Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

УДК 94(476)«04/17»(075.3) ББК 63.3(4Беи)я721 К85

Рэцэнзенты: дэкан гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова, канд. гіст. навук, праф. П. Ф. Дзмітрачкоў; заг. каф. гісторыі новага і навейшага часу БДУ, д-р гіст. навук, праф. У. С. Кошалеў; дац. каф. гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ, канд. гіст. навук В. А. Варонін; дырэктар СШ № 119 г. Мінска, канд. гіст. навук С. П. Стрэнкоўскі

Аўтарскі калектыў стаў пераможцам адкрытага конкурсу на стварэнне падручнікаў па сацыяльна-гуманітарных прадметах для агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь і ўзнагароджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь дипломам другой ступени

Крэнь, I. П.

К85 Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. :

вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул, сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання / I. П. Крэнь, В. А. Белазаровіч. — Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2006. — 263 с. : іл. ISBN 985-476-413-3.

ISBN 985-476-413-3

УДК 94(476)«04/17»(075.3) ББК 63.3(4Беи)я721

© Крэнь I. П., Белазаровіч В. А., 2006

© Афармленне. Выдавецкі цэнтр БДУ, 2006

Да вучняў

Шаноўныя сябры!

У 10-м класе вы пачынаеце вывучэнне надзвычай цікавага і адначасова складанага перыяду гісторыі Беларусі: са стара­жытных часоў па XVIII ст. уключна. Шмат падзей, якія адбы-ліся ў гэты час, сталі прадметам навуковых спрэчак, бо не ўсё пакуль дастаткова высветлена, не на ўсе пытанні можна даць вычарпальныя адказы. Але наша задача — дасканала выву-чыць і зразумець гістарычныя падзеі, зразумець настолькі, каб засвоіць урокі, дадзеныя гісторыяй, і засцерагчыся ад паў-тарэння зробленых памылак у будучым.

Вучэбны дапаможнік складаецца з двух раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на тэмы і параграфы і заканчваюц-ца цаўторна-абагульняючым урокам.

Кожны параграф завяршаецца пытаннямі і заданнямі роз-наўзроўневага характару. Яны неабходныя для самакантролю і замацавання зместу вучэбнага матэрыялу. У тэксце парагра-фаў змешчаны рубрыкі:

«Дакумент»,

«Факт»,

«Гістарычная асоба»,

«Пункт гледжання»,

якія дапамогуць вам сфарміраваць навык самастойнай працы з гістарычнай інфармацыяй. Да зместу гістарычных крыніц трэба адносіцца крытычна, таму што ім уласціва пэўная суб'ек-тыўнасць.

Гістарычны матэрыял у дапаможніку носіць навуковы ха-рактар. Навуковыя тэрміны, якія сустракаюцца ў тэксце, вы­дзел^ны курсівам. Іх азначэнні неабходна ведаць, таму рэка-мендУем вам весці ў сшытку гістарычны слоўнік.

ГІстарычныя даты, абавязковыя для запамінання, падаюц-ца ў падрабязнай храналагічнай табліцы «Асноўныя падзеі ў гісГ°Рыі Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст.». у заііамінанні імён гістарычных асоб краіны і іх дзейнасці вам дапаможа табліца «Вялікія князі літоўскія і каралі польскія».

Б-олын глыбокае вывучэнне падзей і з'яў айчыннай гісто-рЫі магчыма на падставе дадатковай літаратуры. Яе спіс раз-мешчаны ў канцы дапаможніка.

#Садаем поспехаў!

® вільня Сталіцы дзяржаў

Віцебск Іншыя населения пункты

,— Граніцы дзяржаў

Граніцы саюзных

і залежных дзяржаў

„„„„„»>"""■ Сучасная граніца

Рэспублікі Беларусь

Умоўныя знакі

ШВЕЦЫЯ Дзяржавы

ГЕРЦАГСТВА Саюзныя і залежныя ПРУС1Я дзяржавы

валынь Гістарычныя вобласці

Абазначэнні дзяржаўнай прыналежнасці тэрыторый:

Дан. Данія

Швец. Швецыя

Уводзіны

Айчынная гісторыя састаўная частка сусветнай гісто-рыі. Слова «гісторыя» ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «апавяданне аб мінулых падзеях, фактах», аб тым, што ўжо адбы-лося. У шырокім сэнсе гэта паняцце ахоплівае ўсякі працэс раз-віцця ў прыродзе і грамадстве. У вузкім сэнсе гісторыя ёсць наву-ка, якая вывучае развіццё чалавечага грамадства ў мінулым.

У параўнанні з іншымі гуманітарнымі навукамі гісторыя выступав як навука комплексная і інтэгральная, таму што раскрывав чалавечую дзейнасць ва ўсёй разнастайнасці з'яў гістарычнага развіцця: палітыкі, эканомікі, культуры і г. д.

У эпоху антычнасці гісторыю лічылі настаўніцай жыцця, і гэта сапраўды так. Гісторыя збірае і практычна перадае вопыт гістарычнага мінулага ад аднаго пакалення да другога. Яна дапамагае крытычна асэнсаваць, што з дасягненняў нашых папярэднікаў мы можам пераняць і ад чаго трэба адмовіцца.

Гісторыя фарміруе ў чалавека грамадзянскія якасці, дазва-ляе яму ўбачыць хібы грамадства, суаднесці класавыя і сацы-яльныя інтарэсы з агульначалавечымі. Яна дае нам сацыяль-ную памяць і дапамагае захаваць пераемнасць у жыцці пака-ленняў. Але самае галоўнае — гісторыя выхоўвае патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы.

вДакажыце, што гістарычныя веды — адна з галоўных прыкмет кожнага цывілізаванага чалавека.

Гістарычныя падзеі разгортваюцца ў прасторы і часе. Таму сусветная гісторыя падзяляецца на гісторыю вялікіх рэгіёнаў (напрыклад, гісторыя Еўропы, гісторыя Лацінскай Амерыкі) і гісторыю асобных краін і народаў (Расіі, Францыі, ЗША, Бе-ларусі і інш.).

Айчынная гісторыя разглядае мінулае беларускага народа, які прайшоў непаўторны гістарычны шлях і займае сваё пачэс-нае месца ў славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Але, з другога боку, гісторыя Беларусі — арганічная і састаў-ная частка сусветнай гісторыі.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Вывучэнне мінулага немагчымае без яго перыядызацыі — падзелу на асобныя хра­

налагічныя прамежкі часу, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў развіцця гэтага ці іншага народа.

Традыцыйна ў сусветнай гісторыі вылучаюць пяць вялікіх храналагічных эпох: гісторыя першабытнага грамадства, ан-тычная гісторыя, сярэдневяковая гісторыя, новая гісторыя, навейшая гісторыя.

^^J| Вызначце храналагічныя межы кожнай эпохі.

У той жа час у гісторыі Беларусі адсутнічае універсальная агульнапрынятая перыядызацыя. У савецкай гістарычнай на-вуцы 1940—1980-х гг. панавала фармацыйная перыядызацыя, заснаваная на вучэнні аб грамадска-эканамічных фармацыях. Згодна з ёй гістарычны працэс падзяляўся на пяць перыядаў, якія адпавядалі спосабам вытворчасці (фармацыям): перша-бытны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, каму-ністычны (гл. схему 1).

Фармацыйная перыядызацыя не ўлічвала цывілізацыйныя характарыстыкі, напрыклад, дзяржаўнасць, рэлігію, культуру, этнічную арганізацыю грамадства. Таму гісторыкі ў 1990-я гг. пачалі актыўны пошук іншых крытэрыяў айчыннай гісторыі. Пры гэтым яны абапіраліся на напрацоўкі, якія ўжо меліся ў гістарычнай навуцы.

вФакт. У 1919 г. убачыла свет першае выданне «Карот-кага нарыса гісторыі Беларусі» У. М. Ігнатоўскага. Аўтар у аснову перыядызацыі айчыннай гісторыі па-клаў прынцып дзяржаўнасці Беларусь Ён вылучыў пяць перыядаў: полацкі (IX—XII стст.), літоўска-бе-ларускі (XIII — першая палова XVI ст.), польскі (дру­гая палова XVI — XVIII ст.), расійскі (канец XVIII — пачатак XX ст.), савецкі (з 1917 г.).

©Як вы разу мееце крытэрый перыядызацыі У.М.Ігнатоўскага? (Крытэрый адзнака, пакладзеная ў основу класіфікацыі чаго-небудзь.)

  1. Старажытнае грамадства (ад першабытных часоў да Vct. н. э.): перыяд першабытнаабшчынных адносін; Беларусь у VI—IX стст.: перыяд распаду першабытнаабшчынных ад-носін і пачатку фарміравання феадальнага грамадства.

  2. Беларусь у IX — сярэдзіне XIII ст^ узнікненне дзяржаў-насці на тэрыторыі Беларусі, пачатак феадальнай раздробленасці.

Развітая родавая абшчына

(5-2-етысяча-годдзі дан. э.)

Схема 1. Фармацыйная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Першабытны лад

Першабытны Раннеродавая

статак

(праабшчына) (100-40 тыс. гадоў назад)

абшчына

(40-5 тыс. гадоў назад)

Пераход да класавага грамадства

(2-е тысячагоддзе да н. э. -VIII ст. н. э.)

Рабаўладальніцкі лад

(натэрыторыі Беларусі не вызначаецца, за выключэннем элементаў «патрыярхальнага рабства»

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы (першая палова XIX ст.)

Пачатак разлажэння феадалізму і зараджэнне капіталізму (другая паловаXVIII ст.)

Феадальны лад

Капіті

Станаўленне і развіццё феадальных адносін (IX - першая палова XVIII ст.)

-1917 гг.)

Камуністычны лад (1917-1980-я гг.)

У дапаможніку, які мы вам прапаноўваем, прынята на-ступная перыядызацыя:

Дакажыце, што фармацыйная перыядызацыя не вытрымала проверку часам.

3. Беларусь у другой палове XIII — XVIII ст.: перыяд раз-віцця феадальных адносін і ўзнікнення перадумоў буржуазна-га ладу; Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ; 1230-я гг. — 1569 г.) і Рэчы Паспалітай (1569—1795 гг.).

Аўтары лічаць, што нельга поўнасцю ігнараваць фарма-цыйную тэорыю гістарычнага развіцця, а важна яе спалучыць з дзяржаўніцкім падыходам.

Асноўныя крыніцы і даследаванні па гісторыі Беларусі. Сродкам пазнання гістарычнага мінулага з'яўляюцца гістарыч-ныя крыніцы. Яны ўзнікаюць у канкрэтных гістарычных умо-вах і таму адлюстроўваюць іх. Крыніцамі з'яўляюцца ўсе бакі жыцця чалавека: вынікі яго дзейнасці ў галіне эканомікі, палі-тыкі, права, культуры, навукі, рэлігіі і г. д. Вылучаюць сем ас-ноўных (традыцыйных) тыпаў гістарычных крыніц (гл. схему 2).

Схема 2. Тыпы гістарычных крыніц

Пісьмовыя Этнаграфічныя Фальклорныя

1 Фонадакументы |

^^^^^^^^^^ Гістарычныя крыніцы

w

w

w

Рэчавыя

Моўныя

Кінафотадакументы

вПрывядзіце прыклады кожнага тыпу гістарычных крыніц.

Найболын масавым тыпам гістарычных крыніц з'яўляюц-ца пісьмовыя. Менавіта яны з дапамогай графічных знакаў перадаюць нам інфармацыю аб мінулым. Іх можна падзяліць на неапублікаваныя і апублікаваныя.

Значная частка пісьмовых крыніц захоўваецца ў спецыяль-ных установах — архівах. Самым старажытным сховішчам гістарычных матэрыялаў у айчыннай гісторыі лічыцца Мет­рика Вялікага княства Літоўскага.

О

Факт. Метрыка ВКЛ — гэта збор дакументаў (кніг) велікакняжацкай канцылярыі ВКЛ XV—XVIII стст. Як правіла, там утрымліваліся копіі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя, Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. Загад­ваў кнігамі Метрыкі канцлер дзяржавы, пазней і пад-канцлер.

У Рэспубліцы Беларусь налічваецца 158 дзяржаўных архі-ваў, у якіх захоўваюцца гістарычныя дакументы. Праца з імі патрабуе спецыяльнай археаграфічнай падрыхтоўкі, ведання асаблівасцей пісьма ў розныя гістарычныя эпохі.

Актыўная публікацыя крыніц па гісторыі Беларусі пачала-ся з XIX ст. Першы зборнік дакументаў пад назвай «Беларускі архіў старажытных грамат» выдаў у 1824 г. 1.1. Грыгаровіч на сродкі графа М. П. Румянцева.

вФакт. 3 1864 па 1915 г. у Вільні працавала Камісія для разбору і выдання старажытных актаў, якая апуб-лікавала 49 тамоў крыніц агульным аб'ёмам каля 29 тыс. старонак. У навуковы ўжытак былі ўведзены матэрыялы копных і земскіх судоў, дакументы гродскіх судоў і магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў. Выданні Віленскай археаграфічнай камісіі з'яўляюцца найважнейшай крыніцай вывучэння гісторыі Беларусі.

У савецкі час навукоўцамі таксама быў апублікаваны шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па айчыннай гісторыі. На-прыклад, «Беларускі архіў» (т. 1—3, 1927—1930), «Беларусь у эпоху феадалізму» (т. 1—4, 1959—1979) і інш. У 1998 г. для вучняў школ і настаўнікаў былі выдадзены «Дакументы і ма­тэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XV стст.)».

Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Беларусі з'яў-ляюцца летапісы. Першыя звесткі пра падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі ў IX—XII стст., змешчаны ў летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў» і іншых усходнеславянскіх ле-тапісах. Ужо ў XV ст. у асяродку мясцовых феадалаў і пры мана-стырах пачынае складвацца беларуска-літоўскае летапісанне. Агульнадзяржаўным летапісным зводам з'яўляецца Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года. Яго аўтар праводзіць ідэю закана-мернасці палітычнага аб'яднання літоўскіх і славянскіх зямель у складзе ВКЛ, а гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі падае ў цеснай сувязі з гісторыяй Кіеўскай і Маскоўскай Русі.

Да ліку найважнейшых крыніц па гісторыі Беларусі адно-сяцца заканадаўчыя помнікі: Судзебнік Казіміра IV Ягелон-чыка 1468 г., Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Цікавасць выклікаюць кітабы — кнігі, напісаныя на бела-рускай мове арабскім пісьмом. Іх склалі татары, якія пасялі-ліся на Беларусі ў XIV—XV стст.

Першым гісторыкам Вялікага княства Літоўскага, якога называюць «бацькам» беларускай гістарыяграфіі (гісторыі гістарычнай навукі), лічыцца Мацей Стрьійкоўскі.

ОГістарычная асоба Мацей Стрыйкоўскі

(1547 — каля 1590) — польскі гісторык і паэт. Нарадзіўся ў сям'і судовага вознага ў мястэчку Стрыкаў у Польшчы. У1563 г. пераехаў у ВКЛ. Яго самы значны твор — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582), у якой асвятляецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага Палемона да Стафана Баторыя.

А вось спробу скласці першы сістэматызаваны курс гісто-рыі Вялікага княства Літоўскага зрабіў Альберт Каяловіч (Віюк-Каяловіч) у двухтомнай «Гісторыі Літвы».

©Пстарычная асоба Альберт (Войцех) Віюк-Каяловіч

(1609—1677) — гісторык, геральдык, рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў Ковенскім павеце ў шляхецкай сям'і. Вывучаў філасофію, выкладаў у Віленскай акадэміі тэалогію. У1649—1655 гг. быў падканцлерам, рэктарам акадэміі.

Таксама ў XVIII ст. пытанні гісторыі Вялікага княства Літоўскага разглядалі ў сваіх працах Ян Пашакоўскі (1684— 1757), Францішак Папроцкі (1723 — пасля 1805), Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) і іншыя даследчыкі.

Для беларускай гістарыяграфіі характэрнае працяглае існа-ванне велікапольскай і велікарускай канцэпцый. Польскія гісторыкі (А. Нарушэвіч, Т. Чацкі, С. Ліндэ) разглядалі бела-русаў як этнаграфічную групу польскага народа. У сваю чаргу прадстаўнікі расійскай афіцыйнай навукі (М. Г. Устралаў, М. В. Каяловіч, П. Дз. Бранцаў) у XIX — пачатку XX ст. зы­ходзілі з вялікадзяржаўных пазіцый. Яны лічылі, што Бела­русь — спадчыннае ўладанне расійскай манархіі.

Супраць такіх поглядаў у першай палове XIX ст. выступіла група выпускнікоў і выкладчыкаў Віленскага універсітэта: М. К. Баброўскі, I. М. Даніловіч, I. Лялевель, Т. Нарбут, I. Б. Ярашэвіч. Яны выказваліся за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага і вяртанне дзяржаўнага статусу старабела-рускай пісьмовай мове.

©Пстарычная асоба Тэадор Нарбут

(1784—1864) — гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Гоодзенскай губерні. У 1803 г. скончыў Віленскі універсітэт, затым Пецярбургскі кадэцкі корпус. Капітан расійскай арміі, ваенны інжынер. Тэадор Нарбут стварыў фундаментальны твор «Псторыя літоўскага народа» ў 9 тамах.

У канцы XIX — пачатку XX ст. грунтоўныя навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі і Літвы прысвяцілі М. К. Лю-баўскі, М. В. Доўнар-Запольскі, I. I. Лапа і інш. У 1910 г. з'яўляецца першая абагульняючая праца па гісторыі Бела-русі — «Кароткая гісторыя Беларусь В. Ю. Ластоўскага. Яго справу працягваў У. М. Ігнатоўскі, які ў 1919 г. выдаў «Ка-роткі нарыс гісторыі Беларусі», што да 1926 г. вытрымаў чаты-ры перавыданні. Гэтыя работы грунтаваліся на нацыянальна-дзяржаўным падыходзе: мінулае беларусаў падавалася з пункту гледжання гісторыі беларускага народа.

Фарміраванне савецкай гістарычнай навукі ў 1920-я гг. су-праваджалася ростам цікавасці даследчыкаў да праблем гіста-

\

рычнага мінулага Беларусі феадальнага перыяду. Актыўна вывучаліся аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (У. I. Пічэ-та), гарады ВКЛ (В. Д. Дружчыц), Статуты ВКЛ (А. В. Бур-дзейка, Т. I. Забела), гісторыя сялянскага руху (В. К. Шчарба-коў, I. Ф. Лочмель) і інш.

Пас ля Вялікай Айчыннай вайны беларускія, а таксама рус-кія і ўкраінскія гісторыкі і археолагі заклалі трывалы падму-рак у справе вывучэння гісторыі нашай Радзімы. Далейшую распрацоўку атрымалі наступныя кірункі даследаванняў: пер­шая дзяржаўнасць на тэрыторыі Беларусі (Э. М. Загарульскі, Г. В. Штыхаў, П. Ф. Лысенка, Л. В. Аляксееў), гісторыя гра-мадска-палітычнай і прававой думкі (С. А. Падокшын,

I. А. Юхо), экспансія каталіцкай царквы (Я. Н. Мараш), аграр- ный адносіны XVI—XVIII стст. (Дз. Л. Пахілевіч, П. Р. Каз- лоўскі, В. I. Мялешка), гісторыя феадальнага горада (А. П. Іг- наценка, 3. Ю. Капыскі, А. П. Грыцкевіч) і інш.

У 1950—1980-я гг. выйшлі калектыўныя працы па гісто-рыі Беларусі: «Гісторыя Беларускай ССР» (у 2 тамах), «Гісто-рыя Беларускай ССР» (у 5 тамах). Новым словам у гістарыя-графіі сталі апублікаваныя ў сярэдзіне 1990-х гг. «Нарысы гісторыі Беларусі» (у 2 частках), а на мяжы тысячагоддзяў была выдадзена 6-томная «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі».

О

Пытанні і заданні

  1. Што азначае паняцце гісторыя?

  2. Чаму гісторыя лічыцца комплекснай і інтэгральнай навукай?

  3. Якія функцыі выконвае гістарычная навука?

  4. Ахарактарызуйце фармацыйную перыядызацыю гістарычнага развіцця. У чым яе недахопы?

  5. На якія перыяды падзяляецца гісторыя Беларусі са старажытных часоў па XVIII ст.?

  6. Назавіце тыпы крыніц па гісторыі Беларусі.

  7. Што такое Метрыка ВКЛ?

  8. Ахарактарызуйце дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі.

9. Пералічыце асноўныя віды пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі. 10. Як ішло развіццё гістарыяграфіі гісторыі Беларусі?

II. Калі былі выдадзены абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі? 12. Дайце азначэнні паняццяў: перыядызацыя, кітабы,

гістарыяграфія, архівы.

РАЗДЗЕЛ О

Старажытнае грамадства. Беларусь у VI—ХІІІ стст.

О

Тэма 1.

Гаспадарка, грамадскі лад першабытных людзей