- •2. Полацкае і тураўскае княствы – першыя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Рэлігія і культура беларускіх зямель у іх – першай палове хш ст.
- •4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове хш ст.
- •5. Утварэнне вкл.
- •6. Знешняя палітыка вкл. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
- •7. Дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў складз вкл
- •8. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.
- •9. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
- •10. Люблінская ўнія і утварэнне Рэчы Паспалітай (рп).
- •11. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі.
- •12. Войны рп з Расіяй у 17 ст.
- •13. Беларусь у гады казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг.
- •14. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у хуп-хуш ст.
- •15. Агульная характарыстыка беларускай культуры ў 17-18 ст.
- •16. Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700-1721 гг.
- •17. Паўстанне 1794 г. На Беларусі. Т. Касцюшка.
- •18. Палітычны крызіс рп. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі.
- •19. Палітыка царызму на Беларусі (канец 18 – першая палова 19 ст.)
- •20. Вайна 1812 г. І Беларусь.
- •21. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •23. Культура Беларусі ў першай палове 19ст.
- •24. Рэформа 1861 г. І асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •25. Прамысловасць, транспарт і гандаль Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •26. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі. К. Каліноўскі.
- •28. Народніцкі рух на Беларусі.
- •29. Становішча рабочых у 60-90 гг. 19 ст. Пачатак рабочага руху. Утварэнне с/д арганізацый.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •32. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •34. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •35. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •36. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у 1917-1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Беларусь у гады савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.
- •38. Пераход ад вайны да міру. Нэп на Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі, цяжкасці і поспехі яе ажыццяўлення.
- •40. Эканамічнае развіццё бсср (канец 1920-х – 1930-я гг.)
- •41. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 20-я гг. 20ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі. Палітычныя рэпрэсіі.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)
- •43. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе бсср. Пераутварэнні ў Зах. Беларусі.
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •45. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі (19741-1944 гг.)
- •46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”.
- •47. Аднауленне і развіццё эканомікі Беларусі ў 1944-1950гг.
- •48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў бсср у 1944-1965 гг.
- •49. Беларусь на міжнароднай арэне (1945-1985гг.).
- •50. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў 1966-1985 гг.
- •51. Беларусь ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу другой паловы 80-х пачатку 90-х гадоў.
- •52. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў сярэдзіне 50-х – 90-х гг.
- •53. Міжнароднае становішча Беларусі ў другой палове 60-90-х гг.
- •55. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Канстытуцыя 1996 г. (агульная характарыстыка). Прэзідэнтская палітычная сістэма рб.
5. Утварэнне вкл.
Прычынамі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляюцца наступныя:
— Знешнепалітычныя (геапалітычныя), звязаныя з геаграфічным становішчам беларускіх зямель і неабходнасцю перадолець знешнюю небяспеку ў пачатку XIII ст. з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і ў сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага Усходу з боку мангола-татар. Дзеля выжывання ў такіх умовах насельніцтва, што жыло на мяжы балцкіх і ўсходнеславянскіх зямель, павінна было аб'яднаць свае намаганні. У гэтым працэсе прымалі ўдзел літоўскія феадалы.
— Унутрыпалітычныя, звязаныя з неабходнасцю пераадолець феадальную раздробленасць перад пагрозай знешняй небяспекі і сумеснымі намаганнямі дробных удзельных княстваў на беларускіх землях абараніць сябе. Такая з'ява, як феодальная раздробленасць (княжацкіяусооіцы) у сярэднія вякі была характэрнай для многіх краін Еўропы. Раздробле-ныя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюза ў барацьбе са знешнім ворагам.
— Эканамічныя, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі (калі ўсё, што выраблялася, ужывалася у дадзенай гаспадарцы). Развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі рэгіёнамі (тэрыторыямі) беларускіх зямель садзейнічала Іх аб'яд-нанню. Узнікненне гарадоў як цэнтраў гандлю і абароны, дзе будаваліся ўмацаваныя дзядзінцы (крэпасці), спрыяла пашырэнню разнастайных сувязей паміж насельніцтвам.
— Некаторыя гісторыкі адзначаюць ролю этнічнага фактара (этнас — народ). На тэрыторыі Беларусі. пачынаючы з V—VIII стст., склаліся плямённыя аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў у выніку яе засялення славянскімі плямёнамі, якія змешваліся з ужо жыўшымі тут балцкімі плямёнамі, г. зн. адбывалася славянізацыя баіцкага насельніцтва. УIX—XII стст. у дзяржаўных межах Кіеўскай Русі склалася пэўная ўсходнеславянская супольнасць, якая ў тагачасных гістарычных крыніцах атрымала назву «рускай».
Працэс ўтварэння ВКЛ быў звязаны з паступовым перамяшчэннем у XIII ст. цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак (сённяшні Навагрудак). Удзельнае Полацкае княства аслабла ў барацьбе з крыжакамі. У сярэдзіне XIII ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму садзейнічала яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, зацікаўленасць шматлікай гарадской знаці (заможных слаёў насельніцтва) у аб'яднанні вакол княства іншых зямель.
Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў верхнім і сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бела-русі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва прыбалтыйскіх зямель, дзе да XIII ст. існавала нізкая грамадская арганізацыя, так, напрыклад, не было значных гарадоў і пісьменнасці, затое мелася моцная ваенная арганізацыя. Згодна меркаванню некаторых гісторыкаў менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыграла важную ролю ў збіранні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачаткова княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначаьлную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра «Літпву Міндоўга» аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваей дружыны (войска) з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты язычніцкі князь прыняў па палітычных прычынах хрысціянства ізрабіў горад сталіцай сваей краіны. Ён адваяваў для сябе тэрыторыю, якую калісьці вымушаны быў пакінуць, і далучыў яе да Наваградка. Пры Міндоўгу пачалося паступовае далучэнне тэрыторыі Верхняга Панямоння да Наваградка. Тут у 1253 г. адбылася каранацыя Мшдоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і наваградскіх (часткі беларускіх) зямель.
Пры сыне Міндоўга вялікім князю Войшалку (1263— 1268 гг.), які быў таленавітым, дальнабачным і разам з тым жорсткім палітыкам, межы княства пашырыліся. У свой час Войшалк быў манахам Лаўрышаўскага манастыра. Даведаўшыся аб забойстве бацькі, ён скінуў манаскія рызы (доўгае манаскае адзенне), гэта значыць выйшаў з манаства і адпомсціў за бацьку, знішчыўшы шмат іншых князёў што былі яго ворагамі.
Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне (1270—1282 гг.) заходнія балты (прусы), якія ратаваліся ад крыжакоў былі паселены на беларускіх землях у наваколлі Слоніма і Гародні (сённяшняга Гродна). У канцы XIII ст. пры вялікім князю Віцене (1293—1316 гг.) удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Шляхі пашырэння яе межаў былі рознымі. Бела-рускія землі былі далучаны пераважна на дабравольна-дагаворнай аснове.
Герб з выявай «рыцара збройнага на кані з мячом, які называюць «Пагоня», стаў у наступным агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Словам «Пагоня» абазначалася ваенная павіннасць па абароне дзяржавы (ад беларускага «гнаць», «праганяць»),
Пры вялікім князюГедыміне (1316—1347 гг.) большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічалася прыкладна ў 3 разы. У яе складзе знаходзілася каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі.
Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы к сярэдзіне XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці са сваімі князямі-папярэдні-камі.
Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне (Гедзіміне). Уся яго дзейнасць была накіра-вана на далейшае умацаванне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыто-рыі. У 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу дзяржавы у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі), якая заставалася стольным горадам да канца Х\"Ш ст. 3 гэ-тым гістарычным фактам звязана наступнае паданне. Адной-чы пасля палявання князь Гедымін прылёг адпачнуць і ў сне ўбачыў вялікага жалезнага ваўка, які выў так моина. што было чуваць далека. Тлумачэнне гэтаму сну было дадзена такое: трэба пабудаваць на той гары, дзе стаяў воўк. горад-крэпасць, які будзе непрыступным, як той жалезны воўк, а слава аб новым горадзе распаўсюдзіцца далека, як вой воўка, які было чуваць усім людзям у наваколлі. Назза новага горада звязана з ракой Віліяй, каля якой ён узнік.
Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул (у дадзеным выпадкл поўная казва пасады дзяржаўнага кіраўніка) стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пал назвал «рускія» меліся на ўвазе жыхары рускіх, перш за ўсё беларускіх зямель: Віцебскаи, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае». Часцей ужывалася скарочаная назва — ВКЛ.
У склад новай дзяржавы паступова ўвайшлі сённяшнія літоўскія, беларускія, украінскія, частка рускіх зямель, дзе жьші як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, будучы мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.
-------------------------