Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Ахарактарызуйце органы вышэйшай дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай.

  2. Ці можна палітычны лад Рэчы Паспалітай лічыць ладам «шляхецкай дэмакратыі»?

  3. У чым сутнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей»?

  4. Якія прычыны выклікалі палітычную анархію ў Рэчы Паспалітай?

  5. Чаму рэформы другой паловы XVIII ст. аказаліся няўдалымі?

  6. Чаму па Канстытуцыі 1791 г. Рэч Паспалітая стала унітарнай краінай?

  7. Назавіце прычыны паражэння паўстання 1794 г.

  8. Чаму Я. Ясінскага лічаць прадстаўніком «якабінскай» плыні ўпаўстанні 1794 г.?

  9. 3 дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленне на тэму «Т. Касцюшка — герой Полыпчы, Беларусі, Францыі і ЗІПА».

§ 18. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVII ст.

Інтэрвенцыя ў Расію. Пасля смерці Стафана Баторыя но­вым каралём Рэчы Паспалітай у 1587 г. быў абраны шведскі прынц Жыгімонт III Ваза. Яго кандыдатуру падтрымала шлях­та на чале з польскім канцлерам Янам Замойскім, а таксама яго цётка Ганна Ягелонка. Новы кароль з'яўляўся выхаванцам езуітаў, таму мэтанакіравана і цвёрда абараняў інтарэсы ката-

ліцкай царквы. За гэта яго не любілі на радзіме, у Швецыі, дзе болынасць два-ран прытрымлівалася пратэстанцкага веравызнання. Пасля смерці бацькі Жыгімонт III Ваза займаў два троны: Рэчы Паспалітай і Швецыі, але нядоў-га. У выніку дзяржаўнага перавароту 1599 г. каралём Швецыі стаў яго дзядзь-ка Карл IX Ваза. Так вызначыўся адзін з вядучых кірункаў знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай — барацьба са Шве-цыяй.

ф Арган — шматствольная агнястрэльная зброя XVIXVIII стст.

Факт. Адна з першых войнаў адбылася з 1600 па 1629 г. Жыгімонт III Ваза быў не згодны з уласнай дэтранізацыяй і ўключыў Паўночную Эстонію ў склад Рэчы Паспалітай. Ваенныя дзеянні разгортваліся на тэрыторыі Усходняй Прыбалтыкі і былі адзначаны перамогай пад Рыгай (Кірхгольмская бітва 1605 г.) іўмарскім баі кал я паўвострава Хэль. Але недахоп фінансавых сродкаў, адначасовая вайна з Расіяй і Тур-цыяй не дазволілі Рэчы Паспалітай атрымаць пера-могу ў вайне. У 1621 г. шведы занялі Рыгу і Мітаву, а затым Прусію. Перамір'е, падпісанае ў горадзе Альт-марк, сведчыла пра лідэрства Швецыі на Балтыцы: яна кантралявала амаль усё ўзбярэжжа, за выклю-чэннем Гданьска, Пуцка і Кёнігсберга.

Я к вы лічыце, ці меў Жыгімонт III Ваза шанц вярнуць сабе шведскі трон?

Другім кірункам знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у XVII ст. стаў усходні, у аснове якога было імкненне вярнуць ад Расіі Смаленск, Чарнігаў і Ноўгарад-Северскую зямлю. Жы-гімонт III скарыстаўся супярэчлівай сітуацыяй у Расіі, якая склалася пасля смерці цара Фёдара Іванавіча.

Факт. «Смутны час» у гісторыі Расіі — гэта перыяд з 1598 па 1613 г., калі адбываўся пераход ад дына-стыі Рурыкавічаў да дынастыі Раманавых, з'явілася

157

Н1610 Месцы і даты бітваў

Граніца Рэчы Паспалітай ~~™"" у сярэдзіне XVII ст.

шмат самазванцаў, што выдавалі сябе за загінуўшага сына Івана IV Дзмітрыя. «Смута» супра-ваджалася шырокімі народ­ным! хваляваннямі, выкліка-нымі неўраджаем і, адпаведна, голадам.

У 1601 —1603 гг. у Брагіне з'явіўся беглы манах Рыгор Атрэп'еў (Ілжэдзміт-рый I), які заручыўся падтрымкай ула-дальніка горада магната Адама Вішня-вецкага. Жыгімонт III дазволіў яму саб-раць шляхецкае войска, якое ў канцы 1604 г. рушыла на Расію і ў чэрвені на-ступнага года заняло Маскву. Але цара-ванне Лжэдзмітрыя I скончылася няў-дачай. У час паўстання ён быў забіты, палякі выгнаны, а новым царом быў аб-вешчаны Васіль Шуйскі (1606—1610).

Нягледзячы на гэта, Жыгімонт III Ваза аказаў падтрымку другому сама-званцу — Ілжэдзмітрыю II (магчыма, ура-джэнцу Магілёўшчыны), які восенню 1607 г. распачаў паход на Расію. Не здо-леўшы захапіць Маскву, ён заняў вёску Тушына, дзе сфарміраваў урад з рускіх баяр і дваран і нават прызначыў патры-ярха. Васіль Шуйскі для барацьбы з са-мазванцам у 1608 г. заключыў ваенны саюз са Швецыяй, уступіў ёй Карэлію і адмовіўся ад прэтэнзій на Лівонію. Гэта стала зачэпкай для афіцыйнай вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609— 1618 гг.

Восенню 1609 г. войска Рэчы Паспа-літай асадзіла Смаленск, а каронны гет­ман Станіслаў Жалкеўскі нанёс пара-жэнне Дз. Шуйскаму каля вёскі Клушы-

на. Маскоўскія баяры 24 чэрвеня 1610 г. арганізавалі супраць Шуйскага змову і прымусова пастрыглі яго ў манахі. Да Жы-гімонта III Вазы была накіравана дэлегацыя, якая прасіла караля адпусціць на расійскі трон яго сына, пятнаццаціга-довага Уладзіслава. Жыгімонт III згадзіўся прыняць крыжа-цалавальныя граматы, але замест сына накіраваў у Маскву намесніка.

0

0

На барацьбу супраць шляхецкіх атрадаў узнялося народ­ное апалчэнне пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Заключыўшы пагадненне са Швецыяй, яно ў жніўні 1612 г. нанесла паражэнне атрадам Рэчы Паспалітай. Апошняя гру-поўка, якая засела ў Крамлі, здалася ў палон 26 кастрычніка.

Земскі сабор у 1613 г. абраў новым царом Міхаіла Фёдара-віча Раманава (1613—1645).

Факт. Міхаіл Фёдаравіч не страчваў надзеі адваяваць Смаленскія, Северскія і Чарнігаўскія землі, якія адышлі да Рэчы Паспалітай паводле Дэулінскага пе-рамір'я 1618 г. Выкарыстаўшы перыяд безуладдзя ў Рэчы Паспалітай, 40-тысячная руская армія на чале з баярынам М. Шэіным асадзіла Смаленск, заняўшы перад гэтым Себеж, Невель, Усвяты і іншыя гарады. Дапамогу Рэчы Паспалітай аказалі крымскія татары і запарожскія казакі. Новы кароль Уладзіслаў IV Ваза (1632—1648) прымусіў рускае войска 15 лютага 1634 г. капітуляваць. Смаленская вайна 1632— 1634 гг. завяршылася Палянаўскім мірам, паводле якога пацвярджаліся ўмовы Дэулінскага перамір'я аб пераходзе Смаленскага ваяводства ў склад ВКЛ, але Уладзіслаў IV адмовіўся ад тытула рускага цара за 200 тыс. рублёў.

Уплыў украінскага казацка-сялянскага руху на Бела­русь. Усходні вектар знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай да-паўняўся паўднёвым — дачыненнямі з Аўстрыяй, Малдавіяй, Крымам. Паўднёвыя межы Рэчы Паспалітай пастаянна пад-вяргаліся набегам крымскіх татараў, хан якіх быў васалам Асманскай імперыі (Турцыі). У выніКу Хацінскай бітвы 1621 г. мяжа з Турцыяй была праведзена па Днястры. Узмацні-ліся пазіцыі казакоў на Украіне.

Пункт гледжання. Казакі — вольныя людзі, якія неслі варту супраць крымскіх татараў у Паўночным Прычар-намор'і. Болынасць гісторыкаў мяркуе, што яны мелі цюркскае паходжанне. Украінскі даследчык М. Якавен-ка лічыць, што ў канцы XV ст. казакі-цюркі і беглыя славянскія казакі зліліся ў адзінае саслоуе, для якога было характэрна праваслаўнае веравызнанне і двух-моўе. Жыгімонт I Стары загадаў запісаць казакоў у рэест-равае войска з цэнтрам у Запарожскай Сечы для абаро-ны паўднёвых межаў краіны. Але з-за недахопу фінан-савых сродкаў рэестр пастаянна распадаўся. Стафан Баторый у 1582 г. увёў казацкі імунітэт: вызваліў ка-закоў ад падаткаў, падначаліў іх толькі вярхоўнай ула-дзе, дазволіў быць непадсуднымі польскай юстыцыі. 3 1628 г. казакі сталі выбіраць у Запарожскай Сечы свай-го гетмана.

У апошнія гады жыцця Уладзіслаў IV Ваза задумаў план вялікай вайны з Тур­цыяй. Важная роля ў ёй адводзілася ўкраінскім казакам, якім кароль абяцаў аўтаномную тэрыторыю і рэестр у 20 тыс. чалавек. Але гэта выклікала незадаво-ленасць магнатаў і заможнай шляхты. На сойме 1646 г. дэпутаты Пасольскай Ізбы абвінавацілі Уладзіслава IV у падрыхтоў-цы дзяржаўнага перавароту — намеры ўсталяваць абсалютную манархію, і сталі пагражаць яму рокашам. Кароль вымушаны быў адмовіцца ад сваіх пла-наў распачаць вайну супраць Турцыі.

Аднак украінскае казацтва працягва-ла рыхтавацца да вайны, накіраванай не толькі супраць Тур цыі і Крымскага ханства, але і супраць польскай шляхты.

Факт. Паводле рашэнняў Люблінскага сойма 1569 г. украінскія землі адышлі ад ВКЛ у склад Кароны (Полыпчы). Ва Украіне распаўсюдзілася польскае зем-іеўладанне, павялічыліся сялянскія павіннасці, стаў іасаджацца каталіцызм. У 1625, 1630, 1635, 1637, L638 гг. ва Украіне адбыліся казацка-сялянскія хва-іяванні. Чарговае з іх пачалося ў 1648 г. з выступлен-ія Багдана Хмяльніцкага.

о

Пстарычная асоба

Багдан Хмяльніцкі

(1595—1657) — кіраўнік казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. ва Украіне. Ён асабіста быў моцна пакрыўджаны чыгірынскім пад-старостам Д. Чаплінскім. Апошні паставіў пад сумненне правы Хмяльніцкага на маён-так, загадаў прынародна адхвастаць розгамі яго дзесяцігадовага сына і наваг забраў яго каханую жанчыну. Хмяльніцкі звярнуўся падапамогуда караля Уладзіслава IV, якога ведаў асабіста, але той адказаў: «Ты сам шляхціц, маеш зброю іведаеш, як ёю карыстацца». Устудзені 1648 г. Б. Хмяльніцкі з атрадамі беглых сялян, гараджан і казакоў заняў Запарожскую Сеч, дзе быў абвешчаны гетманам.

У маі 1648 г. войска запарожскіх ка-закоў пры падтрымцы крымскага хана нанесла паражэнне польскім войскам у бітвах каля Жоўтых Вод і пад Корсу-нем. На тэрыторыю ВКЛ Хмяльніцкі на-кіраваў казацкія загоны (атрады) на чале з Я. Галавацкім, А. Нябабам, Крывашап-кам, Міхненкам, I. Гаркушам. У чэрвені 1648 г. увесь поўдзень Беларусі быў ахоп-лены народнымі выступлениями да якіх далучыліся гараджане Гомеля, Брагіна, Турава, Кобрына.

Для барацьбы з паўстаннем гетман ВКЛ Януш Радзівіл сабраў шляхецкае апалчэнне і болып за 10 тыс. наёмнікаў. Зімой 1648—1649 гг. войска рушыла з Берасця на Рэчыцу, каб перарэзаць шлях казацкім загонам. Жорсткія рэп-рэсіі былі абрынутыя на ўдзельнікаў вы-ступленняў і казакоў.

Дакумент. «Кн. Радзівіл... уціхамірыў узбунтаваныя гарады, Тураў і Гомель, і стаў лагерам з войскам пад гор. Мазыром, які праз многія дні так з вялікім нама­ганнем бараніў сябе, што потым сам не здаўся, пакуль узяты не быў, нарэпіце, штурмам, з-за майстэрства ад-наго падпалкоўніка палку радзівілаўскага. У тым го-радзе Міхненка, адзін з бунтаўніцкіх начальнікаў, злоў-лены па княжацкаму загаду, пакараны смерцю праз адсячэнне галавы, якая пас л я была ўваткнутая на зам-кавай вежы».

3 успамінаў француза Шэвалъе

Вясною 1649 г. каля Рэчыцы быў разбіты трохтысячны казацкі загон Ільі Галоты. Тады Хмяльніцкі ў чэрвені выслаў 6 тыс. казакоў на чале са Сцяпанам Падбайлам, якія занялі пераправы праз Днепр каля Лоева (так званая Лоеўская бра­ма). Гэта былі своеасаблівыя «вароты» ва Украшу. Разумею-чы важнасць умацаванага тылу, на дапамогу казакам прый-шоў вялізны загон палкоўніка Міхайлы Крычэўскага (17,5 тыс. чалавек). Да іх паўсюдна далучаліся сяляне.

31 ліпеня 1649 г. на пераправах адбылася жорсткая бітва, перамогу ў якой атрымала шляхецка-наёмнае войска ВКЛ. У наступным годзе назіраліся толькі невялікія ачагі паўстання ў раёне Чэрыкава, Гомеля, Чачэрска. Летам 1651 г. Б. Хмяль-ніцкі разгарнуў новае наступление на Украіну. Наперарэз яму рушыла шляхецкае войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам. Зноў адбылася бітва пад Лоевам, у час якой 15-тысячны загон Марціна Нябабы быў разбіты. Януш Радзівіл накіраваўся на Кіеў.

Згодна з Белацаркоўскім дагаворам 1651 г. пад кіраваннем Б. Хмяльніцкага засталося толькі Кіеўскае ваяводства, а коль-касць рэестравых казакоў скарацілася да 20 тыс. чалавек. Ва-енныя няўдачы прымусілі Хмяльніцкага звярнуцца па дапа­могу да рускага цара Аляксея Міхайлавіча. Земскі сабор 1 каст-рычніка 1653 г. прыняў рашэнне пра ўключэнне Украіны ў склад Расіі, што азначала аб'яўленне вайны Рэчы Паспалітай.

Войны сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі. Дру­гая палова XVII ст. мае трагічны характар для гісторыі бела-рускага народа, таму што ў гэты час адбыліся спусташальныя войны Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1654—1667 гг. і Рэчы Пас-палітай са Швецыяй у 1655—1660 гг.

Вайна з Расіяй была выклікана імкненнем рускага цара Аляксея Міхайлавіча вярнуць Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну

I I

х 1560 Месцы і даты бітваў

Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Задзвінскае княства (сумеснае ўладанне ВКЛ і Каралеўства Польскага)

уніі ў жніўні 1655 г. падтрымала болын за тысячу чалавек. Але большасць шляхты захавала вернасць каралю Яну II Казі-міру Вазе (1648—1668).

У хуткім часе на захопленай тэрыторыі Беларусі разгар-нуўся партызанскі pyx. Яго ўдзельнікаў называлі шышамі. Асабліва моцным ён быў у Барысаўскім, Менскім, Новага-родскім і Віцебскім паветах. Ужо ў 1657 г. партызанскія фармі-раванні ўзялі пад кантроль усю Магілёўшчыну. Да іх далучылі-ся мяшчане і шляхта, якая мела ваенны вопыт. Актывізацыя антырасійскіх выступленняў была звязана з расчараваннем на-сельніцтва ВКЛ ад прыходу новай улады.

і іншыя землі, страчаныя ў першай палове XVII ст. Актуаль­ная заставалася «балтийская проблема», якую не здолеў вы-рашыць Іван IV у Лівонскай вайне. Да таго ж рускі цар лічыў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Вяліка-га княства Літоўскага.

Да вайны ў Расіі пачалі рыхтавацца з сакавіка 1653 г.: закуплялася зброя, наймаліся афіцэры, вялася дыпламатыч-ная падрыхтоўка. Зачэпкай для вайны стала ўключэнне Украі-ны ў склад Расіі.

Суадносіны сіл былі не на карысць Рэчы Паспалітай. Армія маскоўскага цара налічвала кал я 100 тыс. чалавек і складала-ся з трох груповак (Шарамецева, Чаркаскага і Трубяцкога). Дапамогу Аляксею Міхайлавічу аказалі запарожскія казакі на чале з Іванам Залатарэнкам. Армія ВКЛ была зусім не падрых-тавана да вайны. Гетман Януш Радзівіл сабраў толькі каля 10 тыс. чалавек шляхецкага апалчэння.

У 1654—1655 гг. рускія войскі захапілі Смаленск, Магілёў, Менск, Вільню. Амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай Аляксея Міхайлавіча. На вернасць цару прысягала шляхта, гараджане, праваслаўнае сялянства.

Дакумент. «...яны, магілёўцы, нашай гасударскай міласці ўзрадаваліся і нашай гасударскай літасці да сябе пажадалі, гор. Магілёў здалі і сталіся пад нашаю гасу-дарскаю высокаю рукою і веру згодна са святым еван-гельскім і беззаганным запаветам нам, вялікаму гасуда-ру... учынілі, не чакаўшы прыходу пад Магілёў... баяр і ваявод... ратнымі людзьмі, на тым, што быці ім пад... высокаю рукою навек неадступным...»

3 граматы цара Аляксея Міхайлавіча ад 15 верасня 1654 г. жыхарам Магілёва

Як вы лічыце, чаму жыхары Магілёва прысягнулі рускаму цару?

У гэтых цяжкіх умовах стрыечныя браты кальвіністы Януш і Багуслаў Радзівілы падпісалі унію ў Кейданах са шведскім каралём Карлам X Густавам. Яна прадугледжвала аўтаномію Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Швецыі. Акт

9

3 1660 г. ход вайны змяніўся на ка- рысць Вялікага княства Літоўскага. Гэ- таму садзейнічала не толькі моцнае на- роднае супраціўленне, але і спыненне вайны Польшчы са Швецыяй, а таксама непаразуменні расійскіх улад з украін- скімі казакамі. У 1660 г. пацярпелі пара- жэнні корпус Хаванскага пад Ляхавічамі ў Палонкаўскай бітве і корпус Далгару- кага на рацэ Бася каля Чавусаў. У 1661 г. была вызвалена Вільня. Затым вайна Ян II Казімір Ваза. прыняла пазіцыйны характар. Мастак Д. Шульц Пасля доўгіх перагавораў 30 студзеня

1667 г. у вёсцы Андросава (на Смален-шчыне) варожыя бакі падпісалі Андросаўскае перамір'е на 13 гадоў і 6 месяцаў. Расійская дзяржава атрымала Смаленшчыну, Чар-нігаўшчыну, Левабярэжную Украіну і Кіеў.

Прасачыце па картасхеме на с. 165 ход военных дзеянняў і вынікі вайны 1654—/66*7 гг.

Вайна Швецыі з Рэччу Паспалітай у 1655—1660 гг. атрымала назву Паўночнай вайны. Шведскі кароль КарлХ Густаў імкліва і хутка заняў у ліпені — кастрычніку 1655 г. амаль усю тэрыторыю Кароны (Польшчы). Пры гэтым ён скарыстаўся падтрымкай пратэстанцкай шляхты іпаўноч-на-ўсходняга суседа Рэчы Паспалітай — Прускага кара-леўства.

Ян II Казімір Ваза з Сілезіі заклікаў шляхту да ўзброенага выступления, якое ўзначаліў каронны гетман С. Патоцкі. Ак-тыўныя ваенныя дзеянні разгарнуліся пад Варшавай, Варкай, Берасцем, а затым і Капенгагенам (Данія таксама выступіла супраць Швецыі).

Вайна завяршылася заключэннем 3 мая 1660 г. Аліўскага міру, згодна з якім Ян II Казімір адмовіўся ад шведскага трона, а Швецыя захавала прыбалтыйскія землі на поўнач ад Заходняй Дзвіны. Прусія перастала быць васалам Рэчы Па-спалітай.

Войны сярэдзіны XVII ст. мелі драматычныя вынікі для ВКЛ. Яно знаходзілася ў стане эканамічнай разрухі, якая да-паўнялася дэмаграфічным спадам. Колькасць насельніцтва ска-рацілася ў 2 разы. Аслабла цэнтральная каралеўская ўлада і па-шырыліся правы магнатаў. У Рэчы Паспалітай узмацніліся га-ненні на пратэстантаў, арыян, праваслаўных, што прывяло да ліквідацыі рэлігійнай талерантнасці. Усё гэта садзейнічала працягламу крызісу дзяржавы.

О