Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 17. Палітычны лад Рэчы Паспалітай і яго крызіс

Палітычны лад Рэчы Паспалітай. Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай з'яўляліся король і сойм.

Паўнамоцтвы карал я вызначаліся такімі дакументамі, як Пакта канвента, Генрыкавы артикулы, Статут ВКЛ 1588 г. Пакта канвента складалася асобна для кожнага манарха, а Ген­рыкавы артыкулы заставаліся нязменнымі.

о

0

Ф

акт. Пакта канвента ўяўляла са­бой пагадненне паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новаабраным каралём. Яно фіксавала абавязкі манарха: забеспячэнне фінансавай дапамогі дзяржаве, выплата даў-гоў папярэдняга караля, захоўван-не шляхецкіх вольнасцей, невыка-рыстанне войска супраць шляхты і інш. Пакта канвента ўпершыню заключена ў 1573 г. пры абранні ф Генрык Валезы на трбн Генрыка Валезы (Валуа) азам з Генрыкавымі артыкуламі.

Факт. Генрыкавы артыкулы прадугледжвалі свабод-нае выбранне караля, свабоду хрысціянскага веравы-знання, абавязак караля склікаць сойм адзін раз у два гады, мець пры сабе савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Каралю забаранялася абвяшчаць вайну і склікаць шляхецкае апалчэнне, уводзіць новыя падаткі і по-шліны без згоды сойма. Шляхта мела права адмовіц-ца ад падпарадкавання каралю (стварыць канфедэра-цыю) і выступіць са зброяй супраць яго (рокаш).

Параўнайце паўнамоцтвы каралёў Рэчы Паспалітай і вялікіх князёў літоўскіх.

Соймы Рэчы Паспалітай падзяляліся на звычайныя, якія склікаў кароль, і надзвычайныя, якія збіраў прымас (кіраўнік) каталіцкай царквы Полынчы ў выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона.

Сойм складаўся з трох станаў: караля, Сената і Пасольскай Ізбы. У Сенат уваходзілі вярхі каталіцкага духавенства, вы-шэйшыя службовыя асобы (140—150 чалавек). Пасольская Ізба, або палата дэпутатаў, складалася з прадстаўнікоў шлях­ты: па два дэпутаты ад павета (у сярэдзіне XVIII ст. колькасць дэпутатаў складала 236 чалавек).

Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз у два гады не болып чым на шэсць тыдняў. Кожны дэпутат на ім валодаў правам

«ліберум вета» — свабоднай забароны. Таму калі хоць адзін з дэпутатаў не быў згодны з пастановай сойма, яна не прымала-ся. У выніку з 80 соймаў, скліканых у 1652—1764 гг., 44 былі сарваны накладаннем вета.

Факт. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцынскім па ўка-занні магната Аляксандра Радзівіла.

Сойм Рэчы Паспалітай выбіраў караля, склікаў шляхецкае апалчэнне, аб'яўляў вайну і заключаў мір, устанаўліваў па-даткі з шляхты для вядзення вайны, даваў шляхецкае званне.

Крызіс цэнтральнай улады і нарастание шляхецкай анархіі. Шляхецкія вольнасці былі своеасаблівай з'явай у гі-сторыі еўрапейскіх краін. Шляхта лічыла свой палітычны лад самым лепшым у свеце і самым дасканалым. Усякая спроба рэформ або імкненне караля ўзмацніць сваё становішча ўспры-маліся як замах на «залатыя вольнасці». Таму соймы пастаЯн-на зрываліся. Гэта паклала пачатак палітычнай анархіі, што азначала нарастание безуладдзя ў краіне.

Паступова ўлада перайшла да магнатаў, якія згуртавалі вакол сябе збяднелую шляхту. Магнаты пачалі ствараць свае ўласныя войскі, прычым нават болыныя за дзяржаўнае, крэ-пасці і ваенныя навучальныя ўстановы. Каралеўская ўлада паступова страчвала сваю сілу. Войны сярэдзіны XVII ст. пры-вялі да росту залежнасці цэнтральнай улады ад магнатаў. Ка­рат бралі ў іх грашовыя пазыкі, а вярталі зямельнымі ўладан-нямі, што значна павялічвала латыфундыяльнае землеўла* данне. Магнацкія сутычкі сталі звычайнай з'явай, а каралі намагаліся сутыкнуць магнатаў паміж сабой.

Факт. У 1690-я гг. Вялікае княства Літоўскае ахапіла «хатняя вайна». Яна разгарнулася паміж Сапегамі, якія імкнуліся стварыць сваё ўласнае каралеўства, і шматлікай апазіцыяй у складзе Радзівілаў, Пацаў, Вішнявецкіх, Агінскіх. Ваенныя дзеянні набылі ха-рактар грамадзянскай вайны. Канчатковае паражэн-не было нанесена Сапегам у 1700 г. у бітве пад Альке-

150

-5-

Ml

Пасля Паўночнай вайны 1700— 1721 гг. шляхецкая анархія дасягнула сваёй вяршыні. Кароль болын не кант-раляваў сітуацыю ў дзяржаве. Яму за-сталося толькі камандаваць войскам іпрызначаць на пасады. Прадстаўнікі саксонскай дынастыі Вецінаў Аўгуст II (1697—1706; 1709—1733) і Аўгуст III (1733—1763) мала цікавіліся ўнутра-нымі справамі Рэчы Паспалітай і боль­шую частку часу праводзілі ў Дрэздэне (Саксонія). Рэальная ўлада належала магнацкім родам. У сярэдзіне XVIII ст. распачалася барацьба паміж Радзіві-ламі і кааліцыяй Агінскіх, Пацаў, Са-пегаў. Амаль усе соймы на працягу 1734—1762 гг. былі сарваны. На па-вятовых сойміках звычайнай з'явай сталі бойкі і ўзброеныя сутычкі паміж шляхтай, забойствы палітычных пра-ціўнікаў.

Але трэба ўлічыць і тое, што шля­хецкая анархія як абмежаваная форма саслоўнай дэмакратыі дазволіла пазбег-нуць усталявання ў Вялікім княстве Літоўскім абсалютнай улады.

Безуладдзем у Рэчы Паспалітай ска-рысталіся суседнія краіны: Расія, Пру-сія, Аўстрыя. Іх войскі пастаянна зна-ходзіліся на яе тэрыторыі, прычым па просьбе мясцовых магнатаў.

Запозненыя спробы рэформ у другой палове XVIII ст. Асобныя маг­наты, у прыватнасці Чартарыйскія, у 1760-я гг. выступілі з праграмай рэ­форм дзяржаўнага ладу. Іх пазіцыю падзяляў апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Паня-тоўскі (1764—1795).

УІЬ Пстарычная асоба

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

(1732— 1798) паходзіў з магнацкага роду Панятоўскіх. Нарадзіўся ў вёсцы Воўчын пад Берасцем. Атрымаў добрую адукацыю. Шмат вандраваў па еўрапейскіх краінах. У1755— 1758 гг. займаў пасаду сакратара англійскага пасольства ў Пецярбургу, быў паслом ад Саксоніі і Рэчы Паспалітай. Зблізіўся з імператрыцай Кацярынай II, якая садзейнічала выбранню яго каралём Рэчы Паспалітай.

Выратаваць Рэч Паспалітую ад распаду магла толькі поў-ная цэнтралізацыя краіны. Гэта разумеў і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, і канцлер Міхал Чартарыйскі. Яны імкнуліся аб-межаваць выкарыстанне права «ліберум вета», узмацніць каралеўскую ўладу, павялічыць армію. Свае спадзяванні рэ-фарматары ўскладалі на падтрымку Расіі. Але Расійская імпе-рыя выступіла ў абарону Кардинальных правоў, якія гаранта-вал! непарушнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У 1772 г. сумесна з Прусіяй і Аўстрыяй яна ажыццявіла пер-шы падзел Рэчы Паспалітай.

П асля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай былі праведзе-ны рэформы, скіраваныя наўзмацненне дзяржавы. Іх вынікам стала Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

152

I5-?

Факт. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. складалася з уводзін ill раздзелаў. Яна абвяшчала каталіцызм пануючай рэлігіяй у дзяржаве, прызнавала сялянства самай вя-лікай часткай насельніцтва краіны, адмяняла права «ліберум вета», устанаўліваласпадчыннасцькаралеў-скай улады, пашырала правы мяшчанскага саслоўя, ліквідавала падзел на Карону і ВКЛ, чым ператварала Рэч Паспалітую ва унітарную дзяржаву.

Як вы думаеце, чаму гэтая Канстытуцыя лічыцца першай буржуазной канстытуцыяй у Еўропе?

Канстытуцыя 3 мая скасавала шматлікія шляхецкія воль-насці, што прывяло да незадаволенасці кансерватыўнай часткі шляхты і магнатаў. У Таргавіцах (ва Украіне) стварылася канфедэрацыя на чале з Ксаверыем Браніцкім, Станіславам Па-тоцкім і Севярынам Ржавускім. Яе прадстаўнікі папрасілі Ка-цярыну II аказаць ім ваенную дапамогу. 3 Расіі было накіравана амаль 100-тысячнае войска. Кароль Станіслаў Панятоўскі па-цярпеў паражэнне і вымушаны быў 24 ліпеня 1792 г. далучыц-ца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Шляхецкія вольнасці былі зноў адноўлены, але адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Прагрэсіўныя колы польскай шляхты паспрабавалі захаваць нацыянальна-дзяржаўную самастойнасць Рэчы Паспалітай і ў сакавіку 1794 г. узнялі ў Кракаве паўстанне. Яго кіраўніком стаў гене­рал Тадэвуш Касцюшка.

©Пстарычная асоба Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка

(1746—1817) нарадзіўся ў сям 'і шляхціца ў фальварку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава Слонімскага павета. Вучыўся ў Вар-шаўскім кадэцкім корпусе, а затым у Фран­цы!. Там ён пазнаёміўся з ідэямі французскіх асветнікаў. У 1776 г. выехаў у Америку, дзе прыняў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША. Вярнуўшыся ў 1784 г. на радзіму, ён уключыўся ў патрыятычны pyx.

ф Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на Кракаўскім рынку 24 сакавіка 1794 г. Мастак М. Стаховіч. Пачатак XIX ст.

Паўстанне ахапіла тэрыторыю Полыпчы і Вялікага кня­ства Літоўскага. Агульная колькасць удзельнікаў складала да 30 тыс. чалавек. Нацыянальна-вызваленчы рух у Вільні ўзна-чаліў інжынер-палкоўнік Якуб Ясінскі (1761—1794). Ён прад-стаўляў «якабінскую» плынь у паўстанні. Яго праграма не магла быць прынята магнатамі і заможнай шляхтай, таму што яна крытыкавала манархію. Быў створаны незалежны ад Полыпчы орган кіравання паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада, што сведчыла пра пэўны сепаратизм яго ўдзельнікаў. Цікава, але Рада раней, чым у Полыпчы, приня­ла зварот «Да земляробаў і люду вясковага», у якім згадвалася «воля перад законам і свабода...». Да таго ж на тэрыторыі Бела-русі ў паўстанні прымалі ўдзел прадстаўнікі розных рэлігій-ных канфесій.

Падаўленнем паўстання займаліся асабіста Кацярына II і прускі кароль Фрыдрых Вільгельм II. Асноўныя сілы шлях­ты 10 кастрычніка 1794 г. былі разбіты пад Мацяёвіцамі (каля Варшавы). Параненага Касцюшку паланілі і адправілі ў Пет-рапаўлаўскую крэпасць у Пецярбургу.