Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

3 Дапамогай дадатковай літаратуры дайце характарыстыку хатнім

«духам»: «пячурніку», «валасеню», «кумяльгану», «бадзюлю»,

«апівеню».

На аснове дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленне пра выхаванне дзяцей у сялянскай сям'і.

Назавіце асноўныя .жанры народнай творчасці, іх тэматыку.

§ 28. Этнічныя меншасці ў Вялікім княстве Літоўскім

Уплыў польскага і літоўскага насельніцтва. Вялікае кня­ства Літоўскае фарміравалася як поліэтнічная дзяржава, у якой панавала рэлігійная талерантнасць і адсутнічалі нацыя-нальныя канфлікты.

На мову і культуру беларускай народнасці аказвала ўплыў польское насельніцтва. Гэты ўплыў быў абумоўлены палітычнымі уніямі ВКЛ і Польшчы, якія завяршыліся ўтва-рэннем Рэчы Паспалітай. Асобныя групы палякаў пасяліліся ў ВКЛ яшчэ ў XIV—XVI стст. Яны прынеслі назвы населеных пунктаў («Ляхавічы», «Ляхі»), новыя прозвішчы. Ад паля-каў беларусы перанялі элементы адзення, напрыклад, анда-рак, ад к ладны каўнер кашулі. 3 Польшчы ў Вялікае княства Літоўскае прыйшоў адміністрацыйны падзел на ваяводствы, магдэбургскае права, грыгарыянскі каляндар. 3 польскай лексікі былі запазычаны словы «мова», «абавязак», «буда-ваць» і інш.

Крыжацкая агрэсія пацясніла балцкае насельніцтва на ўсход, і на ўсходнеславянскім абшары рассяліліся асобныя групы літоў-цаў, напрыклад, прусы. Яны былі паселены вялікім князем літоўскім Трайдзенем каля Гародні і Слоніма ў 1270-ягг. Ад-сюль і назвы населеных пунктаў: «Прусы», «Прусінава». Так­сама ў тапаніміцы Беларусі сустракаюцца назвы «Ятвезь», «Жамойцішкі». У заходніх раёнах нашай краіны гісторыкі налічылі каля 200 балцкіх назваў населеных пунктаў. Белару­сы пераймалі ў літоўцаў і прозвішчы: Зыль, Макута, Рэкуць, Сурвіла і інш. У беларускую мову ўвайшлі такія словы, як «свіран», «кумпяк», «дзякла».

Татарскае насельніцтва. Значнай нацыянальнай менша-сцю ў ВКЛ былі татары, якія з'явіліся яшчэ ў XIV ст. Вялікія князі літоўскія выкарыстоўвалі татарскую конніцу для бараць-бы з крыжакамі. Ужо ў 1319 г. татарскія наёмнікі прынялі ўдзел у бітве пад мястэчкам Жэймы. Таксама ў Вялікае кня­ства Літоўскае траплялі палонныя татары, тут знаходзілі пры-тулак беглыя ханы.

Асаблівую апеку над татарамі пра-яўляў князь Вітаўт. У 1395 г. ён пры-няў хана Залатой Арды Тахтамыша, які пацярпеў паражэнне ад Цімура, і па-сяліў яго ў Лідзе. Шмат татараў перася-лілася пасля паходу Вітаўта і Тахтамы­ша на Дон у 1397 г. У ВКЛ татары атры-малі правы мясцовага насельніцтва. Ім быў дазволены шлюб з жанчынамі-хрысціянкамі.

Пытанне пра колькасць татараў

У XIV—XVI стст. з'яўляецца ў навуцы ф Мячэць спрэчным. Вучоныя налічваюць ад 8 да у Новагародку. 16 тыс. чалавек. Татарскія пасяленцы Сучасны выгляд

доўгі час захоўвалі сваю сацыяльна-племянную арганізацыю, звычаі, абрады, вераванні.

Усе татары-ваеннаслужачыя падзяляліся на харуствы (пле-мянныя улусы), а ў ваенных адносінах — на сцягі (атрады). Часта харуствы і сцягі супадалі. У 1631 г. ужо вызначылася шэсць знатных харустваў: Уланскае, Уйшунскае, Джалаірскае, Найманскае, Кунграцкае, Барынскае. Паводле сацыяльнага і маёмаснага складу татары падзяляліся на тры трупы. Самую высокую прыступку займалі князі — нашчадкі ардынскіх ханаў і мурзаў (Астрынскія, Пунскія, Карыцкія, Крычынскія, Смольскія і інш.). Яны валодалі зямельнымі ўладаннямі з ся-лянамі, за што неслі ваенную службу. Другую групу складалі нашчадкі простых воінаў. Яны мелі невялікія надзелы зямлі і апрача ваеннай службы выконвалі павіннасці на карысць вя-лікагакнязя. Трэцяя група была прадстаўлена гарадскімі «про­стым!» людзьмі. Іх продкі на гістарычнай радзіме не былі феа-даламі. У гарадах і мястэчках ім адводзілася зямля пад сядзі-бы і агароды. Яны неслі павіннасці, плацілі падаткі. Асноўнымі іх заняткамі былі рамізніцтва, гарбарства, жывёлагадоўля.

Паступова татары страцілі родную мову і сталі карыстацца беларускай мовай. На беларускай і польский мовах арабскім пісьмом стваралася багатая літаратура — кітабы. 3 другога боку, у беларускую мову ўвайшло да 500 слоў-цюркізмаў.

Татарам дазвалялася вызнаваць іслам і будаваць мячэці, а таксама захоўваць сямейныя абрады. На Беларусь яны пры-неслі высокую культуру агародніцтва і вырошчвання кветак.

Яўрэі ў Беларусі. У XIV — пачатку XVI ст. адбывалася масавая міграцыя ў Вялікае княства Літоўскае яўрэяў з краін Заходняй Еўропы, дзе яны адчувалі цяжкі ўціск і здзекі.

Факт. Эпідэмія чумы 1347—1374 гг. знішчыла 25 млн еўрапейцаў. 3 падачы каталіцкай царквы стала пана-ваць думка пра вінаватасць у гэтым яўрэяў. Менавіта тады з'явіліся першыя гета. А ў 1393 г. у Сан-Вель-тэне ў Францыі мясцовае насельніцтва спаліла 2000 яўрэяў.

Рэлігійная талерантнасць у Вялікім княстве Літоўскім пры-ваблівала яўрэйскае насельніцтва. Большая частка яўрэяў ся-лілася ў гарадах і мястэчках. Яны займаліся рамяством, дроб­ным гандлем, зборам падаткаў, мытных пошлін, крэдытор-скай дзейнасцю.

Яўрэям былі адведзенЫ асобныя вуліцы, на якіх дазваляла­ся будаваць дамы, сінагогі, закладваць могілкі. Жылі яны аб-шчынамі (кагаламі). У канцы XIV ст. існавала пяць буйных яўрэйскіх абшчын: у Гародні, Троках, Луцку, Берасці, Уладзі-міры. 3 XVI ст. у ВКЛ з'явіўся ваад — цэнтральны орган сама-кіравання, які вырашаў спрэчныя рэлігійныя, судовыя і адмі-ністрацыйныя справы яўрэйскага насельніцтва. Вялікія князі давалі кагалам спецыяльныя прывілеі, якія забяспечвалі не-датыкальнасць членаў абшчыны і маёмасці, поўную свабоду руху і заняткаў. Але яўрэям забаранялася займаць дзяржаў-

ныя пасады, служыць у шляхецкім апалчэнні, валодаць зя-мельнай уласнасцю, сялянамі.

Паводле падлікаў вучоных, яўрэі складалі ад 2 да 10 % гарадскога насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Яны размаў-лялі паміж сабой на мове ідыш і захоўвалі рэлігію іудаізм.

Прыход цыганоў. У другой палове XV ст. у Вялікае княства Літоўскае праз Полынчу перасялілася цыганскае насельніцтва. На думку гісторыкаў, паходзіць яно^з Індыі, з касты шудраў. Вялікі князь Аляксандр прывілеем 1501 г. дазволіў цыганам сяліцца ў ВКЛ і прызначыў цыганскім войтам Васіля.

Займаліся цыганы гандлем коньмі, канавальствам, рамё-ствамі, служылі ў шляхціцаў каняводамі. У XVI ст. улада па-спрабавала пасадзіць цыганоў на зямлю, але няўдала. Таму ў 1577 г. ім афіцыйна было забаронена займацца земляробчай дзейнасцю. А ў Статуце ВКЛ 1588 г. цыганоў назвалі «шкод-ным элементам» насельніцтва. У далейшым шляхта стала імкнуцца да апекі цыганоў, якія рассяляліся ў гарадах і мяс-тэчках з магдэбургскім правам.

О