- •2. Полацкае і тураўскае княствы – першыя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Рэлігія і культура беларускіх зямель у іх – першай палове хш ст.
- •4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове хш ст.
- •5. Утварэнне вкл.
- •6. Знешняя палітыка вкл. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
- •7. Дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў складз вкл
- •8. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.
- •9. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
- •10. Люблінская ўнія і утварэнне Рэчы Паспалітай (рп).
- •11. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі.
- •12. Войны рп з Расіяй у 17 ст.
- •13. Беларусь у гады казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг.
- •14. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у хуп-хуш ст.
- •15. Агульная характарыстыка беларускай культуры ў 17-18 ст.
- •16. Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700-1721 гг.
- •17. Паўстанне 1794 г. На Беларусі. Т. Касцюшка.
- •18. Палітычны крызіс рп. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі.
- •19. Палітыка царызму на Беларусі (канец 18 – першая палова 19 ст.)
- •20. Вайна 1812 г. І Беларусь.
- •21. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •23. Культура Беларусі ў першай палове 19ст.
- •24. Рэформа 1861 г. І асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •25. Прамысловасць, транспарт і гандаль Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •26. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
- •27. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі. К. Каліноўскі.
- •28. Народніцкі рух на Беларусі.
- •29. Становішча рабочых у 60-90 гг. 19 ст. Пачатак рабочага руху. Утварэнне с/д арганізацый.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •32. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •34. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •35. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •36. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у 1917-1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Беларусь у гады савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.
- •38. Пераход ад вайны да міру. Нэп на Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі, цяжкасці і поспехі яе ажыццяўлення.
- •40. Эканамічнае развіццё бсср (канец 1920-х – 1930-я гг.)
- •41. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 20-я гг. 20ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі. Палітычныя рэпрэсіі.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)
- •43. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе бсср. Пераутварэнні ў Зах. Беларусі.
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •45. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі (19741-1944 гг.)
- •46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”.
- •47. Аднауленне і развіццё эканомікі Беларусі ў 1944-1950гг.
- •48. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў бсср у 1944-1965 гг.
- •49. Беларусь на міжнароднай арэне (1945-1985гг.).
- •50. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў 1966-1985 гг.
- •51. Беларусь ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу другой паловы 80-х пачатку 90-х гадоў.
- •52. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў сярэдзіне 50-х – 90-х гг.
- •53. Міжнароднае становішча Беларусі ў другой палове 60-90-х гг.
- •55. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Канстытуцыя 1996 г. (агульная характарыстыка). Прэзідэнтская палітычная сістэма рб.
25. Прамысловасць, транспарт і гандаль Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.
Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. стала адной з прыкмет мадэрнізацыі — паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізацыі быў звязаны з промысловым перава-ротам, або прамысловай рэвалюцыяй. Яна пачалася ў Беларусі ў 30-я гады ХІХ ст. і была звязана з узнікненнем першых фабрык, паступовыы пераходам ад ручной дамашыннай працы, фарміраваннем і колькасным ростам новых вытворчых сіл: прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралешарыяту. Працэс прамысловага развіцця ў Беларусі меў сваеасаблівасці, якіязаключаліся у наступным:
• пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынкаў якое па меры будаўніцтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60—80-я гг. ХІХ ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадар-чай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць;
• працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамысловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Наибольшие развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка;
• вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых;
• дробны характар вытворчасці абумовіў даволі нізкі ўзро-вень яе канцэнтрацыі. У пачатку XX ст. канцэнтрацыя вытворчасці павялічваецца ў сувязі з пачаткам працэсу аб'яднання капіталаў у формеакцыянерных таварыстваў (прад-прыемстваў, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся) і сіндыкатаў (формы аб'яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю). Так, напрыклад, у Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Ма-ланка». На аснове мясцовых капіталаў утвараліся акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі «Неман» у Гродне, запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры і інш. Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску, папяровая фабрыка ў Шклове.
Развіццё капіталістычнай гаспадаркі, станаўленне таварна-грашовых адносін непасрэдна залежылі ад шляхоў зносін. У канцы XIX ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым еўра-пейская частка Расіі. У найболыпай ступені патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. Праз тэрыторыю Беларусі прайшлі важнейшыя магістралі: Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і інш. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель і іншыя гарады.
Развіццё чыгункі садзейнічала хуткаму развіццю прамысловасці, гандлю, зліццю мясцовых рынкаў Беларусі ў нацыянальны рынак. Дзякуючы чыгунцы значна ўзмацніліся сувязі беларускага рынку з агульнарасійскім і еўрапейскімі рынкамі.
У канцы XIX ст. з'явіўся новы сродак гарадскога транспарту. У 1898 г. Віцебск стаў трэцім горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай, што адбылося раней, чым, напрыклад, у Маскве і Пецярбургу.
Развіццё прамысловасці і транспарту з'яўлялася асновай росту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якая спецыялізавалася на пера-працоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найболын буйныя прадпрыемствы, напрыклад Віцебская фабрыка «Дзвіна» і інш., знаходзіліся ў гарадах. Тітрацэс урбанізацыі, як прыкмета мадэрнізацыі грамадства, меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухкратны рост жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму іііто сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. К пачатку XX ст. захоўвалася штучная перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйскім жыхарствам, што было звязана з існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці».
-------------------------