Паспалітая, а польскі кароль станавіўся і Вялікім князем Літоўскім. ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх ўмоў аб’яднання.

Згодна з імі Рэч Паспалітая – рэспубліка, два злучаныя гаспадарствы маюць аднаго гаспадара, ён носіць тытул “Кароль польскі і вялікі князь літоўскі і рускі”. Яго абіраюць на сейме ў Варшаве. Літва і Беларусь не маюць права асобнага вялікага князя. Мяжы паміж гаспадарствамі няма, грошы адзіныя (у ХVІ і ХVІІ стст. – асобныя), гандлёвых пошлін і падаткаў няма таксама. Нягледзячы на гэта, кожная дзяржава захоўвае свае асобныя войскі, законы і некаторыя з важнейшых дзяржаўных пасад. Заканадаўчая ўлада ў дзяржаве належыць двухпалатнаму сейму (вальнаму). Ён складаецца з сената (рады) і дэпутацкай пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Вышэйшай палатай лічыцца сенат. У яго ўваходзілі знатнейшыя элементы польскага шляхецтва, асобы, якія займалі вышэйшыя пасады як цэнтральнай, так і мясцовай улады. На першае месца тут выходзілі архібіскуп, прымат Гнезьнянскі; за ім сядзелі звычайныя біскупы, затым свецкія ўраднікі. Сейм з ліку сенатаўцаў (ранейшы звычай) выбіраў 28 чалавек у каралеўскую раду на 2 гады. Яны дзяліліся на 4 групы – кожная з іх сядзела 6 месяцаў у каралеўскай радзе.

Ніжэйшая палата – пасольская ізба. Тут – паслы ад шляхты і мяшчанства. Паслы выбіраюцца на павятовых сеймах, якія склікаліся за 6 месяцаў да Вальнага сейма. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі. Часам там налічвалася каля 200 дэпутатаў.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, з канца ХVІ ст. – выбраны. У шляхецтва была поўная свабода выбару. Правы караля больш падобны на абавязкі: кароль склікаў сейм, ад імя караля вёўся суд, ён назначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады, стаяў на чале шляхецкага апалчэння, вёў зносіны з чужаземнымі дзяржавамі. Кожнаму каралю перад абраннем шляхта ставіла ўмовы, якія ён і падпісваў. Па уніі Украіна адміністрацыйна адыходзіла да Польшчы. Прааналізаваўшы ўсё гэта, бачна, што Рэч Паспалітая ўяўляе сабой манархічную рэспубліку з абмежаванай уладай караля.

У гэты ж час ажыццявіўся і рэлігійны кампраміс: у 1596 г. у Брэсце заключана царкоўная унія, якая аб’ядноўвала праваслаўную і каталіцкую цэрквы Рэчы Паспалітай пад уладай папы Рымскага, але пры захаванні праваслаўных абрадаў і царкоўнаславянскай мовы. Унія дазволіла пераадолець рэлігійны раскол на Беларусі, аслабіць залежнасць яе царквы ад канфесій суседзяў. Ва уніяцтва, хоць і не без супраціўлення, з часам перайшло да 90 % насельніцтва Беларусі.

Бачна, што і пасля Люблінскай Уніі ў ВКЛ захоўваліся ўласны адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства, суд, казна і армія. Сейм ВКЛ юрыдычна спыніў сваю дзейнасць і пасылаў 46 (ад 180) сваіх дэлегатаў у агульны сейм Рэчы Паспалітай. Гэта прывяло да палітычнай і эканамічнай няроўнасці буйнай і дробнай шляхты Літвы і Беларусі ў адносінах да польскай. Таму, на працягу ўсяго часу ўплывовыя колы ВКЛ вялі барацьбу супраць дыскрымінацыі, а парой і за тое, каб адасобіцца ад Польшчы. Насупраць Люблінскім актам на працягу 70-80-х гг. 16 ст. у ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы, а з 1582 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал. Самым моцным актам барацьбы за сваю незалежнасць было прыняцце трэцяй рэдакцыі Статута 1588 г., які, па сутнасці, скасоўваў шэраг артыкулаў Люблінскай уніі. Згодна Статута (які дзейнічаў да 1840 г.), ВКЛ уяўляла сабою самастойную дзяржаву са сваёй тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Першы артыкул чацвёртага раздзела зацвярджаў для ВКЛ дзяржаўнасць беларускай мовы.

Такім чынам, Новы час – гэта эпоха станаўлення і развіцця буржуазных і каланіяльных адносін, глыбокіх змен у развіцці навукі і тэхнікі.

Да другой паловы ХVІ ст. выспелі знешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя прычыны для падпісання Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай.

Пасля Люблінскай уніі кіруючым колам Вялікага княства Літоўскага ўдалося захаваць рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах новай дзяржавы. Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага захавала ранейшую назву, свае законы, урад і іншыя органы выканаўчай улады, судовую сістэму, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброеныя сілы і да канца ХVІІ ст. - дзяржаўную мову.

Пытанні і заданні: 1. Якія з’явы знешняга і ўнутранага характару прыводзяць літоўска-беларускаю дзяржаву да больш цеснага збліжэння з Польшчай? 2. Назавіце прычыны і пакажыце ход Лівонскай вайны. 3. Ахарактарызуйце станоўчыя і негатыўныя бакі (з улікам асабістага падыходу) Брэсцкай царкоўнай уніі. 4. Раскажыце аб месцы ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.