Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

53. Міжнароднае становішча Беларусі ў другой палове 60-90-х гг.

Па-ранейшаму дэлегацыя Беларусі адстойвала у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіяліз-му, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва Пры яе актыўным удзеле ў 1960 г. была прынята Дэкла-рацыя ААН аб наданні незалежнасці каланіяльным наро­дам і краінам, што садзейнічала развіццю нацыянальна-вы-зваленчага руху. Яна выступала супраць лакальных войнаў, удзельнічала ў абмеркаванні праблем аб усеагуль-ным і поўньш раззбраенні. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернаи зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. У 1970 г. быў ратыфікаваны дагавор аб нераспаўсюджванні ядзер­наи зброі. Беларуская ССР у 1974-1975 гг. абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, пяць разоўяе прадс-таўнікі прысутнічалі ў Эканамічным і Сацыяльным Саве-це. Прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыялізаваных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'ядна-ных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і шш. К сярэдзіне 80-х гг. рэспубліка падпісала больш за 160 дагавораў і пагадненняў, што яскрава сведчыла аб узмацненні яе міжнароднага аўтарытэту. У 50-я гг. атрымалі развіццё двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і краінамі - членамі СЭУ. Геаграфічнае ста-новішча, блізкасць да еўрапейскіх краін, зручныя шляхі зносін, а таксама наяўнасць пэўнай культурнай суполь-насці славянскіх народаў прадвызначалі пашырэнне кан-такта\- перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй і Чэхаслава-кіяй. калі напачатку яны развіваліся на міждзяржаўным узроўні, то затым даволі хутка выйшлі на рэгіянальны. У 1956 г. Гродзенская і Брэсцкая вобласці заключылі пагад-ненні аб супрацоўніцтве з Беластоцкім і Люблінскім вая-водствамі. У 1985 г. ужо ўсе вобласці Беларусі мелі сістэматычныя кантакты на аснове дагавораў з 10 ваявод-ствамі Польшчы, дзвюма акругамі ГДР, акругай Балгарыі і вобласцю Чэхаславакіі. Пашырэнне супрацоўніцтва пры-вяло да таго, што ў 1972 г. у Мінску былі адкрыты генеральныя консульствы ГДР і ПНР.

Пэўны імпульс для далейшага развіцця ў пасляваенны перыяд атрымала эканамічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Маштабы знешнеэканамічных сувязяў Беларусі вызначыліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэн-цыя­лам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Таму напачатку ў пастаўках на экс­парт пераважала галоўным чьгаам сыравіна. 3 сярэдзі-ны 50-х гг. пачалі вывозіцца машыны і абсталяванне. У 1956 г. звыш 100 беларускіх прадпрыемстваў пастаўлялі сваю прадукцыю ў 47 краін свету. К, 1985 г. іх колькасць узрасла да 300, а пастаўкі ішлі болып чым у 100 краін свету. Асаблівым попытам за мяжой карысталіся трактары, калій-ныя ўгнаенні, та­вары шырокага ўжытку. Аднак удзельная вага машын і абсталявання, нягледзячы на даволі высокі ўзровень прамысловага развіцдя БССР, нават у лепшыя гады не перавышала 30 %. Гэга тлумачылася тым, што ў міжнародным гандлёвым абмене ў рэспублікі адсутнічала самастойнасць і ўсе экспартна-імпартныя аперацыі вызна-чаліся саюзнымі міністэрствамі. Боль­шая частка тавараў накіроўвалася краінам — членам СЭУ, каля 10 % прьгходзі-лася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каля 20 % —на краіны Захаду.

Прыкладна ў такіх жа памерах вызначаліся імпартныя паступленні. Амаль палова з іх прыходзілася на краіны СЭУ, каля 40 % — на развітыя краіны Захаду і 10 % — на астатнія. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхна-лагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку.

Беларусь падтрымлівала ў пасляваенныя гады культур-ныя і навуковыя сувязі з замежнымі краінамі. Яны ажыц-цяўляліся дзяржаўнымі ўстановамі і творчымі саюзамі, шматлікімі партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі. Значны ўплыў на іх развіцдё аказвалі Беларускае таварыства культурных сувязяў, якое ў 1958 г. было рэарганізавана ў Беларускае таварыства друж­бы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма"). Пры іх непасрэдным удзеле адбы-ваўся навуковы і культурны абмен, наладжваліся выставы, гастрольныя паездкі, праводзіліся кінафестывалі, аргані-зоўваліся міжнародныя сустрэчы і кангрэсы.

Інтэнсіўна праходзіў літаратурны абмен. У 1946 — 1985 гг. за мяжой былі надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў, якія знаёмілі чытача з духоўнымі набыткамі беларускага народа. Значную вядомасць атрымалі тво­рыЯ.Купалы, Я.Коласа, Я.Брыля, В.Быкава, А.Адамові-ча, Н.Гілевіча, І.Мележа, А.Лойкі, У.Караткевіча і іншых аўтараў. Творы замежных пісьменнікаў у сваю чаргу пера-кладаліся на беларускую мрву.

У рамках міждзяржаўных пагадненняў паглыбляліся навуковыя сувязі, асабліва з краінамі СЭУ. Адбываўся абмен наву­ковай інфармацыяй. Беларускія вучоныя удзельшчалі ў кангрэсах, сімпозіўмах, канферэнцыях, вы-язджалі за мяжу ў пра­цяглыя камандзіроўкі.

Аднак практычныя вынікі навуковых і культурных сувязяў з замежнымі краінамі не адпавядалі патрабаван-ням часу. Ад­сутнасць рэальнага суверэнітэту і самастой-насціБеларусі стрымлівала пашырэнне міжнародных кан-тактаў, што ў сваю чаргу уплывала на яе сацыяльна-эка-намічнае і культурнае развіццё.

-------------------------