Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

6. Знешняя палітыка вкл. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгер­дам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Но­вагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Паз­ней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяр­жавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханст­вам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэ­тай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

Рашаючае значэнне ў барацьбе з праніккеннем кры-жакоў на ўсход мела Грунвальдская бітва. У 1408 г. на нарадзе Польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоў-скага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжа­камі. Яна праходзіла ў 1409—1411 гг. і атрымала назву Вялікай. Падзеі гэтай вайны падрабязна вывучаліся польскім гісторыкам XV ст. Янам Длугашам. Паэт Ян Віслшкі прысвяціў гэтай падзеі сваю паэму Пруская вайна” напісаную на лацінскай мове ў пачатку XVI ст. Назва «Пруская» тлумачыцца тым, што крыжакі стварылі сваю дзяржаву на землях, захопленых у прусаў — заходніх балтаў. роднасных літоўцам.

Галоўнай падзеяй вайны стала адна з буйнейшых бітваў сярэднявечча, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам (цяперашняя Дуброўна на тэрыторыі сучаснай Польшчы) паміж аб'яднанымі саюзніцкімі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп 'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, зброяносец-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт, які за свае баявыя якасці атрымаў на-зву «Гром перамогі». Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Па падліках гісторыкаў войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек.

Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс воінаў, якія мелі лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі вялікі магістр (кіраўнік) Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі. строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не лайшлі да скрытых ад вачэй бамбардаў— гармат, што стралялі ка-меннымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла удар у адказ і прымусіла адступіць частку войск Вітаўта. Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступление. У рэшце рэшт войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі імрашучае паражэнне. Адзін з эпізодаў Грунвальдскай бітвы знайшоў свае адлюстраванне на аднайменнай карціне поль­скага мастака XIX ст. Яна Матэйкі. Гэтай падзеі прысвечана шмат мастацкан літаратуры, у тым ліку вядомы раман поль­скага пісьменніка XIX ст. Генрыка Сянкевіча «Крыжакі», раман сучаснага беларускага пісьменніка Кастуся Тарасова «Пагоня наГрунвальд».

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на дру­гую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

-------------------------