Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.

Складванне феадальных адносін. УIV—V стст. у Заход­няй Еўропе фарміраваліся феадальныя адносіны. Само паняц-це «феадалізм» паходзіць ад лацінскага «feodum», што азна-чае «ўладанне». Феадальныя адносіны заснаваны на манаполь-най уласнасці феадалаў на зямлю і няпоўнай уласнасці на асабіста залежных сялян. Класічны варыянт феадальных ад-носін можна ўявіць з дапамогай схемы (гл. схему 8).

Залежны селянін

Схема 8. Складванне феадальных адносін

Натуральная

Адпрацовачная

Грашовая

Феадальная рэнта

Феадал

Ш Надзел зямлі

Асабістая залежнасць

Эканамічную аснову фёадалізму складала прысваенне феа­дал амі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялян, якая выражалася ў выплаце сялянамі рэнты: натуральнай (да-ніна), адпрацовачнай (паншчына), грашовай (чынш).

Ахарактарызуйце тры асноўныя формы феадальнай рэнты.

Паступова складвалася асабістая залежнасць сялян ад феа-далаў, што азначала прымацаванне сялян да зямлі (прыгоннае права).

Чаму прыгоннае права лічыцца пазаэканамічным прымусам?

Феадальнае землеўладанне першапачаткова было распаў-сюджана ў форме бенефіцыя, калі кароль ці буйны феадал да-

74

75

валі зямлю з сялянамі сваім васалам у пажыццёвае карыстан-не пры ўмове выканання ваеннай службы. Паступова з ростам самастойнасці феадалаў бенефіцый ператвараўся ў феод спадчыннае ўладанне. За гэта васал быў абавязаны несці на карысць сеньёра ваенную або адміністрацыйную службу.

Гісторыкі вылучаюць два шляхі фарміравання феадальных адносін: сінтэзны і бяссінтэзны. Першы быў звязаны з накла-даннем родаплемянных адносін старажытных германцаў на рабаўладальніцкія адносіны Рымскай імперыі. Сінтэзны шлях назіраўся на тэрыторыі сучаснай Іспаніі, Францыі, Італіі.

Што датычыцца славян, скандынаўскіх плямён, лангабар-даў, англаў і саксаў, то іх грамадскае развіццё было звязана з паступовай эвалюцыяй першабытнаабшчынных адносін у феа-дальныя.

©Пункт гледжання. Шэраг гісторыкаў (В. Ключэўскі, I. Фраянаў, В. Гарамыкіна, А. Дварнічэнка) лічылі, што дамінуючым тыпам сацыяльна-эканамічных адносін на старажытнарускіх землях былі рабаўладальніцкія. У якасці доказаў яны чэлядзь і халопаў суадносілі з ра­бам!, даніну разглядалі толькі як кантрыбуцыю паду-ладных Кіеву плямён, а васальныя адносіны пазбаўлялі пазямельнай асновы.

Грамадскія адносіны і гаспадарка ўсходніх славян у IX— XIII стст. Феадалізацыя грамадства ва ўсходніх славян, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, адбывалася ў два этапы. Першы ахопліваў IX—XI стст., калі найболын пашыранай была дзяр-жаўная зямельная ўласнасць. Вялікі князь з'яўляўся вярхоў-ным уласнікам зямлі, а таксама лясоў і рыбных ловаў.

Паралельна ішоў працэс фарміравання баярскага землеўла-дання, вытокі якога ўзыходзілі да племянной арыстакратыі (ваенных правадыроў, старэйшын) і княжацкай дружыны.

У Полацкай зямлі баяры давалі згоду на фарміраванне кня-жацкага дамена дынастыі Рагвалодавічаў за кошт зямель сва-бодных абшчыннікаў ( «людзей» або смердаў). Феадальнае зем-леўладанне развівалася марудна. Да XII ст. асноўнымі кня-жацкімі падараваннямі былі не зямельныя ўгоддзі, а права збору даніны з вызначанай тэрыторыі.

Залежнасць насельніцтва ад цэнтра засноўвалася на выпла-це натуральнай даніны з суседскіх абшчын. Першапачаткова памер даніны не быў вызначаны. Але пасля забойства драўля-намі кіеўскага князя Ігара яго жонка Вольга (945—957) зага­дала арганізаваць пагосты (месцы збору даніны) і вызначыла яе памер. Сістэма «палюддзя» была заменена на «павоз», калі насельніцтва само звозіла даніну на пагосты.

Вольныя абшчыннікі складалі асноўную частку насельніц-тва, але з'яўляліся і залежныя людзі. У пісьмовых крыніцах яны называюцца закупамі, радовічамі, чэляддзю нявольнай. Менавіта з гэтых катэгорый паўзалежнага насельніцтва пачалі фарміравацца феадальна-залежныя сяляне.

Закупамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія бралі ў бая-рына (феадала) грашовую пазыку («купу») і павінны былі ад-працаваць яе ў яго гаспадарцы. Радовічы знаходзіліся ў залеж-насці ад гаспадара ў адпаведнасці з «радам» (дамовай).

Чэляддзю нявольнай і халопамі лічыліся ў IX—XII стст. рабы. Чэлядзь фарміравалася з палонных, якіх захоплівалі ў час войнаў, а халопы — з мясцовага насельніцтва.

Другі этап фарміравання феадальных адносін пачаўся з XII ст., калі з'явілася княжацкае, баярскае і царкоўнае зем-леўладанне. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала баярская вотчына, а самі баяры склалі ўплывовую і аднародную сацы-яльную групоўку грамадства.

Асноўным заняткам насельніцтва Беларусі было земляроб-ства. 3 ворных прылад працы выкарыстоўвалі драўлянае рала, а з X ст. — двухзубую драўляную саху з двума металічнымі сашнікамі. Яна была болын прыдатная для прыродна-глеба-вых умоў лясной паласы, бо рыхліла зямлю і зразала пустазел-ле. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія па знешнім выглядзе нагадвалі сучасныя. Малацьбу ажыццяўлялі драўля-нымі цапамі. Сістэма земляробства насіла папарны характар у форме двухполля або зрэдку трохполля.

вФакт. Папарная сістэма земляробства, або папар, скла-лася ў эпоху феадалізму і замяніла лядную сістэму земляробства. Двухполле прадугледжвала чаргаванне папарнага участка зямлі і пасеваў, а трохполле — па-пару, азімых і яравых культур.

16

77

У IX—XIII стст. на тэрыторыі Бела­руси вырошчвалі азімае жыта, пшаніцу, ячмень, проса. Зрэдку археолагі знахо-дзяць зерне аўса і грэчкі.

Другім важным заняткам жыхароў Беларусі была жывёлагадоўля. Прычым перавага аддавалася ўтрыманню буйной рагатай жывёлы. Удзельная вага мяса дзікай жывёлы ў рацыёне харчавання склад ала ад 11 да 13 %, але ў такіх гара-дах, як Гародня, Ваўкавыск, Турыйск, яно дамінавала.

Вертикальны

ткацкі станок.

Рэканструкцыя

паводле

археалагічных

матэрыялаў

Сельскае і гарадское насельніцтва таксама займалася промысламі і рамё-ствамі: рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам, кавальствам, ганчарствам і інш.

Узнікненне і рост беларускіх гара-доў. Аддзяленне рамяства і гандлю ад земляробства прывяло да ўзнікнення гарадоў, якія станавіліся цэнтрамі палітычнага, культурнага і рэлігійнага жыцця. Болынасць гарадоў на тэрыторыі Беларусі ўтварыліся пасля прыходу славян. Аднак шляхі іх узнікнення былі рознымі.

П ершы шлях утварэння гарадоў — гандлёва-рамесны — быў звязаны з далучэннем Усходняй Еўропы да еўрапейскага

гандлю. Прычым не апошнюю ролю адыграў факт ужывання сярэбраных манет (дырхемаў, дэнарыяў). На гандлёвым шля­ху «з вараг у грэкі» ўзнік Полацк, а таксама Віцебск і Усвяты. Гарады фарміраваліся каля галоўных водных магістраляў з гандлёва-рамесных паселішчаў. Але ў пачатку XI ст. частка іх прыпыніла свае існаванне.

Якія палітычныя працэсы паўплывалі на ўзнікненне шэрагу гандлёва-рамесных паселішчаў?

Другі шлях утварэння гарадоў называецца абшчынна-феа-далъным. Ён прадугледжваў пераўтварэнне племянных цэнт-раў у адміністрацыйна-гаспадарчыя пункты, якія кіравалі асобнымі тэрыторыямі. Прыкладам такога горада з'яўляецца Тураў.

А вось трэці шлях — феадальны або дзяржаўны. У час ажыццяўлення актыўнай цэнтралізатарскай і каланізатарскай палітыкі княжацкая ўлада стварала на памежных тэрыторыях крэпасці (фарпосты). Яны давалі магчымасць для далейшага прасоўвання і падпарадкавання новых тэрыторый. Прыкла­дам горада, утворанага такім шляхам, можа служыць Швед­ская Гара ў Ваўкавыску, Менск, Браслаў, Новагародак.

вФак,. Археолагі ў час вЫ,у„нНя с_Тнь,* пасе-лішчаў выявілі такую з'яву, як «перанос» гарадоў. Цэнтральная частка старабеларускіх гарадоў магла пе-рамяшчацца на некалькі кіламетраў ад месца засна-вання. На новым месцы фарміравалася новае пася-ленне, але з папярэдняй назвай.

Пісьмовыя крыніцы вызначаюць на тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. звыш 35 гарадоў. Самым старажытным і най-большым з іх быў Полацк.

Факт. Не ўсе гарады ранняга сярэдневякоўя лакаліза-ваны археолагамі. У прыватнасці, не вызначана мес-цазнаходжанне такіх гарадоў, як Галацічаск, Одрск, Некалач у Полацкай зямлі, Свіслач у Панямонні.

Структурна старажытнарускія гарады складаліся з дзвюх частак: унутранай (княжацка-баярскі дзядзінец) і знешняй (ва-кольны горад — пасад, дзе жылі рамеснікі і гандляры).

вПрасачыце па табліцы «Гарады Беларусь IX— XIII стст.» час утварэння гарадоў вашага рэгіёна.

Ста-год-дзе

Год

Назва горада

Сучасны статус

сучасная

летапісная

IX

862

Полацк

Полотеск; Полотьск; Полтеск

Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці

X

974

Віцебск

Видебск; Видбеск; Витепеск; Витьбеск

Горад, абласны цэнтр

980

Тураў

Туров

Гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці

980

Заслаўе

Изяславль;

Жеславль;

Жаславль

Горад у Мінскім раёне

XI

1019

Брэст.

Берестье

Горад, абласны цэнтр

1059

Копысь

Копыс

Гарадскі пасёлак уАршанскім раёне Віцебскай вобласці

1065

Браслаў

Браславль; Браславль Завельски

Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці

1067

Мінск

Меньск; Менеск

Горад, сталіца Рэспублікі Беларусь

1067

Орша

Рша; Ръша

Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці

1071

Галацичьск

Месцазнаходжанне невядомае

1078

Лагойск

Логожск; Логожеск

Гарадскі пасёлак, раённы цэнтр Мінскай вобласці

ft w i\

Знешняй адметнасцю горада былі абарончыя ўмацаванні. Яны ўключалі магутны земляны вал, на якім узводзі-ліся вастраколы, будаваліся зрубныя сцены і драўляныя вежы. Тэрыторыя го­рада была падзелена на асобныя сядзі-бы, якія складаліся з жылога дома і гас-падарчых будынкаў. Шырыня вуліц да-сягала чатырох метраў, іх часта масцілі бярвеннем.

Гаспадарчая дзейнасць гараджан уключала заняткі рамяством, гандлем, промысламі. Археолагі сведчаць пра высокі ўзровень развіцця рамяства ў XII—XIII стст. Толькі кавалі выраблялі з жалеза да 150 відаў розных прадметаў. Яны ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі рабіць сплавы жалеза з іншымі элементамі. Ра-меснікі займаліся таксама ювелірнай справай, ганчарствам, апрацоўкай дрэва, косці, каменю, скур.

Разгалінаваная сістэма рэк садзейнічала развіццю гандлё-вых адносін. Ва ўмовах натуральнай гаспадаркі наибольшее развіццё атрымаў знешні гандаль.

Прасачыце па схеме 9 асноўны асартымент прадукцыі, якая ўвозілася на беларускія землі ў XII—XIII стст.

Ноўгарад:

соль


Каўказ:

самшыт


Усходняя Прыбалтыка:

бурштын

Заходняя Еўропа:

вырабы з каляровых металаў

Валынь:

прасліцы

Кіеў:

шкляныя вырабы, предметы рэлігійнага культу

Схема 9. Імпарт на беларускія землі ў XII—XIII стст.