- •2. Полацкае і тураўскае княствы – першыя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Рэлігія і культура беларускіх зямель у іх – першай палове хш ст.
- •4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове хш ст.
- •5. Утварэнне вкл.
- •6. Знешняя палітыка вкл. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
- •7. Дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў складз вкл
- •8. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.
- •9. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
- •10. Люблінская ўнія і утварэнне Рэчы Паспалітай (рп).
- •11. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі.
- •12. Войны рп з Расіяй у 17 ст.
- •13. Беларусь у гады казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг.
- •14. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у хуп-хуш ст.
- •15. Агульная характарыстыка беларускай культуры ў 17-18 ст.
- •16. Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700-1721 гг.
- •17. Паўстанне 1794 г. На Беларусі. Т. Касцюшка.
- •18. Палітычны крызіс рп. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі.
- •19. Палітыка царызму на Беларусі (канец 18 – першая палова 19 ст.)
- •20. Вайна 1812 г. І Беларусь.
- •21. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •23. Культура Беларусі ў першай палове 19ст.
- •24. Рэформа 1861 г. І асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •25. Прамысловасць, транспарт і гандаль Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •26. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі. К. Каліноўскі.
- •28. Народніцкі рух на Беларусі.
- •29. Становішча рабочых у 60-90 гг. 19 ст. Пачатак рабочага руху. Утварэнне с/д арганізацый.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •32. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •34. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •35. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •36. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у 1917-1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Беларусь у гады савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.
- •38. Пераход ад вайны да міру. Нэп на Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі, цяжкасці і поспехі яе ажыццяўлення.
- •40. Эканамічнае развіццё бсср (канец 1920-х – 1930-я гг.)
- •41. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 20-я гг. 20ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі. Палітычныя рэпрэсіі.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)
- •43. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе бсср. Пераутварэнні ў Зах. Беларусі.
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •45. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі (19741-1944 гг.)
- •46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”.
- •47. Аднауленне і развіццё эканомікі Беларусі ў 1944-1950гг.
- •48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў бсср у 1944-1965 гг.
- •49. Беларусь на міжнароднай арэне (1945-1985гг.).
- •50. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў 1966-1985 гг.
- •51. Беларусь ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу другой паловы 80-х пачатку 90-х гадоў.
- •52. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў сярэдзіне 50-х – 90-х гг.
- •53. Міжнароднае становішча Беларусі ў другой палове 60-90-х гг.
- •55. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Канстытуцыя 1996 г. (агульная характарыстыка). Прэзідэнтская палітычная сістэма рб.
10. Люблінская ўнія і утварэнне Рэчы Паспалітай (рп).
Люблiнская ўнiя паклала пачата к трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.
Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына).
Унiя – гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання.
Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.
-------------------------