Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 3. Насельніцтва беларускіх зямель у жалезным веку

Жалезны век і яго роля ў развіцці старажытнага гра­мадства. За тысячу гадоў да пачатку нашай эры людзі ад-крылі жалеза. Бронзавы век змяніўся жалезным. У жалеза было дзве перавагі перад бронзай: па-першае, яно было болып цвёрдым і трывалым, а па-другое, сустракалася амаль паўсюд-на. Жалезную руду ў Беларусі здабывалі на беретах рэк, азёр, на балотах. Таму яе называюць балотнай рудой, а спосаб зда-бычы жалеза — сыродутным.

Ракт. Для выплаўкі жалеза старажытныя майстры іабілі печы — домніцы. У домніцу пачарговымі плас-амі змяшчаліся драўнінны вугаль і высушаная здробненая балотная руда. Праз ніжнія адтуліны дзімалася паветра. Запалены драўнінны вугаль ства-іаў тэмпературу да 1200 °С. Атрымлівалася чорная сорыстая маса — крыца, якую грэлі і пракоўвалі, каб атрымаць жалезную загатоўку. Пасля рабілі прыла-ды працы, прадметы побыту, узбраенне.

Дакажыце, што выкарыстанне жалезных прылад працы паскорыла развіццё грамадства.

3 павелічэннем выкарыстання жалезных прылад працы земляробства стала галоўным заняткам плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусь Пераважала лядная сістэма земляроб­ства, а асноўнай зерневай культурай была пшаніца. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія не мелі насечак на лязе і былі мала выгнутымі. На поўдні Беларусі пачалі карыстацца пер-шымі ворнымі прыладамі, напрыклад, драўляным ралам.

Жывёлагадоўля насіла прысядзібны характар. У асноўным гадавалі буйную рагатую жывёлу, а таксама коней, свіней і дробную рагатую жывёлу.

Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга ра-мяства і пабудове жылых і гаспадарчых памяшканняў зруба-вай канструкцыі.

Пункт гледжання. Археолагі вылучаюць на тэрыторыі Беларусі ў раннім жалезным веку (VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.) шэраг археалагічных культур: днепра-дзвінскую, паморскую, штрыхаванай керамікі, міла-градскую, зарубінецкую. Носьбітаў культур штрыхава­най керамікі і днепра-дзвінскай адносяць да балтаў. Але дыскусійным застаецца пытанне пра этнічную прына-лежнасць мілаградскіх, паморскіх і зарубінецкіх пля­мён. Адны даследчыкі лічаць іх праславянамі, другія — балтамі ці змешаным этнасам.

Паступова адбываліся змены ў грамадскім жыцці насель-ніцтва Беларусі. Ад пала неабходнасць працаваць вялікімі ка-лектывамі. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала вялікая пат-рыярхальная сям'я з 50—80 чалавек. Некалькі такіх сем'яў складалі род. Але ў яго акрамя родзічаў ужо ўваходзіла знач-ная колькасць суседзяў. Паступова фарміравалася суседска-родавая абшчына.

3 выдзяленнем патрыярхальных сем'яў стварылася глеба для ўзнікнення маёмаснай і сацыяльнай няроўнасці. З'явіліся багатыя і бедныя сем'і, што сведчыла пра распад родавых ад-носін і склад ванне адносін панавання і прыгнечання.

Войны з мэтай рабавання накопленых запасаў і захопу лю­дзей сталі звычайнай з'явай. Пра гэта сведчыць характер пасе-лішчаў. Асноўным іх тыпам сталі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны абгароджваліся драўлянымі сценамі, умацоўваліся зем­ляным! валамі, равамі і стромкімі схіламі.

33

Вядучую ролю адыгрываў мужчына. Вярхоўная ўлада ў родзе і племені (аб'яднанні некалькіх родаў) належала агуль-наму сходу ўзброеных воінаў. Ён вырашаў пытанні вайны

іміру, выбіраў старэйшыну роду і правадыра племені. Такі грамадскі лад гісторыкі называюць «ваеннай дэмакратыяй». Яна была формай пераходнага перыяду да ўтварэння дзяр-жавы.

Вялікае перасяленне народаў. У IV—VII ст. н. э. на-

зіраўся складаны pyx і перамяшчэнне плямён, якое атрымала назву «Вялікае перасяленне народаў». Яно было выклікана колькасным ростам насельніцтва, які адбыўся ў сувязі з уста-ляваннем аселага ладу жыцця. Плямёнам патрабаваліся но-выя тэрыторыі для вядзення гаспадаркі. Але галоўнай прычы-най масавай міграцыі плямён лічыцца распад першабытнааб-шчынных адносін, калі ствараліся моцныя ваенныя дружыны для заваявання і рабавання чужых зямель.

Пачатак Вялікаму перасяленню народаў паклалі качавыя плямёны гунаў і ўсходнегерманскае племя готаў.

вФакт. Гуны — качавы народ, які склаўся ў II—IV стст. н. э. у Прыураллі з мясцовых уграў і сарматаў і цюр-камоўных хуну, якія прыйшлі ў II ст. з Цэнтральнай Азіі. У 370-я гг. гуны пачалі прасоўвацца на захад: скарылі аланаў Паўночнага Каўказа і ў 375 г. раз-грамілі готаў у Паўночным Прычарнамор'і. Затым асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усходнюю Рымскую імперыю. Знаходзіліся ў саюзе з Заходняй Рымскай імперыяй у барацьбе з германскімі плямё­нам!. Пас ля V ст. знікаюць як народ.

^JJjJ^ Прасачыце па картасхеме рух гунаў.

Щ^Ш Факт. Готы — плямёны ўсходніх германцаў, якія ^Шг ўіст. н. э. перасяліліся са Скандынавіі на паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У ніжнім цячэнні Віслы з іх удзелам утварылася вельбарская культура. У канцы II ст. готы пачалі рухацца на паўднёвы ўсход праз паўднёва-заходнюю частку Беларусі. У III ст. яны дасягнулі Паўночнага Прычарнамор'я. Готы ў саюзе з іншымі плямёнамі неаднаразова ўрываліся ў межы Рымскай імперыі, захапілі Дакію. У III ст. падзялілі­ся на вестготаў (тэрыторыя сучаснай Малдовы), остго-таў (Паўночнае Прычарнамор'е), малых готаў (Балга-рыя) і готаў-тэтраксітаў (Крым). Пасля паражэння ў 375 г. ад гунаў пайшлі на захад, стварылі дзяржавы ў Іспаніі і Італіі.

У VI ст. вядучая роля ў міграцыйных працэсах стала нале-жаць славянам. Старажытныя славяне (праславяне) займалі даволі шырокі абшар, які ахопліваў вярхоўі рэк Одэра, Віслы, Днястра, Прыпяці і дасягаў Дняпра і Дзясны.

Лакалізуйце на картасхеме прарадзіму славян.

У час Вялікага перасялення народаў праславяне рушылі на поўдзень да Дуная, у Паўночна-Заходняе Прычарнамор'е іўварваліся ў балканскія правінцыі Візантыйскай імперыі. У VI—VIII стст. яны падзяліліся на тры групы (гл. схему 5).

Схема 5. Славяне Славяне

W

Заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане)

Усходнія (рускія, украінцы, беларусы)

Т Лаўдневыя ~

оўнач Балканскага паўвострава

(сербы, харваты, балгары, чарнагорцы, македонцы, славенцы)

кага

а I

Дакумент. «А плямёны гэтыя, славяне і анты, не кіру-юцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у дэмакра-тыі, і таму ў іх як шчасце, так і няшчасце лічацца спра-вай агульнай... Жывуць яны ва ўбогіх жытлах, на вялі-кай адлегласці адзін ад ад наго, прычым кожны часта мяняе месца жыхарства. Уступаючы ў бітву, большасць з іх ідзе пешшу на ворага, трымаючы ў руках шчыты і дроцікі. Ніякага панцыра яны не адзяюць, некаторыя

9

не маюць ні кашулі, ні плашча, а адзетыя толькі ў шта­ны... так уступаюць у бой з ворагамі...»

3 «Гісторыі войнаў Юсцініяна» Пракопія Кесарыйскага (VI cm.)

На ўсходзе славяне паступова дайшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона, Акі, Ладажскага возера.

Вызначце па картосхеме тэрыторыю рассялення ўсходнеславянскіх плямён.

Са старажытнымі славянам! сутыкнулася і Рымская імперыя. Рымскія аўтары далі ім назву «венеды», а ў VI ст. візантый-скія гісторыкі пачалі называць славян антамі або склавінамі.

Дакумент. «Плямёны славян і антаў маюць аднолькавы лад жыцця і нораў... Селяцца яны ў лясах, каля рэк, балот і цяжкадаступных азёр і робяць у сваіх жытлах мноства выхадаў, відаць, на выпадак небяспекі. Самыя дарагія для іх рэчы яны закопваюць у патайніках, не валодаючы адкрыта нічым лішнім. ...яны любяць напа-даць на сваіх ворагаў у лясах, цяснінах і абрывах. Яны ўмела карыстаюцца засадамі, рапт'оўнымі набегамі і хітрасцямі, як днём, так і ноччу; імі вынайдзена мно­ства хітрыкаў».

Са «Стратэгікона» Маўрыкія (канец VI — пачатак VII ст.)

Якія рысы грамадскага жыцця славян вы можаце вызначыць?

Пісьмовыя звесткі пра рассяленне ўсходніх славян захава-ліся толькі ў старажытным летапісным зводзе «Аповесць міну-лых гадоў», складзеным у пачатку XII ст. Гэта быў значны для сярэдневяковай Еўропы гістарычны твор, у якім гісторыя Русі разглядалася на фоне гісторыі славян і суседніх народаў. Для нас сёння «Аповесць мінулых гадоў» з'яўляецца галоўнай кры-ніцай падрабязных звестак пра падзеі і людзей за тры ста-годдзі.

Факт. «Аповесць мінулых гадоў» — першы агульна-рускі летапісны звод. Складзены, верагодна, манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам. Ва ўступнай, недатаванай частцы летапісу гаворыцца пра пахо-джанне славян, рассяленне ўсходнеславянскіх пля­мён, іх норавы і звычаі, пра ўзнікненне Кіева, пер-шых кіеўскіх князёў. У датаванай частцы летапісу па гадах выкладзена гісторыя Русі ад 852 да 1110 г. уключна. «Аповесць мінулых гадоў» змяшчае уні-кальныя звесткі з гісторыі беларускіх зямель, асаблі-ва Полацкага княства.

Пункт гледжання. Болыпасць даследчыкаў аўтарства ле-тапісу прыпісваюць Нестару, таму што пра гэта ёсць запіс у Кіева-Пячэрскім пацерыку (пацярык — агуль-ная назва зборнікаў навел пра жыццё і подзвігі хрысці-янскіх манахаў і пустэльнікаў). Але іншыя творы Не­стара («Казанне пра Барыса і Глеба», «Жыціе Феадо-сія») адрозніваюцца як мовай, так і запасам фактычных звестак, нават светаўспрыманнем аўтара. Некаторыя даследчыкі выказваюць думку, што «Аповесць мінулых гадоў» склаў Сільвестр — ігумен Выдубіцкага манасты­ра, які затым стаў пераяслаўскім епіскапам.

Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Бел а рус і.

У «Аповесці мінулых гадоў» названа болын за дванаццаць ус-ходнеславянскіх плямён: паляне, валыняне, бужане, вяцічы, севяране і інш. На тэрыторыі Беларусі ў VIII—X стст. склаліся этнічныя супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімі­

дрдў/іяне Славянскія плямёны ЯЦВяЛ Балцкія плямёны крывічоў-палачан №Ш дрыгав.чоу Вйдбвск Летапісныя і сучасныя I I крывічоў смаленскіх ШШ радзімічаў (Віцебск) назвы гарадоў

чаў. Менавіта з іх рассялення пачалася непасрэдна гісторыя Беларусі і беларусаў. ,

Крывічы-палачане занялі абшар паўночнай і паўночна-за-ходняй часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гісторыкі па-роз-наму выводзяць назву «крывічы»: ад імя пачынальніка роду Крыва, ад слова «крэўныя» (гэта значыць блізкія па крыві), ад імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ, ад узгоркавага («крывога») характеру мясцовасці. А вось назва «палачане» паходзіць ад назвы ракі Палаты — правага прытока Заходняй Дзвіны, каля вусця якой быў заснаваны горад Поладк. Дарэ-чы, археолагі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкіх, сма-ленскіх і пскоўскіх.

Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю цэнтральнай і паўд-нёвай часткі Беларусі. Як пісаў летапісец, яны «...сядзелі паміж Прыпяццю і Дзвіною...». Назва «дрыгавічы» паходзіць або ад слова « дрыгва», або ад імя Дрыгавіт. Гэта было адно з найболыл развітых усходнеславянскіх плямён, якое сумесна з крывічамі заклала аснову для фарміравання беларускай народнасці.

Калі крывічы і дрыгавічы прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з поўдня, то радзімічы — з захаду, са старажытнапольскіх зямель. Яны занялі Пасожжа, а назва іх паходзіць ад імя Радзім. Ён, па сведчанні аўтара «Аловесці мінулых гадоў», узначальваў гэтае племя.

Вядома, што да прыходу ўсходніх славян большую частку тэрыторыі Беларусі займалі плямёны балтаў. Усходнія славя­не мелі колькасную перавагу над мясцовымі жыхарамі. Да таго ж яны вылучаліся ваяўнічасцю і актыўнасцю. Узаемаад-носіны дзвюх розных этнічных супольнасцей (этнічная суполь-насць — група людзей з агульнай мовай і культурай) былі як мірнымі, так і варожымі. Але адзінае індаеўрапейскае пахо-джанне, падабенства гаспадарчай дзейнасці і язычніцкая вера садзейнічалі частковай асіміляцыі балцкага насельніцтва і вы-цясненню значнай яго часткі ва Усходнюю Прыбалтыку.

Пункт гледжання. У 1960-х — пачатку 1970-х гг. расійскі археолаг, прафесар В. В. Сядоў распрацаваў тэорыю «балцкага субстрату». Ён сцвярджаў, што ў выніку ўзаемадзеяння ўсходнеславянскіх і балцкіх пля­мён сфарміраваўся славяна-балцкі субстрат, з якога ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Сучасныя археолагі, этнографы і лінгвісты лічаць, што ў IX—X стст. на тэрыторыі Беларусі адбываўся славяна-балцкі сінтэз (узаемаабагачэнне). Яны вылучаюць славянскія і балц-кія рысы ў культуры і мове этнічных супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Але несумненна тое, щто славянскія рысы ў іх пераважалі.

Такім чынам, у выніку рассялення ўсходнеславянскіх пля­мён на тэрыторыі Беларусі ўзніклі этнічныя, або культурный, супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, якія праісна-валі да сярэдзіны XII ст. Менавіта яны стварылі першую дзяр-жаўнасць (цывілізацыю) і ўдзельнічалі ў фарміраванні Русі.

о

Пытанні і заданні

  1. Якія змены ў жыцці яасельніцтва Беларусі адбыліся ў раннім железным веку?

  2. Пералічыце наступствы выкарыстання железных прылад працы.

  3. Раскажыце пра Вялікае перасяленне народаў.

  4. Назавіце тэрыторыі, на якіх рассяліліся ўсходнія славяне.

  5. Параўнайце індаеўрапейскую і славянскую каланізацыю беларускіх зямель.

  6. Ахарактарызуйце тры групы ўсходнеславянскіх плямён, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусь

  7. Выкажыце свае адносіны да розных канцэпцый паходжання беларускага этнасу.

  8. Дайце азначэнні паняццяў: гарадзішча, «военная дэмакратыя», крывічы, дрыгавічы, радзімічы, тэорыя «балцкага субстрату».

  9. Запоўніце табліцу «Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі

Беларусі»:

Назва племені

Тэрыторыя рассялення

Першы ўспамін у летапісах

Паходжанне назвы