Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

49. Беларусь на міжнароднай арэне (1945-1985гг.).

1) У пасляв. гады захоувалася паліт. сіст., якая склалася у 20 – 30-я гг. і была замацавана у Канстыт. СССР 1936 і Канстыт. БССР 1937. Першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары у Вярх. Савет (1947) і мясц. Саветы рэсп. (1948). Але у пас­ляваенныя гады на Бел. прыйшла новая хваля рэпрэсій. Востпай была сітуацыя у Зах. абласцях Бел.. Тут прадаужалі уз­броеную барацьбу супраць ав. улады групы асоб, я-я супрацоуніч. у час акуп. з фашыстамі. Іх падтрымлів. людзі, я-я не­заслужана пакутавалі ад рэпрэс.. Гэтыя абставіны выклікалі недаверулады да многіх мясц. ураджэнцау. У 1953 г. памёр I.Стал.. Нарэшце, быў спынены махавік рэпр.. Пачатая лібералізац. і аздараўл. маральна-паліт. абставін у краіне выклік. вял. надзеі ў грам. на хуткія перам.. У БССР шыр. памеры набыла рэабіліт. ахвяр культу ас. Стал.. Ажыццяў. рэф., накірав. на ўдасканал. паліт. сіст. і дэмакратыз.. У 1957 г. была прынята пастан. па паляпш. дзейн. Саветаў. Актывізавалася заканадаучая дзейнасць Вярх. Савета БССР. Аднак рэальная улада знаходзілася у руках партыйных камітэтау.

Але прагрэс. з'явы ў грам.-паліт. жыцці не былі працягл. і скончыл. тым, што ў II пал. 60-х гг. узмацніліся кансерват. тэн­дэнц.. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніков. хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніц. дзярж. вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматл. ідэалагічн. кампаніі. Але пры адсутн. дэма­кратычн. свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала апатыю і песімізм у народа.

КПБ, як адзін. частка КПСС, не была самаст.. Партыйн. органы не выконвалі паліт. ф-цый, а былі вышэйш. дзярж. органамі.

Т.ч., хаця ў паліт. сіст. БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і інш. грам. арганізацыі, фактыч. ўсё замыкалася на Кампартыі.

Вельмі супярэчліва праводзіл. нацыян. палітыка. 3 сяр. 60-х і да канн.80-х гадоў нац. прабл. разв. Бел. разглядаліся ў агульн. кантэксце інтернацыян. палітыкі КПСС. Нац. пыт. вырашалася без ліку спецыфікі бел. нар..

У галіне адук. і культуры палітыка ўлад у БССР у 60—І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры.

Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прык-метнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяр­жавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая антырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў 50-я—80-я гады было насычана шматлікімі з'явамі і падзеямі.

2)

-------------------------

50. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў 1966-1985 гг.

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Бе­ларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. Загі-нуў амаль кожны чацвёрты жыхар Беларусі. БССР страці-ла больш паловы нацыянальнага багацця. Па агульным ўзроўні развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова былі разбураны гарады і больш за 9000 сельскіх населеных пунктаў. Пасля вызва-лення Беларусі ўрад БССР патрабаваў ад Германіі выпла­ты рэпарацый на суму 1 млрд 500 млн амерыканскіх дол., што складала каля 10 % ад панесеных Беларуссю страт (была выплачана толькі нязначная ча­стка).

У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на праця­гу чацвёртага пяцігадовага плана (1946 — 1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцці машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Бела­руси не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне і інш. Паварот у бок вытворчасці сродкаў вытворчасці вызна-чаўся імкненнем кіраўнікоў БССР направіць развіццё бе-ларускіх гарадоў па традыцыйным для Расіі шляху інду-стрыяльных цэнтраў, жаданнем пры­цягнуць праз будаўніцтва новых прадпрыемстваў асігнаванні на жыллёвае будаўніцтва і сацыяльнае забеспячэнне, змя­нен-нем геапалітычнага становішча Беларусі (савецкія войскі знаходзіліся ўжо ў цэнтры Еўропы). Гэта, аднак, натык-ну­лася на істотныя цяжкасці з забяспячэннем кваліфіка-ванымі рабочымі кадрамі і будаўнічымі матэрыяламі.

Такія галіны прамысловасці БССР, як машынабуда-ванне і металаапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся ў пер-шае паслява­еннае дзесяцігоддзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту ў 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г. на 20 %. Але перакос у бок вытворчасці сродкаў вытвор­часці прывёў да таго, што ў заняпадзе засталіся традыцый-ныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Абста­ляванне прадпрыемстваў адзначаных галін фізічна і маральна састарэла, не адпавя-дала патрабаванням навукова-тэхнічнага прагрэсу, што адбілася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным.

На працягу разглядаемага перыяду цяжкім заставалася становішча ў сельскай гаспадарцы. I прычына гэтага заклю-чалася не толькі ў велізарных стратах падчас вайны. Пасля-ваенная індустрыялізацыя БССР вялася ў многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэ-мы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (боль­шасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення кал­гасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарьгхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывёлы (хоць вызначаныя памеры не заўсёды адпавядалі запасам кармоў). Сельгасарцелі мелі велізарныя выдаткі на вытвор-чыя патрэбы, прадавалі сваю прадукцыю намнога ніжэй за сабекошт і ў выніку захоўвалі мізэрны фонд заработнай і натуральнай платы. Таму энтузіязм асобных працаўнікоў вёскі слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Вы-творчасць жа асабістых гаспа­дарак (якія ў першыя паслява-енныя гады давалі да 80 % жывёлагадоўчай прадукцыі) стрымлівалася наяўнасцю жорсткай падатковай сістэмы (абкладваліся кожны кусцік, кожнае дрэўца, кожная галава жывёлы), якая не толькі забірала ўсе прыбыткі, але часам прымушала красці, каб не памерці з голаду.

Сітуацыю ў сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Стварэнне першых калгасаў пачалося тут яшчэ напачатку другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння ў першыя гады савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Складанай заставалася сітуа-цыя ў суседняй Польшчы. Але ў лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне (на XIX з'ездзе КПБ) аб правя-дзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіёну Беларусі. Аднача­сова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гас-падарання нанесла адчувальны удар па сельскагаспадар­чаи выгворчасці. Прымусовы характар гэтага мерапрыем-ства, наяўнасць асобных узброеных банд і труп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая пра-водзілася на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады, за-вяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пага-лоўя жывёлы ў калгасах да 1950 г. у параўнанні з даваен-ным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столькі ж менш, чым у 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60 % даваеннага ўзроўню. Нават такі экс-тэнсіўны паказчык, як аб'ём пасяуных плошчаў, не бьгў выкананы. I калі б адзначанае можна было аднесці да вынікаў вайны, то з гэтага пункту гледжання цяжка рас-тлумачыць зніжэнне сельскагаспадарчаи выгворчасці ў 1950 — 1952 гг., 6о ўсе паказчыкі ў гэтыя гады былі ніжэй-шымі, чым у першы пасляваенны 1946 г. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспа­дарчаи тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае — зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (больш пачалі плаціць з памеру зямель-най плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці ком-плекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысло-васці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаван-не, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная. Першы ў гісторыі СССР сямігадовы план (дадаткова да пяцігодкі былі далучаны два гады папярэд-няй) 1959 — 1965 гг. у пэўнай ступені ўлічваў тэндэнцыі сусветнага развіцця, але рабілася гэта недастаткова пасля-доўна і энергічна, шляхам колькаснага нарошчвання вы­творчасці ў вядомых галінах, што ў рэшце рэшт адбілася на ўзроўні навукова-тэхнічнага развіцця. Разам з тым па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.

У першай палове 50-х гг. было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй дзеючых у Мінску — падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. К канцу 50-х гг. магчымасці экс-тэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Пошук новых шляхоў стымуляван­ня вытворчасці (у межах адміністра-цыйна-загаднай сістэмы) знайшоў свае ўвасабленне ў за­коне "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.).

Кіраўніцтва прамысловасцю праз саўнаргасы па тэры-тарыяльнай адзнацы першапачаткова адыграла пэўную станоўчую ролю. Гэта выявілася ў павышэнні ролі мясцо­вых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсау, узмацненню дробных прадпрыемстваў, арганізацыі вытворчых аб'яд-нанняў (у 1963 г. фірма "Прамень" у Мінску).

У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапра-цоўка. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпускаць галоўным чынам 6 — 7-тонныя бартавыя машыны, самазва-лы і цягачы. Вы­творчасць аўтамабіляў грузападымальнас-цю 25 т і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўта-мабільным заводзе ў Жодзіна, дзе ў 1959 г. пачаўся іх се-рыйны выпуск. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не ўступаў лепшым замежным узорам трактараў свайго класа.

У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубапра-водны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлек-тронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапра-цоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэ-тычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калій-ных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў рэспубліцы пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкай прамысловасці з боку партийных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвы­значала яе адставанке. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця,

3 1953 па 1958 г. вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі павялічвалася. Тут мелі найбольшае значэнне два фактары:

і) стымуляванне калгасна-саўгаснай вытворчасці;

2) зніжэнне падатковага прэсу з аднаасобных гаспадарак.

Але напачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. Каб выканаць даведзеныя ў тонах паказчыкі, у многіх калгасах і саўгасах пашыраюць пасевы менш каштоўных збожжавьгх і зернебабовых культур (жыта, гарох, кукуруза) за кошт фэчкі. Былі вычарпаны і магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. На ста-новішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай па­лове 60-х гг. ў значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Боль-шасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі дзяржаве. Істотную небяс­пеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад ло­зунгам непас­рэднага пераходу да камунізму.

Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і сельскай гаспадарцы абвастрала сацы-яльныя канфлікты ў рэспубліцы. Адзначалася ўзросшая колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. У вышэйшых эталонах улады пачала ўсё больш усведамляцца неабход-насць паступовага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Мэтай эканамічнай рэформы з'яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б за-цікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. Фактычна ў прамысловасці яна была зведзе-на да наступных мерапрыемстваў:

1) вяртанне да галіновага прыицыпу кіравання. У Беларусі да кастрьгчніка 1965 г. замест аднаго саўнаргаса было ство­рана 6 саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і 3 рэспубліканскія (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскай гаспадаркі). Цэитралізацыя істотна ўзмацнілася. Разам з тым былі адкінуты і напрацаваныя сувязі і ўсё тое, што ўтрымліваў тэрытарыяльны гтрышдып кіравання;

2) замест больш 100 паказчыкаў было вызначана 9; галоўны паказчык па валу (колькасці) заменены паказчы-кам па аб'ёме рэалізаванай прадукцыі. Меркавалася, што тэта выкліча прамую зацікаі'ленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Разам з тым з'явілася магчымасць нарошчваць аб'ём рэалізаванай пра­дукцыі і павялічваць не колькасць тавараў, а іх кошт;

3) з прыбытку прадпрыемства акрамя фонду развіцця вытворчасці ствараліся фонды матэрыяльнага заахвочван-ня і са­цыяльна-культурных мерапрыемстваў, з якіх штогод маглі накіроўвацца сродкі на пабудову кватэр для рабочых і служа­чых, дзіцячых устаноў, набыццё санаторных пуцёвак, арганізацыю культмасавай работы і г.д.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаван-не цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прад-прыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.

Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высока-рэнтабель­ных прадпрыемствах. Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па-новаму калектыў Гомельскага шклоза-вода імя М.В.Ламаносава. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбывалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбывалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, пры-чым за кошт до­бра працуючьгх.

У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці у нацыяналь-нык даходзе складала 43,8 % (у СССР 50,7 %). Пераважная боль­шасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы ў гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы на-рыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў. Былі крыху пашыраны правы калгасаў, што знайшло адлюстраванне ў новым Статуце сельгасарцелі.

У 1966 — 1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашы­рэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гг. узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45 %, вытворчасць збожжа — на 53, мяса — на 73, мала­ка — на 66 %. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты ў пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў. Напрыклад, ужо ў 1967 г. па рэалізацыі малака рэспубліка перавысіла ўзровень 1970 г. Але паколькі гэты рост адбываўся ў пераваж­най ступені за кошт павелічэння дойнага статку (а гэта — і новыя кармы, фермы, рабочыя рукі), сабекошт малака рэзка ўзрос. Як вынік у 1967 г. вытворчасць малака для кожнай другой гаспадаркі была стратнай.

Адзначаную праблему паспрабавалі вырашыць шляхам узмацнення спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспа-дарчай вытворчасці. Сапраўды, будаўніцтва буйных ком-плексаў па адкорме буйной рагатай жывёлы і птушкі павысіла рэнта­бельнасць. Асабліва гэта было заўважна ў птушкагадоўлі, дзе за 5 гадоў вытворчасць яек павялічы-лася ў 2,5 раза, а сабе­кошт іх знізіўся напалову. Але ўзніклі новыя цяжкасці экалагічнага характару.

Пошукі рэфармавання народнай гаспадаркі напачатку 70-х гг. спыніліся. Аднак сітуацыя не была вострай і крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных факта­раў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўва-лася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. У 1976 г. у БССР быў дасягнуты сярэднесаюзны ўзровень па выпуску прамысловай прадук-цыі на душу насельніцтва (сельскагаспадарчай прадукцыі — у 1,5 раза вышэй). Але ўжо з другой паловы 70-х гг. усе асноўныя паказчыкі вытворчасці зніжаюцца. Так, ся-рэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6 % у 1970-1975 гг. да 4,5 % у 1976-1980 гг.

Вялікі размах капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэзерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, істотнае апярэджанне ў развіцці вытворчасці сродкаў вы-творчасці (і няўвага да вытворчасці прадметаў спажыван-ня) — вось ха­рактэрныя заганы эканомікі Беларусі другой паловы 70-х гг., віной якіх па-ранейшаму быў галоўны манапаліст — дзяр­жава. Ужо ў гэтыя гады зніжаюцца ўсе асноўныя паказчыкі.

Яшчэ большым адставаннем тэхнічнага ўзроўню Бела­русі ад дасягненняў індустрыяльна развітых краін харак-тарызуецца пачатак 80-х гг. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да рэкордна нізкага ўзроўню — 3,4 %.

Гаворачы аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў у 80-я гг., неабходна звярнуць увагу на тое, што адзначаная з'ява узнікла яшчэ у першаи гталове 7в-к гг., ггрьгнаисі', у зусім спрыяльнай з пункту гледжання натуральнага прыросту працаздольнага насельніцгва дэмаграфічнай сітуацыі. Аб-салютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздоль­нага ўзросту ў 1971 — 1978 гг. быў вышэйшы, чым у 1961 — 1970 гг., у 1978 г. упершыню за пасляваенны час выраўнялася колькасць мужчын і жанчын працаздольнага ўзросту, прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і пра-фесійнай падрыхтоўкі працоўных. Ужо ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў грамад-скую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90 %), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы (хатняя, падсобная, гаспадарка). Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Змяніліся не столькі дэмаграфічныя, колькі эка-намічныя ўмовы забеспячэння занятасці, а вось характар эканамічнага росту не змяніўся: ён па-ранейшаму абапі-раўся на высокія тэмпы накаплення асноўных фондаў, на ўвод новых прадпрыемстваў. Гэтая няўзгодненасць працэ-су ўзнаўлення асноўных фондаў з дынамікай працоўных рэсурсаў у значнай ступені і абумовіла дэфіцытнасць ра­бочай сілы.

3 другой паловы 70-х гг. пачынаецца хранічнае неда-выкананне вызначаных планавых паказчыкаў аграрным сектарам. Прычынай гэтага сталі, па-першае, адыход ад раней абвешчаных прынцыпаў планавай самастойнасці калгасаў (з пачатку 70-х гг. пашыраецца практыка прыму-совага планавання), па-другое, неўспрымальнасць калгасна-саугаснаи сістэмай ра­дикальных змен. Калі у перыял з другой паловы 50-х да канца 60-х гг. шэраг колькасных і якасных паказчыкаў працоўнай, грамадскай і палітычнай актыунасці вяскоўцаў сведчыў аб тым, што ў многіх з іх пачуцце гаспадара не было канчаткова згублена, то ў 70 -80-я гг. ілюзп былі развеяны. Безгаспадарчасць 'адсут-насць шіцыятывы станавіліся характэрнымі рысамі дзей-насш большасці сельскагаспадарчых калектываў У 1985 г. у сярэднім кожны калгас выдатковаў на аплату працы оольш, чым атрымоўваў даходу.

Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваей працы паскорыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі ў горад 3 1У/0 па 1984 г. сельскае насельніцтва ў БССР паменшы-лася амаль у 1,о раза.

Пэўныя спробы паляпшэння спраў у сельскай гаспа-дарцы мелі месца ў 1982 г. Была ліквідавана запазыча-насць калгасау дзяржаве, павышаны закупачныя цэны Лднак дыктат распарадчых органаў у адносінах да не-пасрэдных вытворцаў сель­скагаспадарчай прадукцыі за-хавауся. Не адбылося істотных змен і ў сферы матэры-яльнага заахвочвання калгаснікаў, гэта значыць на-бліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці іаму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся ў канцы /0-х - пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць. Узрастау сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі (з 1971 па 1984 г амаль у 2 разы). К 1985 г. каля 90 % патрэб у кармах з ліку збожжавых забяспечвалася ў БССР на аснове імпа-рту гароху і сорга з Аргенціны, жыта і ячменя — з Канады і Францыі, кукурузы - з ЗША і нават аўса -са Швецыі. Як вынік, у ліпені 1988 г. 1 кг камбікорму каштавау больш 1 кг хлеба.

3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцтвам курсу на паскарэнне якое мер­кавалася ажыццяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У да,тейшым вызначаліся такія прыярытэт­ныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемст-вау, самастоинасці, укараненне гаспадарчага разліку іакім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйньгх да пераважна эканамічных метадаў кіравання.

Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Шэраг распрацаваньгх праграм, якія былі вы­значаны і ў рэспубліцы ("Інтэнсіфікацыя" Жылле і т.д.), засталіся на паперы. Асобныя эксперыменты па пашырэнні гаспадарчага разліку (на чыгуначным транспарце і г.д.) таксама не прынеслі жаданых вынікаў. Беларусь, пераўтвораная ў зборачны цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збыту для значнай часткі сваіх прадпрыемстваў. Цяжкія- выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і ў сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрами велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з'яўляюцца непрад­бача-нымі. Радыёактыўнае забруджванне ахапіла пятую частку тэрыторыі Беларусі, дзе жыло больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту былі выведзены сотні тысяч гектараў ворыўных зямель, ілто абумовіла значны недабор сельска-гас­падарчай прадукцыі.

Разам з тьш у адзначаны перыяд адбываліся пошукі новых формаў інтэграцыі прадпрыемстваў, арганізацыі працы і яе стымулявання.

-------------------------