Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

26. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала на-зву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра П.А. Сталыпіна. Умовы эканамічнага развіцця краіны пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г., больш блізкае азнаямлен-не з сістэмай падворнага землекарыстання ў Гродзенскай губерні (Сталыпіну 1902 г. займаў пасаду гродзенскага губернатара), неабходнасць вырашэння аграрнага пытання (пы­тання аб зямлі), якое стала адной з прычын рэвалюцыі 1905—1907 гг., вызначылі падыходы Сталыпіна да рэфармавання аграрнага сектару эканомікі.

Будучы сам буйным землеўласнікам, Сталыпін распраца-ваў асноўныя напрамкі рэформы, зыходзячы з інтарэсаў па-мешчыкаў. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закра-налася. Магчымасць пераўтварэння Расійскай імперыі ў сапраўды моцную вялікую дзяржаву Сталыпін звязваў са ства-рэннем сацыяльнай апоры царызму сярод сялянства. Ва ўмовах расслаення пасля 1861 г. вёскі на беднякоў, сераднякоў і заможных сялян (яны складалі адпаведна прыкладна 60,30 і 10%) П. Сталыпін бачыў такую апору ў стварэнні слоя сель­скай буржуазіі.

Аграрная рэформа была распачата ў 1906 г. і прадстаў-ляла сабой «чарговую чыстку зямель для капіталізму». Пер-шапа­чатковым этапам рэформы стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзе-лаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Такая магчымасць замацавання зямлі ва ўласнасць прадстаўлялася ся­лянам праз атрыманне зямлі ў водрубе, г.зн. за кошт выдзялення селяніну участка зямлі ў межах вёскі па магчымасці ў адным месцы ўзамен цераспалосіцы —«палосак» зямлі рознай урадлівасці, якія селянін апрацоўваў пры абшчынным землекарыстанні. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тады ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Хутарская гаспадарка нагадвала фермерскую (накшталт той, што была распаўсюджана ў ЗША), была арыентавана на рынак і адлюстроўвала сабой дастаткова эфектыўны шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Да стварэння такой гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне (іх называлі кулакамі), якія сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя пры вырашэнні аграрнага пытання. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо ся­лянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немаг­чымым з-за адсутнасці ці недахопу срод-каў

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Стальшін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага пе-расялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход і інш., дзе было шмат неапрацаванай урадлівай глебы. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пун­кты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныяўчасткі і т.д. Аднак каля 10% сялян вярнуліся ў 1907—1914 гг. назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў— выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і трох украінскіх губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.

Сталыпінская рэформа ў сваей эканамічнай частцы прывяла да росту буржуазнаи уласнасці. Пераважная большасць зя­мель пераходзіла ў рукі заможных сялян-прадпрымальнікаў. Разам з тым большасць сялян-беднякоў, а таксама сераднякоў, якія выйшлі на хутары, не змагла наладзіць гаспадарку і была вы-мушана прадаць сваю зямлю. Рэформа пас­прыяла пашырэн-ню шматпольных севазваротаў, далейшаму паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малоч­най жывёлагадоўлі і вінакурэнні. У фермерскіх і перадавых памешчыцкіх гаспадар-ках выкарыстоўваліся сельскагаспа­дарчыя машыны, ў вьюіку чаго павышалася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

У сваей палітычнай частцы рэформа паскорыла раскол вёскі і стварэнне слоя сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялян-ства, забяспечыла падтрымку царскаму ўраду і на пэўны час прадухіліла сацыяльныя патрасенні, «прытупіўшы» вастры­ню аграрнага пытання.

-------------------------