Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэліге-нцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самадзяржаўя.

Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 1796

— 1797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Асноўнай яе мэтай з'яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя хоць і не паспела набраць сілу, але карысталася папулярнасцю сярод шляхты.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта

— Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у свіслацкай гімназіі, полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцау і насельніцтва ідэі роунасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расква-тараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты — М.М.Мураўёў, А.А.Бястужаў (Марлінскі), К.Г.Ігельстром, С.І.Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі аргані-зацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэ­альнай сілай і не абапіраліся на іх у сваей дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромле­ны. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Выйшла забарона на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Полынчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Ад­нак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Бела­русі. Паўстанне развівалася тут у многім стьгхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяль-ных праб­лем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддад­зены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маёнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Толькі частка ўладальнікаў змагла атрымаць "дараванне". На тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу.

Урад разумеў, што адньгх рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 г. бьгў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым ме­рапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне указам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўсгва і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў беларускіх губернях. 3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў. У склад Заходняга камітэта ўвайшло шэсць чала­век: міністры і вышэйшыя дзяржаўныя саноўнікі. Яго ўзначаліў старшыня Камітэта міністраў В.П.Качубей. Мікалай I даручыў Камітэту па справах за­ходніх губерняў "унікнуць у меркаванне захадаў, якія пры-няты быць могуць, каб губерні, ад Полыпчы адлучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў другіх расійскіх губернях існуе". Камітэт разглядаў праекты адміністрацыйных і палітычных мерапрыемствау у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, што паступалі ад міністэрстваў, губернатараў, генерал-губернатараў, і падаваў на зацвярджэнне цару.

Цэлы комплекс мерапрыемствау ажыццяўляўся для па-пярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы "разбор" шляхты. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў — у сельскай мясцовасці і гра­мадзян — у гарадах. Ужо напачатку 40-х гг. аднадворцамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ муж­чынскага полу. Дваранскага звання пазбаўляліся звы-чайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства.

Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перада­чы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэишага праваслаунага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенст­ва, 6о праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залеж-насць ад дзяржаўнай улады.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэтаг прадвызначыла лес уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. нале­жала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ей зліцца з каталіцкай царквой. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяц­кай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Марк­са, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх куль­турных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання, перася-лення рускіх праваслаўных сялян і інш.

Праўда, не заўсёды мерапрыемствы Заходняга камітэта даводзіліся да канЦа і поўнасцю рэалізоўваліся, што залежа­ла як ад аб'ектыўных абставін у Заходнім краі, так і ад барацьбы ва ўрадавых сферах вакол тактычных пытанняў яго "супакаен­ня". Аб гэтым, напрыклад, сведчыць лес сялян маёнткаў, канфіскаваных ва ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830 — 1831 гг. Тады задача нейтралізацыі шляхецкай апазіцыі абумовіла падняцце на шчыт палітыкі Кацярыны II, што пагража­ла ўвогуле знікненнем дзяржаўных сялян на Беларусі. 5 сакавіка 1832 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыняў за­цверджанае пасля імператарам "Палажэнне аб аддачы канфіскаваных у заходніх губернях маёнткаў у стогадовае арэнднае ўладанне ці спадчыннае". Але гэты так званы закон аб ленных маяратах быў амаль не рэалізаваны. У 1835 — 1839 гг. П.Дз.Кісялёў, у руках якога аказалася кіраванне канфіскаванымі маёнткамі, даследаваўшы іх становішча, прыйшоў да вы­сновы, што план стварэння маяратаў не можа быць паспяхова ажыцдёўлены па прычыне раздробленасці ўладанняў. Ён прыняў энергічныя меры да адмены гэтага плана. Супраць курса Кісялёва рашуча выступілі кіеўскі Д.Г.Бібікаў і віленскі Ф.Я.Міркавіч генерал-губернатары, якія патрабавалі неадкладнай пе-радачы канфіскаваных і ўсіх арэндных казённых маёнткаў "карэнным рускім дваранам у выглядзе маяратаў". У ходзе разгорнутай палемікі Кісялёў пераканаў Мікалая I, што ажыццяўленне плана стварэння маяратаў, акрамя выдаткаў казны, выкліча ўсеагульнае абурэнне сялян і падарве іх "прывязанасць да ўрада". Указ 23 чэрвеня 1846 г. залічваў у склад дзяржаўных маёмасцяў усе канфіскаваныя маёнткі.

У другой палове 30-х гг. XIX ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Беларусь і ў Літву рускіх правас-лаўньгх сялян, якія, на думку віленскага генерал-губерна-тара М.А.Далгарукава і падтрымаўшага яго Камітэта па справах заходніх губерняў, прынеслі б "з сабою ... нашу мову, нашы звычаі і адданасць рускіх прастолу". У лютым 1836 г. урад зацвердзіў Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць.

Сярод дзяржаўных сялян Калужскай, Курскай, Арлоўскай і Пскоўскай губерняў быў аб'яўлены набор жа-даючьгх перасяліцца на Беларусь і ў Літву. Нягледзячы на вострае малазямелле, сяляне, не давяраючы ўладам і маючы "самае ня­выгаднае паняцце аб тамашнім краі", адмаўляліся перасяляцца. Замест мяркуемых дзесяці тысяч душ набрало-ся ўсяго некалькі соцень. На самой справе перасялілася крыху больш чым 150 душ мужчынскага полу.

Раскіданыя дробнымі групамі па тэрыторыі Беларусі і Літвы, рускія сяляне не маглі доўга захоўваць сваю "сама-быт­насць" і непазбежна раствараліся ў масе мясцовага насельніцтва. Таму Заходнім камітэтам было прадпісана знаходзіць "магчымасці пасялення не менш чым па 200 душ селішчы з пабудовай грэка-расійскай царквы". Аднак здзяйсненне такога задания аказалася не пад сілу мясцовым уладам, перш за ўсё па прычыне малазямелля бела-рускага і літоўскага сялянства.

У ніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гг., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набьгў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы.

Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў і засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч (1806 — 1833), які ў сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў у асноўным з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў Слонімска-Наваградскай акрузе. Мэтай сваей барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Аднак ужо ў маі "экспедыцыя Валовіча" была ліквідавана ўладамі.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ураджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 — 1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэ­макратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царыз-му, стаялі за вы­зваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам — на згубу, панам — для навукі", — заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштава­ны.

У 1846 — 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Саюз свабод­ных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848 — 1849 гг. у За­ходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.

Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і ініпых народаў Расій-скай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабход­ныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

-------------------------