Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
674
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай

З прычыны білінгвізму і з’яў інтэрферэнцыі парушаюцца нормы беларускай мовы. Паколькі адной з асноўных прычын парушэння нормаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, неабходна акрэсліць асноўныя рысы, якімі вызначаецца беларуская мова ў параўнанні рускай. Супастаўленне беларускай і рускай моў дапаможа больш глыбокаму, асэнсаванаму засваенню фанетыкі, арфаэпіі, граматыкі абедзвюх моў.

2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці

1. Наяўнасць гука [ў], у рускай мове яму адпавядаюць гукі [в] і [л]: воўк – волк, лаўка – лавка;

2. Наяўнасць злітных, двайных літар дз і дж, якія ператварыліся ў самастойныя гукі: дзень, хаджу, ксёндз, падзяка;

3. У беларускай мове гукі[ж], [ш], [ч], [дж], [р] зацвярдзелыя.

4. Беларускі фрыкатыўны [г] адпавядае рускаму [г] выбухному:горад,галава,нага. Выключэнні ў беларускай мове з выбухным [г] – запазычанні:гонта,ганак,гузік,швагер,гарнец. Хаця апошнім часампрапануеццамеркаванне аб зняцці гэтага выключэння.

5. Беларускім гукам [дз], [ц] адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д’], [т’]. Гэта так званае “дзеканне” і “цеканне”: дзверы – дверь, дзіця–дитя, цела– тело. Але ў словах іншамоўнага паходжанягукі[д], [т] застаюцца цвёрдымі:тэатр, тэрмін, дэтэктыў.

6. Наяўнасць акання і якання: калі галосныя [э ], [о] у першым складзе перад націскам пасляцвёрдых і, адпаведна, мяккіх зычных пераходзяць у [а]:малако, галава, вясна, лясны. Правіла якання распаўсюджаецца і на часціцу не: [н’а ведаў], [н’а знаў].

7. Наяўнасць прыстаўных гукаў. Зычныя [в], [г], [й] – вокны, гэта ён; галосныя [і], [а] – аржаны, імгла, імкненне, ільняны.

8. Чаргаванне складоў ро, ло са складамі ры, лы: кроў – крыві, глотка – глытаць, дровы – дрывасек, гром – грымоты.

9. Фанетычнае падаўжэнне зычных, якое на пісьме рэалізуецца падваеннем літар: ноччу, мышшу, пяццю. Не падлягаюць падаўжэнню губныя [б], [п], [м], [ў], [в] , [ф] і [р]: глыб’ю, шыр’ю.

10. Захаванне націскнога [э] перад шыпячымі: пяеш, нясеш. У рускай мове ім адпавядае ё / [о]: поёшь [пой’ош] , идёшь [ид’ош].

11. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (серада, вораг, палон, галоўны, сярэдні, узнагарода) адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (среда, враг, плен, главный, средний, награда).

12. Зычны [д] у прыназоўніку і прыстаўцы [ад] вымаўляецца як [д] перад усімі звонкімі, у тым ліку і перад санорнымі в, j[й] , л, м, н, р: адвесці, ад вады, ад лагера, адламаць, адрэзаць, ад Рудзенска, ад Рэчыцы, ад іх ( ад [jіх] ), ад’ехаць [адjехац]. У рускай мове адпаведна вымаўляецца [т]: отвести, от воды, от лагеря.

13. У беларускай мове захоўваецца мяккае вымаўленне спрадвечнага [ц’] перад мяккім [в’]: цвісці, цвік, цвіль, цвіркаць.

14. У беларускіх дзеясловах загаднага ладу (мый, шый, крый, лі,бі,ві) і абвеснага ладу ( мыю, шыю, крыю) вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове ім адпавядаюць о,е: мой, мою, шей, пей, лей. Так вымаўляюцца галосныя ў прыметніках і ў словах прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: такі, пусты, сляпы (у беларускай мове); такой, пустой, слепой ( у рускай мове).

15. Злучнік і часціца і пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: сястра й брат, добра й хутка, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма.

16. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [й], мяккімі зычнымі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: голуб, насып, верф, п’ю, семдзесят.

17. Зычныя [з ], [с ] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе [с’]ня, по [с’ ]пех, [с’ ]нег, [з’ ]мена. Яны ніколі не змякчаюцца перад [г’], [к’], [х’]: схема, скінуць, згінаць.