Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 25. Берасцейская царкоўная унія

Перадумовы заключэння Берасцейскай уніі. 3 момаІ? царкоўнага расколу 1054 г. адбываліся неаднаразовыя спробьі аб'яднання каталіцызму і праваслаўя ў адзінае цэлае. Ідэгг саюзу дзвюх цэркваў падтрымлівалі вялікія князі літоўскіяі] Вітаўт, Аляксандр і інш. У 1439 г. Фларэнційскі ca6opJB вясціў саюз каталіцкай і грэка-ўсходняй царквы, але гэтае раі шэнне не знайшло падтрымкі ў мясцовага насельніцтва і праі васлаўных іерархаў.

У XVI ст. ідэя царкоўнай уніі зноў аднавілася. Гэта был абумоўлена шматлікімі прычынамі.

Па-першае, рымска-каталіцкая царква за кошт уніі ім лася пашырыць свой уплыў на ўсход, тым самым кампен чы страты ад Рэфармацыі і ад турэцкага нашэсця.

Па-другое, свецкая ўлада з дапамогай уніяцтва хацела, збавіць насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ад упл Маскоўскай дзяржавы. Нявырашанае «рускае пытан yXV— пачатку XVI ст. прыводзіла да неаднаразовых^ і памежных войнаў. Пры гэтым рускія цары лічылі сябе ронцамі інтарэсаў праваслаўных у ВКЛ.

Па-трэцяе, іерархі праваслаўнай царквы ў Вялікім княс Літоўскім спадзяваліся з дапамогай уніі вывесці царкву з к зіснага стану, у якім яна апынулася ў 1520—1560-я гг.

часова яны разлічвалі атрымаць прывілеі, якімі валодала ка-таліцкае духавенства.

I рымска-каталіцкая царква, і кіруючыя колы дзяржавы бачылі ў уніі сродак барацьбы з Рэфармацыяй.

Падрыхтоўка Берасцейскай царкоўнай уніі. У 1577 г. убачыла свет кніга рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі Пятра Скаргі «Пра еднасць царквы Божай...». У ёй знакаміты публі-цыст і тэолаг сцвярджаў, што адзіным выйсцем з крызісу для праваслаўнай царквы ВКЛ з'яўляецца аднаўленне Фларэнцій-скай уніі. Кніга была адрасавана вядомаму абаронцу права-слаўя кіеўскаму ваяводзе Канстанціну Астрожскаму, ва ўла-даннях якога налічвалася каля 600 праваслаўных храмаў.

Пстарычная асоба

Канстанцін Астрожскі

(каля 1524—1608) — вядомы магнат ВКЛ. Валодаў 25 гарадамі, 10 мястэчкамі і 670 вёскамі. Выступаў супраць пашырэння каталіцтва на Беларусі і Украіне, пад-трымліваў праваслаўныя брацтвы. Засна-ваў Астрожскую друкарню, у яком праца-ваўрускі першадрукар Іван Фёдараў.

Ідэю уніі падтрымалі праваслаўныя іерархі: уладзімірскі і берасцейскі епіскап Іпацій Пацей, луцкі і астрожскі епіскап Кірыла Цярлецкі, кіеўскі мітрапаліт Міхаіл [Рагоза, тураўскі і пінскі епіскап Лявонцій і Пяльчыцкі і інш. Яны не хацелі падпарадка-Івання Кіеўскай мітраполіі маскоўскаму пат-рыярху, які ў 1589 г. заснаваў уласны патры-Ьрхат і меў намер пашырыць сваю ўладу на Ксю тэрыторыю былой Кіеўскай Русі.

шяйвяЯшя&яяшшйшшишвшмякяяишвшЯшшйВШ

Факт. Нарастанию супярэчнасцей паміж канфесіямі садзейнічала рэформа календаре. Яе абвясціў папа Грыгорый XVIII у 1582 г.: замест юліянскага ўводзіў-ся грыгарыянскі каляндар. Нават канстанцінопальскі

О

патрыярх заклікаў вернікаў не падтрымліваць рэфор-му. Стафан Баторый быў вымушаны гарантаваць пра-васлаўным выкарыстанне ранейшага календара.

У снежні 1594 г. I. Пацей і К. Цярлецкі склалі дэкларацыю уніі, якую абвясцілі вясной 1595 г. на першым Берасцейскім царкоўным саборы. Яе адмовіліся падпісаць епіскапы львоўскі і камянец-падольскі Гедэон Балабан і перамышльскі Міхаіл Капысценскі. Сабор упаўнаважыў Пацея і Цярлецкага пра-весці перамовы з каралём Рэчы Паспалітай. У ліпені 1595 г. Жыгімонт III Ваза падтрымаў умовы царкоўнага саюзу і нават звярнуўся да насельніцтва з заклікам далучыцца да уніі.

23 снежня 1595 г. Святая калегія Ватыкана і папа рымскі адобрылі тэкст царкоўнай уніі, які складаўся з 33 артыкулаў. Нават загадалі выбіць медаль у гонар гэтай падзеі.

Другі Берасцейскі царкоўны сабор. 3 6 па 10 кастрыч-ніка 1596 г. у Берасці засядаў другі царкоўны сабор. На ім прысутнічалі прыхільнікі уніі — прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага кліру ВКЛ, а таксама яе праціўнікі на чале з К. Астрожскім. Сабор ад разу падзяліўся на уніяцкую і пра-васлаўную групоўкі, якія збіраліся паасобку. У царкве святога Мікалая 9 кастрычніка 1596 г. была ўрачыста абвешчана Бе-расцейская унія, але праваслаўны сабор унію не прыняў. Гэта-му садзейнічалі Нікіфар, экзарх канстанцінопальскага патры-ярха ў Рэчы Паспалітай, і Кірыла Лукарыс, экзарх александ-рыйскага патрыярха. Кароль Жыгімонт III Ваза сваім універсалам ад 15 снежня 1596 г. зацвердзіў акт Берасцейскай уніі.

Арганізацыйнае аб'яднанне праваслаўнай і рымска-каталіц-кай цэркваў было праведзена на аснове ўзаемных уступак. Створаная грэка-каталіцкая (або уніяцкая) царква падпарад-коўвалася папе рымскаму і прыняла каталіцкую дагматыку (вера ў чысцілішча, у зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына), але яна захавала праваслаў-ную абраднасць (выгляд храмаў, шлюб святароў, царкоўнасла-вянская мова набажэнстваў).

Пасля прыняцця уніі Кіеўская мітраполія выйшла з падпа-радкавання Канстанцінопалю. Праваслаўная царква была за-баронена.

Зацвярджэнне уніяцтва ў Беларусі. Уніяцкая царква ўВялікім княстве Літоўскім насаджалася гвалтоўна. Толькі на працягу 1596—1597 гг. было зачынена 20 праваслаўных цэркваў і 12 манастыроў. Гэта выклікала незадаволенасць вер-нікаў. Цэнтрамі барацьбы з уніяй сталі праваслаўныя брац-твы ў Магілёве, Оршы, Віцебску, Полацку, Менску. Іх пад-трымлівалі пратэстанты.

У літаратуры разгарнулася дыскусія паміж прыхільнікамі і праціўнікамі уніі. З'явілася вялікая колькасць выданняў, што паставіла унію ў цэнтр грамадскай увагі. Высокаінтэлек-туальным узроўнем вылучаліся творы полацкага архіепіскапа Мялеція Сматрыцкага (1620—1628) і кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта Пятра Магілы.

Пстарычная асоба

Мялецій Сматрыцкі

(1577—1633) першапачатковую адукацыю атрымаў у бацькі — будучага александрый-скага экзарха Кірылы Лукарыса. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ўЛейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах. Уступіў у Віленскае праваслаўнае брацтва пры Троіцкім манастыры. Выступаў супраць каталіцызму. У1628 г. перайшоўна бокуніятаў

Супраціўленне уніі часта прымала актыўныя формы. У 1609 г. член віленскага брацтва Іван Тупека з шабляй кінуў-ся на I. Пацея, калі той праходзіў праз мясцовы рынак. А ў 1623 г. жыхары Віцебска забілі уніяцкага архіепіскапа

207

Тэма 7.

Іасафата Кунцэвіча, якога за жорсткасць празвалі «душахватам», і кінулі цела ўДзвіну (архіепіскап сілай распаўсюдж-ваў унію на тэрыторыі Полацкай епархіі, дзе праваслаўная царква мела старажыт-ныя карані). Папа рымскі Урбан VIII запа-трабаваў ад Жыгімонта III Вазы расправы над горадам. Віцебск быў пазбаўлены маг-дэбургскага права, а гараджане страцілі ўсе прывілеі. Гарадская ратуша была раз-Іасафат Кунцэвіч бУР^й, а з усіх праваслаўных храмаў па-

здымалі званы. Дзевятнаццаць чалавек па-каралі смерцю. Каталіцкая царква прылічыла Іасафата Кунцэ-віча да ліку святых.

Шматлікія выступленні праваслаўных вернікаў прымусілі караля Рэчы Паспалітай аднавіць у краіне праваслаўную царк-ву. Пры выбрацні каралём Уладзіслава IV Вазы праваслаўныя і пратэстанты выступілі з патрабаваннем вярнуць ім былыя пра­вы. Без згоды папы рымскага новы манарх пайшоў на афіцый-нае аднаўленне праваслаўнай царквы. У 1632 г. кіеўскім мітра-палітам быў прызначаны Пётр Магіла — высокаадукаваны царкоўны і палітычны дзеяч. Праваслаўныя атрымалі тры но-выя епархіі (Луцкую, Перамышльскую, Магілёўскую), а унія-ты — чатыры (Уладзіміра-Берасцейскую, Пінска-Тураўскуі Смаленскую, Полацкую архіепархію).

Уніяцкія мітрапаліты таксама вымушаны былі правесці рэформы па ўмацаванні царквы і павышэнні яе культурная ўзроўню, што праявілася ў арганізацыі ордэна базыльян (свя-тога Васіля Вялікага), падрыхтоўцы кадраў святароў, ства-рэнні ўласнай сістэмы адукацыі. Гэта прывяло да росту коя» касці вернікаў уніяцкай царквы. На яе бок стала схіляіВ шляхта ВКЛ. Аднак болыпасць паствы складалі сяляне. На працягу ўсяго існавання уніяцкай царквы назіралася тэндэн-цыя да яе лацінізацыі — збліжэння з Рымам. На Замойскім царкоўным саборы 1720 г. у абрадавую практыку былі ўведзе-ны каталіцкі сімвал веры, узгадванне пры набажэнствах імя папы рымскага, абліванне вадой пры хрышчэнні, адмова ад святога прычасця для малых дзяцей і інш. Цікава, што актыў-нымі прыхільнікамі збліжэння з каталіцкай царквой з'яўля­ліся манахі-базыльяне. Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалі-тай уніяцкая царква мела 8 епархій з 9300 прыходамі, на тэры-торыі Беларусі уніятамі было да 3/4 усяго насельніцтва.

Падумайце, чаму уніяцтва распаўсюдзілася на тэрыторыі Беларуси

О