Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

7. Дзяржаўнае, эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў складз вкл

Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адо­лець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека – Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагад­ненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феада­лы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэ­тым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.

-------------------------

8. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.

Развитие культуры Беларусі ў XVI — пачатку XVII ст. атрымала назву «Беларускае Адраджэнне». Яно было цесным чы­нам звязана з Рэнесансам — развіццём заходнееўрапейскай культуры ў перыяд зараджэння буржуазнага грамадства ў XIV—XVI стст. Культура Беларусі арганічна ўспрыняла гуманізм (у перакладзе з лацінскага — «чалавечы») — сістэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам.

Сярод шэрагу такіх прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Томас Мор, Мікалай Капернік і іншыя, на роўных стаіць імя ўсходнеславянскага першадрукара і асветніка, вучонага і пісьменніка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Скарыны (каля 1490 г. — 1551 г.). Першапачатковую адукацыю ён набыў, як мярку­юць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым у 16 гадоў скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта. Варта заўважыць, што многія славутыя гістарычныя і культурныя дзеячы Бела­русі атрымалі вышэишую адукацыю за мяжой. Напрыклад, канцлер ВКЛ Леў Сапега ў 14-гадовым узросце паступіў у Лейпцыгскі універсітэт. Ф. Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ён атрымаў у Кракаве ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковыхеўрапейскіх універсітэтах. Затым ён паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў 1512г. Яго партрэт, створаны ўжо ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў так званай «зале сарака» сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх навукоўцаў, што выйшлі са сцен Падуанскага універсітэта. Ф. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук. Яны вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універ сітэтах пад назвай «сямівольных навук»: граматыка, рыторы-ка (умение красамоўна гаварыць), дыялектыка (вучэнне аб развіцці), арыфме­тыка, геаметрыя, астраномія, музыка. На падобны факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта ў 14-гадовым узросце паступіў Сымон Будны.

6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх сла­вян выдаў у чэшскім горадзе Празе (бо на роднай зямлі не было яшчэ неабходных умоў для пачатку друкарскай спра­вы) друкаваную кнігу — «Біблію». Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму люду — царкоўнаславянскую мову беларускай рэдакцыі. Варта заўважыць, што ў Заходняй Еўропе першаадкрывальнікам друкарскай справы каля 1445 г. лічаць вынаходніка дру­карскага станка Іагана Гутэнберга. У гісторыкаў ёсць звесткі і аб папярэдніках Скарыны, напрыклад Яне Літвіне (аб яго паходжанні сведчыць прозвішча), які займаўся друкарскай справай у Лондане. Значнасць той справы,

што зрабіў Ф. Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі, яго асабістых прадмовах і пасляслоўях, змешча­ных ў тэксце гра­вюрах — ілюстрацыях, выкананых адпаведным чынам (іх налічваецца 51). Ф. Скарына таксама выдаў у наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні друкарні ў 1522, 1525 гг. дзве кніжкі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостал».

Выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны лічыцца грамадзянскім (жыццёвым) подзвігам, бо не ўсе, у тым уліку і царква, разумелі яго асвет ніцкую працу. Друкаваная Ф. Скарынай Біблія паруша ла каноны (правілы), што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала ў сабе тэксты ад самога выдаўца і нават 2 гравюры з яго выявай. Галоўным зла­чынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.

У тэкстах Бібліі Ф. Скарына паўстае як асветнік (чалавек, які садзейнічае распаўсюджванню пісьменнасці, ведаў). Аб гэ­тым сведчаць такія радкі: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». Наш першадрукар — пачынальнік новага разумения патрыятызму — любові і павагі да сваей Бацькаўшчыны. 3 патрыятыч­ных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы: «Понеже от прирождения звери, ходяшие в пустыни, знають ямы своя, птици, летаюшие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рибы, плаваюшие по морю и в реках, чують виры своя; пчё­лы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

Ф. Скарына пакінуў нам свонмаральны запавет (мараль — звод норм і правілаў паводзін людзей) у наступных радках, якія змяшчаюць мудрасць чалавечага жыцця і ўзаемаадносін людзей: «Закон прироженыи в том наболей соблюдаем быва­ет: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хошеши от иных име-ти... Сей закон прироженыи ест в серци единого кажного человека».

-------------------------