Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1. Назавіце прычыны прыняцця хрысціянства на Русі.

  1. Як адбывалася хрысціянізацыя старажытнарускіх зямель?

  2. У чым гістарычнае значэнне хрышчэння Русі?

  3. Назавіце асаблівасці прыняцця хрысціянства ў Полацкай зямлі.

5. Якія асаблівасці мела хрысціянізацыя ў Тураве?

Дакажыце, што хрысціянская вера паляпшала духоўны і маральны стан грамадства.

Карыстаючыся дадатковай літаратурай, вызначце функцыі і ролю манастыроў на беларускіх землях у XXIII стст. Дайце азначэнні паняццяў: хрысціянства, мітрапаліт, епіскап, дзесяціна, дваяверства.

§ 10. Фальклор і пісьменства

5

Старажытны фальклор. Пісьмовыя крыніцы сведчаць пра багацце і разнастайнасць фальклору Старажытнай Русі. Знач-нае месца ў ім займала вусная народная творчасць: замовы, заклінанні, абрадавыя песні, якія былі цесна звязаны з земля-робчай дзейнасцю. Таксама абрадавы фальклор уключаў вя-сельныя песні, пахавальныя галашэнні. Распаўсюджаны былі міфалагічныя сказанні, якія адлюстроўвалі язычніцкія ўяў-ленні старажытных славян.

Дакажыце, што рэшткі гэтых відаў фальклору захаваліся ў народным побыце да нашых дзён.

Існавалі таксама такія формы фальклору, як прыказкі, пры-маўкі, загадкі, казкі. Насельніцтва Беларусі мела свае чара-дзейныя казкі пра асілкаў Івана Падвея, Івана Прастачка, Івашку Мядзведжае Вушка, Кацігарошка, Кірылу Кажамяку. Для іх была характерная незвычайная сіла, яны вялі барацьбу з пачварнымі істотамі, напрыклад, са Змеем, Кашчам, і выра-тоўвалі людзей.

Факт. Пісьмовыя помнікі данеслі да нас шматлікія паданні і легенды пра пачынальнікаў плямён і кня-жацкіх дынастый, пра заснавальнікаў гарадоў, пра барацьбу з іншаземцамі. На працягу шматлікіх пака-ленняў народ ствараў і зберагаў своеасаблівы «вусны летапіс» пра мінулае роднай зямлі. Да ліку такіх па-данняў адносіцца паданне пра Рагнеду і Уладзіміра, якое захавалася не толькі ў « Аповесці мінулых гадоў», але і ў болып позніх спісах: Лаўрэнцьеўскім, Іпаць-еўскім, Цвярскім, Густынскім.

90_

91

Да X ст. адносіцца ўзнікненне новага эпічнага жанру — гераічнага быліннага эпасу, які меў гістарычны характар. У прыватнасці, падзеі быліны пра Волха Усяславіча месцамі супадаюць з фактамі біяграфіі полацкага князя Усяслава Бра-чыславіча. Быліна пачынаецца з апавядання пра чарадзейнае нараджэнне Волха ад князёўны і лютага змея. Ён быў здольны пераўтварацца то ў яснага сокала, то ў шэрага ваўка. У быліне ўслаўляецца перамога Волха Усяславіча над «індыйскім ца-ром». Даследчыкі мяркуюць, што ў гэтай падзеі адлюстраваны паход полацкага князя ў Тмутаракань.

Распаўсюджанне пісьменства ва ўсходніх славян. З'яў-ленне пісьменнасці ва ўсходніх славян было абумоўлена ўнут-ранымі патрэбамі грамадства на этапе складвання класаў і дзяржавы. Гэта быў якасны рывок у развіцці культуры, таму што пісьменнасць з'яўляецца найважнейшым сродкам зама-цавання і перадачы ў часе і прасторы ведаў, думак, ідэй.

Стварэнне славянскай азбукі звязана з імёнамі візантыйскіх манахаў-місіянераў Кірылы і Мяфодзія.

Пстарычныя асобы Кірыла і Мяфодзій

Славянскія асветнікі, браты. Даследчыкі лічаць іх балгарамі. Кірыла (каля 827—869) атрымаў адукацыю ў Канстанціно-палі пры двары імператара, прыняў сан святара і стаў

бібліятэкарам патрыярха Фоція. Пазней быў прызначаны настаўнікам філасофіі, за што яго празвалі Філосафам. Мя-фодзій (815—885) быў на ваеннай служ­бе, кіраваў адной з падуладных Візантыі славяна-балгарскіх абласцей. Потым стаў ігуменам (кіраўніком) манастыра. У863 г. Кірыла і Мяфодзій былі запрошаны ў Маравію для распаўсюджання хры-сціянства. Прыбылі яны са створанай імі славянскай азбукай (глаголіцай і кіры-ліцай).

Прыняцце хрысціянства садзей-нічала шырокаму распаўсюджанню пісьменнасці і пісьмовай культуры. Вя­ф Берасцяная грамата з Віцебска

лікае значэнне мела тое, што хрысціянства было прынята ва ўсходнім, «праваслаўным» варыянце, які дазваляў выкары-станне нацыянальных моў. Разам з богаслужэбнымі кнігамі на Русь з Балгарыі прыйшла старажытнаславянская мова. У той жа час на мясцовай усходнеславянскай аснове сфарміравалася старажытнаруская літаратурная мова. Гэта мова дзяржаў-ных дакументаў і літаратуры.

У XII—XIII стст. старажытнаруская мова ўключала тры зоны племянных гаворак або дыялектаў: паўднёвую і паўднё-ва-заходнюю (Кіеў, Галіч, Уладзімір-Валынскі і інш.), заход-нюю (Смаленск, Полацк, Тураў і інш.), паўночна-ўсходнюю (Ноўгарад, Уладзімір, Растоў, Суздаль і інш.). Яны сталі асно-вай адпаведна ўкраінскай, беларускай і рускай моў.

Развіццё пісьменнасці прывяло да яе пашырэння сярод ніжэйшых слаёў гарадскога насельніцтва, пра што сведчаць берасцяныя граматы канца XIII ст., знойдзеныя археолагамі ў Мсціслаўлі і Віцебску.

ФФакт. Нашы продкі пісалі уставам — самым стара-жытным тыпам кірыліцкага пісьма, які меў строй-ныя і выразныя выявы літар. Словы звычайна не ад-дзяляліся адно ад аднаго, літары пісаліся асобна, пер-пендыкулярна радку і мелі формы, блізкія да геаметрычных.

Самым старажытным помнікам усходнеславянскай пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца надпіс на по-лацкай пячатцы канца X ст. Яна была знойдзена ў Ноўгарадзе і належала полацкаму князю Ізяславу. Навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх развіцця, называецца сфрагістыкай.

О

Да нашага часу дайшлі надпісы, зробленыя на сценах храмаў, іконках, пячатках і іншых прадметах. Помнікам эпіграфікі з'яўляецца надпіс на плоскім камені ў падмурку полацкага Сафій-скага сабора (XI ст.), надпісы на Беры-савых і Рагвалодавым камянях (XII ст.), надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (XII ст.). Эпіграфіка — гэта дапамож-ная гістарычная дысцыпліна, якая вы-вучае старажытныя надпісы.

мжіцікітіішміткіпіітй

ПІІЙНДІІЧ ПИ^ПДСТЧ ИПДЖПТ4

БіПАТік ё не ш

I HI1N1 ГЛА I* 7 ? ІІгЧ КЛПрШкД\ИНММ\К'ЬМН

ГА «НС««^АПІАДГ»І»ЛімА"Н» А*П* к VflfrihUtyr* HMK-vT**tl\ t,iU TlMOUMI Ы n\J^\niAir«nL*(ICt H-UITkUflUiU l піЛі*мТмя» HI

f*m kf* *i ni« К ■ II гть агппідін A\ V{*,1,(AtN ГІАйТЖЖІйіН

Стпаронка Тураўскага евангелля

Болынасць помнікаў пісьменнасці зв-гінула ў час шматлікіх пажараў і войнаў. Захавалася невялікая частка кніжнага ба-гацця Старажытнай Русі — усяго каля 150 кніг. Самым старэйшым з іх на тэры-торыі Беларусі з'яўляецца Тураўскае евангелле, створанае ў XI ст. на царкоў-наславянскай мове, а таксама Полацкае евангелле пачатку XII ст. і Аршанскае евангелле канца ХП — пачатку ХПІ ст.

Перапіска кніг была сканцэнтрава-на галоўным чынам у манастырах. Пісалі на пергаменце — спецыяльна вы-рабленай тонкай скуры маладых жы-вёл. Лісты складвалі ў сшытак і сши­вали Вокладкі рабілі з дошак. Кнігі аз-дабляліся ўпрыгожаннямі і каштавалі вельмі дорага.

Літаратура. Вядучым літаратурным жанрам XI—XIII стст. было летпапісанне, якое праіснавала да XVII ст. Летпапіс гэта гісторыка-літаратурны твор з апісаннем падзей па гадах. 3 адным з іх — «Аповесцю мінулых гадоў» — вы ўжо знаёмыя. Але даследчыкі лічаць, што гэты летапіс не самы старажытны, таму што заснаваны на пісьмовых крыніцах, створаных у X — пачатку XI ст., у прыватнасці, на Пачатпковым зводзе 1039 г.

3 ХП ст. ва ўмовах феадальнай раздробленасці летапісанне набыло рэгіянальны характер. Значна павялічылася колькасць цэнтраў летапісання. Акрамя Кіева і Ноўгарада, летапісы склада-ліся ў Чарнігаве, Смаленску, Уладзіміры, Растове і іншых гарадах.

Пункт гледжання. Існавала летапісанне і ў Полацку, звесткі аб чым падаў рускі гісторык В. М. Тацішчаў (1686—1750) у сваёй працы «Гісторыя Расійская з са­мых старажытнейшых часоў». Ён пісаў пра «Полацкі летапіс», які належаў архітэктару Яропкіну. Тацішчаў некалькі разоў спасылаўся на змест гэтага летапісу. Але да нашых дзён ён не дайшоў. Рукапіс знік, і яго далей-шы лёс невядомы.

Значнае месца сярод кніг Старажытнай Русі займала пера-кладная літаратпура рэлігійнага характеру. Гэта былі сачы-ненні Іаана Златавуста, цытаты са Свяшчэннага Пісання, тво-ры «айцоў царквы». Усе яны павінны былі прапагандаваць хрысціянскае веравучэнне.

Сродкам укаранення хрысціянскай маралі з'яўлялася агія-графічная літаратура, у якой апісваліся жыццё, подзвігі і па-куты святых. 3 канца XII ст. на Беларусі вядомымі становяцца «Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай», «Пасланне смален-скаму прэсвітэру Фаме» Клімента Смаляціча, «Жыціе Кірылы Тураўскага», «Слова пра манаха Марціна», «Жыціе Аўрамія Смаленскага». Творы ўяўлялі сабой захапляльнае чытанне, у якім элементы цудадзейнага перапляталіся з народней фан-тезіяй, давелі чытачу разнествйныя звесткі гістарычнага, геа-графічнага і бытавога характеру.

Пстарычная асоба Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава)

(каля 1101, але не пазней 1104— 1167), асветніца, ігумення мана-стыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, кананізаваная праваслаўнай царквой. Дачка князя Святаслава-Георгія, унучка полац­кага князя Усяслава Брачыславіча. У 12 гадоў адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Пабудавала на свае сродкі 2 царквы ў Полацку, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. Займалася перапіскай

О

к ніг, адкрыла школы для дзяцей розных саслоўяў. Дзякую-чы яе намаганням былі сабраны вялікія бібліятэкі пры манастырах. Па яе заказе ў 1161 г. зроблены так званы Крыж Ефрасінні Полацкай. Здзейсніла паломніцтва ў Іеру-салім, у час якога памерла.

Пстарычная асоба Кірыла Тураўскі

(каля 1113 — пасля 1190) — усходне-славянскі царкоўны дзеяч, пісьменнік, багаслоў. Паходзіў з заможнай сям'і. Быў манахам, іераманахам, настаяцелем Нікольскага манастыра. У1161 г. прызна-чаны тураўскім епіскапам. Кірыла Ту-раўскі праславіўся як майстар аратарскай прозы, прапаведнік. Аўтар пропаведзяў (слоў і казанняў), малітваў, павучанняў, прытчаў, канонаў (захавалася каля 70 твораў).

ШЦЛбЛІСТіНІЙ

пышяц я tJinoiitmttnr.itritt ін-ыд'н»к»і*н»й |0i4(KitU»

Найболыы выдатным творам стара-жытнарускай літаратуры, у якім знайшлі яркае ўвасабленне лепшыя яе рысы, з'яўляецца «Слова пра паход 1га-равы». У ім апавядаецца пра няўдалы паход князёў на чале з ноўгарад-се-

Кверскім князем Ігарам Святаславічам УІСь«»«Гп»«/Хн" супраць полаўцаў у 1185 г. Але не апі- ЙЖа""н санне гэтага паходу з'яўлялася мэтай

■■■^■■■■■■■^■■■^■■■а* аўтара. Яно служыць яму толькі зачэп-

Першая старонка «Слова» Кірылы Тураўскага

кай для думак пра лес Рускай зямлі. Аўтар асуджае княжацкія міжусобіцы, імкненне кожнага князя да асабістай славы.

«Слова пра паход Ігаравы» — каштоўная крыніца і па гісто-рыі Беларусі. Аўтар паказаў падзеі на Полаччыне ў часы князя Усяслава Чарадзея і ў перыяд міжусобіц (XII ст.). Асабліва вобразна і па-мастацку дасканала ён перадаў бітву на Нямізе ў 1067 г.:

На Нямізе галовы сцелюць снапамі,

харалужнымі малоцяць цапамі,

жыццё кладуць на таку злюцела,

веюць душу ад цела.

Нямігі крывавыя берагі

не збожжам былі засеяны зноў

засеяны косцьмі рускіх сыноў.

Звычаі і абрады насельніцтва на тэрыторыі Беларусь

Народная абраднасць і святы нашых продкаў былі цесна звяза-ны з земляробчым цыклам работ. Найболын важнымі народ­ным! святамі з'яўляліся Каляды, Масленіца, Купалле, Да-жынкі. Яны суправаджаліся спецыфічнымі дзеяннямі, гэта значыць абрадамі.

ГІрааналізуйце табліцу «Святы і абрады насельніцтва ў IX—XIII стст.» і ахарактарызуйце асноўныя святы і абрады ўсходніх славян.

Назва свята

Час святкавання

Прызначэнне

Асаблівасці правядзення абрадаў

Каляды

Зімовае сонцастаянне

Паскарэнне надыходу цяпла, атрыманне багатага ўраджаю ў гаспадарчым годзе

Ігрышчы; выкананне абрадавых песень; калядаванне

Масленіца

Апошні дзень масленічнага тыдня

Праводзіны зімы, паскарэнне прыходу вясны,забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце

Выпечка бліноў і аладак; гуканне вясны;

масленічныя песні

Купалле

Летняе сонцастаянне

Пакланенне Сонцу (агню) і раслінам

Купальскія песні; пошук папараць-кветкі; пакланенне агню; здабыванне «жывога» агню

Дажынкі

Заканчэнне жніва

Імкненне аддзякаваць «духам нівы» за хлеб, захаваць урадлівасць на наступны год

Абрад «завіванне барады»; пляценне вянка з каласоў; выкананне жніўных песень

96

7 3ак 2П4

о