Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

51. Беларусь ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу другой паловы 80-х пачатку 90-х гадоў.

Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі

пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. У БССР існавала адносна лепшае эканамічнае становішча, якое было дасягнута дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, наладжанаму кіраванню эканомікай. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., дык на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Меншымі былі напачат­ку і яго памеры. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся, перш за ўсё, у падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе ас-ноўных эканамічных паказчыкаў. Тэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Ста-навілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў ў эканоміцы. Цяжкасці, аднак, заключался ў тым, што рапраца-ваных шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не было распрацавана. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адмі-ністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з сама-кіраваннем «знізу» на месцах.

Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем пла-навага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прад-прыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне 12-пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986—1990 гг. на XXX з'едзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных шляхоў раз­віцця эканомікі, а не эксгпэнсіўных, Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусі была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя».

Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабход-насць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічых метадах. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прад­пры-емстваў і аб'яднанняў на поўныгаспадарчыразлік і самафі-нансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прад-прыемства ад рэалізацыі (продажу) пакрываюць (кампенсу-юць) яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць вы­даткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэ-бы ў дзяржаўным фінансаванні. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, ган-даль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай прабле-май эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне вы­пуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, кан­курэнта-здольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмо­вах працягваўшай існаваць каманднай эканомікі вынікі дася-галіся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў

Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў Га-лоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой па­лове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г.зн. машын, станкоў, абсталявання (цяж­кай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спа-жывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёму еваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні у сельскай гаспадар-цы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўве-дзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1990 г. быў прыняты Закон аб уласнасці, які прадуг­леджвае прыватную, калектыў-ную і дзяржаўную ўласнасць. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспа-дарак у Беларусі было створана вельмі мала.

Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка па-горшылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобычьскай атамнай элек-трастанцыі, што адбылася 26 красавка 1986 г. Эканамічны урон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэненьваецца, па падліках вучо-ных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для зда-роўя людзей наогул непрадказальныя. Радыеактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражы-вае больш за 2 млн. чалавек, гэта значыць кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель.

Урадам рэспублікі была распрацавана і ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў ава-рыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхарства за 1986—1992 гг. пераехала звыш 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пасля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноў-ным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

-------------------------