Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМК История Беларуси. В.Г.Филяков.-2011.docx
Скачиваний:
208
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
8.22 Mб
Скачать

Глава 2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў

Тэма 1. Міжнароднае і эканамічнае становішча краіны пасля ІІ сусветнай вайны

§1. Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце

§2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі:

а) развіццё прамысловасці;

б) развіццё сельскай гаспадаркі

§1. Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Рашэнні Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (4-11.02.1945 г.) заклалі асновы пасляваеннага становішча. У адпаведнасці з дамоўленасцямі на Крымскай канферэнцыі ў красавіку – чэрвені 1945 г. прайшла устаноўчая канферэнцыя Аб’яднаных нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку БССР. 26 чэрвеня 1945 г. прыняты статут ААН, у якім зафіксаваны мэты арганізацыі па падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі, развіццю дружалюбных адносін паміж нацыямі, ажыццяўленню міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару. Праз Статут краіны, уваходзячыя ў ААН, прынялі на сябе абавязацельствы дзейнічаць у адпаведнасці з такімі прынцыпамі як: суверэнная роўнасць дзяржаў; вырашэнне міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі; неўмяшанне ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы; адмаўленне ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымяненне супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасці і палітычнай цэльнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны суд.

Пазней (17.07. – 02.08.1945 г.) на Патсдамскай канферэнцыі з удзелам СССР, ЗША, Вялікабрытаніі абмеркаваны пытанні пасляваеннага становішча Германіі. Краіны пагадзіліся з аднаўленнем у далейшым дзяржаўнага адзінства і развіцця Германіі як міралюбівай дзяржавы. Тут былі падцверджаны і канкрэтызаваны прынцыпы поўнай дэмілітарызацыі, дэманапалізацыі, дэнацыфікацыі і дэмакратызацыі Германіі. Патсдамскае пагадненне ўключала раздзел аб рэпарацыях, а таксама вырашала некаторыя тэрытарыяльныя пытанні: горад Кёнігсберг (з 1946 г. – Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр-Заходняя Нейсе. Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла да СССР, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) перададзены Польшчы. Асобныя тэрыторыі Італіі перададзены Францыі, Югаславіі, Грэцыі. Фінляндыя вяртала СССР вобласць Петсамо (Пячэнга), уступала ў арэнду раён Поркала-Уд.

У выніку Другой сусветнай вайны склаліся спрыяльныя ўмовы для нацыянальна-вызваленчага руху. Рэзка ўзрастае колькасць краін сацыялістычнага тыпу: такімі становяцца Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, В’етнам, Карэя, Кітай, з 1950 г. – ГДР, Куба. Вызваленне гэтых краін Савецкай Арміяй, разгром Германіі і Японіі спрыялі ўстанаўленню тут рэжыму народнай дэмакратыі.

Калі да ІІ сусветнай вайны сацыялізму належала 17% тэрыторыі зямнога шара і 9 % насельніцтва, то ў 1955 г. сусветная сістэма сацыялізму займала больш за 25 % тэрыторыі і 35% насельніцтва. Як бачна, свет раскалоўся на дзве супрацьлеглыя сістэмы. Уладальнікі ядзернай зброі, цэнтральныя дзяржавы СССР і ЗША павялі барацьбу за геапалітычную перавагу. Прэзідэнт ЗША Г.Трумэн у сакавіку 1947 г. запрасіў у Кангрэса сваёй краіны 400 млн. долараў на “падтрымку свабодным народам, якія супраціўляюцца спробам закабалення, зыходзячым ад узброенай меншасці або знешняга ціску”. Гэта дактрына з’явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі “стрымлівання камунізму”, а яе эканамічным стрыжнем стаў “план Маршала”. Дж. Маршал – Дзяржаўны сакратар ЗША ў чэрвені 1947 г. прапанаваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у гады Другой сусветнай вайны эканомікі.

Зразумела, што эканамічная дапамога з боку ЗША ў такім памеры прадугледжвала не толькі змякчэнне сусветнага эканамічнага крызісу, але і падпарадкаванне эканомікі заходнееўрапейскіх краін ЗША. Да “плана Маршала” далучылася 16 краін (Вялікабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя і інш.). Ажыццяўляўся “план Маршала” у выглядзе бязвыплатнага дару ў доларах”, бязвыплатнага забеспячэння таварамі і ў форме крэдытаў. СССР адмовіўся ад удзелу ў “плане Маршала” і прапанаваў альтэрнатыву “план Молатава”. Праз “план Маршала” ЗША атрымалі саюзнікаў у глабальным супрацьстаянні звышдзяржаў. Замацаванне тэндэнцыі да канфрантацыі ў адносінах Усход – Захад прывяло да падпісання ў Вашынгтоне ў красавіку 1949 г. Паўночнаатлантычнага пакта (НАТА), а затым і СЕАТА (1954 г. ) і адказ на гэта – стварэнне ў 1955 г Варшаўскага блока. Паміж імі пачынаецца палітычнае, эканамічнае, ваеннае супрацьстаянне. Каб дасягнуць ваеннага парытэту, важнае месца бакі адвадзілі стварэнню сучаснага ўзбраення. У той жа час кіраўніцтвам СССР вылучаецца прынцып мірнага суіснавання ў якасці прынцыпа суадносін паміж супрацьлеглымі сістэмамі.

§2. а). Вайна нанесла народнай гаспадарцы і культуры Беларусі велізарныя страты: разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак. Разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы. Поўнасцю знішчана маёмасць калгасаў і саўгасаў, знізілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы. У Беларусі засталося 5 % даваенных энергетычных магутнасцей. Яна страціла больш за 50 % свайго нацыянальнага багацця, кожнага чацвёртага жыхара (пры новым падліку кожнага трэцяга).

Нельга пералічыць усё, што спалена, разбурана, разрабавана, вывезена ў Германію, але магчыма адзначыць, што застаўшаяся пасля вайны прамысловасць Беларусі адкінута ў стан сярэдзіны 20-х гг., а ўзровень жыцця насельніцтва (забяспечанасць харчаваннем, вопраткай, абуткам, медыцынскай дапамогай, магчымасці матэрыяльнай базы культуры) без перабольшвання ў пачатак аднаўлення пасля грамадзянскай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пачалося па меры вызвалення тэрыторыі. На дапамогу прыйшлі ўсе рэспублікі Савецкага Саюза, завозілася прамысловае абсталяванне, трактары, камбайны, прыехалі падрыхтаваныя спецыялісты.

Складаным і цяжкім быў пераход да мірнага будаўніцтва. І тым больш трэба адзначыць, што аднаўленне разбурэнняў вялося з вялікім напружаннем сіл і велізарным уздымам, патрыятычным энтузіязмам.

У верасні 1946 г. быў прыняты пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР (1946-1950 гг.). Асноўная задача гэтай пяцігодкі заключалася ў тым, каб аднавіць разбурэнні вайны і дасягнуць даваеннага ўзроўню, а затым перавысіць гэты ўзровень у значных памерах. План устанаўліваў канкрэтныя заданні па аднаўленні разбураных вайной прадпрыемстваў. Асаблівае значэнне надавалася развіццю вядучых галін прамысловасці: энергетыцы, машынабудаванню, хіміі. Неабходна было пераадолець эканамічную і тэхнічную адсталасць заходніх абласцей Беларусі. Развіццё прамысловасці ў Беларусі ў пасляваенны час адбывалася на больш высокай тэхнічнай аснове, ішло хуткімі тэмпамі, якія значна перавышалі даваенныя

За гады вайны тэхнічная думка зрабіла крок наперад, і прадпрыемствы, якія будаваліся ў БССР, улічвалі гэта. Яны атрымлівалі сучасную тэхніку і новую тэхналогію. Выкарыстана і частка тэхнічнага прамысловага абсталявання, атрыманага па рэпарацыях з Германіі.

Для аднаўлення прамысловасці БССР за 4-ую пяцігодку былі ажыццёўлены будаўнічыя работы, якія перавысілі па аб’ёме тры даваенныя. У 1950 г. прамысловасць выпусціла валавай прадукцыі на 15 % больш, чым у 1940 г. У Мінску пабудаваны ў гэтай пяцігодцы аўтамабільны і трактарны завод, у Оршы – завод швейных машын; у Віцебску – дывановы камбінат.

Віцебшчына за гады 4-й пяцігодкі стала адным з цэнтраў станкабудавання і металаапрацоўкі, яна ж адраджалася і як цэнтр лёгкай прамысловасці. У планах пяцігодкі ўлічвалася, што прамысловасць вобласці ў выніку цяжкіх для яе страт не ў стане будзе за пяць год дасягнуць даваеннага ўзроўню вытворчасці. Тут намячалася выпусціць валавай прамысловай прадукцыі прыкладна 80 % да ўзроўню 1940 г.

У пачатку 50-х гг. назіраецца паскоранае разгортванне навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У гады 5-й пяцігодкі (1951-1955 гг.) у БССР апераджальнымі тэмпамі ідзе развіццё тых галін прамысловасці, якія забяспечваюць навукова-тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Бярэцца накірунак на індустрыяльнае развіццё. У выніку адбываецца значнае ўдасканаленне тэхнікі і тэхналогіі, механізацыя вытворчасці. У асобных галінах ужо выкарыстоўваецца аўтаматыка. Высокамеханізаванымі сталі торфапрадпрыемствы, прадпрыемствы швейнай прамысловасці.

На больш высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі выводзіцца беларуская прамысловасць ад сярэдзіны 50-х да сярэдзіны 60-х гг. У гэты час прыярытэтнай галіной (з 1958 г.) становіцца хімічная прамысловасць. Шмат увагі надаецца развіццю галін цяжкай прамысловасці. З 1956 па 1965 г. у рэспубліцы пабудаваны прадпрыемствы-гіганты: Белаўтазавод (Жодзіна), Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Мінскі маторны, Полацкі завод “Шкловалакно”, завод аўтаматычных ліній (Мінск) і іншыя.

У вялікіх памерах вялося жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва школ, культурна-асветных і навуковых устаноў. Будаўнічая галіна становіцца буйнейшай у рэспубліцы. Створаны магутныя будаўнічыя арганізацыі. У 1948 г. на будоўлях было занята больш за 30 тыс. чалавек, а ў 1965 г. – ужо 171,3 тыс. Будаўнікі прымяняюць перадавую па тым часе тэхніку. У 50-х гадах робіцца пераход на індустрыяльнае будаўніцтва на аснове ўкаранення зборнага жалезабетону. Вялікая колькасць людзей атрымала жыллё.

За гады вайны прыйшлі ў заняпад усе віды транспарту. Аднаўленне чыгуначнага транспарту прыйшлося пачынаць у складаных умовах. Не хапала паравозаў, рухомага саставу. Вялося будаўніцтва чыгуначнага палатна, уводзіліся вакзалы, паравозныя і вагонныя дэпо. У 1965 г. удалося дасягнуць не толькі даваеннага ўзроўню перавозак грузаў і людзей, а значна (у 2,6 раза) пераўзысці іх. Аб’ём перавозак аўтамабільным транспартам у 1965 г. узрос у параўнанні з 1940 г. у 65 разоў. У 1960 г. на лініі гарадоў Мінск, Гомель выйшлі тралейбусы. Былі зрухі і ў водным, і ў паветраным транспарце.

У кіраўніцтве прамысловасцю рубежнымі сталі 1957 і 1965 гг. У лютым 1957 пасля ўказанняў з цэнтра адбылася перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам шляхам пераносу кіраўніцтва прадпрыемствамі на месцы. Скасаваны шэраг міністэрстваў і ведамстваў, створаны Савет народнай гаспадаркі (СНГ). Беларусь склала адзіны эканамічны раён. Гэта быў пераход ад галіновага да тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання.

У сярэдзіне 60-х гг. кіраўніцтва краіны прызнала, што эканоміка саюзных рэспублік не адпавядае патрабаванням часу. Пагоршыліся паказчыкі, якія характарызавалі эфектыўнасць працы: высокімі былі затраты на адзінку прадукцыі, замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы, знізіўся каэфіцыент выкарыстання асноўных фондаў, прадпрыемствы не былі зацікаўлены ва ўкараненні навейшых дасягненняў. Стала зразумела, што такім шляхам спаборніцтва ў капіталістычных краін выйграць немагчыма. Вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК разгледзеў пытанне “аб паляпшэнні кіраўніцтва прамысловасцю і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Выпрацаваная і прынятая праграма прадугледжвала ўвядзенне ў дзеянне дзяржразліковых і таварна-грашовых механізмаў. Скарочаны шэраг паказчыкаў кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў, галоўным паказчыкам прызнана атрыманне прадпрыемствам прыбытку.

Вынікі рэформы аказаліся неблагімі. Эканамісты называюць 8-ю пяцігодку (час укаранення рэформы) “залатой”. Сапраўды, па ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыках перыяд 1966-1970 гг. быў лепшым за апошнія 30 год. Прадукцыйнасць працы ўзрасла на 39%. Павысіўся тэхнічны ўзровень прадпрыемстваў, на іх абсталяваны паточныя і аўтаматычныя лініі, больш стала комплексна-механізаваных вытворчасцей, участкаў і цэхаў. У Беларусі за 1966-70 гг. уведзена 50 буйных прадпрыемстваў. У Віцебскай вобласці ў гады 8-й пяцігодкі ў лік дзеючых уступілі першыя тры агрэгаты Лукомльскай ДРЭС, Полацкі хімкамбінат, дзве ўстаноўкі па першапачатковай пераапрацоўцы нафты. Прадпрыемствы вобласці мелі добрыя паказчыкі: у пачатку 1971 года прыбытак іх узрос удвая, аб’ём вытворчасці – на 78%, вытворчасць працы – на 43%. Гэтыя паказчыкі былі вышэй, чым у БССР і ў краіне ў цэлым. Рэспубліка датэрмінова выканала пяцігадовы план па ўсіх асноўных паказчыках. Аб’ём вытворчасці павялічыўся прыкладна на 80% замест 70 планавых.

Як бы па інерцыі фактары, што садзейнічалі ўздыму эфектыўнасці, дзейнічалі і ў першай палове 70-х гг. У БССР у строй увайшлі 90 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў, прадукцыйнасць працы ўзрасла больш чым на 43%, аб’ём прамысловай прадукцыі – на 64%.

Як бачна, на працягу нейкага часу гаспадарчая рэформа надала пэўны і відавочны імпульс эканамічнаму развіццю. Яна развязала ініцыятыву калектываў, стымулявала развіццё вытворчых аб’яднанняў, унутры якіх на больш высокім узроўні вырашаліся пытанні тэхнічнага пераўзбраення, удасканалення арганізацыі працы, сацыяльныя праблемы.

Станоўчыя вынікі назіраліся ў развіцці будаўнічай індустрыі, транспарту, сувязі. У БССР у 1965 г. налічвалася 355 падрадных будаўнічых і мантажных арганізацый, у 1975 г. – ужо 760, пашыралася іх матэрыяльна-тэхнічная база, укараняліся новыя тэхналогіі, рэзка ўзрасла прадукцыйнасць працы. Шмат узводзілася жылля, устаноў сферы народнай асветы, культуры, навукі, быту.

Беларуская чыгунка, якая была сярод чыгунак СССР як бы палігонам для апрабавання ўсяго новага, у 8-й пяцігодцы поўнасцю перайшла на перавозкі грузаў і пасажыраў цеплавозамі і электравозамі, перавага надавалася толькі велікагрузным саставам. Цалкам электрыфікавана асноўная чыгуначная лінія Беларусі Брэст – Масква.

Аўтамабільны транспарт папаўняўся больш камфартабельнымі аўтобусамі, больш моцнымі грузавымі аўтамабілямі, насельніцтва набыло вялікую колькасць аўтамабіляў асабістага карыстання. З 1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро. Што тычыцца рачнога транспарту, то ў Беларусі ён не меў такога значэння, як у іншых рэгіёнах. У 1985 г. на яго прыпадала толькі 2,4 % грузаабароту.

Трэба аддаць належнае сувязістам рэспублікі. Пошта, тэлеграф, тэлефон, радыё, тэлебачанне ў асноўным задавальнялі ўзрастаючыя запатрабаванні насельніцтва. Лісты, пасылкі, грашовыя пераводы прыходзілі да адрасатаў своечасова. Тут дзяржаўная цэнтралізаваная сістэма фукнкцыянавала амаль што бездакорна. Магчыма, не даставала высокай тэхнічнай абсталяванасці на тэлеграфе, наглядалася адставанне ад развітых краін у якасці і колькасці тэлефонаў на 10 тыс. жыхароў. У той жа час колькасна пашыралася радыё і тэлебачанне: ад 1965 да 1985 лік радыёкропак вырас у 3 разы, тэлевізараў – у 8 разоў.

б). У пасляваенны час асабліва прыкметна адставала сельская гаспадарка. Гэта звязана з разбурэннямі ў час вайны, з прымусовай калектывізацыяй індывідуальных гаспадарак, з неабдуманым узбуйненнем калгасаў. Адсутнасць прынцыпу матэрыяльнай зацікаўленасці, высокія нормы грашовых падаткаў, абавязковыя пастаўкі дзяржаве (без уліку ўраджаю), недахоп спецыялістаў, тэхнікі – вось прычыны масавага адтоку сялян з вёскі і невысокая эфектыўнасць працы калгаснікаў.

Такое становішча прымусіла ўлады звярнуць увагу на гэтую галіну гаспадаркі. У 1953 г. робіцца спроба пераламіць склаўшаеся становішча ў сельскай гаспадарцы. На вераснёўскім (1953 г.) Пленуме ЦК КПСС упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. Пасля Пленума ЦК паніжаны грашовы падатак з калгаснікаў (прыкладна ў 2 разы), рэзка павялічаны закупачныя цэны на мяса, малако, масла, бульбу і агародніну, значна паніжаны нормы абавязковых паставак дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі, бульбы і агародніны як калгасамі, так і асабістымі гаспадаркамі калгаснікаў. На работу ў калгасы і саўгасы рэспублікі за 1953-54 гг. накіравана прыкладна 6 тыс. аграномаў, тэхнікаў і іншых спецыялістаў. Аказала дапамогу БССР у кадрах Ленінградская вобласць. Вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы вобласці накіравалі ў БССР больш за 200 інжынераў і тэхнікаў. У вялікай колькасці вялася падрыхтоўка спецыялістаў у самой рэспубліцы: за 1965 г. з вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў рэспублікі выпушчана 7350 спецыялістаў.

Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі. У 1956 г. магутнасць трактарнага парка ў калгасах рэспублікі ўзрасла (у параўнанні з 1950 г.) больш чым у 2 разы, колькасць камбайнаў павялічылася ў 5,5 раза. У 1965 г. на палетках працавала 43 тыс. аўтамабіляў, 55 тыс. трактароў, 13,5 тыс. камбайнаў. Важнае значэнне мела перадача ў 1958 г. тэхнікі з МТС у калгасы і саўгасы. Гэта прывяло да ўмацавання іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Наглядаліся прыклады творчых адносін да працы калгаснікаў. Да такіх гаспадарак належыў калгас “Рассвет” Магілёўскай вобласці – старшыня К.П.Арлоўскі. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі рэспублікі ў 1958 г. у параўнанні з 1953 г. склала больш за 200 %.

У 1954 г. лютаўска-сакавіцкі Пленум ЦК КПСС указаў на даступную і хуткую крыніцу павелічэння вытворчасці зерня: асваенне цалінных і абложных зямель. Планавалася асвоіць 13 млн. га, затым яшчэ больш - 28-30 млн. га. Узарана ў 1956 г. 33 млн., у 1957 г. – 36 млн. га. 35 тыс. маладых людзей з Беларусі выехалі на асваенне казахстанскіх стэпаў. Але бачных зрухаў у лепшы бок у сельскай гаспадарцы СССР да сярэдзіны 60-х гг. не адбылося. Пасля 1959 г. тэмпы яе развіцця, што назіраліся ў 1954-1958 гг., панізіліся. Асабліва няўдала складвалася становішча ў жывёлагадоўлі. Мала дапамагло тут і шэфства камсамола. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы, свіней, авец і птушкі з 1959 па 1964 г. рэзка скарацілася, знізіліся і надоі малака. Тэмпы росту сельскагаспадарчай прадукцыі значна адставалі ад прамысловасці, сельская гаспадарка не задавальняла патрэбы працоўных у сельскагаспадарчых прадуктах, прамысловасць – у сыравіне.

На сакавіцкім Пленуме ЦК КПСС (1965 г.) названы прычыны адставання сельскай гаспадаркі. Яны заключаліся ў недастатковым ўліку, а часта і парушэннях эканамічных законаў, а таксама прынцыпу суадносін грамадскіх і асабістых інтарэсаў калгаснікаў.

Пасля чаго калгасам і саўгасам спісалі даўгі, выдаткавалі сродкі: за 1966-1970 гг. у сельскую гаспадарку Беларусі было ўкладзен 1,4 млрд. рублёў, асушана больш за 900 тыс. гектараў забалочаных зямель. Калгасы і саўгасы аснашчаліся новай тэхнікай. Расла іх фондаўзброенасць і энергаўзброенасць. У сярэдзіне 70-х гадоў на кожную гаспадарку прыпадала ў сярэднім 37 трактароў, 10 збожжаўборачных камбайнаў. Ручная праца замянялася машынамі і механізмамі (даенне кароў, вываз навозу і г.д.). Выкарыстоўвалася ўжо і сельскагаспадарчая авіяцыя. У шырокіх памерах развівалася хімізацыя і меліярацыя.

Перавод сельскай гаспадаркі на індустрыяльную аснову патрабаваў падрыхтаваных кадраў. Спецыялістаў. рыхтавалі ВНУ і сярэднія навучальныя ўстановы. Па колькасці падрыхтаваных спецыялістаў СССР і БССР апярэджвалі ўсе краіны. У сярэдзіне 70-х гг. на кожны калгас і саўгас прыпадала 20 спецыялістаў. З дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваліся сродкі на папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўку кадраў, развіццё сацыяльнай сферы вёскі.

Аднак усё тыя ж прычыны (высокія затраты на адзінку прадукцыі, безгаспадарчасць) перашкаджалі атрымаць адэкватныя канчатковыя вынікі ў гэтай галіне гаспадаркі. Тэмпы прыросту сельскагаспадарчых прадуктаў былі невялікімі, насельніцтва расло колькасна хутчэй, чым прадукцыя сельскай гаспадаркі. У 1959-1965 гг. прадукцыя сельскай гаспадаркі павінна была вырасці на 70 %. Рост за 6 год склаў толькі 10 %. Валавая прадукцыя за 5 год (1961-1965 гг.) узрасла толькі на 1,9 %. Удоі малака знізіліся (1959-1964 гг.) на 370 кг.

Не раз яшчэ да 1985 г. прымаліся “рашучыя” меры па ўздыму сельскай гаспадаркі, але і яны належнай аддачы не далі. Праўда, у БССР вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў была наладжана лепей, чым у СССР увогуле. У 1988-89 гг. збор збожжа ў рэспубліцы на душу насельніцтва раўняўся 832 кг (для параўнання ў ЗША – 842), вытворчасць мяса – 117 (ЗША – 122), малака – 726 (ЗША – 268), бульбы – 1085 (ЗША – 65).

Ітак, нягледзячы на моцны камандны ўціск партыйных камітэтаў, на цэлы шэраг захадаў дзяржавы, у тым ліку правядзенне змен у кіраванні, удасканальванне планавання навукова-даследчых работ, нацэліць прамысловыя прадпрыемствы на рэзкае павышэнне эфектыўнасці і якасці вырабляемай прадукцыі, на паскарэнне НТП, развіццё сапраўднай зацікаўленасці рабочага і калгасніка ў выніках працы, ініцыятывы і прадпрымальнасці не ўдалося.

Такім чынам, пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў свеце наглядаецца новая расстаноўка палітычных сіл. Побач з дзяржавамі капіталістычнага накірунку развіцця склалася вялікая група краін, арыентырам якіх стала будаўніцтва сацыялізму.

Пачаўшы мірнае будаўніцтва, беларускі народ за першую пасляваенную пяцігодку аднавіў прамысловасць, сельскую гаспадарку, прадпрыемствы і ўстановы сацыяльна-культурнай сферы, гарады і вёскі. Большасць людзей працавала з вялікім напружаннем сіл, без разліку на ўзнагароды, матэрыяльнае і маральнае заахвочванне.

У 60-я гады Беларуская ССР з аграрна-індустрыяльнай канчаткова ператварылася ў індустрыяльную рэспубліку з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам. Для фарміравання сучаснай вытворчасці ў БССР у патрэбных аб’ёмах вялася падрыхтоўка рабочых вядучых і масавых прафесій, кіраўнікоў і спецыялістаў з высокім узроўнем адукацыі і культуры. Эфектыўна дзейнічала праграма ўдасканальвання іх прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, роста прафесійнага майстэрства. 50-80-я гады з’яўляюцца для БССР часам станаўлення і развіцця хімічнай і горнахімічнай прамысловасці, бурнага развіцця радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абароннага комплексу.

У сярэдзіне 60-х гадоў былі зроблены спробы правядзення ў СССР эканамічных рэформ у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Добрыя вынікі ў гады 8-й пяцігодкі прынесла рэформа па паляпшэнні кіраўніцтва прамысловасцю, удасканальванні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання, якая прадугледжвала ўвядзенне ў дзеянне дзяржразліковых і таварна-грашовых механізмаў. Разам з тэхнічным пераабсталяваннем у рэспубліцы вялося маштабнае будаўніцтва новых аб’ектаў і пашырэнне існуючых прадпрыемстваў. У лік дзейнічаючых толькі за 70-80-я гады ўведзена больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў.