Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Назавіце жанры ўсходнеславянскага фальклору.

  2. Якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў творах вуснай народнай творчасці?

  3. Вызначце гістарычнае значэнне працэсу распаўсюджання пісьменнасці.

  4. Ахарактарызуйце моўную сітуацыю на тэрыторыі Беларусі ў X— XIII стст.

  5. Складзіце паведамленні пра асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

  6. Як вы лічыце, у чым вартасці і недахопы летапісаў як гістарычных крыніц?

  7. Дайце ацэнку значэння ўсходнеславянскага летапісання.

  8. Ахарактарызуйце развіццё літаратуры Беларусі ў X—XIII стст.

  9. Дайце азначэнні паняццяў: устаў, сфрагістыка, берасцяная грамата, летапіс, перакладная літаратура, агіяграфічная літаратура.

ўплыў на архітэктуру аказалі і традыцыі славянскага драўля-нага дойлідства.

На тэрыторыі Беларусі ў той час склаліся дзве асноўныя архітэктурныя школы: полацкая і гарадзенская.

Полацкая школа прадстаўлена грандыёзным Сафійскім са-борам, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. грэчаскай арцел-лю па загадзе князя Усяслава Брачыславіча. Ён меў шэраг агульных рыс з Кіеўскім і Наўгародскім Сафійскімі саборамі XI ст. і з'яўляўся сімвалам незалежнасці княства.

Факт. У 1050-я гг. быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, відаць, тымі ж майстрамі, якія будавалі Сафійскі сабор у Ноўгарадзе. Храм меў чатыры ярусы вокнаў, дэкаратыўна аформленыя карнізы, закамары, аркі, барабаны. Пасярэдзіне знаходзіўся вялікі купал, і ча­тыры меншыя па баках. На сценах храма археолагі выявілі рэшткі фрэсак. Стройная і сіметрычная пабу-дова мела тры апсіды і пяць нефаў. Сафійскі сабор

§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва

Мураванае дойлідства. На развіццё культуры ўсходніх славян станоўча паўплывалі кантакты з Візантыйскай імперы-яй. 3 прыняццем хрысціянства на Русі з'явілася візантый-ская культура, якая спалучалася з мясцовымі духоўнымі тра-дыцыямі.

®Пункт гледжання. Візантыйская імперыя была шмат-этнічнай дзяржавай, што прадвызначыла полікультурны характар духоўнага і мастацкага жыцця. Але даміную-чым быў грэчаскі элемент, або антычная традыцыя.

На Русь з Візантыі прыйшлі крыжова-купальны тып хра-маў, мазаіка, фрэскі, агіяграфічная і гістарычная літаратура.

Ужо ў X ст. у Старажытнарускай дзяржаве з'явіліся камен­ный палацы, а з прыняццем хрысціянства началі будаваць імураваныя храмы, распісаныя рознакаляровымі фрэскамі. Настаўнікамі мясцовых майстроў былі візантыйцы. Вялікі

Полацкі Сафійскі сабор. #> Полацкая Спаса-

Сучасны выгляд Ефрасіннеўская царква

ф Фрагмент фрэскі XII ст. у Спаса-Ефрасіннеўскай царкве ў Полацку

неаднойчы быў разбуравы і спалены, неаднаразова пе-рабудоўваўся, таму не дайшоў да нас у старажытным выглядзе.

Толыгі на працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена каля 10 мураваных цэркваў у Барысаглебскім і Спаскім манасты-рах. Сярод іх вылучаецца Спаса-Ефрасіннеўская царква, пабу-даваная полацкім дойлідам Іаанам — манахам Барысаглеб-скага манастыра ў Бельчыцах. Менавіта ў ёй адлюстраваны характэрныя рысы полацкай архітэктурнай школы: пірамі-дальнасць і ступеньчатасць храмаў, какошнікі кілявіднай фор­мы, «паласатая» кладка сцен. Полацкія майстры працавалі ўтэхніцы з так званым схаваным радам: кожны другі рад плінфы (плоскай цэглы) як бы заглыбляўся ў сцяну, а праме-жак заціраўся цамянкай (вапнавым растворам) роўна з вонка-вай плоскасцю сцяны. Гэта стварала дэкаратыўны эфект — чырвона-белыя фасады.

©Пункт гледжання. Лічыцца, што ў 1170-х гг. мураванае дойлідства ў Полацку спынілася з-за палітычнай неста-більнасці. Але, магчыма, помнікі гэтага перыяду яшчэ не выяўлены.

ф Муроўка Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гародні

Асаблівае ўражанне выклікае Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні, пабудаваная ў 1180-я гг. У сукупнасці з Прачысценскай і Ніжняй цэрквамі яна сведчыць пра існа-ванне своеасаблівай гарадзенскай архітэктурнай школы. У ад-розненне ад полацкіх храмаў у Гародні сцены клалі ў тэхніцы раўнамернага чаргавання палос плінфы і раствору. Майстры рабілі ўстаўкі з часаных валуноў і каляровых паліваных маё-лікавых плітак. Даследчыкаў здзівіла вялікая колькасць зба-ноў-галаснікоў у Барысаглебскай царкве. Зробленыя ў спіраль-на-стужачнай тэхніцы, яны паляпшалі акустычныя ўласці-васці храма.

Іншым шляхам развівалася архі-тэктура ў Віцебску. Майстры пры бу-даўніцтве Благавешчанскай царквы выкарыстоўвалі чаргаванне радоў плінфы і часаных вапняковых бло-каў. Такая тэхніка будаўніцтва суст-ракалася ў Балгарыі і Грэцыі. Маг­чыма, адтуль былі запрошаны май­стры ў Віцебск.

Выдатным помнікам абарончага дойлідства Беларусі XIII ст. лічыцца ф Влагавешчанская царква Камянецкая вежа, пабудаваная дой- ў Віцебску. XII cm.

Камянец з вежай-данжонам. Рэканстпрукцыя

лідам Алексам па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васіль-кавіча. Камянецкі стоўп — гэта апорны парубежны фарпост. Яго вышыня кал я 30 м, а таўшчыня сцен дасягае 2,5 м. Унут-ры вежа падзяляецца на пяць ярусаў. Гэтае збудаванне адносіц-ца да помнікаў раманскага стылю. Падобныя, але драўляныя вежы-данжоны (данжон — галоўная вежа замка або асобна пабудаваная вежа, якая служыла месцам апошняй абароны і сховішчам пры нападзе ворага) меліся ў Тураве, Наваградку, Полацку.

Жывапіс. Жывапіс гэтага перыяду прадстаўлены іконамі і фрэскамі. Іконы маляваліся на дошках. Першыя іконы былі прывезены з Візантыі і паўднёваславянскіх краін. Потым іко-напісанне арганізавалі пры цэрквах, манастырах і дварах князёў і феадалаў.

акт. Ефрасіння Полацкая падаравала мужчынска-у манастыру ў Полацку копію абраза «Маці Божая зігітрыя Эфеская», якую атрымала ад візантый-а імператара Мануіла I Комніна.

Размалёўваючы вадзянымі фарбамі свежую сырую тынкоў-ку храмаў, мастакі стваралі фрэскі. Іх сюжэты былі абмежава­ныя ў асноўным рэліпйнай тэматыкай. Да адметных асаблівасцей старажыт-нарускага жывапісу адносяцца наступ-ныя: плоскае маляванне фігур, статыч-насць поз, сіметрычнасць кампазіцыі, адсутнасць перспектывы. Часткова фрэскавы жывапіс захаваўся ў дзвюх цэрквах: у апсідзе Сафійскага сабора і ў роспісах Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

Сцены і слупы Спаса-Ефрасіннеў-скай царквы былі поўнасцю размалява-ны фрэскамі. Рэстаўратары адкрылі 8 фрагментаў фрэсак. У ніжняй частцы алтара выяўлены малюнак Іаана Злата-вуста ў поўны рост з кнігай у руцэ, по-бач стаіць святы Васіль Вялікі. А на паў-днёвай сцяне храма знойдзена выява

дзвюх жаночых фігур у поўны рост у схімах з хусткамі на галовах. На адным са слупоў храма ёсць выява маладой ма-нашкі. Магчыма, гэта вобраз Ефрасінні Полацкай.

А крамя фрэсак усходнеславянскі жывапіс прадстаўлены кніжнай мініяцюрай — выкананымі ад рукі малюнкамі, зага-лоўнымі літарамі і застаўкамі ў рукапісных кнігах, у прыват-насці, у Тураўскім евангеллі. Старажытны мастак у візан-тыйскім геаметрычным стылі блакітнай, чырвонай і зялёнай фарбамі намаляваў 11 загалоўных літар. Авось у Аршанскім евангеллі змешчаны 2 мініяцюры з выявамі свя­тых Мацвея і Лукі, 2 застаўкі і 310 зага-лоўных літар.

Прыкладное мастацтва. У гарадах развівалася мастацкае рамяство. Май-стры-ювеліры аздаблялі зброю, рукаліс-ныя кнігі, посуд, адзенне, стваралі вы-танчаныя каштоўныя ўпрыгожанні для жанчын: какошнікі з залатымі ланцу-гамі, завушніцы, маністы і бранзалеты. Усё гэта аздаблялася шматфарбавай

Першы раздзел вучэбнага дапаможніка ахоплівае падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі нашай краіны са старажытных часоў, гэта значыць з моманту з'яўлення тут продкаў сучасных людзей, па першую палову XIII ст.

Вы прасачылі гісторыю першабытнага грамадства і змену яго грамадствам класавым, заснаваным на феадальных адносі-нах. Фактычна ў IX ст. адбыўся працэс пераходу да цывіліза-цыйнай стадыі развіцця. Сведчаннем гэтага былі пісьменнасць і дзяржаўнасць.

I. Пакажыце або абазначце на картасхеме:

  1. мяжу апошняга ледавіка;

  2. стаянкі каменнага веку на Беларусі;

  3. асноўныя напрамкі засялення тэрыторыі нашай краіны;

  4. прарадзіму і напрамкі рассялення індаеўрапейцаў;

  5. археалагічныя культуры бронзавага веку;

эмаллю, залатой наводкай, тонкім ме-талічным кружалам і самацветамі. Асобных майстроў прыкладнога мастац-тва мы ведаем, таму што яны падпісвалі свае вырабы.

У 1161 г. па заказе Ефрасінні Полац-кай для Спаскай царквы полацкі май-стар Лазар Богша зрабіў крыж. Крыж павінен быў выкарыстоўвацца ў час свя­та «Узвіжанне Крыжа», якое праваслаў-ная царква адзначае 27 верасня. Шасці-канцовы крыж быў зроблены з кіпары-савага дрэва і меў наступныя памеры: 51 см даўжыні, 1,5 см таўшчыні. Яго драўляную аснову пакрывалі 22 зала-тыя пласціны, меліся ўстаўкі з8каш-тоўных камянёў і жамчужная абнізь. Па баках крыж быў упрыгожаны арна-ментам і выявамі 21 святога.

ОФакт. Летам 1941 г., калі нямецка-фашысцкія за-хопнікі стаялі пад Магілёвам, крыж быў узяты з па-коя-сейфа абкома партыі для вывазу ў тыл. Далейшы лёс яго невядомы. Брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч на працягу пяці гадоў працаваў над копіяй крыжа, і ў канцы 1997 г. яна была ўрачыста ўскладзена ў царкве святой Ефрасінні ў Полацку.

Археолагі таксама знаходзяць каменныя абразкі з выявамі святых, якія насіліся на грудзях і шанаваліся. Да амулетаў-абярэгаў адносяцца металічныя лунніцы, амулеты-конікі іінш.

3 Усходу на беларускія землі траплялі шахматныя фігуркі, хаця царква выступала супраць гэтай гульні. Тым не менш і беларускія майстры самі выраблялі шахматныя фігуры: у Слуцку археолагі знайшлі выяву караля, у Гродне і Ваўка-выску — баявую ладдзю, у Ваўкавыску — пешку ў выглядзе барабаншчыка.