Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Назавіце перыяд фарміравання беларускай народнасці.

  2. Якія фактары садзейнічалі кансалідацыі беларускай народнасці?

  3. Назавіце асаблівасці беларускай мовы.

  1. Растлумачце саманазвы насельніцтва Беларусі «русіны», «беларусцы», «ліцвіны».

  1. Вызначце фактары, якія ўплывалі на фарміраванне ментальнасці беларускага народа.

  2. Ахарактарызуйце паходжанне назвы «Белая Русь».

§ 27. Матэрыяльная і духоўная культура беларусаў у XIV—XVIII стст.

Традыцыйная матэрыяльная культура. Па працягу XIV— XVI стст. складваліся агульныя рысы ў гаспадарчай дзейнасці насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Асноўнымі іх занят-камі былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, промыслы.

Id* 4*>v 71 U

Двухпольны севазварот паступова змя- ніўся трехпольным, ішло засваенне пад ворыва новых зямель. Паступова ўста- ляваліся аднолькавыя прылады працы для апрацоўкі глебы і ўборкі ўраджаю. Асноўнай ворнай прыладай стала саха. Для рыхлення глебы выкарыстоўвалі драўляную, часта плеценую барану. Таксама сяляне ў сваёй гаспадарцы мелі сярпы, цапы, сявенькі-лубянкі і веялкі- шуфлікі. Вырошчвалі жыта, пшаніцу, проса, авёс, грэчку, бабовыя, каноплі, Літоўскія сяляне. лён і іншыя культуры.

Карціна Дапаможнымі заняткамі былі паля-

Ф. Смуглевіча ванне, бортніцтва, рыбалоўства і рамё-

ствы. Да апошніх адносіліся дрэваапрацоўка, выраб жалеза, паташу, шкла, смалы.

Падумайце, чаму сельскія рамеснікі не аб'ядноўваліся ў цэхі.

ф Шляхецкі двор. Рэканструкцыя

ёнткаў), аколіцы (асобнае паселішча дробнай шляхты, якая не мела прыгонных і сама займалася сельскай гаспадаркай). Знач-на змянілася планіроўка населеных пунктаў. На змену скуча-наму (бессістэмнаму) размяшчэнню пабудоў прыйшло вуліч-нае з размяшчэннем пабудоў у два рады. Жылы дом мог раз-мяшчацца ў адзін рад з гаспадарчымі пабудовамі або ў два рады насупраць надзелаў зямлі.

Кліматычныя асаблівасці, традыцыі, сацыяльна-эканаміч-ныя ўмовы садзейнічалі складванню своеасаблівых тыпаў па-сяленняў і жылля людзей.

Да новых тыпаў паселішчаў адносіліся мястэчкі (пераход-нае паселішча паміж вёскай і горадам), фальваркі (цэнтр гас-падаркі феадала), засценкі (паселішча дробнай шляхты і часткі заможных сялян па-за межамі ворных зямель феадальных ма-

Ці была звязана новая планіроўка населеных пунктаў з аграрной, рэформай Жыгімонта II Аўгуста? Складзіце ў сшытках схемы планіроўкі населеных пунктаў.

Найболып распаўсюджанай стала зрубная хата з двума па-мяшканнямі: хатай і сенцамі. На поўначы Беларусі дамы буда-валіся на фундаменце, а на поўдні — на зямлі або драўляных

кал одах. Страху накрывалі ў асноўным саломай, зрэдку драні-цай, а вокны закрывалі бычыным пузыром або драўлянай за-слонкай.

Сямейны побыт. Сяляне жылі вялікімі сем'ямі, якія скла-даліся з некалькіх пакаленняў: бацькі, жанатыя сыны, унукі. Малая сям'я з адной шлюбнай пары сустракалася зрэдку.

Аснову харчовага рацыёну складалі прадукты земляробства, агародніцтва, жывёлагадоўлі. Дадатковымі крыніцамі былі не-каторыя промыслы, што давалі мёд, рыбу, мяса дзічыны, гры-бы, арэхі, ягады. У ежы вызначаліся наступныя агульныя рысы: шырокі асартымент мучных страў і ўжыванне гародніны. Так­сама спажывалі малочныя прадукты, свініну. У час царкоў-ных пастоў елі рыбу. 3 напіткаў пілі квас, мёд, піва. Гарэлка выкарыстоўвалася, як правіла, у якасці лекавага сродку.

^jjjj^ Як вы лічыЧе> што азначае слова «прываркі»?

У XV—XVI стст. вызначаюцца асаблівасці беларускага адзення. Аснову мужчынскага і жаночага касцюмаў складала белая кашуля. Жанчыны насілі андарак (доўгую спадніцу з паласатай шарсцяной тканіны), фартух, гарсэт (безрукаўку са шнуркамі). Галаву пакрывалі наміткамі, хусткамі.

Мужчыны адзявалі нагавіцы (штаны), кафтан і каляровы пояс, а на галаву — капялюш або шапку. Абуткам служылі скураныя ці лыкавыя лапці, скураныя боты, чаравікі, валёнкі.

вНародное адзенне мела свае лакальныя (раённыя) асаблівасці. Якія характэрныя асаблівасці былі ўласцівыя народному касцюму вашай мясцовасці?

Народная творчасць. Народная творчасць беларусаў скл даецца з фальклору, музыкі, харэаграфіі і прыкладнога ма~ тацтва.

Вусная народная творчасць (фальклор) адлюстроўвала п гляды людзей на навакольны свет, іх пачуцці, спадзяванні.

Найболып распаўсюджанымі жанрамі фальклору был песні, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі.

Асобную групу складалі каляндарна-земляробчыя песні. Ян падзяляліся на вясеннія, летнія, восеньскія, зімовыя, траецкія

купальскія, талочныя ў залежнасці ад змен у прыродзе і сельскагаспадарчай дзейнасці. Песні неслі ў сабе элементы язычніцтва, якія праяўляліся ў магіч-ных і заклінальных функцыях.

З'явіліся і гістарычныя песні. У іх народ услаўляў мінулае — барацьбу з за-хопнікамі, дэманстраваў любоў да род-най зямлі.

Асабліва вылучаліся сямейна-быта-выя песні, якія неслі моцны эмацыя-нальны зарад. Найболын шматлікімі з іх былі вясельныя. Яны гучалі найчас- ф Калядаванне цей увосень, калі завяршаліся палявыя

работы. У вясельных песнях выкарыстоўваліся многія сімва-лы-параўнанні. Жаніх атаясамліваўся з месяцам, голубам, ява-рам, нявеста — з зоркай, бярозай. Асабліва радаваліся нашы продкі нараджэнню дзіцяці — у радзінных песнях адчуваецца святочны настрой, гасціннасць.

Вельмі папулярнымі ў народзе былі казкі. У адрозненне ад песень яны пабудаваны на выдумцы, якая ў фантастычнай форме адлюстроўвала барацьбу герояў з пачварамі, што ўва-саблялі варожыя чалавеку сілы прыроды і грамадства.

У загадках, прыказках праяўляўся сацыяльны і гістарыч-ны вопыт народа, яго адносіны да грамадскіх падзей і нават надвор'я.

Абрадавыя песні, карагоды суправаджаліся граннем на му-зычных інструментах: гуслях, трубе, рогу, дудках. У XVI ст. з'яўляюцца цымбалы, скрыпкі, ліры. Для песень быў харак-тэрны аднагалосы вакальны спеў.

Народныя танцы мелі масавы характар. Сярод іх перава-жалі карагоды. Яны суправаджаліся драматургічнымі дзеян-нямі — імітацыяй працоўных працэсаў, перайманнем рухаў жывёл і птушак.

Значную ролю ў развіцці розных форм беларускага тэатра адыгралі вандроўныя скамарохі — першыя акцёры. Іх мастацтва ўключала акцёрскую ігру, танец з элементамі пантамімы, дыя-логі, песні. Усё гэта суправаджалася музыкай. Асаблівай папу-лярнасцю карысталіся павадыры мядзведзяў — «мядзведнікі».

о

Факт. Князі Радзівілы ў XVII ст. заснавалі ў Смаргоні так званую мядзведжую акадэмію — промысел па ад лове і дрэсіроўцы мядзведзяў. Фактычна гэта была школа скамарохаў. Мядзведжыя пацехі ўпершыню сустракаюцца на выявах 1555

Мастацкая дзейнасць народа праяўлялася таксама ў дойлід-стве, ганчарстве, ткацтве, мастацкай разьбе, вышыўцы, пля-ценні. Значнае месца займалі рамёствы, звязаныя з вырабам адзення, абутку, апрацоўкай скур, тканін. Маляўнічымі ўзо-рамі ўпрыгожвалі святочнае жаночае адзенне — кашулі, спад-ніцы, фартухі. 3 прадметаў хатняга ўжытку найболын багата аздабляліся ручнікі, якія былі атрыбутамі шматлікіх абрадаў.

О

Пытанні і заданні

Ахарактарызуйце асаблівасці матэрыяльнай культуры беларусаў у XIV—XVI стст.

Якім быў сямейны побыт насельніцтва ў XIVXVIII стст.?