Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

34. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

-------------------------

35. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Усталяванне савецкай улады.

24—25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ¡серасiйскi з’езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi «камiтэт выратавання рэвалюцыi». У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: «Камiтэт...» абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць «Камiтэту» уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены пер­шыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Кастрычнiцкая рэвалюцыя – не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неад­на­значных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.

-------------------------