Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

17. Паўстанне 1794 г. На Беларусі. Т. Касцюшка.

1) У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Бела­русь. Гэта падзея стала вынікам абсалютнай слабасці цэнтральнай (каралеўскай) улады і палітычнай анархіі, пры якой рашэнне агульнадзяржаўнага органа кіравання— сойма магло не прымацца, калі супярэчыла інтарэсам мясцовай шляхты і магнатаў.

Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалі­тай — другой па ліку ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г. і першай у Еўропе (праз тры месяцы Канстытуцыя была прынята ў Францыі, дзе адбылася буржуазная рэвалюцыя). Кан­стытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвяшчалася агульная дзяржава з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны. У 1793 г. 100-тысячнае войска, аказваючы дапамогу прадстаўнікам шляхецкага саслоўя — некатолікам, здейсніла ўмяшанне ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, што азначала яе другі падзел. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэтраль­ная частка беларускіх зямель.

Спробай захаваць суверэннасць (самастойнасць, незалеж-насць) Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам (1746—1817 гг.). У ім актыўны ўдзел узяла патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Адлюстраван­нем патрыятычных пачуццяў удзельнікаў паўстання можна лічыць назву паланэза Міхала Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай».

Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасць, цэласць, незалежнасць», які нагадваў лозунг Вялікай Французскай бур-жуазнай рэвалюцыі «Вольнасць, роўнасць, братэрства». Тэты лозунг, верагодна, быў знаёмы начальніку паўстання Т. Касцюшку, які яшчэ юнаком на працягу трох гадоў вучыўся ў сталіцы Францыі Парыжы пасля заканчэння кадэцкага кор­пуса (ваенна-навучальнай установы) у Варшаве. Сем гадоў Т. Касцюшка правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній супраць англійскага калані яльнага ўладарніцтва. Ён быў асабіста знаёмы з пер­шым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскаи «Дэкларацыі незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным геро­ем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы.

У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паў­станнем «Найвышэйшая Літоўская рада». Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў вод-гук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У сваім дакуменце — «Паланецкім універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў адмяніць асабістую залежнасць (вызваліць з-пад прыгону) тых сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні. У атрады паўстанцаў пацяг-нуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстан­цаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паустанне было падаўлена расійскімі войскамі на чале з А.В. Суворавым. У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ад­рок-ся ад прастола. Рэч Паспалітая спыніла свае дзяржаўнае існаванне.

2) Унутрыпалітычныя праблемы Рэчы Паспалітай на па-чатку XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых. У гэты час Беларусь становіцца арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з руска-шведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла ў якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісанатры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Галоўнымі мэтамі паўстання былі: вяртанне захопленых тэрыторый, выгаанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэ-формаў. Віленскія "якабінцы" на чале з Ясінскім напачатку выступілі з больш радыкальнымі патрабаваннямі — "воля, роўнасць, незалежяаець", адразу салідарызаваліся з рэвалюцыйнай Францыяй. Быў утвораны самастойны орган па кіраўніцтве паўсганнем — Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага. У яе першапачаткова ўвайшлі 29 чала-век. Склад Рады павінен оыў папоўніцца прадстаўнікамі паўстанцкіх сіл з паветаў і ваяводстваў, што стварала магчымасць яе пераўтварэння ў прадстаўнічы рэвалюцыйны орган. Паўстанне зрабіла спробу аб'яднаць разам інтарэсы перадавой часткі галяхецтаа, сялянства і гарадскога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленні ад "ярма дэспа­тызму" народаў суседніх краін. Касцюшка заклікаў да ўдзелу ў наўстанні прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасць. Паланецкім універсалам (7 мая 1794 г.) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі ў паўстанне (касінеры), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі ў паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці.

За кароткі тэрмін (з красазіка па верасень) на Беларусі ў паўстанні прыняло ўдзел да 25 тыс. чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касцюшкаўцаў адбыліся пад в.Паляны (7.05), в.Солы (25.06), Слонімам (4.08), Любанню (4.09), в.Крупчыцы (17.09). Пад Крупчыцамі ад-былася самая вялікая бітва часоў паўстання: з абодвух бакоў у ей прыняло ўдзел да 20 тыс. чалавек.

Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на ба­рацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з А.Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстан­ня Сувораў атрымаў званне фельдмаршала.

Япгчэ падчас паўстання ўзнік план ліквідацыі Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбьгўся трэці яе падзел. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Да Расіі адышлі заходнебеларускія, украінскія і літоўскія землі з Кур­ляндыяй. Частка Беларусі (захад Гарадзеншчыны) апынулася пад уладай Прусіі (да 1807 г.). Станіслаў Аўіуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Гзта якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Каця­рыны II, якая ў свой час "зрабіла" яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.

Захоп Рэчы Паспалітай з'явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая уваходзіла ў перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфарміравання.

-------------------------