Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 20. Тэндэнцыі эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVII ст.

Аграрны характар эканомікі ВКЛ.

Аснову эканомікі Вялікага княства Літоўскага складала сельская гаспадар-ка, а большая частка насельніцтва была сялянамі. Вядучымі занятпкамі з'яўля-ліся земляробства, жывёлагадоўля і ра-мяство, а дапаможнымі — бортніцтва, паляванне і рыбалоўства.

Сяляне вырошчвалі жыта, авёс, яч­мень, проса, грэчку і іншыя культуры. Прылады працы для апрацоўкі зямлі развіваліся вельмі марудна і захоўвалі свой выгляд практычна нязменным аж да пачатку XX ст. Саха, лёгкі плуг, драўляная барана, каса, цэп, веялка-шуфлік — такі быў асноўны сялянскі інвентар. Адпаведна нізкай заставалася ўраджайнасць: яна вагалася на ўзроўні сам-3—4 пры трех­польным севазвароце. У цэлым сялянская гаспадарка насіла натуральны характар.

Залежнасць сялян ад феадалаў праяўлялася ў выплаце на-туральнага аброку (дзякла здавалі жытам, аўсом, радзей яч­менем і пшаніцай; мезлева — мяснымі прадуктамі: свінінай, ялавічынай, птушкай), грашовага чыншу і адпрацоўцы пан-шчыны. Да сярэдзіны XVI ст. памер сялянскіх павіннасцей не быў строга вызначаны — яны выконваліся пароўну з кожнага дыма незалежна ад колькасці зямлі.

Паступова складвалася прыгоннае права, або асабістая за­лежнасць сялян ад феадалаў.

Факт. Пачатак афармленню прыгоннага права ў ВКЛ паклаў прывілей Казіміра IV Ягелончыка 1447 г., уякім вялікі князь абавязваў феадалаў не прымаць у свае маёнткі збеглых сялян. У Судзебніку 1468 г. быў зафіксаваны «прынцып земскай даўніны». Згодна з ім селянін, продкі якога пражылі на зямлі феадала болын за адно пакаленне, станавіўся «непахожым» — гэта значыць пазбаўляўся права свабоднага адыходу ад феадала. Статут ВКЛ 1529 г. паменшыў «прынцып земскай даўніны» да 10 гадоў і ўстанавіў магчымасць пераходу селяніна ад аднаго феадала да другога толькі на працягу тыдня да Юр'ева дня і тыдня пасля яго з абавязковай выплатай пэўнай сумы грошай — па-жылога. У Статуце агаворваўся тэрмін пошуку бег­лых сялян, які першапачаткова складаў 10 гадоў, а за­тым быў павялічаны ў 2 разы. Канчаткова прыгоннае права было замацавана ў 3-м Статуце ВКЛ 1588 г

Успомніце адрозненні паміж натуральной і товарной гаспадаркай.

Сям'я селяніна з сядзібай, інвентаром і зямельным надзе-лам складала асобны двор, які ў той час называлі дымам. Першапачаткова дым быў адзінкай падаткаабкладання. Дымы адной вёскі складалі абшчыну або грамаду. Яна несла адказ-насць перад феадалам за выкананне павіннасцей пры дапамозе кругавой парукі і копнага суда. Члены грамады на сельскім сходзе выбіралі сваё мясцовае кіраванне: старцаў, дзесяцкіх, соцкіх.

Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста. Рост насельніц-тва і развіццё гарадоў у канцы XV—XVI ст. выклікалі ў Вялікім княстве Літоўскім рост попыту на сельскагаспадарчую прадук-цыю. Таксама нарастаў экспарт збожжа ў Заходнюю Еўропу, дзе цэны на хлеб значна ўзраслі. Феадалам стала выгадна вы­возить за мяжу прадукты харчавання. Каб павялічыць прыбыт-ковасць сваіх маёнткаў, яны пачалі ствараць фальваркі. Фаль-варак — гэта гаспадарка феадала з комплексам будынкаў і зя-мельных угоддзяў, на якіх сяляне адпрацоўвалі паншчыну. Першыя фальваркі з'явіліся ў XV ст., а пасля аграрнай рэфор-мы — валочнай памеры — колькасць іх значна ўзрасла.

12 іяіс 2п4

177

Пачынаючы аграрную рэформу, Жыгімонт II Аўгуст хацеў павялічыць прыбытковасць дзяржаўнай казны шляхам ства-рэння фальваркаў, упарадкаваць сялянскае землекарыстанне, рэгламентаваць павіннасці.

©

Пункт гледжання. Аўтарам аграрнай рэформы можна лічыць маці Жыгімонта II Аўгуста каралеву Бону Сфор-цу. Пад яе кіраўніцтвам у Пінскім і Клецкім староствах у 1522—1555 гг. былі праведзены аграрныя пераўтва-рэнні. Іх станоўчыя вынікі садзейнічалі таму, што рэ-форма набыла агульнадзяржаўны характар.

Пстарычная асоба Бона Сфорца

(1494—1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога. Павялічыла зямельную ўласнасць дынастыі Ягелонаў, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, садзейнічала перасяленню польскіх шляхціцаў у ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкага касцёла. У1556 г. выехала на радзіму ў Італію, вывезла з сабой шмат каштоўнасцей.

Галоўным дакументам аграрнай рэформы была «Устава на валокі», прынятая ў 1557 г. Яна пачалася з рэвізіі ўсёй дзяр-жаўнай зямлі. Пры гэтым прыватныя ўладальнікі (шляхціцы) павінны былі прадставіць юрыдычныя доказы сваіх правоў на зямлю. Уся зямля дзялілася на валокі (1 валока = 21,36 га = 33 маргі). Самыя лепшыя землі адводзіліся пад дзяржаўныя фаль-варкі з разліку: 1 дзяржаўная валока на 7 сялянскіх. Кожны дым атрымліваў палову або адну валоку, з якой цяпер вызна-чаўся памер павіннасцей.

Аграрная рэформа першапачаткова ахапіла велікакняжац-кія маёнткі, а затым прыватнаўладальніцкія. На ўсходзе Бела-русі яна была праведзена пазней.

У выніку рэформы вырасла прыбытковасць дзяржаўных уладанняў, а сяляне былі поўнасцю прымацаваны да зямлі.

Балочная памера змяніла агульны падзел сялянства павод­ле характеру іх галоўных павіннасцей. Асноўнымі катэгоры­ф Паншчына. Дрэварыт XVI ст. ф Герб Полацка. XVI cm.

ямі сталі цяглыя і асадныя сяляне. Першыя ў асноўным вы-конвалі паншчыну, якая складала два дні ў тыдзень, а асадныя абавязаны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год.

Як вы лічыце, аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста садзейнічала прагрэсу ці рэгрэсу ў развіцці сельскай гаспадаркі? У чым яе значэнне?

Гарады і гандаль. У XIV — першай палове XVII ст. адбыва-ецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Самымі буйнымі лічыліся Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск. Да сярэдніх гарадоў адносіліся пасяленні з 2—3 тысячамі жыха-роў. Найболын хутка павялічвалася колькасць мястэчак, якія лічыліся паселішчамі гарадскога тыпу. Іх жыхары акрамя сельскай гаспадаркі займаліся гандлем і рамяством.

Факт. Гарады Вялікага княства Літоўскага падзялялі-ся на каралеўскія, прыватнаўладальніцкія і царкоў-ныя. Прыватнаўладальніцкія ў першай палове XVI ст. складалі каля 40 % усіх гарадоў Беларусі. Да таго ж у буйных населеных пунктах меліся юрыдыкі — ада-собленыя кварталы, якія належалі магнатам ці царкве.

Галоўным заняткам гарадскога насельніцтва было рамя-ство. У XIV—XVI стст. паглыбілася яго спецыялізацыя: у га-радах налічвалася каля 200 рамесных прафесій і спецыяльна-сцей. Найболын пашыранымі відамі рамёстваў са значнай

Пачынаючы аграрную рэформу, Жыгімонт II Аўгуст хацеў павялічыць прыбытковасць дзяржаўнай казны шляхам ства-рэння фальваркаў, упарадкаваць сялянскае землекарыстанне, рэгламентаваць павіннасці.

©

Q

Пункт гледжання. Аўтарам аграрнай рэформы можна лічыць маці Жыгімонта II Аўгуста каралеву Бону Сфор-цу. Пад яе кіраўніцтвам у Пінскім і Клецкім староствах у 1522—1555 гг. былі праведзены аграрный пераўтва-рэнні. Іх станоўчыя вынікі садзейнічалі таму, што рэ-форма набыла агульнадзяржаўны характар.

Пстарычная асоба Бона Сфорца

(1494—1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога. Павялічыла зямельную ўласнасць дынастыі Ягелонаў, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, садзейнічала перасяленню польскіх шляхціцаў у ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкага касцёла. У1556 г. выехала на радзіму ў Італію, вывезла з сабой шмат каштоўнасцей.

Галоўным дакументам аграрнай рэформы была «Устава на валокі», прынятая ў 1557 г. Яна пачалася з рэвізіі ўсёй дзяр-жаўнай зямлі. Пры гэтым прыватныя ўладальнікі (шляхціцы) павінны былі прадставіць юрыдычныя доказы сваіх правоў на зямлю. Уся зямля дзялілася на валокі (1 валока = 21,36 га = 33 маргі). Самыя лепшыя землі адводзіліся пад дзяржаўныя фаль-j варкі з разліку: 1 дзяржаўная валока на 7 сялянскіх. Кожны дым атрымліваў палову або адну валоку, з якой цяпер вызная чаўся памер павіннасцей.

Аграрная рэформа першапачаткова ахапіла велікакняжац-кія маёнткі, а затым прыватнаўладальніцкія. Наўсходзе БелЛ русі яна была праведзена пазней.

У выніку рэформы вырасла прыбытковасць дзяржаўныхі уладанняў, а сяляне былі поўнасцю прымацаваны да зямлі. j

Балочная памера змяніла агульны падзел сялянства павод-ле характару іх галоўных павіннасцей. Асноўнымі катэгоры ф Паншчына. Дрэварыт XVI ст. % Герб Полацка. XVI ст.

ямі сталі цяглыя і асадныя сяляне. Першыя ў асноўным вы-конвалі паншчыну, якая складала два дні ў тыдзень, а асадныя абавязаны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год.

Як вы лічыце, аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста садзейнічала прагрэсу цірэгрэсу ў развіцці сельской гаспадаркі? У чым яе значэнне?

Гарады і гандаль. У XIV — першай палове XVII ст. адбыва-і'цца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Самымі юуйнымі лічыліся Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск. Да іярэдніх гарадоў адносіліся пасяленні з 2—3 тысячамі жыха-I >< >ў. Найбольш хутка павялічвалася колькасць мястэчак, якія Ьчыліся паселішчамі гарадскога тыпу. Іх жыхары акрамя ■ельскай гаспадаркі займаліся гандлем і рамяством.

Bl ШЙМЯЮМШМЙЙЙЯШШІЙШІіШІІЯНЙЕЙІІМШІЙЮМЙЙМЙШі^ЙЙЙ %ІШ Факт. Гарады Вялікага княства Літоўскага падзялялі-

ся на каралеўскія, прыватнаўладальніцкія і царкоў-

ныя. Прыватнаўладальніцкія ў першай палове XVI ст.

складалі каля 40 % усіх гарадоў Беларусі. Да таго ж

у буйных населеных пунктах меліся юрыдыкі — ада-

собленыя кварталы, якія належалі магнатам ці царкве.

Г.'ілоўным заняткам гарадскога насельніцтва было рамя-|тні>. У XIV—XVI стст. паглыбілася яго спецыялізацыя: у га-налічвалася каля 200 рамесных прафесій і спецыяльна-рІМ'й- Найбольш пашыранымі відамі рамёстваў са значнай

¥

колькасцю прафесій былі гарбарная і фут-равая вытворчасць, выраб адзення, тканін, прадуктаў харчавання, апрацоўка металу, будаўніцтва і інш. Пачала складвацца спецыялізацыя рамяства ўнутры дзяржа­вы. Напрыклад, у Гародні пераважалі бу-даўнічыя прафесіі (каменячосы, брукары, вапельнікі, мелаўшчыкі, кафельшчыкі), а Капыль славіўся вырабам адзення і ткац-твам.

Шкляная кварта з Гародні. XVI ст.

3 сярэдзіны XVI ст. гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. Гэта былі арганіза-цыі майстроў, якія ствараліся для абароны ад канкурэнцыі іншых рамеснікаў і з мэтай недапушчэння на гарадскі рынак вырабаў іншагародніх і інша-земных вытворцаў. Першы ўспамін у пісьмовых крыніцах аб стварэнні цэха ў Менску адносіцца да 1552 г.

трымлівалі сувязі з польскімі, рускші, украінскімі, пры-балтыйскімі, чэшскімі, нямецкімі, валашскімі і венгерскімі гарадамі.