Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

16. Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700-1721 гг.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часоў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі — Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы — Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.

У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 — 1718), які болыпую частку свайго часу аддае забавам, паце­хам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяржаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай - з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. ПІвецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Фран­цыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб зня­нацку і з дапа-могай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспек-тыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і пры­няць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спачатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу — гальштынскаму герцагу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Галыптыніі лрыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць ворагам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у ан­тышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I.

Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, заключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну Швецыі і

накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 — 650 і з захаду на ўсход на 360 — 800-вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Полыпчы, Украіны і амаль усю Беларусь.

Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста II з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць суп­раць Расіі. Карл XII, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польска-саксонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста II на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляш-чынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр 1 аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нар­вай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншанц, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр 1 вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. ча­лавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.

Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з вора-гам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Што датычыць народных мас, то большасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустрэлі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі — ад прадуктаў харчавання да су­месных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула пастаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейп­цыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абмежаваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй улічваць саксонскія інтарэсы.

Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На баку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а рускіх -

саксонцы і патрыёты палякі. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую пёра­могу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы.

Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў. Галоўныя шведскія войскі з Саксойіі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву.

Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII нечакана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя перамога шведаў у Паўночнай вайне.

Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім на­прамках. Усё гэта, разам узятае, падштур-хнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.

На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэн-не. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр 1 назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".

Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа пад­манам прывёў да Карла XII 3-4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Ска­рападскага. Украінскі народ пад-няўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.

3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэ­пасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.

Шведскія генералы раілі адступіць у Полыпчу, Карл XII не згадзіўся.

Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляшчынскага на дапамогу шведам і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала

бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр 1 і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаванні-рэдуты, артылерыю і ўрэш-це так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так велыді праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойд­зецца падобнага прыкладу пакорлівага падпа-радкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".

Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Полыпчу і Пры-балтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўд-ным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.

-------------------------