Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл

Пункт гледжання. У савецкай гістарыяграфіі погляд на ўтварэнне ВКЛ сфарміраваўся на падставе кнігі У. Ц. Пашуты «Утварэнне Літоўскай дзяржавы» (1959). Аўтар сцвярджаў, што ВКЛ утварылася ў выніку захо-пу беларускіх зямель літоўцамі. Таму ВКЛ — дзяржава літоўскіх феадалаў.

У канцы 1980-х гг. беларускі даследчык М. I. Ерма-ловіч прапанаваў альтэрнатыўны погляд: літоўскі князь Міндоўг быў запрошаны жыхарамі Новагародскага кня­ства на княжанне і з іх дапамогай заваяваў Літву. Па-колькі, на яго думку, летапісная Літва размяшчалася ў раёне Навагрудак — Маладзечна — Слонім, то ВКЛ — беларуская дзяржава.

Беларускія і літоўскія гісторыкі ў 1992 г. выпраца-валі агульныя падыходы да гісторыі ВКЛ, зыходзячы з літоўска-беларускага або беларуска-літоўскага характе­ру гэтай дзяржавы.

Паспрабуйце вызначыць свой уласны погляд на проблему ўтварэння ВКЛ.

О

Пытанні і заданні

  1. Н азавіце прычыны, якія прывялі да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

  2. Растлумачце назвы «гістарычная Літва», «Літва Міндоўга».

  3. Вызначце пазіцыі навукоўцаў па праблеме знаходжання летапіснай Літвы.

  4. Пакажыце на картасхеме ўдзельныя княствы на тэрыторыі Панямоння, межы ВКЛ пры Трайдзеню.

  5. Ахарактарызуйце княжанне Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня.

  6. Запоўніце табліцу «Утварэнне ВКЛ»:

Уваходжанне ўсходнеславянскіх зямель у склад ВКЛ. У XIV—XV стст. адбылося ггашырэнне тэрыторыі ВКЛ за кошт як балцкіх, так і славянскіх зя­мель. Вялікі князь Віцень (каля 1295— 1316) у 1307» г. канчаткова ўключыў у склад дзяржавы Полацкае княства, пашырыў да Буга тэрыторыю ВКЛ, да-лучыўшы да яго ў 1315 г. Берасцейскую зямлю. Вядома, што ён змагаўся за адзінства краіны. Так, у 1294 г. Віцень жорстка падавіў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія выступілі за саюз з кры-жакамі.

П ры вялікім князю Гедзіміне (1316—1341) амаль уся тэрыторыя Бе­ларуси апынулася ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1318 г. яго сын Альгерд ажаніўся з Марыяй — дачкой апошняга віцебскага КНЯЗЯ Яраслава. Той памёр у 1320 г., а Віцебскае кня­ства засталося Альгерду. Таксама ў 1326 г. менскі князь Васіль прызнаў сябе васалам Гедзіміна. Toe ж зрабілі друцкі і лукомскі. У 1323 г. Гедзімін перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню.

Мірным шляхам было далучана Па-лессе. У 1330-я гг. сын Гедзіміна Нары-мунт стаў пінскім князем. Васальную залежнасць ад Вільні прызналі Тураў і Гарадок.

Улада вялікага князя распаўсюдзілася і на тэрыторыю Украіны. Сын Гедзіміна Любарт, ажаніўшыся з валынскай княж­ной, атрымаў частку Валыні. Сам Гедзімін пашырыў палітыч-ны ўплыў на Кіеў, Цвер і Вязьму, прымусіў прызнаць сюзерэні-тэт Вільні над Псковам і Смаленскам. Ён неаднаразова пасылаў

9

войска на чале з Давыдам Гарадзенскім на барацьбу з крыжакамі, нанёс ім не-калькі сакрушальных паражэнняў.

Вызначце шляхі ўваходжання ўсходнеславянскіх зямель у склад ВКЛ.

Пры Гедзіміне 3/4 часткі краіны з'яў-ляліся славянскімі. ВКЛ уяўляла сабой федэрацыю зямель, у якой вакол перша-пачатковага ядра (уласна Літвы) аб'яд-ноўваліся аўтаноміі (Полацкае, Віцеб-скае, Смаленскае княствы, Валынь, Па-долле, Падляшша і інш.). Яны захоўвалі дзяржаўна-прававую адасобленасць, мелі сваё палітычнае жыццё. Складанасць дзяржаўнай будовы выявілася ў назве дзяржавы і тытуле вялікага князя. Ужо Гедзімін пачаў назы-ваць сябе каралём Літвы і Русі.

Факт. Назва беларуска-літоўскай дзяржавы эвалюцыя-ніравала ад Літоўскага княства (у XIII — пачатку XIV ст.) да Вялікага княства Літоўскага і Рускага. 3 уваходжаннем Жамойці і Занёмання ў склад ВКЛ (1422 г.) усталявалася поўная назва — Вялікае кня ства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Актыўнае пашырэнне тэрыторыі ВКЛ адбывалася ў час кня-жання Альгерда (1345—1377). Амаль у два разы павялічыліся ўладанні Вялікага княства Літоўскага за кошт Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны, Севершчыны, Браншчынь^.

Прасачыце па картосхеме пашырэнне межаў ВКЛ у XIVст.

Чаму ўсходнеславянскія землі аб'ядноўваліся вакол Вільні? Значным фактарам лічыцца палітыка рэлігійнай верацярпі-масці, якую праводзілі літоўскія князі: у ВКЛ не прыгнятала­ся праваслаўная царква. Таксама літоў-цы актыўна засвойвалі мову і пісьмен-насць усходніх славян. Вядома, што да канца XVII ст. старабеларуская мова захоўвала свой дзяржаўны статус. Але галоўным фактарам быў знешнепалі-тычны.

Барацьба ВКЛ з Залатой Ардой.

3 1330-х гг. Вялікае княства Літоўскае стала адным з цэнтраў барацьбы з ман­го л а-татарамі. У 1339 г. хан Залатой Арды Узбек пры падтрымцы маскоў- • Альгерд -скага князя Івана Каліты накіраваў на

Смаленск татарскую раць. Але горад выстаяў і перастаў плаціць даніну татарам. Саюз Гедзіміна і Смаленскага княства стаў перашкодай на шляху пранікнення татарскіх ордаў на захад.

Пераемнік Гедзіміна Альгерд паспяхова праводзіў паліты-ку, накіраваную на канчатковае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Скарыстаўшы міжусобіцы, якія ахапілі Залатую Арду, і аслабленне Уладзімірскай Русі, Аль­герд у 1356 г. падначаліў Ржэў, затым Мсціслаў і Таропец. Восенню 1362 г. у бітве каля Сініх Вод ён разграміў татараў, у выніку чаго далучыў да ВКЛ Падолле.

Факт. Бітва на рацэ Сінія Воды (Сінюха), левым пры-току Паўднёвага Буга, адбылася паміж войскамі ВКЛ і аб'яднаным войскам Крымскай, Перакопскай і Ям-балукскай ордаў. Альгерд свае шэсць палкоў паставіў у лінію глыбокай абароны ў некалькі радоў, што не дазволіла татарскай конніцы зайсці ў тыл. Лёгка адбіўшы націск татараў, войскі Альгерда нанеслі ўдары ў цэнтр і па флангах. Супраціўленне татараў было зламана, і яны ратаваліся ўцёкамі.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў яго сын Ягайла (1377—1392). Яго намаганні падпарадкаваць ВКЛ польскай кароне выклікалі незадаволенасць болынай часткі беларускіх і літоўскіх феадалаў, якіх узначаліў Вітаўт. Між-

Вялікае княства Літоўскае ў XIV першай палове XV ст.

3 мэтай пашырэння ўладанняў ВКЛ на поўдні і забеспячэн-ня лідэрства ва ўсходнеславянскім асяродку ён заключыў саюз з Тахтамышам — ханам Залатой Арды.

Пстарычная асоба Тахтамыш

Тэрыторыя ВКЛ у 1316 г Тэрыторыі, далучаныя да ВКЛ

пры Гедзіміне (1316—1341) j пры Альгердзе (1345—1377) I пры Вітаўце (1392— 1430)

Тэрыторыі, за якія вялася Гі барацьба паміж ВКЛ і суседнім дзяржавамі

Граніца ВКЛ у сярэдзіне XV ст.

усобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам вялася некалькі гадоў і скончылася Востраўскім пагадненнем 1392 г. Паводле яго ўмоў Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім (1392, фармальна з 1401—1430), аВКЛ гарантавалася самастойнасць у саюзе з Поль-шчай. У1395 г. Вітаўт падпарадкаваў ВКЛ Смаленскае княства і дамогся прызнання сваёй улады над Ноўгарадам Вялікім.

(7—1406) быў нашчадкам сына Чынгіз-хана Джучы. Пасля паражэння фактычнага правіцеля Залатой Арды Мамая ў Ку-лікоўскай бітве заняў трон уАрдзе (1380 г.). Ваяваў з сярэд-неазіяцкім эмірам Цімурам (Тамерланам) і двойчы, у 1391 і 1395гг., цярпеўадяго паражэнні. Уцёк у ВКЛ, дзе быў пасе-лены са сваёй дружынай у г. Ліда (Тахтамышаў двор).

Вітаўт разлічваў вярнуць Тахтамышу ўладу ў Залатой Ардзе, каб той даў яму ярлык (права на кіраванне) на Маскоўскае княства. Таму ў 1397 і 1398 гг. ён правёў няўдалыя паходы на Дон і ў Крым супраць Цімур-Кутлука, які быў стаўленікам Тамерлана. Пасля іх на тэрыторыю ВКЛ пачалі перасяляцца татарскія сем'і.

12 жніўня 1399 г. войска ВКЛ сустрэлася з Цімур-Кутлу-кам каляракі Ворскла. Саюзнікамі Вітаўта былі татары Тахта-мыша, атрады з Полыпчы, Тэўтонскага ордэна, ВалахП. Спа-чатку татары зацягвалі час перамовамі, а з падыходам асноў-ных іх сіл войска ВКЛ было акружана і разбіта. Тысячы воінаў загінулі ці трапілі ў пал он. Вітаўт і Тахтамыш з рэшткамі войска ўцяклі.

Дакумент. «Тым часам падышоў цар Цімур-Кутлук са шматлікімі палкамі ратнымі, з усімі сваімі ардынскімі сіламі. I сустрэўся ён з Вітаўтам на полі каля ракі Ворск­ла, і адбыўся паміж імі бой вялікі дванаццатага жніўня, у аўторак. Доўга яны біліся — ледзь не ўвесь дзень. I дапамог Бог татарам, і пабілі яны вялікага князя Вітаў-та і ўсё яго войска, сам жа вялікі князь уцёк з малою дружынаю».

3 Хронікі Быхаўца

Паражэнне на Ворскле спыніла наступ ВКЛ на паўднёва-ўсходнім напрамку, а Смаленск і Ноўгарад адмовіліся падпа­

радкоўвацца ўладзе Вітаўта. У гэтых умовах ён быў вымуша-ны заключыць у 1401 г. з Польшчай Віленска-Радамскую унію, паводле якой ВКЛ прызнавалася пажыццёвым уладаннем Вітаўта, а Ягайла захоўваў тытул вярхоўнага князя.

У 1404 г. да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства. Але найболыных знешнепалітычных поспехаў Вітаўт дамогся ў 1420-я гг. Ён падпарадкаваў Цвярское, Разанскае і Вярхоўскія княствы, далучыў да ВКЛ прычарнаморскія землі паміж Дняпром і Днястром. •

Цэнтралізацыя ўлады ў ВКЛ. Умацаванне палітычнай улады вакол цэнтра і захаванне цэласнасці краіны патрабава-ла гнуткай унутранай палітыкі з боку вялікіх князёў літоўскіх — сумяшчэння дыпламатычных прыёмаў з дэманст-рацыяй сілы. Моцныя цэнтралізатарскія тэндэнцыі назіраліся ў XIV — пачатку XV ст.

Д а Гедзіміна дзяржава не мела пастаяннай сталіцы. Сталі-цай лічыўся замак, у якім жыў вялікі князь. Да 1320 г. гэта быў Новагародак. Гедзімін спачатку жыў у Старых Троках, а ў 1323 г. канчаткова пасяліўся ў Вільні.

Дакумент. «...паехаў князь вялікі Гедзімін у ловы і за ча-тыры мілі ад Трокаў знайшоў гару прыгожую над ракою Вільняю, і на той гары... забіў... (тура). I вельмі ўжо позна было да Трокаў вяртацца, таму спыніўся ён на луцэ Швінтарога, дзе першых вялікіх князёў спальвалі, і зана-чаваў. I калі ён там спаў, то пабачыў сон, што на гары, якую называлі Крывая, а цяпер завуць Лысая, стаіць вялікі жалезны воўк, а ў яго ўнутры раве так, нібы сто ваўкоў вые. Прачнуўся Гедзімін ды кажа варажбіту свай-му... Ліздзейку, які быў знойдзены ў арліным гняздзе: „Бачыў, кажа, я сон дзіўны"... I той Ліздзейка-варажбіт кажа гаспадару: „Княжа вялікі, воўк жалезны азначае, што горад сталічны тут будзе, а тое, што ў яго ўнутры раве, гэта значыць, што слава яго будзе чутна па ўсім свеце"».

3 Хронікі Быхаўца

Князь Гедзімін умацаваў межы дзяржавы шляхам будаў-ніцтва крэпасцей-замкаў па лініі Трокі — Вільня — Гародня — Новагародак — Крэва — Мядзел.

Актыўныя ваенныя паходы Альгерда істотна павялічылі долю ўсходнеславянскага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Пры ім старабеларуская мова з'яўлялася агульна-дзяржаўнай мовай справаводства і велікакняжацкага двара. Яна паспяхова абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця.

Значныя крокі да цэнтралізацыі ўлады былі здзейснены князем Вітаўтам. На працягу 1393—1395 гг. ён ліквідаваў шэ- раг удзельных княстваў: Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Ноўгарад-Северскае, Кіеўскае. Замест князёў былі прызнача- ны намеснікі, якія з'яўляліся служылымі людзьмі і выконвалі загады вялікага князя літоўскага. Мясцовыя валадары захава- ліся ў болын дробных і менш значных у палітычным жыцці краіны княствах. Праўда, дабіцца поўнай цэнтралізацыі краі- ны Вітаўту не ўдалося. ifc/*

Якія фактары, на ваш погляд, перашкаджалі поўнай цэнтралізацыі краіны?

Пэўная кансалідацыя грамадства Вялікага княства Літоў-скага адбылася ў выніку феадальнай грамадзянскай вайны

1432—1439 гг., якая была выклікана барацьбой за дзяржаў-ную ўладу паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам Альгердаві-чам (1430—1432) і Жыгімонтам Кейстутавічам (1432—1440). У гэты перыяд краіна раскалолася на дзве часткі. Уладу Жы-гімонта прызналі Літва, Жамойць, Берасцейская і Менская землі, прынёманскія воласці, Падляшша, а Полацкая, Віцеб-ская, Смаленская, Ноўгарад-Северская і Кіеўская землі, Валынь і Падолле падтрымалі Свідрыгайлу. Абодва князі намагаліся перацягнуць на свой бок беларускіх і ўкраінскіх баяр, пашыраю-чы на іх ільготы, якія ўжо атрымалі феадалы-католікі паводле Гарадзельскага прывілея 1413 г.

Гістарычная асоба

Свідрыгайла Апьгердавіч

(каля 1370—1452) — сын Альгерда, малодшы брат Ягайлы. Яркая і неарды-нарная асоба. Быў праціўнікам збліжэн-ня ВКЛ з Польшчай і сапернікам Вітаўта. Абапіраўся на падтрымку праваслаўных феадалаў краіны, хаця сам у 1386 г. перайшоў у каталіцтва. Стаўшы пасля смерці Вітаўта вялікім князем літоўскім, Свідрыгайла пачаў раздаваць праваслаўнай знаці вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Увыш­ку змовы літоўскіх баяр, арганізаванай 1 верасня 1432г., быў пазбаўлены трона і ўцёк у Полацк. Вялікім князем быў абвешчаны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч.

Якая алыпэрнатыва гістарычнага развіцця ВКЛ існавала пры княжанні Свідрыгайлы Альгердавіча?

Супрацьстаянне было спынена ўступкамі Жыгімонта Кей-стутавіча і ваенным паражэннем Свідрыгайлы. У1434 г. вялікі князь выдаў Трокскі прывілей, якім ураўноўваліся асабістыя і маёмасныя правы праваслаўных і каталіцкіх феадалаў у ме­жах Вялікага княства Літоўскага. Праваслаўная знаць атры-мала гарантыю недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, ільготы ў дзяржаўных павін-насцях, права на рыцарскія гербы. Фактычна гэта быў першы агульнадзяржаўны прывілей, які выдаваўся для пераадолення расколу ўнутры Вялікага княства Літоўскага.

О