Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

9 Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Інфлянцкае ваявод-ства (сумеснае ўладанне вкл і Каралеўства Польскага)

XVIII ст. рамеснікі пачалі вырабляць тавары для продажу на рынку. Цэхі захоўвалі свае пазіцыі, але павялічылася коль­касць пазацэхавых майстроў.

Па-ранейшаму з тэрыторыі Беларусі вывозілі ў асноўным прадукты земляробства і лясных промыслаў, напрыклад, дрэ-ва і паташ з Гарадзенскага і Берасцейскага ваяводстваў. Сяро1 імпарту пераважалі гатовыя вырабы прамысловасці.

Унутраны гандаль набыў кірмашовы характар. Найболын буйныя кірмашы былі ў Менску, Шкловё, Бешанковічах, Зэльве.

Факт. Зэльвенскі кірмаш быў заснаваны ў 1721 г. ула-дальнікамі мястэчка Сапегамі. Праводзіўся штогод з 25 ліпеня да 25 жніўня. На кірмаш з'язджалася да чатырох тысяч чалавек — гандляры і пакупнікі з Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Прусіі і іншых краін.

Новыя з'явы ў эканамічным жыцці. Развіццё таварна-гра-шовых адносін у эканамічным жыцці Беларусі ў другой палове XVIII ст. было сведчаннем распаўсюджання капіталістычных адносін. Змены ў эканоміцы выклікалі прыняцце соймам 1775 г. пастановы, якая дазваляла шляхце займацца гандлем.

У гэты час магнаты стваралі ў сваіх маёнтках мануфактур­ный прадпрыемствы.

Успомніце, што такое мануфактура.

Першыя мануфактуры на тэрыторыі Беларусі былі аргані-заваны Радзівіламі ў 1710—1730-я гг. — шкляныя заводы ў На-лібаках і Урэччы. Толькі ва ўладаннях гэтай магнацкай сям'і было 32 прадпрыемствы. Да найболын вядо-мых належала Слуцкая мануфактура шаў-ковых паясоў, або Слуцкая персіярня, дзе выраблялі знакамітыя слуцкія паясы, дыва-ны, «персідскую», «кітайскую» ііншыятка-ніны. Яе арганізаваў у пачатку 1760-х гг. Міхал Казімір Радзівіл. Суконную і палат-няную мануфактуры ў Ружанах стварылі таксама Сапегі.

Сярод іншых прадпрыемстваў найболып буйнымі лічыліся металургічныя мануфак­туры ў Вішневе, Гарволі і Глебавай Рудні пад Бабруйскам, фаянсавыя мануфактуры ў Целяханах і Свержані. У Гарадзенскай і Бе-расцейскай каралеўскіх эканоміях у 1760— 1780-я гг. дзейнічалі Гарадзенскія каралеў-скія мануфактуры. Колькасць іх складала 21. Яны былі заснаваны па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам генеральнага адміністратара

©

эканомій А. Тызенгаўза. Усяго ў другой палове XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 53 ману­фактуры, на якіх працавала каля 2,5 тыс. рабо­чих. Але гэта былі прыгонныя работнікі. Толькі ў гарадах на цагельных і гарбарных мануфакту­рах існавала вольнанаёмная праца.

О

Пытанні і заданні

  1. Назавіце прычыны эканамічнага заняпаду на тэрыторыі Беларуси ў другой палове XVII — пачатку XVIII ст.

  2. Вызначце асаблівасці працэсу аднаўлення сельскай гаспадаркі ў другой палове XVIII ст.

  3. Ахарактарызуйце стан гарадоў Беларусі ў другой . > палове XVII — XVIII ст.

  1. Якія кірмашы дзейнічалі ў вашай мясцовасці? Падрыхтуйце паведамленне.

  2. Якія новыя з'явы ў развіцці эканомікі сведчылі пра пачатак капіталізму?

  3. Параўнайце цэхавую і мануфактурную вытворчасць.

  4. 3 дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце рэферат пра гаспадарчую дзейнасць гарадзенскага старосты Антонія Тызенгаўза.