Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

56. Канстытуцыя 1996 г. (агульная характарыстыка). Прэзідэнтская палітычная сістэма рб.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, па якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (звыш 80%) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недакладнасцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі і па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры — Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі на­род — Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?»

За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам, прагаласавала звыш 5 млн. чалавек, альбо 70,4% выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Бе­ларусь абвяшчаецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. На гэтай пад­ставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін ула­ды: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі, замест пар­ламенцкай.

Перш за ўсё прынцыповыя змяненні адбыліся ў структу­ры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцт­вы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Совета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымаемым у нашай краіне законам. Выканаўчую ўладу у нашай краіне ажыццяўляе Урад-Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Су­довая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кож­ная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў рашэнні шэрага пытанняў спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці. Наша рэспубліка з'яўляецца правовой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюц­ца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў­ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыяльная дзяржа­ва» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яў­ляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі гра­мадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над правамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.