Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

15. Агульная характарыстыка беларускай культуры ў 17-18 ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі ўскладнены ў сярэдзіне XVII—XVIII ст. шматлікімі войнамі. У 1648—1651 гг. праходзіла казацка-сялянская вайна. Яна насіла характар антыфеадальнай барацьбы сялянства і гарадскіх нізоў пры падтрымцы казацкіх атрадаў, дасланых на Беларусь з Украіны гетманам Б. Хмяльніцкім, і закончылася паражэннем паўстанцаў. Вайна стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Наступная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. была звязана з далучэннем да Расіі па ўмовах Пераяслаўскай рады (саюза паміж украінскім гет­манам Б. Хмяльніцкім і рускім царом Аляксеем Міхайлавічам, заключаным у 1654 г. у Пераяслаўлі) левабярэжнай Украіны, якая знаходзілася раней у складзе Рэчы Паспалітай. У выніку войн у другой палове XVII ст. беларускае насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялялася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель апынулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе (назва гэтага раёна Масквы была звязана з назвай гарадскіх жыхароў Беларусі — мяшчане).

Майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVII ст. — пя-ціярусны, разьбяны, пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія май­стры таксама ўпрыгожвалі аб'ёмнай пазалочанай разьбой драўляны палац цара Аляксея Міхайлавіча ў сяле Каломенскае пад Масквой. Такім чынам, майстры-беларусы запачаткавалі ў Расіі аб'ёмную разьбу і праз яе развіццё драўляную скульптуру якую раней рашуча забараняла праваслаўная царква.

Асаблівую славу і попыт набыла невядомая раней у Маскве шматколерная рэльефная кафля (керамічная плітка): «му-раўленая» (з празрыстай зялёнай палівай) і «цанінная» (размаляваная непразрыстай эмаллю розных колераў). Усяго ў Ма­скве працавалі беларускія майстры 52 спецыяльнасцей, а таксама гандляры. 26 жыхароў Мяшчанскай слабады сталі акцёрамі першага ў Расіі прыдворнага тэатра, створанага ў 1672 г. Сімяонам Полацкім.

Баявыя дзеянні ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гг., якую вялі Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая супраць Швецыі, разгарнуліся на тэрыторыі Беларуси У 1708 г. пад вёскай Лясная каля Магілёва адбылася бітва, у якой расійскае войска разбіла шведаў, што накіроўваліся на дапамогу вой­скам свайго караля Карла XII на Украіну. Пётр I назваў гэтую бітву «маці Палтаўскай баталіі». У час вайны былі зруй-наваны і спалены многія беларускія гарады.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі звяза-ны таксама з узмацненнем працэсу акаталічвання. Шляхта ВКЛ, што імкнулася да «залатых шляхецкіх вольнасцеи» польскаи шляхты, усё больш «паварочвалася» да каталіцызму, які далу-чаў яе да польскаи культуры і мовы. У XVII—XVIII стст. гаспадарыла ў ВКЛ цалкам апалячаная беларуская шляхта. У 1697 г. дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны толькі польская і лацінская. Беларуская мова страціла статус мовы афіцыйнага справаводства. Беларускамоўнай заставалася пераважна народная культура. Беларускай гавор-кай карысталіся сяляне, гарадскія нізы, частка шляхты. Мно­гія ўраджэнцы Беларусі ў гэты час пісалі на польскаи або лацінскай мове, аднак змест іх твораў і жыццевая пазіцыя нярэдка заставаліся духоўна блізкімі да мовы народа і яго тра-дыцый.

У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўро-пы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, звязаныя з прыя-ры­тэтам (перавагай) асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца разумны адукаваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Мантэск'е, Ж.-Ж. Русо і іншых французскіх асветнікаў. Пад кіраўніцтвам французскага вучонага Ж. Жыльбера пачала дзейнічаць медыцынская школа ў Гародні, пры якой былі створаны аптэка і батанічны сад.

-------------------------