Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 22. Сацыяльныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай

Саслоўі ў Вялікім княстве Літоўскім. Сацыяльная струк­тура феадальнага грамадства ў Вялікім княстве Літоўскім мела карпарацыйны (замкнуты) характар і складалася з саслоўяў. Да ліку асноўных саслоўяў адносіліся шляхта, духовенства, мяшчане, сяляне.

Пункт гледжання. Гісторыкі яшчэ падзяляюць феадаль-нае грамадства XIV—XVIII стст. на класы — феадальна-залежныя сяляне, феадалы-землеўласнікі. Існавала і праслойка вольных людзей. Імі ў ВКЛ лічыліся мя­шчане, ніжэйшае духавенства, сяляне-даннікі, яўрэі, та­тары, беззямельная шляхта і інш.

Вядучым і пануючым саслоўем у ВКЛ з'яўлялася шляхта (дваранства). Сваё паходжанне яна вяла ад боярства — ва-еннаслужылай групоўкі насельніцтва. Менавіта на іх абапіраліся вялікія князі літоўскія пры правядзенні ўнутранай ізнешняй палітыкі. Упершыню баяры ВКЛ, якія прынялі каталіцтва, афі-цыйна былі названы шляхтай у Гара-дзельскім прывілеі 1413 г. 3 другой чвэрці XVI ст. тэрмін канчаткова зама-цаваўся ваўжытку. Слова «шляхта» па-ходзіць ад нямецкага слова Slahta, што азначае «род, парода».

Асноўным абавязкам шляхты лічы-лася абарона краіны. Шляхецкае званне перадавалася на-шчадкам. Але яго можна было страціць, напрыклад, у выпад-ку, калі шляхціц пачынаў займацца рамяством і гандлем. Прадстаўнікі ніжэйшых саслоўяў маглі стаць шляхціцамі толькі са згоды сойма за асаблівыя ваенныя або іншыя заслугі перад дзяржавай.

Шляхта мела выключнае права на валоданне зямлёй. Так­сама яна атрымала маёмасны і судовы імунітэт: ніхто не меў права праводзіць рэвізію шляхецкіх маёнткаў і вяршыць суд над іх залежнымі сялянамі.

Пункт гледжання. Склад шляхты ВКЛ па этнічным па-ходжанні быў неаднолькавым. Паводле падлікаў бела-рускага гісторыка А. П. Грыцкевіча, 80 % феадалаўмелі беларускае паходжанне, 19 % — літоўскае, 1 % — польскае.

Асаблівасцю шляхты Вялікага княства Літоўскага была і яе шматлікасць: колькасць дваран дасягала 10—12 % ад агуль-най колькасці насельніцтва краіны, у той час як у суседніх краінах яна складала каля 1 % насельніцтва.

Усе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя мелі аднолькавыя правы. Да іх адносіліся права на герб, права на самакіраванне, права выбару паслоў на соймікі і сойм, права выбару вялікага

князя і караля, права быць выбраным, роўнасць у правах, асабістая недатыкальнасць і інш.

У маёмасным плане шляхта была неаднароднай і падзяля-лася на буйную, сярэднюю і дробную. Да ліку буйной шляхты адносіліся былыя ўдзельныя князі, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады і засядалі ў Радзе ВКЛ. Сярод іх вылучалі-ся магнаты. Ім належала болын за 10 тыс. сялянскіх дымоў. Часам уладанні магнатаў называлі «дзяржава ў дзяржаве». У сярэдняй шляхты ва ўладанні было каля 100 сялянскіх гас-падарак. Яна займала другарадныя пасады ў дзяржаўным апа-раце і знаходзілася ў васальнай залежнасці ад магнатаў. На ніжэйшай прыступцы шляхецкага саслоўя знаходзілася дроб­ная шляхта, якая мела невялікія ўчасткі зямлі з некалькімі сялянамі або без сялян. Існавала і беззямельная шляхта, якую называлі «галота».

Асобным саслоўем было духавенства. У Вялікім княстве Літоўскім яно складалася са служак культу шэрагу канфесій (праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяц-кай), мусульманскай, пратэстанцкай і інш.). Такі падзел не спрыяў аб'яднанню духавенства ў адзіную саслоўную карпара-цыю. Дамінуючае становішча належала праваслаўнаму духа-венству, але каталіцкае з канца XIV ст. карысталася болыпай падтрымкай з боку дзяржавы.

Мяшчане з ваколіц Вільні. Гравюра Дэмарэн-Леружа

Слова «мяшчане» паходзіць ад старажытнай беларускай назвы горада — «места». Таму мяшчанамі называлі гарадское насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Юрыдычна гэта са-слоўе аформілася ў XVI ст.

Паводле маёмаснага становішча мяшчане падзяляліся на вярхі горада, сярэднюю праслойку і беднату. Да гарадскіх вяр-хоў адносіліся «госці», уладальнікі майстэрань, гараджане, якія валодалі зямлёй і сялянамі. У сярэднюю групу ўваходзілі дробныя гандляры і рамеснікі. Яны складалі болынасць гарад­скога насельніцтва. Да беднаты, або «чорных людзей», адносі-ліся чаляднікі, вучні, наёмныя работнікі, хатняя прыслуга.

Самым шматлікім саслоўем было сялянства. Юрыдычна яно аформілася ў XVI ст. Паводле прыналежнасці зямлі, якой карысталіся, сяляне падзяляліся на дзяржаўных (велікакня-жацкіх), баярскіх (шляхецкіх) і царкоўных (духоўных). Асно-ву сялянскай гаспадаркі складаў ворны надзел, за які сяляне плацілі рэнту. Напачатку гэта была даніна збожжам, мясам, мёдам, футрам і інш. Сялян, якія плацілі даніну, называлі даннікамі. Яны залежалі ад дзяржавы і нярэдка раздаваліся вялікімі князямі феадалам.

Пазней феадалы сталі выкарыстоўваць адпрацовачныя па-віннасці і грашовую рэнту. У залежнасці ад гэтага сяляне па-дзяліліся на цяглых сялян (выконвалі паншчыну) і чыншавых сялян (плацілі грашовы чынш). Асобную катэгорыю складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні феа-дальнага маёнтка. Сярод іх вылучалася група баяр. Яны вы-конвалі ваенную павіннасць, за што атрымлівалі дзве валокі зямлі і вызваляліся ад паншчыны.

Пасля правядзення валочнай памеры змяніўся характер галоўных павіннасцей сялян, а ўслед і агульны падзел сялян­ства. Асноўнымі катэгорыямі сталі асадныя і цяглыя сяляне, сяляне-слугі. Змянілася і становішча чэлядзі нявольнай. Яна была надзелена невялікімі зямельнымі ўчасткамі і ператвора-на ў агароднікаў.

Але ў вёсцы існавала праслойка зусім маламаёмных ся­лян — бабылі, парабкі, кутнікі. Яны не мелі сродкаў на вя-шзенне гаспадаркі і жылі за кошт выпадковых заробкаў.

Сяляне не мелі палітычных правоў, а крымінальную адказ-ітсць неслі болын суровую, чым іншыя саслоўі.

Класавая барацьба і сацыяльныя канфлікты. У XVI— XVIII стст. грамадскае жыццё Вялікага княства Літоўскага характарызавалася класавай барацьбой паміж залежнымі ся-лянамі і феадаламі-землеўладальнікамі, а таксама сацыяль-най барацьбой паміж саслоўямі або ўнутры саслоўя.

У гарадах мела шырокае распаўсюджанне сацыяльная барацьба паміж нізамі і вярхамі. Як правіла, выступленні мяшчан былі выкліканы злоўжываннямі гарадской адмі-ністрацыі. Найбольш буйныя паўстанні рамеснікаў і гарад­ской беднаты супраць магістрата адбыліся ў Магілёве ў 1606—1610 гг.

Нарастание класавых супярэчнасцей у вёсцы было выклі-кана ўзмацненнем феадальнай эксплуатацыі сялян. Распаў-сюджанымі формамі сялянскага пратэсту з'яўляліся ўцёкі ад уладальнікаў, барацьба за захаванне традыцыйных аба-вязкаў і павіннасцей, скаргі на злоўжыванні арандатараў імясцовай адміністрацыі маёнткаў. Вясковае насельніцтва адмаўлялася выконваць феадальныя павіннасці, часам на­ват узнімала паўстанні. У XVII ст. сялянскія хваляванні мелі месца ва ўсходняй частцы ВКЛ напярэдадні і на пачат-ковым этапе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. У XVIII ст. адбыліся ўзброеныя выступленні сялян у Кры-чаўскім старостве ў 1740—1744 гг. і на Каменшчыне ЎІ754—1756гг.

вФакт. Паўстанне ў Крычаўскім старостве ўзначаліў мясцовы войт Васіль Вашчыла, які смела выступіў супраць злоўжыванняў адміністрацыі староства іарандатараў маёнткаў Гераніма Фларыяна Радзіві-ла. На чале сялянскага атрада ён выгнаў найбольш жорсткіх арандатараў, прымусіў адміністрацыю пад-пісаць дваццаць новых дагавораў. Гэта была барацьба не супраць феадальнай сістэмы, а супраць яе носьбі-таў — сяляне па-ранейшаму плацілі падаткі Радзівілу. Але, калі сялянскае войска вырасла да дзвюх тысяч чалавек, Геранім Фларыян Радзівіл загадаў падавіць выступление. 26 студзеня 1744 г. каля вёскі Царкаві-шча паўстанцы пацярпелі паражэнне.

Факт. Паўстанне на Каменшчыне адбылося ва ўла-даннях віленскага капітула ў Мазырскім павеце. У 1754 г. сялянскія хваляванні перараслі ва ўзброе-нае выступление пад уплывам руху гайдамакаў (прад-стаўнікоў вызваленчага руху ў Правабярэжнай Украіне). Гетман М. К. Радзівіл накіраваў дзве харугвы, але няўдала — паўстанне пашырылася і ахапіла ўсю Камянецкую воласць. У студзені 1756 г. шляхецкае войска пацярпела паражэнне каля мястэчка Славеч-на. Але, сабраўшы падмацаванне, шляхта здолела па-давіць сялянскае выступление: 60 паўстанцаў загіну-ла, 60 было паранена і ўзята ў палон.

Сялянскі пратэст вымусіў феадалаў-землеўладальнікаў пайсці на паслабленне прыгнёту: здымаліся абмежаванні на сялянскі гандаль, пашыралася грашовая рэнта, скарачалася арэндная сістэма. У 1768 г. сойм Рэчы Паспалітай устанавіў смяротнае пакаранне за забойства селяніна. Але найчасцей гэ-тая пастанова не выконвалася.

О

Пытанні і заданні

  1. На якія саслоўі і класы падзялялася грамадства ВКЛ у XVIXVIII стст.?

  2. Ахарактарызуйце становішча асноўных саслоўяў у дзяржаве.

  3. У чым заключалася прычына сацыяльных канфліктаў і класавай барацьбы ў ВКЛ?

  1. Ці згодны вы з пазіцыяй савецкай гістарыяграфіі адносна ўзрастання класавай барацьбы ў феадальную эпоху?

  1. Выканайце заданні:

а) раскрыйце асноўныя правы і абавязкі саслоўяў ВКЛ;

б) складзіце схему «Саслоўна-класавая структура грамадства ВКЛ»;

в) складзіце радавод уласнай сям'і або знакамітага шляхецкага роду з вашай мясцовасці.

Тэма 6.

Царква і рэлігія