Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

паташ, смала, дзегаць, каноплі, лен, пянька, мед, шчацінне, воск, сала

Польшча:

папера, цвікі, косы, сярпы, галантарэі

Расія:

абутак, рукавіцы, грэбні.ніткі

П расачыце па схеме «Экспарт і імпарт у ВКЛ (XIV— XVII стст.)» характар экспорту і імпарту ў гэты перыяд (гл. схему 11).

Факт. Цэхі падзяляліся на спецыялізаваныя (рамеснікі адной прафесіі), аб'яднаныя (дзве і болын блізкія пра-фесіі), мяшаныя (розныя прафесіі). Рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, называліся партачамі.

У XIV — першай палове XVII ст. яшчэ не склаўся адзіны ўнутраны рынак. Натуральная гаспадарка затрымлівала развіццё эканамічнай спецыялізацыі рэгіёнаў. Да таго ж сва-вольства магнатаў і шматлікія грашовыя і натуральныя мыт-ныя зборы перашкаджалі гандлёвай дзейнасці.

Паўнапраўнымі членамі цэхаў былі май­стры. Ім падпарадкоўваліся падмайстры, чаляднікі і вучні.

Асаблівасцю гарадоў былі таргі. У буй­ных гарадах яны збіраліся два разы ў ты-дзень, а ў сярэдніх гарадах і мястэчках адзін раз у месяц. Гандаль ажыццяўлялі купцы. Купцом лічыўся чалавек, які ездзіў гандляваць болей чым за 10 вёрст ад гора-да. Паміж вёскамі, мястэчкамі і гарадамі склаліся шляхі зносін — гасцінцы, якія звязвалі рынкі ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі падлічылі да 20 ганд-лёвых шляхоў на тэрыторыі Беларусь

Знешнім гандлем займаліся вярхі ку-пецтва, якіх называлі гасцямі. Яны пв

О

Пытанні і заданні

  1. Дакажыце, што эканоміка ВКЛ насіла аграрии характар.

  2. Якія феадальныя павіннасці выконвалі сяляне Беларусі ў XIVXVII стст.?

  3. Ахарактарызуйце вал очную памеру паводле плана (прычыны, сутнасць, вынікі, значэнне).

  4. Што сабой уяўлялі гарады Беларусі ў XIV—XVII стст^/

  5. Як развіваўся гандаль у Беларусі?

  6. Прыгоннае права ў ВКЛ канчаткова аформілася ў 1588 г. Ці было гэта звязана з узмацненнем феадалізму?

  7. Параўнайце асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ і Заходняй Еўропы.ў XIV — першай палове XVII ст.

  8. Дайце азначэнні паняццяў: дым, дзякла, мезлева, прыгоннае права, валока, юрыдыка, цэх, партачы, гасцінцы.

§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку

XVIII ст. Шматлікія войны, якія навалай прайшлі праз тэрыто-рыю Беларусі, прынеслі вялізныя разбурэнні і знішчылі знач-ную частку насельніцтва. Калі ў 1650 г. у Беларусі жыло каля 2,9 млн чалавек, то ў 1673 г. — толькі 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць жыхароў Беларусі павялічылася да 2,2 млн чала­век, але Паўночная вайна 1700—1721 гг. знізіла колькасць насельніцтва да 1,5 млн. Дэмаграфічнаму спаду таксама са-дзейнічалі неўраджаі, эпідэміі, голад.

Гістарычны дакумент. «Зноў голад, маравая пошасць, пажары! Адных езуітаў [вясна 1708 г.] загінула 117 ча­лавек. Падлічваюць да 34 000 загінуўшых жыхароў [Вільня]. Людзі елі сабак, катоў, мышэй. У ваколіцах злоўлена 8 чалавек, якія, забіўшы сваіх жонак, з'елі трупы, а потым нападалі на падарожных, забівалі і па-жыралі».

3 «Жывапіснай Расіі» А Кіркора

Ваенныя дзеянні і змяншэнне колькасці насельніцтва пры-вялі да павелічэння пусташаў, або неапрацаванай зямлі. Толькі ў Крычаўскім старостве ў 1712 г. з 279 валок пуставала 204. Падобнае становішча назіралася паўсюдна.

Працэс аднаўлення сельскай гаспадаркі ішоў павольна. Па-ранейшаму пераважала фальваркова-паншчынная сістэма. Яна дамінавала там, дзе насельніцтва было менш закранута сты-хійнымі бедствамі і ў сваёй большасці засталося на месцы. Гэта было характэрна для заходняй і цэнтральнай частак Беларусі, бо адтуль вялі зручныя гандлёвыя шляхі на еўрапейскія рынкі.

На ўсходзе Беларусі, дзе разбурэнні ад войнаў былі больш істотныя і не хапала рабочых рук, феадалы пераводзілі сялян на грашовы чынш. Гэта давала селяніну большую гаспадарчую самастойнасць і прываблівала новых пасяленцаў на неапраца-ваныя землі. Ачыншванне пачалося з каралеўскіх эканомій, азатым распаўсюдзілася на староствы, царкоўныя і прыват-ныя ўладанні. Аднак гэты працэс меў часовы характар. 3 па­ступовым аднаўленнем сельскай гаспадаркі феадалы зноў пе-раводзілі сялян на паншчыну.

Вялікая колькасць пусташаў прывяла да нераўнамернага забеспячэння ёю сялянскіх гаспадарак. Феадалы ў часы ваен-ных разбурэнняў давалі сялянам шмат прыёмнай зямлі. У гады стабілізацыі доля яе змяншалася. У сярэдзіне XVIII ст. на ўсходзе Беларусі на адзін дым прыходзіла-ся адна валока зямлі, а ў заходніх і цэнт-ральных раёнах — 0,5—0,6 валокі.

У вельмі цяжкім становішчы знаходзі- ліся гарады і мястэчкі. Каралі Рэчы Па- спалітай у другой палове XVII ст. выму- шаны былі вызваліць Магілёў, Оршу, Ба- рысаў, Ашмяны, Віцебск, Гародню, Полацк (усяго 22 гарады) ад выплаты па- даткаў у дзяржаўную казну. Таксама па- шырыліся перасяленні рамеснікаў у сель- # Герб Гародні. скую мясцовасць. XVI ст.

Прааналізуйце наступныя табліцы і дакажыце фактамі працэс эканамічнага заняпаду і дэмаграфічнага крызісу на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVII ст.

Факт. Будаўніцтва Агінскага канала праводзілася па ініцыятыве і на сродкі Міхала Казіміра Агінскага з мэтай стварэння зручнага шляху для сплаву збожжа з Беларусі ў балтыйскія парты.

Шт

Назавіце прычыны будаўніцтва гасцінцаў і каналаў у другой палове XVIII ст.

Аднаўленне гаспадаркі ў другой палове XVIII ст. Спы-ненне ваенных дзеянняў станоўча паўплывала на эканамічнае развіццё Рэчы Паспалітай. Пэўныя захады для развіцця гаспа-даркі і гандлю ажыццявіў урад Станіслава Аўгуста Панятоў-скага. У 1764 г. была ўведзена адзіная мытная пошліна, што сведчыла пра пачатак правядзення палітыкі меркантылізму. Яе сутнасць заключаецца ў перавазе вывазу тавараў з краіны над прывозам і накапленні грашовых капіталаў. 3 1766 г. у Рэ­чы Паспалітай распаўсюджваліся адзіныя меры вагі, аб'ёму, даўжыні, абмяжоўваўся даўгавы працэнт.

Асаблівая ўвага надавалася паляпшэнню шляхоў зносін. Былі пабудаваны новыя сухапутныя тракты (гасцінцы): пінска-слонімскі і пінска-валынскі. Ачышчаліся руслы рэк, будаваліся маеты, прычалы. У 1781—1784 гг. ішло будаўніц-тва канала, які звязаў Прыпяць з Заходнім Бугам. А ў 1783 г. пачаў дзейнічаць Агінскі канал, што злучыў басейны рэк Не­мана і Дняпра.

У другой палове XVIII ст. паступова аднаўлялася сельская гаспадарка. Сведчаннем гэтага стаў рост ураджайнасці, пашы­рэнне плошчы ворных зямель, павелічэнне колькасці вяскова-га насельніцтва. Феадалы зноў сталі на шлях пашырэння пло­шчы панскай ворнай зямлі, аднаўлення старых і стварэння новых фальваркаў. Удасканаленне агратэхнікі садзейнічала росту ўраджайнасці ў сярэднім да сам-3. Феадалы паступова ўцягваліся ў рыначныя адносіны.

3 другога боку, развіццё таварна-грашовых адносін супра-ваджалася ўзмацненнем эксплуатацыі сялян. Значна выраслі феадальныя павіннасці. Напрыклад, паншчына павялічылася на 1/3 у параўнанні з сярэдзінай XVIII ст. і склала 10—16 дзён (мужчынскіх і жаночых) у тыдзень з цяглай валокі. Гэта пры-водзіла да збяднення сялян і масавага жабрацтва.

У другой палове XVIII ст. пачаўся працэс сацыялънага рас-слаення ў вёсцы. Каля 10 % сялян засталіся без зямлі, таму пачалі працаваць па найме ў вясковых багацеяў. Апошнія арандавалі млыны, цагельныя заводы і іншыя прадпрыемствы ў феадалаў. Менавіта яны склалі аснову будучай сельскай буржуазіі.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі, з'яўленне новых шляхоў зносін і дэма-графічны рост (колькасць насельніц-тва павялічылася з 1,5 млн чалавек у 1717 г. да 3,6 млн у 1791 г.)паспрыялі эканамічнаму ўздыму гарадоў. У канцы XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Бела-русі было 39 гарадоў і каля 350 мястэ-чак. Агульная колькасць іх жыхароў складала каля 250 тыс. чалавек. Буй­ным! гарадамі з'яўляліся Віцебск, Га-родня, Магілёў, Менск. У другой палове

Буйныя мануфактуры

*"[ шаўковых паясоў

Ш% металурпчныя 4 шкляныя фаянсавыя

суконныя і палатняныя