Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і задавні

  1. Дзе і калі ўзнікла Полацкае княства?

  2. Калі і як Полацкае княства ўвайшло ў склад Старажытнарускай дзяржавы?

  3. Што вы ведаеце пра першых прадстаўнікоў полацкай княжацкай дынастыі?

  4. У чым розніца ўзаемаадносін у XI ст. Турава з Кіевам і Полацка з Кіевам?

  5. Вызначце ў форме табліцы асаблівасці палітычнай гісторыі іншых беларускіх зямель у XII — пачатку XIII ст.:

Назва рэгіёна

Асноўныя гарады рэгіёна

Вядучы цэнтр

Асаблівасці палітычнай гісторыі

6. Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, прасачыце паходжанне назваў гарадоў Полацк, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Чачэрск, Копысь, Віцебск.

§ 7. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычная пагроза ў канцы XII — першай палове XIII ст.

стойнасці) баярства. Узніклі замкнёныя феадальныя вотчыны, у якіх стваралася і спажывалася амаль усё неабходнае для жыцця. Эканамічныя сувязі паміж рэгіёнамі краіны былі сла­бым!, што абумоўлівалася тым жа натуральным характерам гаспадаркі.

Юрыдычна феадальная раздробленасць была замацавана на Любецкім з'ездзе 1097 г.

вФакт. У 1097 г. шэсць уплывовых князёў Русі сабра-ліся ў горадзе Любеч на Дняпры, каб спыніць міжусо-біцы. Але выйшла наадварот. З'езд устанавіў прын-цып спадчыннасці княжацкіх уладанняў: «Кожны няхай трымае вотчыну сваю». У 1132 г. пасля смерці кіеўскага князя Мсціслава пачалася феадальная раз­дробленасць.

Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч не быў запрошены на Любецкі з'езд, таму што Полацкая зямля з'яўлялася самастой-най дзяржавай.

Феадальная раздробленасць садзейнічала росту міжусобіц і ваенных сутычак паміж князямі. Яна аслабіла абараназдоль-насць рускіх зямель. Княствы пачалі драбніцца паміж на-шчадкамі на невялікія ўдзелы. Вельмі хутка сталі праяўляцца канфлікты паміж князямі і мясцовым баярствам.

Узрасла роля веча — народнага сходу. На ім вырашаліся пытанні вайны і міру, заключэння дагавораў і інш. Таксама веча выбірала функцыі якога з 1120-х гг. абмяжоўвалі-

ся ваеннымі, кіраўнічымі і судовымі справамі.

Феадальная раздробленасць пры ўсіх яе адмоўных з'явах мела прагрэсіўны характар. Гэта быў абавязковы этап грамад-скага развіцця, праз які прайшлі народы Еўропы; час перехо­ду ад раннефеадальных да класічных феадальных адносін.

Параўнайце перадумовы і наступствы феадальнай раздробленасці ў Заходняй Еўропе і ва ўсходніх славян.

скае, Ізяслаўскае, а таксама Герцыке і Кукенойс у Ніжнім Падзвінні.

Вызначце на картасхеме тэрыторыю васьмі ўдзельных княстваў.

У 1105 г. менскі князь Глеб Усяславіч напаў на Смаленск іТураўскае княства. Супраць яго выступілі кіеўскі і чарні-гаўскі князі, але поспеху не дабіліся. Глебу ўдалося пашырыць свой удзел, далучыўшы да яго Оршу, Копысь і Друцк. У 1116 г. ён пайшоў на дрыгавіцкія землі і спаліў Слуцк. За гэта яго жорстка пакараў кіеўскі князь Уладзімір Манамах, які двой-чы, у 1116 і 1118 гг., пасылаў на Менск кааліцыйнае (аб'ядна-нае) войска. Глеба паланілі і вывезлі ў Кіеў, дзе ён і памёр.

Ф Факт. У полацкага князя Усяслава Брачыславіча ле-тапіс называв 7 сыноў: Давыда, Глеба, Рагвалода, Ба-рыса, Рамана, Расціслава і Святаслава. Але князі мелі два імені — свецкае і царкоўнае. Існуе думка, што Барыс меў другое імя — Рагвалод. Таму колькасць сыноў скарачаецца да шасці. Даследчыкі лічаць, што Барыс-Рагвалод быў старэйшым сынам і атрымаў у спадчыну полацкі прастол.

Полацкая зямля ў XII ст. Пасля смерці Усяслава Брачы-славіча (1101 г.) Полацкая зямля пачала драбніцца на ўдзель-ныя княствы: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагой-

У 1127 г. кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч на чале наймацнейшай кааліцыі рускіх князёў арганізаваў паход суп- раць Полацкай зямлі. Палачане вымушаны былі падпарадка- вацца волі кіеўскага князя. Але праз два гады яны дзёрзка адмовіліся ўдзельнічаць у сумесным паходзе супраць полаў- цаў: «Ты з Банакам Шалудзяком будзьце здаровы абодва і ўпраўляйцеся самі, а мы маем дома што рабіць». За гэта пяць полацкіх князёў з жонкамі і дзецьмі былі захоплены ў палон і высланы ў Візантыю на ваенную службу да імператара. Назад вярнуліся толькі двое. ,

П асля смерці Мсціслава Полацкае княства зноў набыло са- мастойнасць. Сагнаўшы з пасады кіеўскага стаўленіка, пала- чане ў 1132 г. пасадзілі сабе Васільку Святаславіча, уну- ка Усяслава Чарадзея. Але ўсобіцы ўжо ахапілі Полацкую зям- лю. Першым вылучыўся Віцебскі ўдзел, затым Менск. У 1151 г. палачане выгналі свайго князя Рагвалода ў Менск, а на яго месца запрасілі Расціслава, які да гэтага сядзеў у Мен- ску. На працягу сямі гадоў ён валодаў большай часткай Полац- кай зямлі, пакуль веча не выгнала і яго. Новым князем быў абраны Усяслаў Васількавіч з Віцебска. Менскія князі, якія не змаглі замацаваць за сабой полацкі прастол, пачалі падпарад- коўваць Ізяслаўскі і Лагойскі ўдзелы, а таксама землі ў за- ходнім напрамку.

У 1160—1180-я гг. Полацкая зямля была ахоплена беспе-рапыннымі міжусобнымі войнамі. Гегемонія Полацка была страчана. Шэраг гарадоў, напрыклад, Копысь і Орша, адышлі да Смаленскага княства.

Тураўскае княства ў XII пачатку XIII ст. Уладзімір Ма-намах, які ў 1113 г. стаў кіеўскім князем, адабраў Тураў у Ізя-славічаў. Яго пераемнікі лічылі гэты палескі горад сваёй во-ласцю. Кіеўскі князь Усевалад Вольгавіч нават аддаў сваім сваякам пяць тураўскіх гарадоў: Берасце, Дарагічын, Клецк, Рагачоў і Чартарыйск. Да Кіева і Чарнігава адпаведна адышлі Брагін і Рагачоў. У другой палове XII ст. землі Пабужжа трапілі пад уладу ўладзіміра-валынскіх князёў.

У 1158 г. тураўскі прастол заняў князь Юрый Яраславіч, які аднавіў дынастыю Ізяславічаў. У адказ кіеўскі князь арга-нізаваў моцную кааліцыю і асадзіў Тураў. Горад пратрымаўся дзесяць тыдняў і не здаўся. У 1160 г. аблога была паўторана, аў 1162 г. — заключаны мір, што азначала аднаўленне сама-стойнага Тураўскага княства.

У XII ст. Тураўскае княства пачало драбніцца на меншыя ўдзелы: Пінскі, Дубровіцкі, Клецкі і інш. Адным з найбуйней-шых цэнтраў зямлі стаў Пінск.

Факт. Характэрнай рысай палітычнага жыцця Тураў-скай зямлі пасля яе драбнення з'яўляліся мірныя ад-носіны паміж сынамі Юрыя Яраславіча: Глебам, Іва-нам, Святаполкам. У пісьмовых крыніцах адсутніча-

юць звесткі пра іх міжусобныя войны.

ШИВмВштаИи1!|||В1ЩИ1|!1|а^

Пункт гледжання. У гістарычных даследаваннях сустра-каецца падвойная назва — Турава-Пінскае княства. Але горад Пінск узнік у канцы XI ст. і ніколі не быў цэнтрам усяго Тураўскага княства. Ён стаў сталіцай толькі ўдзельнага Пінскага княства (з другой паловы XII ст.). Такім чынам, шэраг даследчыкаў лічыць, што неправа-мерна ўжываць назву «Турава-Пінскае княства».

Барацьба з іншаземнымі захопнікамі ў XIII ст. Усход-нюю Прыбалтыку ў XII — пачатку XIII ст. насялялі балцкія плямёны аўкштайтаў, жамойтаў, яцвягаў, прусаў, літвы, лат-галаў, земгалаў, а таксама фіна-угорскія плямёны ліваў і эстаў.

Яны займаліся земляробствам, марскім і л ясным промысл амі. У іх яшчэ былі моцнымі элементы першабытнаабшчыннага ладу, панавала язычніцтва, але пачалі ўжо складвацца феа-дальныя адносіны. Лівы і латгалы плацілі даніну полацкаму князю.

Багатыя прыбалтыйскія землі здаўна прываблівалі заваёў-нікаў. 3 мэтай распаўсюджання хрысціянства і пры падтрым-цы каталіцкай царквы ў Прыбалтыку пачалі пранікаць нямец-кія рыцары. Але першымі былі місіянеры.

вФакт. У 1184 г. у вусці Заходняй Дзвіны (Даўгавы) з'явіліся першыя нямецкія місіянеры на чале з мана-хам Мейнардам. Ён папрасіў дазволу ў полацкага кня­зя Уладзіміра на хрышчэнне ліваў. Той не толькі даз-воліў, але і прыслаў Мейнарду багатыя дары. Менаві-та тады ва Усходняй Прыбалтыцы быў пабудаваны першы каталіцкі храм.

Папа рымскі Інакенцій III аб'явіў крыжовы паход у Пры­балтыку. Беззямельныя рыцары, святошы-пілігрымы рушылі туды, што выклікала незадаволенасць мясцовых жыхароў. У 1198 г. яны забілі нямецкага місіянера Бертольда. Але новы біскуп Альберт заклаў у 1201 г. у вусці Заходняй Дзвіны крэ-пасць Рыгу, а ў 1202 г. заснаваў Ордэн мечаносцаў, або Ордэн Братоў па мячы.

З аснаванне Рыгі закрыла Полацку выхад да мора і яго га-лоўны гандлёвы шлях. Полацкі князь Уладзімір (Валодша) (1186—1216) вымушаны быў распачаць з Ордэнам мечаносцаў барацьбу.

о

О

iS

Князь Уладзімір Полацкі. Скульптура 3. Азгура. 1943— 1944 гг.

Но основе тобліцы ахаракторызуйце асноўныя этапы барацьбы Полацкага княства з крыжакамі.

Факт. Тэўтонскі ордэн, або «Ордэн шпіталя найсвя-цейшай дзевы Марыі ў Іерусаліме», быў заснаваны ўПалесціне ў 1198—1199 гг. для апекі над пілігры-мамі, хворымі і для барацьбы з мусульманамі. Воіны Тэўтонскага ордэна насілі чорны крыж на белым плашчы, таму іх называлі крыжакамі. Па просьбе мазавецкага князя Конрада Ордэн быў запрошаны ў Паўднёва-Усходнюю Прыбалтыку для барацьбы з прусамі (заходнебалцкімі плямёнамі). Пры падтрым-цы папы рымскага і германскіх імператараў узнікла магутная ордэнская дзяржава, якая стала на шлях ваенных захопаў прыбалтыйскіх і рускіх зямель.

Дакумент. «...атрымаўшы дазвол, а разам і падарункі ад караля полацкага Уладзіміра, якому лівы... плацілі дані-ну, названы святар (Мейнард) смела... пачаў прапаведа-ваць (хрысціянства) лівам... 1201 г. На трэці год свайго пасвячэння біскуп (Альберт)... вярнуўся ў Лівонію з пілі-грымамі... і ў тым жа годзе пабудаваны быў горад Рыга... Пры высадцы каля Ікесколы (Ікскюля, 1206 г.) шмат з іх былі паранены балістарыямі, рыцарамі Конрада... Русі-ны са свайго боку, не ведаўшыя прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён... Яны зрабілі вялікі касцёр з бярвенняў і намагаліся падпаліць умацаванні, але намаганні гэтыя былі безвыніковыя...»

3 «Хронікі Лівоніі» Генриха Латвійскага

Дакумент. «31. Кожнаму лацінскаму чалавеку вольная дарога з Гоцкага берага да Смаленска без мыта. Гэтае ж права ёсць у русі са Смаленска да Гоцкага берага...»

3 дагавора Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам

(1229 г.)

Крыжацкая агрэсія супала з перыя-дам феадальнай раздробленасці, якую перажывала Полацкае княства. Таму агульная барацьба князёў супраць Ор­дэна адсутнічала. Да таго ж полацкі князь Уладзімір недаацаніў крыжац-кую пагрозу. Рыцары мелі лепшае ўзбраенне і дзейнічалі болып мэтанакі-равана.

9 Рыцарскі шлем XIII ст.

Такім чынам, у пачатку XIII ст. бе-ларускія землі сутыкнуліся з экспансі-яй нямецкіх рыцараў, а з усходу руха-ліся мангольскія заваёўнікі.

Факт. У 1206 г. пад кіраўніцт-вам Чынгіз-хана ў цэнтраль-ных стэпах Манголіі паўстала раннефеадальная ваенная дзяр-пабудаваная на жорст-кай дысцыпліне. На сваіх не-вялікіх, але хуткіх і вынослі-вых конях манголы праходзілі вялікія адлегласці, не маючы іншага правіянту, акрамя су-шанага мяса і кумысу. Яны вы-датна стралялі з лука, не сы-ходзячы з сядла. На Русі ман-голаў называлі татарамі.

Унук Чынгіз-хана Батый (1208— 1255) у 1236 г. распачаў вялікі паход. Пасля разгрому Волжскай Балгарыі манголы ўварваліся ў рускія землі.

У 1237—1238 гг. яны захапілі Разанскае, Уладзіміра-Суздаль-скае, Чарнігаўскае княствы, спалілі больш за 15 гарадоў. У кан­цы 1240 г. войскі Батыя спустошылі Паўднёвую Русь, Галіцка-Валынскае княства і рушылі ў Еўропу. Аднак з-за панесеных вялікіх страт яны вымушаны былі павярнуць назад. Над рускімі княствамі было ўсталявана мангола-татарскае іга. Паў-ночна-заходняя тэрыторыя Беларусі засталася незакранутай.

Пункт гледжання. Чаму манголы не захапілі беларускія землі? Існуе думка, што перад паходам у Еўропу ў Ардзе пабывала пасольства папы рымскага Інакенція IV. У час перамоў тэрыторыя Русі, відаць, была падзелена на сфе­ры ўплыву паміж крыжакамі і мангола-татарамі. Адпа-ведна тэрыторыя Беларусі і «Наўгародскай рэспублікі» стала аб'ектам крыжацкай экспансіі. Праўда, гэтая гіпо-тэза не пацвярджаецца дакументальнымі крыніцамі.

Дакумент. [1240 або вясна 1241 г.] «Даніла тым часам прыбыў з братам да Берасця, і не змаглі яны выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці за-бітых».

3 Іпацьеўскага летапісу

О

Пытанні і заданні

Пералічыце перадумовы феадальнай раздробленасці на беларускіх землях.

Як вы лічыце, ці з'яўлялася феадальная раздробленасць прагрэсіўнай з'явай грамадскага развіцця? Параўнайце працэс феадальнай раздробленасці ў Полацкім і Тураўскім княствах.

Раскажыце пра крыжацкую агрэсію ва Усходнюю Прыбалтыку. Чаму Полацк прайграў барацьбу з крыжакамі? Падумайце, якое значэнне мела для гісторыі беларускіх зямель адсутнасць мангола-татарскага іга.

Дайце азначэнні паняццяў: імунітэт, веча, крыжакі, «Смоленская гандлёвая праўда».