Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

Прывядзіце прыклады ўзаемапранікнення культур беларусаў, палякаў і літоўцаў.

Ахарактарызуйце становішча татараў у ВКЛ.

Адкуль і калі ў ВКЛ з'явілася яўрэйскае насельніцтва? Назавіце асаблівасці іх сацыяльнага і этнаканфесійнага становішча. Чым адрознівалася становішча цыганоў ад становішча іншых этнічных груп у ВКЛ?

З апоўніце табліцу «Татары і яўрэі ў ВКЛ»:

Рэнесанс на Беларусі. Ад Адраджэння да Асветніцтва

§ 29. Эпоха Адраджэння на Беларусі

Еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь. Перыяд XIV — першай паловы XVII ст. у гісторыі Заходняй Еўропы атрымаў назву «Рэнесанс» або «Адраджэнне». Гэта быўчас уздыму свец-кай навукі і мастацтва, час распаўсюджання гуманізму і ста-наўлення нацыянальных моў, літаратуры і самасвядомасці ў еўрапейскіх народаў.

©Факт. Тэрмін «Адраджэнне» ўвёў у навуковы зварот італьянец Джорджа Вазары ў кнізе «Жыццяпісы са­мых знакамітых жывапісцаў, скульптараў і дойлідаў» (1550 г.). Тэрмін азначаў новае мастацтва, якое грун-тавалася на вывучэнні прыроды.

Асноўнай ідэяй Рэнесансу быў гуманізм — сістэма света-погляду, паводле якой чалавек з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. Дзеячы Адраджэння (А. Дантэ, Ф. Петрарка, Дж. Бакача, Леанарда да Вінчы) лічылі, што адраджаюць ідэа-лы і культуру антычнага свету, але на самай справе яны ства-ралі новую культуру.

Галоўным крытэрыем вартасці чалавека, на думку гумані-стаў, лічылася не яго паходжанне, багацце і святасць, а твор-чая дзейнасць, імкненне да самаўдасканалення.

Эпоха Адраджэння садзейнічала развіццю такіх навук, як біялогія, медыцына, астраномія, фізіка, філасофія, археало-гія. Еўрапейцы пачалі актыўна асвойваць свет, што прывяло да Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

Рэнесанс у XVI — пачатку XVII ст. закрануў Вялікае кня­ства Літоўскае. Гісторыкі лічаць, што рэнесансавая культура ў ВКЛ была блізкай да Паўночнага Рэнесансу (Германія, Анг-лія, Скандынаўскія краіны). Таксама асаблівасцямі Адраджэн­ня былі яго цесная сувязь з рэфармацыйным рухам і апора на антычную культуру.

Тытульны ліст «Бібліі» Ф. Скарыны. 1519 г.

9

9

О

Q

Пункт гледжання. Гісторыкі культуры вылучаюць два этапы ў развіцці рэнесансавай культуры ў ВКЛ. Першы (канец XV — першая палова XVI ст.) быў звязаны з раз-віццём кнігадрукавання, афармленнем агульнадзяржаў-нага заканадаўства, з'яўленнем новалацінскай паэзіі і г. д. Другі этап (другая палова XVI ст.) праявіўся ў па-шырэнні свецкай культуры, зменах у духоўным і быта-вым жыцці грамадства.

У сацыяльна-эканамічных адносінах ВКЛ з'яўлялася пе-рыферыяй тагачаснай Еўропы. Тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства. 3 другога боку, у Вялікім княстве Літоўскім толькі зараджалася свецкая літа-ратура. Філасофская і грамадская думка яшчэ знаходзілася пад уплывам царквы і арыентавалася на Біблію. Тым не менш культура беларускіх зямель XVI — першай паловы XVII ст. удала ўпісалася ў тагачасную еўрапейскую культуру.

Кнігадрукаванне ВКЛ у XVI першай палове XVII сШ Найболып значная і яркая фігура культуры Беларусі эпохі Адраджэння — Францыск Скарына (каля 1490 — каля 155Щ Ён — заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кніга друкавання, мысліцель і гуманіст.

Пстарычная асоба

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў купецкай сям'і. Там або ў Вільні ён атрымаў першапачатковую адукацыю. Затым вучыўся ў Кракаўскім . і .

універсітэце, падарожнічаў па Еўропе, дзе ШМШЙ паглыбляў свае веды па філасофіі, гісто- * *• »»'»' рыі, праве і іншых навуках. У 1512 г. у Падуанскім універсі-тэце (Італія) ён бліскуча здаў экзамен і атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук. Сваю першую друкарню Ф. Скарына заснаваў у Празе, дзе выдаў у 1517 г. на царкоўнаславянскай мове «Псалтыр», а потым яшчэ 22 кнігі. Каля 1520 г. пераехаў у Вільню, дзе выпусціў у свет «Малую падарожную кніжку» і «Апостала».

Чаму Скарына выдаў Біблію, а не свецкія кнігі? Па-ім'і шае, грамадства яшчэ не ўзнялося да разумения значэння свеі кай кнігі. Па-другое, царква ставілася да кнігадрукавання варожа. Па-трэцяе, Біблія лічылася універсальным падруч-нікам, свайго роду «энцыклапедыяй жыцця».

шлоакш jtoKToftMK

<j>ftMJ«CKOMb OKOPHHOb

нзоджіыго тл* по

ЩШ. 60гз k0sth й лышні ійшнтыьй

Да выдадзеных кніг Старога запаве-ту Ф. Скарына напісаў 23 прадмовы і 25 сказанняў. Кнігі былі багата ілюст-раваныя гравюрамі, арнаментаваныя застаўкамі, канцоўкамі, загалоўнымі літарамі. Да нашага часу захавалася каля 400 экзэмпляраў, выдадзеных першадрукаром.

Заснавальнікамі кнігадрукавання ў Расіі і ва Украіне лічацца Іван Фёда-раў і Пётр Мсціславец.

Пстарычная асоба Іван Фёдараў

(каля 1510—1583) — кнігавыдавец-асветнік. Месца яго нараджэння невядомае, але шэраг даследчыкаў выводзяць яго паходжанне з беларускага роду Рагозаў. Магчыма, вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе ў 1532 г. атрымаў ступень бакалаўра. Разам з Пятром Мсціслаўцам выдаў у Маскве першую дакладна датаваную рускую друкаваную кнігу «Апостал» (1563— 1564 гг.). Таксама яны лічацца заснавальнікамі Заблудаўскай друкарні (пад горадам Беластокам у Польшчы) у маёнтку гетмана ВКЛ Р. А. Хадкевіча. У канцы 1572 — пачатку 1573 г. I. Фёдараў пераехаў уЛьвоў, дзе арганізаваў першую ва Украіне друкарню.

Пстарычная асоба

Пётр Мсціславец

нарадзіўся ў старажытным бела-рускім горадзе Мсціславе. Адука­

Тытульны ліст «Буквара» С. Собаля. 1631 г.

цыю атрымаў у Пустынскім або Тупічэўскім манастыры. На радзіме таксама прайшоў рамесніцкую вывучку. Дзелавыя сувязі пры вял і яго ў Масквуда Івана Фёдарава. Па дару-чэнні цара Івана IVТрознага яны стварылі друкарню. Пад ціскам кансерватыўнага духавенства і свецкай знаці друка-ры пакінулі Маскву і пераехалі ў Заблудаў, дзе выдалі «Евангелле вучыцельнае». Затым П. Мсціславец быў запрошаны ў Вільню купцамі Мамонічамі. Там ён выдаў «Псалтыр» і «Евангелле напрастольнае».

Вызначце матывы дзейнасці Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў.

Развіццё кнігадрукавання ў ВКЛ было звязана з рэфарма-цыйным рухам. 3 другой паловы XVI ст. рэфармацыйныя дру-карні дзейнічалі ў Берасці, Нясвіжы, Вільні, Любчы, Лоску, Слуцку, Уздзе, Іўі, Ашмянах. Першая'з іх была створана ў Бе-расці пад апекай канцлера краіны Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна выпусціла болын за 40 кніг на польскай і лацінскай мовах рознага зместу. У 1563 г. была выдадзена Берасцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія) — шэдэўр кнігадрукарскага мастацтва XVI—XVIII стст. Гэта вялікі фаліянт у скураной вокладцы, з гравюрамі і багатым графічным афармленнем,

выкананымі на высокім паліграфічн|£ узроўні.

мімАіККі

3 1560-х гг. пачынае дзейнасць Няс віжская друкарня, якая карысталас кірылічнымі шрыфтамі. Менавіта тя у 1562 г. выйшаў твор Сымона Буднаг «Катэхізіс» — першая друкаваная к| на беларускай мове. С. Будны ў сваіх тво pax крытыкаваў праваслаўнае і каталіц кае духавенства, выступаў за пашырэн не адукацыі, услаўляў працу, асобу ча лавека і яго розум. Палітычным ідэал Буднага была асветная манархія.

Берасцейская ( Радзівілаўская ) Біблія. 1563 г.

Адным з паслядоўнікаў Скарын быў Васіль Цяпінскі (1530-я гг. — 159 або 1600). У сваім радавым маёнтку Ця піна (цяпер Чашніцкі раён) ён пера

К і А Г I

НАЧАЛО S46H1A

клаў на беларускую мову і выдаў у 1580 г. «Евангелле» зуласнай прад-мовай, якая лічыцца адным з лепшых узораў патрыятычнай публіцыстыкі гэтага часу. В. Цяпінскі быў адна-думцам С. Буднага, выступаў супраць паланізацыі, развіваў ідэю служэння радзіме.

Ро'кК,

Беларускія кірылічныя друкарні дзейнічалі і ў Вільні. Гэта друкарні Ва-сіля Гарабурды, братоў Мамонічаў. Шмат выданняў было выпушчана Свя-тадухаўскім праваслаўным манастыром і Віленскай езуіцкай акадэміяй.

У XVII ст. справу Ф. Скарыны на тэ-рыторыі Беларусі працягваў ураджэнец Магілёва Спірыдон Собаль (? — кал я 1645). Спачатку ў Кіеве, а затым у Ку-цеінскім манастыры пад Оршай і Буйніц-

кай друкарні пад Магілёвам ён выдаваў кнігі маральна-паву-чальнага і рэлігійнага зместу. Сярод іх — «Псалтыр» і «Бук-вар». Дарэчы, С. Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце на-зываўся «азбука».

Рэнесансавыя з'явы ў развіцці літаратуры. Пад уплы­вай ідэй Рэнесансу развіваецца новы літаратурны жанр — но-валацінская паэзія. Яго заснавальнікам лічыцца Мікола Гу-соўскі (1470-я гг. — пасля 1533).

Пстарычная асоба Мікола Гусоўскі

верагодна, нарадзіўся ў вёсцы Усава (Цэнт-ральная Беларусь) у сям'і селяніна-паляўніча-га. Таму яго выхаванне адбывалася ў любові да прыроды і радзімы. Плоцкі біскуп Эразм Цёлак узяў яго саветнікам дыпламатычнай місіі, якая накіроўвалася да папы рымскага Льва X. У Рыме ў 1520—1522 гг. Гусоўскі напісаў своеасаблівы гімн сваёй радзіме, яе народу — паэму «Песня пра зубра»:

227

0

Спынім забойствы! Сушение і розум, і гонар Уладна загадваюць кніжніку: як са званіцы Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы Супраць разбою! Бясконца купуе і губіць Марс збраяносных людзей у крывавых купальнях.

Дакажыце, што вядучай тэмай «Песні пра зубра» з'яўляецца тэма вайны і міру.

# Мірскі замак

О

3 новых жанраў літаратуры XVI — першай паловы XVII ст. можна вылучыць гістарычныя хронікі, напрыклад, «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрый-коўскага. Таксама з'яўляюцца дзённікі (дыярыушы), свецкая перакладная літаратура («Александрия», «Аповесць пра Трышчана»), палітычная сатыра.

Факт. Палітычная сатыра прадстаўлена двума най-болын вядомымі творамі: «ПрамоваМялешкі» і «Ліст да Абуховіча».

«Прамова Мялешкі» — сатырычны твор аратар-:кай прозы, складзены ў першай палове XVII ст. Ay-тар яго невядомы. Магчыма, гэта прадстаўнік служы-іай беларускай шляхты, чалавек свецкага светапо-гляду. Твор складзены ў форме прамовы на сойме, ірыпісанай смаленскаму кашталяну I. Мялешку. Аў-гар высмейвае норавы і звычкі шляхты, яе нізкапа-оюнства перад усім замежным.

«Ліст да Абуховіча» быў напісаны ў 1655 г. і адра-заваны Піліпу Абуховічу — смаленскаму ваяводу, які ў 1654 г. здаў горад рускім войскам. Аўтарам твора іазваны Цыпрыян Камуняка, але дакладна не ўста-юўлена, сапраўднае гэта імя ці псеўданім. Аўтар вы-змейвае буйную шляхту, яе сквапнасць і прадажнасць.

Рэнесансавыя тэндэнцыі ў мастацтве. Традыцыі мураі ванага дойлідства Беларусі спалучаліся з элементамі готыкі, раманскага стылю, рэнесансу і барока.

Сярод абарончых збудаванняў вылучаюцца палацава-зам-кавыя комплексы ў Міры, Смалянах, Нясвіжы, Гальшанах ф Сынковіцкая царква

і інш. З'яўляюцца цэрквы абарончага тыпу ў Сынковічах, Му-раванцы, Супраслі. Яны былі пабудаваны ў сінтэтычным стылі, які атрымаў назву «беларуская готыка». Паралельна ў архі-тэктуры набіраў моц стыль рэнесанс, рысы якога мелі пратэс-танцкія цэрквы ў Заслаўі, Смаргоні, Жодзішках.

Развіваліся ўсе віды выяўленчага мастацтва: іканапіс, жыва-піс, кніжная гравюра, драўляная скульптура, партрэтнае мас­тацтва. Фарміраваўся тып так званага сармацкага партрэта.

>акт. Сармацкі партрэт прыйшоў з Польшчы. Маля-залі, як правіла, магнатаў або дзяржаўных дзеячаў ва зесь рост з атрыбутамі ўлады і ў парадным адзенні. Ідследчыкі суадносяць гэты жанр выяўленчага мас-гацтва з партрэтам-парсунай, гэта значыць партрэтам, элізкім да іконы. Стваральнікамі «сармацкага» парт-ээта былі пераважна ананімныя цэхавыя мастакі (партрэты з роду Весялоўскіх, А. Астроўскага, I. За-зішы і інш.).

Пункт гледжання. Пад сарматызмам разумеецца комп­лекс з'яў, характэрных для шляхецкай культуры Рэчы Паспалітай. У яго аснову пакладзены гістарычны міф пра паходжанне польскай шляхты ад старажытных ва-яўнічых сармацкіх плямён. Ідэал сарматызму — шляхціц-католік, патрыёт сваёй Радзімы, руплівец сва-боды, узор гасціннасці, шчырасці, годнасці.

Падумайце: цікавасць да генеалоги свайго народа — гэта з'ява, характэрная толькі для Польшчы ці і для іншых народаў Еўропы?

Пад уплывам Рэнесансу фарміруецца новы партрэтны жанр — рэалістычны партрэт. У гэтым жанры былі створа-ны партрэты магнатаў Радзівілаў.

Тэатральнае мастацтва з XVI ст. было прадстаўлена бат-лейкай (лялечным народным тэатрам) і школьным тэатрам. Слова «батлейка» паходзіць ад польскай назвы горада Віфле-ема — месца нараджэння Ісуса Хрыста. Для паказаў батлейкі рабілі скрынку з дрэва ў выглядзе хаткі або царквы, якая была падзелена на ярусы-сцэны. Лялькі вырабляліся з дрэва, каля-ровай паперы, тканіны. Спецыялісты налічылі ў батлеечных пастаноўках да 40 персанажаў. Рэпертуар лялечнага тэатра складаўся з дзвюх частак: рэлігійнай (кананічнай) і свецкай (народна-бытавой). Найболынай папулярнасцю карысталіся пастаноўкі «Цар Ірад», «Вольскі — купец польскі», «Цыган і цыганка» і інш.

Што датычыцца школьнага тэатра, то ён узнік пры езуіцкіх калегіумах і акадэміях, брацкіх школах у Вільні, Менску, Ма-гілёве, Гародні, Віцебску, Нясвіжы, Полацку і іншых гарадЦЯ Гэты тэатр меў рэлігійна-прапагандысцкую накіраванасцш Паказы звычайна складаліся са школьных драм і сцэнак (інтэр-медый) на лацінскай, польскай і беларускай мовах. Сюжэты браліся з Бібліі, гістарычнага і бытавога жыцця. Ролі выкон-валі самі навучэнцы, якіх вучыў сцэнічнаму мастацтву на-стаўнік рыторыкі. Былі распрацаваны сродкі сцэнічнага руху, манера выканання, грым і афармленне сцэны.

е