Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Як вы лічыце, чаму ў XIV—XV стст. адбылося збліжэнне ВКЛ і Полыычы?

  2. Дайце характарыстыку Грунвальдскай бітвы. У чым яе гістарычнае значэнне?

  3. У чым прычыны супрацьстаяння Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ у канцы XV — першай трэці XVI ст.?

  4. Назавіце вынікі памежных войнаў паміж Маскоўскім княствам і ВКЛ.

  5. Запішыце і растлумачце даты: 1385, 1410,1411, 1422, 1492—1494, 1500—1503.

  6. Выканайце заданні: а) з дапамогай дадатковай літаратуры складзіце невялікія тэксты пра падзеі, якія адбыліся ў 1385, 1500, 1501, 1506, 1527 гг.; б) раскажыце пра ход Грунвальдскай бітвы;

в) назавіце прычыны памежных войнаў паміж ВКЛ і Масквой;

г) раскрыйце прычыны і ўмовы уній паміж ВКЛ і Полыпчай;

д) складзіце характарыстыку Ягайлы і Вітаўта; е) ахарактарызуйце Вялікую вайну 1409—1411 гг. па плане: прычыны, ход, вынікі, значэнне.

§ 15. Центральный і мясцовыя органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага

тт-Лі

Вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. Вялікае кня­ства Літоўскае было феадальнай манархіяй, на чале якой стаяў вялікі князь (гаспадар). Ён камандаваў войскам, ад'казваў за знешнюю палітыку, выдаваў заканадаўчыя акты, кіраваў гас-падаркай краіны, вяршыў суд, апекаваўся гарадамі.

> атрымаў

Міндоўг пасля каранацыі ў 1253 г. Тытул «караля Літвы і Русі» насіў Гедзімін. Дзяржава называлася Вялікім княствам, гаспадарствам, панствам.

Улада вялікага князя не была абса-лютнай. Наадварот, яна паступова аб-мяжоўвалася шляхецкімі органамі ўлады. Манарха выбіралі, але з прад-стаўнікоў адной дынастыі. Вядома, што са згоды радных паноў былі абраны вялікімі князямі Віцень, Ягайла. Даку­менты сведчаць, што гаспадары часта раіліся з буйнымі феадаламі па найваж-нейшых дзяржаўных пытаннях.

Вялікія князі літоўскія прызначалі чыноўнікаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Як правіла, гэта былі прад-стаўнікі буйных магнацкіх сямей. Да прадстаўнікоў вышэйшай дзяржаўнай улады адносіўся маршалак земскі, які старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, кіраваў приё­мам замежных паслоў, рэгуляваў допуск да вялікага князя літоўскага просьбітаў, судзіў за злачынствы, учыненыя на сой­ме. Фактычна ён адказваў за парадак і этыкет пры двары. Яго намеснікам лічыўся маршалак дворны.

Узброенымі сіламі дзяржавы камандаваў гетман найвы-шэйшы. У час ваенных дзеянняў ён атрымліваў шырокія паў-намоцтвы: мог караць падначаленых за парушэнне дысцыплі-ны, гвалт над насельніцтвам і г. д.

Канцлер адказваў за работу дзяржаў-най канцылярыі і дзяржаўнага архі-ва — Метрыкі ВКЛ. Сваёй пячаткай ён замацоўваў найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яго намеснікам быў падканцлер.

За дзяржаўнымі даходамі і расхо­дам! сачыў падскарбі земскі. Ён жа з'яў-ляўся хавальнікам скарбу — дзяржаў-най казны. Там захоўваліся і сімвалы велікакняжацкай улады: шапка Гедзі-міна, скіпетр, меч і сцяг. У распара-джэнні падскарбія знаходзіўся дзяржаў-ны арсенал (зброя і амуніцыя).

Пры двары вялікага князя літоўскага пастаянна прысутнічала ад 100 да 150 дваран, якія выконвалі шматлікія дару-чэнні гаспадара і вышэйшых чыноўнікаў.

У XV ст. паступова ўзрастала роля ў кіраванні дзяржавай Рады Вялікага княства Літоўскага, або паноў-рады. 3 1492 г. яна стала вышэйшым органам дзяржаўнай улады і абмяжоў-вала ўладу вялікага князя.

__нмвжшикшвмшвямвяишяшвинмё_

Факт. Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1492 г. выдаў прывілей, у якім было ўстаноўлена, што вялікі князь не мае права адмяняць пастановы, прынятыя гаспада-ром разам з Радай. У прывілеі 1506 г. вялікі князь абяцаў не прымаць рашэнняў увогуле без згоды паноў-рады. Гэтыя абмежаванні ўлады вялікага князя былі замацаваны ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Колькасць і склад паноў-рады не былі строга вызначаны: ад 30—40 чалавек і болей. У яе пастаянна ўваходзілі каталіцкія біскупы, прадстаўнікі вышэйшых і мясцовых органаў улады. Вялікі князь мог запрашаць на пасяджэнні іншых асоб, але яны павінны былі быць ураджэнцамі ВКЛ, належаць да шля-хецкага саслоўя і быць хрысціянамі.

Рада ВКЛ выбірала вялікага князя, арганізоўвала абарону краіны, кіравала вышэйшымі і мясцовымі дзяржаўнымі орга­нам!, вяршыла суд і г. д.

о

>акт. Найболып важныя дзяржаўныя пытанні на за-срытых пасяджэннях разглядала старшая рада,

якую ўваходзілі пяць асоб: віленскія біскуп, ваяво-та і кашталян, трокскія ваявода і кашталян, а такса-іа вышэйшыя службовыя асобы — маршалак земскі,

этман найвышэйшы, канцлер і падскарбі.

0

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады і месцы ў Радзе займалі буйныя зем-лёўладальнікі. Паміж імі адсутнічалі этнічныя канфлікты. Затое існавалі рэлігійныя супярэчнасці. Каталіцкія феадалы з канца XIV — пачатку XV ст. атрымалі перавагу ў палітычных і экана-мічных правах перад праваслаўнымі феа­дал амі. Гарадзельскі прывілей 1413 г., выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, заба-раняў праваслаўным панам і шляхце займаць вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады.

На практыцы ўмовы Гарадзельскага прывілея не заўсёды выконваліся. Напрыклад, у склад паноў-рады ў першай палове XVI ст. уваходзілі праваслаўныя магнаты Астрожскія і Хадке-вічы, Глябовічы, Іллінічы, Сапегі, Друцкія, Солтаны і інш.

Параўнайце дзейнасць веча ў Полацкім княстве і паноў-рады ў ВКЛ.

3 XV ст. рэгулярна склікаліся соймы Вялікага княства Літоўскага. Сойм бярэ свой пачатак ад старажытных вечавых сходаў. Паступова ён ператварыўся ў орган шляхецкай (феа­дальнай) улады. Збіраўся сойм па загадзе гаспадара або паноў-рады. Спачатку на ім маглі прысутнічаць усе жадаючыя шлях-ціцы, аз1512г. — толькі дэпутаты (паслы). Шляхта павінна была выбраць на сойм двух прадстаўнікоў ад кожнага павета. Збіраліся соймы па меры неабходнасці ў розных гарадах ВКЛ — Вільні, Гародні, Слоніме, Бярэсці.

На соймах вырашаліся пытанні вайны і міру, увядзення падаткаў на ваенныя патрэбы, прымаліся законы, выбіраўся гаспадар.

Ф Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аляксандр на сойме. Размаляеаны дрэварыт. 1506 г.

У адрозненне ад саслоўна-прадстаўнічых манархій Швецыі, Чэхіі, дзе былі прадстаўлены інтарэсы нават дзяржаўных ся­лян і гараджан, сойм Вялікага княства Літоўскага ўяўляў са­бой прадстаўнічы орган шляхецкага саслоўя.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады. На пачатковым этапе свайго развіцця Вялікае княства Літоўскае складалася з княстваў, зямель і валасцей. У адпаведнасці з Гарадзельскім прывілеем 1413 г. уводзіўся новы тэрытарыяльна-адмініст-рацыйны падзел дзяржавы: на Віленскае і Трокскае ваявод-ствы. Ужо ў сярэдзіне XVI ст. колькасць ваяводстваў у краіне дасягнула 13. Ваяводствы падзяляліся на паветы, а тыя — на воласці (ад 10 да 30 сёлаў).

Галоўнай асобай у ваяводстве лічыўся ваявода. Ён прызна-чаўся вялікім князем і з'яўляўся яго намеснікам на падулад-най тэрыторыі. Пры ім меўся штат службовых асоб, якія былі яго найбліжэйшымі памочнікамі. Гэта найперш кашталян (ка-мандаваў ваеннымі сіламі галоўнага замка і шляхецкім апал-чэннем у ваяводстве), канюшы (адказваў за велікакняжацкую стайню ў ваяводстве), гараднічы (камендант замка) і інш.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце з'яўляўся староста, які прызначаўся з ліку буйных феадалаў вялікім князем і па-намі-радай. Староста абавязаны быў сачыць за парадкам, на-глядаць за гаспадарчым станам дзяржаўных маёнткаў і за па-