Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

3. Рэлігія і культура беларускіх зямель у іх – першай палове хш ст.

Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася пры­мусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.

З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабу­давана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументаль­най архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.

На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Ма­юцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў вы­датным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Мана­стыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыклад­нога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

-------------------------

4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове хш ст.

У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны Руси з Германияй парушыліся. Крыжаки высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. - ордэн мечаносцаў. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся і стварылі Лівонскі ордэн. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвінызакрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукеной­са Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У 1207 — 1214 гг. Кукенойс і Герцыке былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. Крыжакі пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне пацярпелі аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы прайшлі ўсе рускія землі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

-------------------------