Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

21. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.

1. Стан сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст. характарызаваўся пачаткам крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Гэтая сістэма была заснавана на фальваркова-паншчыннай гаспадарцы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Фальваркова-паншчынная сістэма была ўве-дзена яшчэ ў 1557 г. пры вялікім князе літоўскім і каралі польскім Жыгімонце II Аўгусце і вядома пад назвай аграрнай рэформы «Устава на валокі». Хуткае пашырэнне ў Беларусі фальваркаў (памешчыцкіх гаспадарак, прадукцыя якіх прызначалася на продаж) прадвызначыла рост попыту на сельска­гаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе.

Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знахо-дзілася ў карыстанні сялян, якія за тэта выплачвалі памешчы-ку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейская часткі Расіі большасць сялян пас­тупова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. Абсалютная большасць памешчыцкіх гас­падарак вялася на аснове паншчыны. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну валоку (мера плошчы, роўная 21,36 га) прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Была распаў-сюджана прымусовая аддача памешчыкамі сваіх сялян на розныя будаўнічыя работы. Такія ўмовы працы не выклікалі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Маючы ў сваім распараджэнні сотні і тысячы прыгонных, памешчыкі, у пераважнай большасці, не імкнуліся да набыцця сучаснай тэхнікі і палепшаных прылад працы, паколькі гэта рэзка павышала затраты на вядзенне гаспадаркі. Зямля працягвала апрацоўвацца традыцыйнымі прыладамі працы (саха, барана). Толькі ў буйных гаспадарках выка-рыстоўвалі жалезныя плугі, жнейкі, малацілкі, веялкі. У боль­шасці сваей сельскагаспадарчая праца працягвала заставацца ручной.

Аснову эканомікі складала ворнае (пашэннае) земляробства. Асновай земляробства была вытворчасць збожжа, у першую чаргу жыта. У адрозненне ад еўрапейскай «бульбянай рэвалюцыі» у першай трэці ХІХ ст. у Беларусі бульбай засявалася толькі 4% зямлі на сялянскіх надзелах, пры тым што адна дзесяціна, засеяная бульбай, магла пракарміць та­кую ж коль­касць людзей, як тры дзесяціны, засеяныя пшаніцай. Як тэхнічная сыравіна, бульба на адной дзесяціне пры перапрацоўцы яе на гарэлку давала памешчыкам прыкладна ў чатыры разы болыц даходу, чым дзесяціна, засеяная жытам. Таму пашы­ралася такая галіна, як вінакурэнне (перапрацоўка бульбы на гарэлку).

Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала льнаводства. Пашыралася вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўля-лася на патрэбы Чарнаморскага флоту. Дарэчы, суднабудаўнічая верф, заснаваная ў Крычаве фаварытам Кацярыны II графам Р.А.Пацёмкіным, перапрацоўвала пяньку на палатно і канаты для суднаў.

3 канца 30-х гг. ХІХ ст. у памешчыцкіх гаспадарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукраварных заводах пера-працоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Пе-рапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, маслабойныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сель­ская мясцовасці, што прыбліжала іх да крыніц сельскагаспа­дарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыц­кіх гаспадарак было нямнога.

Варта таксама адзначыць, што землі, якія належалі дзяржаве, здаваліся ў арэнду (часовае карыстанне за плату) памеш-чыкам-арандатарам, якія за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў і бясконца павялічвалі павіннасці ся-лян. Эканамічны стан такіх гаспадарак паступова пагаршаўся.

2. Ва ўмовах крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы царкі ўрад пайшоў наэканамічныя рэформы з мэтай прыс-тасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржаве, ліквідаваць свавольства тых памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмас-цей граф П. Д.Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала:

— правядзенне падрабязнага апісанная (люстрацыі) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча;

— спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду;

— ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаў­ных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П.Д. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і памяншэння іх павіннасцей.

Аднак прыгоннае права працягвала існаваць і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым складам пад дзяр-жавай».

У 1840 г. па прапанове графа Кісялёва была падрыхтава-на інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памера павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвентароў — спісаў сялянскіх павіннасцей. Складалі іх самі памешчыкі. Аднак і ў гэтых умовах памешчыкі аказвалі массавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаема-адносіны з уласнымі прыгоннымі сялянамі. Фактычна інвен­тарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы правалілся.

3. Развіццё прамысловасці ў першай палове XIX ст. у Беларусі сведчыла аб тым, што тут побач з феадальным са-цыяльна-эканамічным укладам узнікае капіталістычны (іх суадносіны ў сярэдзіне XIX ст. складалі прыкладна 63% к 37%). У 20-я гг. XIX ст. пачынаецца пераход ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці. Уласнасць памешчыкаў на зямлю абумовіла тое, што найбольш буйныя прадпрыемствы фабрычнага тыпу былі заснаваны менавіта імі. Так першыя сукон­ныя фабрыкі належылі памешчыку Пуслоўскаму і былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай прамысловага перавароту. Дарэчы, упершыню на беларусіх землях паравы рухавік з'явіўся ў гомельскім маёнтку графа М.П. Румянцава, дзе па яго загаду англійскі механік А.Сміт пабудаваў параход. Такім чынам, на Беларусі пачынаецца прамысловы пераварот — паступовы пераход ад ману­фактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Машынная вытворчасць патрабавала высокакваліфікаваных майстроў. Таму прымусовая праца непісьменных прыгонных сялян, якая пераважала на памешчыцкіх прадпрыемствах, пачала паступова саступаць месца выкарыстанню кваліфікаванай вольнанаёмнай рабочай сілы на гарадскіх прамысловых прадпрыемствах. Пачалося фарміраванне новых сацыяльных пластоў — буржуазіі (прадпрымальнікаў) і рабо-чых (вольнанаёмных працаўнікоў).

Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва — урбанізацыя. Тлумачыўся ен не столькі эканамічнымі фактарамі, у прыватнасці развіццём прамы­словасці і гандлю, а колькі існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці» і перасяленнем ў гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. Важную ролю ў працэссе урбанізацыі на Беларусі адыгрывалі мястэчкі — населеныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу Пераважная большасць іх належыла памеш-чыкам. Перавод вёскі ў разрад мястэчка, на што трэба было атрымаць дазвол губернатара, даваў магчымасць памешчыку павысіць прыбытковасць сваей гаспадаркі праз адкрыццё кар-чмы для продажу гарэлкі (у вёсках тэта забаранялася). Размяшчалася ў мястэчках, як правіла, памешчыцкая прамысло-васць. Тут засяроджвалася яўрэйскае насельніцтва, якое займалася рамяством і дробным гандлем.

Да сярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэч­ках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі. 3 цягам часу ў гарадах і больш значных мястэчках усё шырэй распаўсюджваўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах.

Развіццю рынкавых адносін і гандлю садзейнічала паляпшэнне шляхоў зносін. Яно было абумоўлена ўключэннем гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Важнае значэнне мела будаўніцтва ці рэканструяванне каналаў, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскага (Дняпра і Немана), Бярэзінскага (Дняпра і Заходняй Д,зьіяы), Днепра- Бугскага (Дняпра і Віслы). Шырокія дарогі, абсаджаныя з абодвух бакоў дрэвамі, так званыя «гасцінцы», на­прыклад Мас-коўска-Варшаўская шаша, звязалі беларускія гарады з еўрапейскімі і расійскімі.

Галоўным пастаўшчыком тавараў з'яўлялася памешчыцкая гаспадарка. Гэта была прадукцыя, ў якой пераважалі зерне, лён, пянька, гарэлка, спірт, сала, воўна, лесаматэрыялы, палатно, сукно і т.п. Каля паловы даходу памешчыкі агрымоўвалі ад продажу гарэлкі. У Беларусь увозіліся пераважна прамыс-ловыя вырабы, паравыя рухавікі і машыны, а таксама ме­талы, соль, тытунь, рыба, чай, кава і інш. У арганізацыі гандлю значка павялічвалася роля купцоў, якія скуплялі і вывозілі сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю.

Падсумоўваючы вынікі развіцця прамысловасці ў першай палове XIX ст., трэба заўважыць, што яна канцэнтравалася ў асноўным у сельскай мясцовасці, мела перапрацоўчы характар, была прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі, што належылі памешчыкам альбо купцам і мяшчанам.

-------------------------