Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Вызначце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у XVII ст.

  2. Ахарактарызуйце інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай у Расію ў 1604— 1618 гг. Чым яна завяршылася?

  3. Назавіце прычыны і вынікі Смаленскай вайны 1632—1634 гг.

  4. Раскажыце пра ўплыў на Беларусь паўстання пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.

  5. Чаму на тэрыторыі Беларусі не разгарнуўся маштабны антыфеадальны рух у 1648—1651 гг.?

  6. Дакажыце, што вайна 1648—1651 гг. мела антыфеадальны характар.

  7. Які ўплыў на гістарычнае развіццё Рэчы Паспалітай і Швецыі аказалі спрэчкі за Усходнюю Прыбалтыку?

  8. Назавіце прычыны заняпаду Рэчы Паспалітай у другой палове XVII ст.

  9. Запоўніце табліцу «Ваенныя дзеянні XVII ст. на тэрыторыі Беларусі»:

Гады вайны

Удзельнікі (краіны)

Прычыны

Ход вайны

Вынікі

§ 19. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

Удзел Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне 1700—1721 гг.

Напрыканцы XVII ст. у Еўропе пачаў фарміравацца ваенны саюз, накіраваны супраць Швецыі. Аснову кааліцыі склалі Данія

О

іРасія. Саксонскі курфюрст Аўгуст II Моцны, які ў 1697 г. быў каранаваны на трон Рэчы Паспалітай, таксама ўступіў у вайну, заручыўшыся падтрымкай шлях­ты Вялікага княства Літоўскага. У чэр-вені 1700 г. шведскі кароль Карл XII (1697—1718) пры дапамозе англійскай ігаландскай эскадраў асадзіў Капенга-ген. Данія была вымушана выйсці з вай­ны. У жніўні 1700 г. Швецыі абвясціла вайну Расія. Але ў бітве пад Нарвай (1700 г.) Карл XII нанёс паражэнне рус-каму цару Пятру I (1682—1725), а пасля і Аўгусту II пад Рыгай (1701 г.). Швед-скія войскі ў 1701—1702 гг. занялі Коў-на, Вільню, Гародню, Варшаву і Кракаў.

Паўночная вайна прывяла да раско­лу шляхты ВКЛ. Вакол Сапегаў аб'-ядналася шляхта, якая арыентавалася на саюз са Швецыяй, а вакол Вішнявецкіх і Агінскіх — прыхільная да Расіі.

Вясной 1703 г. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвясціла саюз з Расіяй. Варшаўская канфедэрацыя, арганізаваная Кар­лам XII у ліпені 1704 г., выбрала каралём Рэчы Паспалітай пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага (1704—1709, 1733). Прыхільнікі Аўгуста II аб'ядналіся ў Сандамірскую кан-федэрацыю. Яна падпісала ваенны саюз з Расіяй, войскі якой атрымалі права весці ваенныя дзеянні на тэрыторыі Рэчы Па-спалітай. У Полацк увайшло 60-тысячнае войска Пятра I.

Факт. 11 ліпеня 1705 г. рускі цар загадаў забіць у По-лацкім Сафійскім саборы некалькі манахаў — членаў уніяцкага базыльянскага ордэна. Сафійскі сабор быў ператвораны ў вайсковы склад.

Ад Полацка расійская армія рушыла на Менск і Гародню. У адказ Карл ХП асадзіў у пачатку 1706 г. Гародню. Войскі фельд­маршала Г. Агільві аказаліся ў цяжкім становішчы, але змаглі паспяхова выйсці з блакады і рушыць на Украіну. Шведы раз-рабавалі Новагародак, Слонім, Клецк, Ляхавічы, Пінск, спалілі

Карэлічы і Мірскі замак. Гарады Вільня, Новагародак, Ліда, Ваўкавыск, Слонім перайшлі на бок Станіслава Ляшчынскага.

Аўгуст II вымушаны быў у 1706 г. падпісаць са шведамі мір і адмовіцца ад кароны Рэчы Паспалітай. Але дамову не пад-трымалі Агінскія і Сандамірская канфедэрацыя ў Полыпчы. Армія Карла XII рушыла ў напрамку Мінск — Магілёў, плану-ючы весці наступление на Расію. Пад мястэчкам Галоўчын шведы разбілі корпус А. Рапніна (1708 г.) і занялі Магілёў.

Расійскае войска, пазбягаючы генеральнай бітвы, накіра-валася ва Украіну, дзе Пётр I чакаў дапамогі ад гетмана Івана Мазепы. На яго ж спадзяваўся і шведскі кароль, у якога былі на зыходзе запасы арміі. Гэтым скарыстаўся Пётр I. 28 верас-ня 1708 г. каля вёскі Лясная (пад Слаўгарадам) быў разгромле­ны корпус Адама Левенгаўпта з вялікім абозам харчавання і зброі, які рухаўся да шведаў з Рыгі. Гэта перамога прадвызна-чыла паражэнне Карла XII пад Палтавай у чэрвені 1709 г.

Дакумент. «Пане фельдмаршал. Даводжу Вам, што ўчора мы непрыяцеля дайшлі, стаяў ён надта ў крэпкіх месцах, лікам шаснаццаць тысячаў, і зараз жа нас з лесу атакаваў усёй пяхотаю ўва фланк. Але мы адразу тры свае рэгіменты швенкель супраць іх учынілі і, проста даўшы залп, на іх пайшлі... непрыяцеля гэнага зламіў-шы, пабілі нашчэнт, так што трупаў з восем тысячаў на

месцы засталося (акрамя што па лясах ад ранаў памерла ды калмыкі пабілі). Абоз увесь з дзве тысячы вазоў, шаснаццаць гармат, сорак два сцягі і поле цалкам нам засталося, а непрыяцелі астатнія па лясах разбегліся, за якім пайшлі сёння следам...

Пётр

3 лагера ад вёскі Лясной у 29 дзень верасня 1708-га».

3 ліста Пятра I фельдмаршалу Б. Шарамецеву

На аснове дакумента вызначце гістарычнае значэнне бітвы каля вёскі Лясная.

Данія, Саксонія і Расія аднавілі Паўночны саюз, а ў 1709 г. Аўгуст II вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. Вайна завяршы-лася Ніштацкім мірам 1721 г. Расія атрымала Ліфляндыю, Эстляндыю, Інгрыю, частку Карэліі і разам з гэтымі тэрыторы-ямі выхад у Балтыйскае мора. Рэч Паспалітую не запрасілі на перамовы, што сведчыла пра яе няздольнасць весці самастой-ную знешнюю палітыку.

Нарастание расійскага ўплыву ўРэчы Паспалітай. Абапіраючыся на саксонскія войскі, Аўгуст П паспрабаваў умацаваць сваю ўладу ў Рэчы Паспалітай. Гэта выклікала незадаволенасць значнай часткі шляхты, якая арганізавала канфе- дэрацыю ў Тарнагродзе (Люблінскае вая- водства). У Вялікім княстве Літоўскім падтрымку ёй аказалі гетман Людвік Па- цей і Агінскія, а супраць выступіў прыхільнік караля польны гетман Стані- слаў-Дэнгаф. Прусія і Расія таксама ста- ял! на баку Аўгуста II Моцнага. У 1716 г. у Вільні на з'ездзе шляхты ВКЛ утворана Віленская канфедэрацыя, якая падтры- мала Тарнагродскую канфедэрацыю. Ат- рады канфедэратаў змагаліся з кара- Ф Афіцэр пяхоты леўскімі і саксонскімі войскамі на ўсёй

войска ВКЛ. 1792— тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасрэдні- 1794 гг. кам паміж каралём і канфедэратамі вы- ступіла Расія, якая ўвяла ў Рэч Паспалі-тую свае войскі. 3 мэтай прымірэння двух бакоў расійскі пасол генерал Далгарукі прапанаваў кампраміс: кароль павінен быў вывесці саксонскае войска з Рэчы Пас-палітай, а шляхта — распусціць канфе-дэрацыі. Колькасць войска скарачалася ў ВКЛ да 6 тыс., у Польшчы — да 18 тыс. чалавек. Варшаўскі сойм 1717 г., якіўвай-шоў у гісторыю пад назвай «нямога», моўчкі ібез абмеркавання прыняў гэтыя ўмовы.

У 1719 г. Расія вывела свае войскі з Рэчы Паспалітай, але захавала за сабой ролю гаранта раней прынятых дамоў-ленасцей. У 1733 г. яна не дапусціла на польскі трон Станіслава Ляшчынскага, хаця большасць шляхты падтрымала гэту ф Афіцэр артылерыі кандыдатуру. Пецярбургскі двор настану войска ВКЛ. 1792— на кандидатуры саксонскага курфюрста 1794 гг. Аўгуста III (1733—1763), сына Аўгуста II.

Галоўнай апорай расійскага і прускага ўплываў у Рэчы Па-спалітай з'яўляліся магнацкія роды Чартарыйскіх і Масальскіх. У час бескаралеўя 1763 г. яны прапанавалі на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Браніцкія, Патоцкія, Радзівілы, якія супрацьстаялі ім, выступілі за саюз з Францыяй і Аўстрыяй. Іх кандыдатам быў сын Аўгуста III Фрыдрых, але той нечакана памёр. Радзівілы і Патоцкія пачалі рыхтавацца да ваенных дзеянняў з Чартарыйскімі, а апошнія папрасілі дапамогі ў Расіі. У Рэч Паспалітую было ўведзена расійскае войска, якое садзейнічала абранню каралём Станіслава Панятоўскага (1764—1795).

3 мэтай умацавання дзяржавы новы кароль распачаў рэ-формы. Але Расія і Прусія хацелі мець кал я сябе слабую Рэч Паспалітую. Карыстаючыся правамі абароны праваслаўных у Рэчы Паспалітай, яны выставілі праект ураўнавання ў правах дысідэнтаў з католікамі. Дысідэнтамі называлі асоб праваслаў-нага і пратэстанцкага веравызнання. Сойм 1766 г. адмовіўся выканаць гэтае патрабаванне. Тады Расія і Прусія падтрымалі

О

стварэнне шляхецкіх канфедэрацый у Торуні (пратэстанцкая), Слуцку (кальвінісцка-праваслаўная), Радаме (каталіцкая, ЯКЭЯ складалася са шляхты, прыхільнай да Расіі). Да таго ж на тэры-торыі Рэчы Паспалітай знаходзілася 40-тысячная армія пад кіраўніцтвам расійскага пасла Мікалая Рапніна.

Надзвычайны Варшаўскі сойм, які адбыўся ў 1767— 1768 гг., вымушаны быў зацвердзіць роўнасць у правах інша-верцаў з католікамі, а Расійская імперыя аб'яўлялася абарон-цай шляхецкіх вольнасцей.

Моцны расійскі ўплыў і ўзвышэнне дысідэнтаў выклікалі незадаволенасць значнай часткі каталіцкай шляхты, якая ства-рыла ў 1768 г. канфедэрацыю ў мястэчку Бар (Падольскае ваяводства). Яна спадзявалася на дапамогу Францыі. Канфедэ-раты вялі баі пад Бераставіцай, Слонімам, Мядзелам, Радаш-ковічамі, Нясвіжам. Іх падтрымалі віленскі ваявода Кароль Радзівіл і гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі.

Пстарычная асоба

Кароль Станіслаў Радзівіл

(1734— 1790) вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. Займаў пасады маршалка Трибу­нала ВКЛ, віленскага ваяводы. Валодаў вялікімі латыфундыямі ў ВКЛ і Польшчы. Вядомы як легкадумны палітык, абмежава-ны і свавольны чалавек. Быў папулярны сярод шляхты. Як персанаж увайшоў у літаратуру. Меў мянушку Пане Каханку.

Канфедэраты выкарыстоўвалі метады партызанскай ба­рацьбы. Дзве трэці ўдзельнікаў складалі сяляне і мяшчане. Але рэгулярная расійская армія і каралеўскія войскі Станісла-ва Аўгуста Панятоўскага ліквідавалі ў сакавіку 1772 г. апошні ачаг супраціўлення ў Рэчыцкім павеце.

Падзелы Рэчы Паспалітай. Разгром барскіх канфедэратаў даў магчымасць суседнім дзяржавам прыстуггіць да перша-га падзелу Рэчы Паспалітай. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана кан-венцыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстры-яй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай.

Да Расіі адышла Усходняя Беларусь і частка Прыбалтыкі (Інфлянты), Пру-сія атрымала паўночна-заходнюю част-ку Полыпчы, Аўстрыя захапіла частку Заходняй Украіны і паўднёвую частку Полыпчы.

Сойм Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1773—1775 гг. у Варшаве, зацвердзіў ф Карыкатура на першы падзел краіны. Адначасова былі першы падзел Рэчы праведзены некаторыя рэформы. Паспалітай. 1772 г.

вФакт. Дэпутат з Новагародскага ваяводства Тадэвуш Рэйтан у знак пратэсту лёг перад пасламі на падлозе ўдзвярах. Але гэты ўчынак не аказаў маральнага ўплыву на пазіцыю шляхецкай болынасці сойма.

Пстарычная асоба

Міхал Казімір Агінскі

(1730—1800) — прадстаўнік магнацкага роду Агінскіх герба «Агінец». Гетман ВКЛ, кампазі-тар, паэт, мецэнат. Некаторы час жыў у Францыі і Расіі. Ад Кацярыны II атрымаў ордэн Андрэя Першазванага. Падтрымаў Барскую канфедэрацыю. Пасля разгрому яго войска А. В. Суворавым эмігрыраваў у Еўропу. амністыі ў 1775 г. вярнуўся ў Слонім, дзе заснаваў фактуры, друкарню, тэатр і капэлу. На свае сродкі ваўАгінскі канал.

Пасля ману-пабуда-

атрымала цэнтральную частку Беларусі і Правабярэжную Украіну, а Прусія — заходнія землі Польшчы (з гарадамі То-рунь, Познань, Гданьск).

О

Факт. Сойм Рэчы Паспалітай 1793 г., які адбыўся ў Гародні і зацвердзіў другі падзел краіны, атрымаў назву другога «нямога» сойма. Шляхецкія дэпута-ты маўчалі да трох гадзін ночы 24 верасня, выказ-ваючы падобным чынам свой пратэст супраць пра-екта дагавора з Прусіяй. Тады маршалак сойма С. Бялінскі растлумачыў гэтае маўчанне як адзіна-галосную згоду.

3 ініцыятывай трэцяга падзелу выступіла Аўстрыя. 24 кас-трычніка 1795 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дагавор пра канчатковую ліквідацыю Рэчы Паспалітай. Расія атрымала землі Заходняй Беларусі, частку Літвы і Курляндыю. Мазовія з Варшавай, Падляшша (з Беластокам і Бельскам) і частка Літвы былі аддадзены Прусіі. Аўстрыя атрымала Малую Польшчу з Кракавам і Люблінам, паўднёвую частку Падляш­ша і заходнюю частку Берасцейскага ваяводства.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. добраахвотна адмовіўся ад трона і быў пераведзены ў Гародню. Апошнія гады жыцця ён правёў у Пецярбургу, дзе памёр, па-кінуўшы шматлікія даўгі.

дзяржаўу 1795 г. (пасля трэцяга падзелу)

Лічбай 1 пазначана

курфюрства Саксонія

да Расіі ШЯШ да Прусіі ШШ да Аўстрыі

вЯк вы лічыце, чаяіу большасць шляхецкіх паслоў згадзілася на першы падзел Рэчы Паспалітай?

Пад уплывам рэформаў, накіраваных на ўзмацненне Рэчы' Паспалітай, 23 студзеня 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй быў падпісаны новы дагавор пра другі падзел гэтай краіны. Расія

О

Пытанні і заданні

  1. Ахарактарызуйце становішча беларускіх зямель у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг.

  2. Якія факты сведчаць пра тое, што ў Рэчы Паспалітай у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг. паміж шляхтай разгарнулася грамадзянская вайна?

  3. Назавіце прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай.

  4. Ахарактарызуйце тры падзелы Рэчы Паспалітай.

  5. Чаму соймы 1717 і 1793 гг. гісторыкі называюць «нямымі»?

  6. Чаму Францыя і Турцыя падтрымлівалі Рэч Паспалітую ў барацьбе за незалежнасць?

Тэма 5.

Развіццё феадальных адносін