Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Назавіце прычыны ўтварэння уніяцкай царквы ў ВКЛ.

  2. Ці былі спробы аб'яднання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў да 1596 г.?

  3. Раскажыце пра ход падрыхтоўкі уніі. ;„:

  4. Ахарактарызуйце рашэнні Берасцейскага царкоўнага сабора 1596 г.

  5. Як распаўсюджвалася уніяцкая царква ў ВКЛ?

  6. Чаму Іасафат Кунцэвіч стаў першым святым ва уніяцкай царкве?

  7. 3 дапамогай дадатковай літаратуры вызначце асаблівасці базыльянскага ордэна.

  8. Падрыхтуйце паведамленне пра дзейнасць праваслаўных брацтваў на тэрыторыі Беларусі.

  9. Чаму праваслаўныя брацтвы выступілі супраць уніі, а праваслаўныя іерархі ВКЛ — за яе?

  1. Ці згодныя вы з думкай, што уніяцкая царква садзейнічала захаванню беларускай народнай культуры ва ўмовах актыўнай паланізацыі XVIIXVIII стст.? Свой адказ абгрунтуйце.

  2. Падумайце, чаму на тэрыторыі Украіны спроба стварэння уніяцкай царквы аказалася няўдалай.

Этнічныя працэсы

§ 26. Фарміраванне беларускай народнасці

Перадумовы ўтварэння беларускай народнасці- Для

развіцця любога этнасу (народа) характэрныя тры стадыі: род, племя — народнасць — нацыя. Першая стадыя фарміруецца ў першабытным грамадстве, а другая — на этапе феадальных адносін. Народнасць — гэта супольнасць людзей, якая склада-

©

©

ся гістарычна і характарызуецца адзінствам паходжання, агульнай мовай, тэрыторыяй, псіхічным складам, этнічнай са-масвядомасцю.

Беларуская народнасць фарміравалася ў перыяд з канца XIII па XVI ст.

Пункт гледжання. Праблемай з'яўляецца пытанне пра гістарычныя карані беларускага народа. У навуковым асяродку выказваюцца думкі пра паходжанне белару-саў ад балцкага «субстрату» (В. Сядоў), фінскага «суб­страту» (I. Ласкоў), крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў (М. Доўнар-Запольскі, М. Грынблат), старажытнарус-кай супольнасці (С. Токараў) і інш.

Падрыхтуйце паведамленне пра канцэпцыі паходжання беларусаў.

Фарміраванню беларускай народнасці садзейнічала аб'-яднанне беларускіх зямель у складзе адзінай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Моцная цэнтральная ўлада, якая ўсталявалася ў канцы XIV — пачатку XV ст., станоўча уплывала на развіццё эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі краіны. Аб'яднаўчы працэс садзейнічаў ліквіда-цыі аўтаномнасці тэрыторый ВКЛ. Судзебнік 1468 г. паклаў пачатак фарміраванню адзінага заканадаўства, якое кан-чаткова ўвасобілася ў 3-м Статуце ВКЛ 1588 г. Сваю ролю ўстанаўленні беларускай народнасці адыграў канфесійны фактар: да XVI ст. праваслаўе было прыкметай беларускага насельніцтва.

Этнічная тэрыторыя. Этнічная тэрыторыя беларускай на-роднасці сфарміравалася ў XIV—XV стст. Яе паўночная мяжа праходзіла на поўнач ад Браслава і Азярышча, заходняя — па Падляшшы (Беласток, Дарагічын), паўднёвая — па паўднё-вых прытоках Прыпяці, усходняя — на ўсход ад Мгліна, Мсціслава, Оршы.

Прасачыце па картасхеме межы распаўсюджання* беларускай народнасці і параўнайце іх з сучаснымі Рэспублікі Беларусь.

Складзіце ў сшытках графічную схему этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці.

Фарміраванне беларускай мовы. У XIV—XVI стст. складваюцца фанетычныя, лексічныя і сінтаксічныя асаблі-васці беларускай мовы на аснове сярэднебеларускай (мінска-маладзечанскай) групы гаворак. Сярод гукавых змяненняў асабліва прыкметнымі сталі «дзеканне», «цеканне», цвёрдае вымаўленне гука «р», «аканне», «яканне», выкарыстанне пры-стаўных зычных і галосных гукаў у пачатку слова.

Дзяржаўны статус старабеларускай мовы садзейнічаў яе ўзбагачэнню новай лексікай, якая адлюстроўвала розныя бакі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця. Пад уплывам феадальных адносін сфарміравалася багатая тэрміналогія. Ста-навіліся агульнымі назвы павіннасцей і падаткаў, службовых асоб і органаў дзяржаўнай улады. У мову пранікалі запазы-чанні з іншых моў.

ОФакт. У беларускую мову праніклі паланізмы (бруд, кабета, моц, пан, праца, хлопец), лацінізмы (адука-цыя, аркуш, водар, гонар, гумар, колер), літуанізмы (дойлід, клуня, свіран), нямецкія словы (гвалт, д ланцуг, ліхтар, фарба, цыбуля).

Этнічная самасвядомасць. У дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя назвы — этнонімы. Найболын па-шыранымі был^ «ліцвіны», «русіны», «рускі народ», «беларус-цы». Гэтыя этнонімы з'яўляліся элементамі зтнічнай самасвя-домасці беларускага народа. Напрыклад, Францыск Скарына за межамі дзяржавы ў адных дакументах называў сябе «ліцвінам», у другіх — «русінам», а ў трэціх — проста «палачанінам».

У XIII—XVI стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі называла-ся па-рознаму. «Руссю» лічыліся землі ад Віцебска да Пінска, ад Барысава да Мсціслава. Да «Літвы» належалі тэрыторыі, якія знаходзіліся ў раёне Масты — Радунь — Ашмяны — Бра-слаў — Маладзечна — Менск.

Лакалізуйце тэрыторыю «Русі» і «Літвы» на картасхеме.

# Титульны ліст «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага. 1582 г.

Даследчыкі заўважылі, што «рускія воласці» знаходзіліся на землях, дзе пераважала ўсходнеславянскае насельніцтва. Жыхароў гэтых зямель называлі «беларусцы». А вось «літоў-скія воласці» размяшчаліся ў шматнацыянальных рэгіёнах з іншаземным (літоўскім і польскім) насельніцтвам.

Фарміраванне беларускай народнасці праявілася ў склад-вант, асобнага псіхічнага складу і своеасаблівага менталітэ-ту. Беларусам былі ўласцівы імкненне гарманічна прыстаса-ваць працу і адпачынак да пэўных перыядаў года, высокая духоўнасць, цярпімасць, патрыятызм, адносна высокі ўзро-вень рэлігійнасці, працавітасць, спагадлівасць і інш.

Ці захаваліся асаблівасці менталітэту беларускай народнасці ў сучаснай беларускай нацыі?

Паходжанне назвы «Белая Русь». У бібліятэцы Англікан-скага універсітэта ў Дубліне (Ірландыя) захоўваецца Дублінскі рукапіс, які датуецца другой паловай XIII ст. Даследчыкі лічаць, што гэта храналагічна самая ранняя крыніца, у якой упершыню згадваецца тэрмін «Белая Русь» у лацінскай фор­ме. Пад Alba Russia аўтар меў на ўвазе тэрыторыю сучаснай паўночна-ўсходняй Беларусь У 1381 г. у «Хроніцы Полыпчы» Яна з Чарнкава ўпамінаецца Полацк як крэпасць Белай Русі. Але да канца XV ст. абсалютная болыпасць упамінанняў пра Белую Русь адносіцца да тэрыторыі Наўгародскай рэспублікі. Усе яны лацінска- і нямецкамоўныя.

вФакт. Самы стары помнік усходнеславянскага пахо-джання, у якім упамінаецца Белая Русь, — «Слово избранное от святых писаний еже на латыню», ство-ранае каля 1461 г. у Ноўгарадзе.

3 канца XV ст. тэрмін «Белая Русь» быў вядомы і ў ВКЛ, і ў большасці выпадкаў ён адносіўся да Маскоўскай дзяржавы, радзей да Ноўгарада. У сярэдзіне XVI ст. тэрмін сталі трывала дастасоўваць да часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, перш за ўсё Полаччыны (напрыклад, у «Гісторыі палякаў» Марціна Кромера). У канцы XVI — пачатку XVII ст. назва з твораў польскіх гісторыкаў трапіла ў хронікі ВКЛ. А вось ужо з сярэ­

ij

дзіны XVII — пачатку XVIII ст. яна кан-чаткова замацавалася за часткай зямель ВКЛ, якія здаўна называліся «Русь», у адрозненне ад уласна «Літвы». У Расій-скай імперыі Белай Русею называлі землі, далучаныя пасля 1-га і 2-га па­дзел аў Рэчы Паспалітай. Як назва ўсёй краіны «Белая Русь» стала выкары-стоўвацца з канца XIX ст.

Пачынаючы з сярэдзіны XVI ст. гісторыкі рабілі шматлікія спробы рас-тлумачыцьтэрмін «белая». Былі пашы-раны версіі пра паходжанне тэрміна ад вялікай колькасці снягоў, ад белага ко­леру адзення, ад вобліку мясцовых жы-хароў і нават ад часовай незалежнасці ад татараў.

О