Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

52. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў сярэдзіне 50-х – 90-х гг.

Умовы развіцця культуры ў БССР былі звязаны з абставінамі грамадска-палітычнага жыцця у гады «адлігі» (1954—1964 гг.) і «застою» (1965—1982 гг.). Пасля смерці I. Сталіна, ва ўмовах ажыццяўлення «курса XX з 'езда» на дэ-макратызацыю разгарнуліся шырокія дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі ў грамадстве, аб пераадоленні адмоўнага уплы­ву культу асобы. Падвяргаўся крытыцыметад сацыялістыч-нага рэалізму, які патрабавау адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі рэальнасцеи жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1965—1982 гг. абу-мовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку Камуністыч-най партыі Беларусі (КПБ). Пачаліся абвінавачванні інтэліген­цыі ў размыванні ідэйных каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве. Так, напрык-лад, быў абвінавачаны ў паклёпе на Савецкую Армію В.Бы-каў Асвятленне ім падзей Вялікай Айчыннай вайны было скіра-вана, перш за ўсё, на раскрыццё псіхалогіі і паводзін простата салдата на вайне, яго высакародства і духоўных памкненняў Гэта не зусім адпавядала ўсталяваўшайся традыцыі схематыч-нага адлюстравання гераізму і патрыятызму салдат, якія прад-вызначаліся самой прыродай савецкага чалавека. Узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця, якая павін-

а была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. Таму ў развіцці адукацыі і навукі вялікая ўвага надавалася вывучэнню гісторыі КПСС (КПБ) і навуковага камунізму.

У 1971 г. быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць савецкі народ. Гэта

сказалася на недастатковасці ўвагі да навуковага вывучэння адлюстравання ў літаратуры і мастацтве нацыянальна-куль-

турных асаблівасцей беларускага народа.

2. Развіццё народнай адукацыі ў другой палове 50-х —першай палове 80-х гг. было звязана з увядзеннем у 1959 г.абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі і иераходам у 1977 г. і ўсеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Гэта пры­вяло да хуткага росту адукацыйнагаўзроўню асноўнай масы насельніцтва і ў першую чаргу моладзі. Ствараліся сярэдняа­гульнаадукаыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навуаннем, дзе вучні, побач з атрыманнем адукацыі, рыхтаваліся для ўдзелу ў прадукцыинаи працы ў розных галінах гаспадаркі. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашыралася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Але скарачэнне фінансавых сродкаў абумовіла адставанне ў развіцці вучэбна-матэрыяльнай базы, асабліва ў справе яе камп'ютэрызацыі.

На пачатку 60-х гг. былі створаны ўстановы, якія рыхтавалі рабочых,— прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы. Яны пе-апшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй аду-ацыяй. У 1985 г. у параўнанні з 1965 г. больш як у 3 разы авялічылася ў іх колькасць навучэнцаў. Развівалася і сістэма зішэйшай адукацыі. К1985 г. налічвалася 23 вышэйшыя наву-пьныя ўстановы. Буйнейшай сярод іх з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт (БДУ). Выпуск спецыялістаў з вышэйшай аду­кацыяи авялічыўся ў рэспубліцы з 1960 па 1985 г. больш як у 3 разы.

Разам з тым з другой паловы 50-х гг. у сістэме народнай глкацыі ўзмацніліся адмоўныя моманты. Перш заўсё стала

ашырацца абыякавасць беларусаў да роднай мовы. Калі ' ацькі атрымалі права вырашаць пытанне аб мове навучання .^яцей у школах, пачалася шырокая кампанія па пераводу беларускамоўных школ у рускамоўныя. Блізкароднасць бе-ла­рускай і рускай моў спрыяла фарміраванню ў свядомасці людзей непатрэбнасці вывучэння іх абедзвюх. Перавага за рус­кай аказалася таму, што яна ў СССР і БССР з'яўлялася дзяржаў-най і сродкам міжнацыянальных зносін.

Развіццё навукі ў рэспубліцы было абумоўлена разгорт-ваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Навука стала важ­ным фактарам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палі-тычнага жыцця БССР. Дзяржава выдзяляла немалыя сродкі на развіццё навукі, што вяло да хуткага росту колькасці на-вуковай інтэлігенцыі. Вядучым цэнтрам навукі з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі.

Па некаторых напрамках навуковых распрацовак былі да-сягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мяжой. Акадэмік М.Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфек-тыўнай тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель ў 1962 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Такога ж звання ўдастоілі-ся акадэмік АН БССР М.Ельяшэвіч за навуковыя працы ў галіне фізічных навук і акадэмік У.Платонаў за работы ў галіне матэматыкі. У хімічнай навуцы найбольш важнымі з'явіліся дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для атры-мання пластмасы і сінтэтычных валокан. У біялагічнай наву­цы асаблівае значэнне мела адкрыццё, звязанае з генетыкай і геннай інжынерыяй, што знайшло прымяненне ў стварэнні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл. Хуткімі тэмпамі адбывалася развіццё радыёэлектронікі і інтэг-ральнай мікраэлектронікі, вылічальнай тэхнікі.

Дзякуючы навуковым распрацоўкам і ўкараненню іх у выт-ворчасці, на прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца станкі асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Бе-ларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны ўклад у асваенне космасу. Кожны з іх здейсніў па тры касмічных палёты.

3. Развіццё літаратуры ў БССР было звязана перш за ўсё з праўдзівым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, былі самі яе ўдзельнікамі. Ім вядомы былі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Асабліва многа зрабілі, каб данесці да сучаснікаў ва ўсёй канкрэтнасці і паўнаце праўду аб вайне такія вядомыя пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Бы-каў, I. Шамякін, I. Мележ, I. Наву­менка, I. Чыгрынаў.

Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жураў-ліны крык», «Альпійская балада», «Трэцяя ракета» набыўВасіль Быкаў. У іх аўтар паказвае высакароднасць учынкаў простых людзей, іх душэўную павагу да таварышаў і адданасць агульнай справе, без чаго немагчыма разлічваць на перамогу ў баі. Падзеі вайны пісьменнікі пачалі разглядаць у кантэксце мінулага і сён-няшняга дня. Найбольш яскрава тэта адлюстравана ў раманах В.Быкава «Кар'ер», «Знак бяды». Пісьменнік пераканаўча да-казаў: каб зразумець паводзіны чалавека на вайне, трэба ведаць пра яго жыццё ў мірны час. Уклад В.Быкава ў беларускую літа-раутуры быў адзначаны званием Героя Сацыялістычнай Пра-цы. Падзеі мінулай вайны асэнсоўваліся таксама ў «Хатынскай аповесці» Алеся Адамовіча, дакументальнай кнізе «Я з вогнен-най вёскі...» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для бела­рускай літаратуры.

У 60-я гг. у якасці вядучага жанру ўсталяваўся раман. Былі напісаны раманы «Людзі на балоце» з трылогіі/еана Мележа «Палеская хроніка»; «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля; «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці» Івана Наву-менкі; «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль» Івана Шамякі-на. У 1981 г. I. Шамякін стаў Героем Сацыялістычнай Працы.

Значна пашыралася літаратура, прысвечаная рэвалюцый-най тэматыцы. З'явіліся аповесці І.Шамякіна «Браняпоезд «Тава­рыш Ленін», «Лес майго земляка», апавяданне Петру-ся Броўкі «Разам з камісарам» і інш.

Важнай падзеяй у беларускай літаратуры з'явіўся выхад у 1965 г. рамана Уладзілііра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляюцца старонкі гісторыі беларускага на­рода сярэдзіны XX ст. і, у прыватнасці, падзеі, звязаныя з вы­спяваннем паўстання 1863 г. Гістарычнай тэматыцы былі прысвечаны таксама яго раман «Хрыстос прызямліўся ў Га-родні» і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха».

Развіццё мастацтва было цесным чынам звязана з літа-ратурай. Сярод тых твораў, якія маглі ўбачыць тэатральныя гле­дачы, атрымалі вядомасць сатырычная камедыя К. Крапі-вы «Брама неўміручасці», спектаклі У. Караткевіча «Званы Віцебска»,.4. Макаёнка «Таблетку пад язык», «Святая прас-тата», камедыя «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не зыходзіла са сцэны. Найбольш важным дасягненнем у тэатральным рэпертуары было пашырэнне твораў бела-рускіх кампазітараў на сучасную тэматыку. Так, доўгі час ішла п'еса «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.

У беларускай музыцы папулярнымі сталі оперы Ю. Семя­някі «Зорка Венера», прысвечаная М.Багдановічу, і «Фран-цыск Скарына», балеты Яўгена Глебава «Альпійская бала-да»паводле аповесці В.Быкава і «Курган» паводле паэмы Я.Купалы.

Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». У сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 60-х гг. на экра­нах з'явіліся такія найбольш вядомыя не толькі ў рэс-публіцы, а і за яе межамі мастацкія кінастужкі, як «Несцер-ка», «Зя­лёныя агні», «Міколка-паравоз». «Гадзіннік спыніў-ся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку» і інш. Большасць гэтых кінафільмаў ставілася паводле твораў беларускіх аўта-раў. У 70-я гг. з'явіўся шэраг фільмаў. прысвечаных ваеннай тэма­тыцы: шматсерыйная тэлевізійная стужка «Руіны стра-ляюць...», «Альпійская балада» рэжысёра В.Сцяпанава і інш. Беларускія майстры пяра вялікую зацікаўленасць праявілі да супрацоўніцтва з кінастудыяй. Яны напісалі шэраг цікавых сцэнарыяў кінафільмаў. Сярод іх «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У.Караткевіча. «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» паводле твораў А.Адамовіча, «Вазьму твой боль» паводле І.Шамякіна. Шырока выломай стала дзей-насць кінарэжысёраВіюпара Турава, які экранізаваў раманы І.Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», аповесць Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фанта-стычных апавяданнях» і інш. У кінастужцы «Я родам з дзяцінства», знятай В. Туравым, галоўную роль сыграў вя-домы выканаўца аўтарскай песні, паэт Уладзімір Высоцкі.

У беларускім выяўленчым мастацтве былі створаны кар-ціны, прысвечаныя тэме вайны, напрыклад, «Пакаранне смерцю», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна» Міхаіла Савіцкага. Трапіўшы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў фашысцкі палон, гэты мастак прайшоў жорсткія, нечалавечыя выпрабаванні. Як памяць аб гэтым, на яго руцэ назаўсёды застаўся лагерны нумар. М.Савіцкі стварыў цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў.

Значнае месца заняла ў творчасці беларускіх мастакоў/аў-рылы Вашчанкі, Леаніда Шчамялёва, Уладзіміра Сшэльмашон-ка гістарычная тэматыка, звязаная з адлюстраваннем важ-нейшых падзей, асоб, архітэктурных помнікаў.

Асаблівае месца ў выяўленчым мастацтве займае твор-часць Аляксандра Ісачова. Як мастак ён сфарміраваўся пад уплы­вам тых стыляў якія не адпавядалі метаду сацыялістыч-нага реалізму і прынцыпу партыйнасці. Таму яго карціны сталі вядомы спачатку ў замежжы, а прызнанне мастака на радзіме прыйшло толькі пасля смерці. Такое ж прызнанне атрымаў у апошнія гады XX стагоддзя ў сябе на Радзіме ўра-джэнец, сусветна вядомы мастак БеларусіМарк Шагал, жыц-цё якога абарвалася ў Францыі ў 1985г.

Значную ролю ў адраджэнні мастацтва габелена адыграў мастак Аляксандр Кішчанка. Ён распрацаваў манументаль-на-дэкаратыўны тып габелена для ўпрыгожвання тэатра оперы і балета, акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску.

Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вы-лучаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», «Брэсцкая крэпасць — герой» (скульптары А.Гле-баў, С. Селіханаў і інш.), помнікі Я.Купалу (скульптарыА.Ані-кейчык, Л.Гумілеўскі) і Я.Коласу у Мінску (скульптар 3. Аз-гур), помнік маці-патрыётцы Н. Купрыянавай у г. Жодзіне (скульптар Л. Заспіцкі) і інш.

-------------------------