Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Якую ролю адыгрывала праваслаўная царква ў палітыцы вялікіх князёў літоўскіх?

  2. У пачатку XIV ст. кіеўскі мітрапаліт пераехаў у Маскву. Які ўплыў аказала гэтая падзея на далейшае развіццё праваслаўнай царквы ўВКЛ?

  3. Чаму ў XV ст. назіраецца аслабленне пазіцый праваслаўя?

  4. Як адбывалася распаўсюджванне рымска-каталіцкай царквы ў ВКЛ да 1385 г.?

  5. Што абумовіла хуткае распаўсюджванне каталіцызму ў ВКЛ?

  6. Як вы лічыце, чаму ў ВКЛ не было каталіцкай інквізіцыі?

  7. Зрабіце параўнальны аналіз праваслаўнай і рымска-каталіцкай царквы ВКЛ пры дапамозе наступнай табліцы:

Пытанні для параўнання

Праваслаўная царква

Рымска-каталіцкая царква

Структура царквы (арганізацыя)

Манастыры

Роля царквы ў грамадска-палітычным і духоўным жыцці

Роля царквы ў гісторыі ВКЛ

§ 24. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім

т-**г*йДИ

Перадумовы рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У XVI ст.

еўрапейскія краіны ахапіў шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны на рэфармаванне каталіцкай царквы. Ён атрымаў назву «рэфармацыя», што ў перакладзе з лацінскай мовы азна-чае «пераўтварэнне». Рэфармацыйны рух быў выкліканы кры-зісным становішчам рымска-каталіцкай царквы і нарастанием народнага незадавальнення яе дзейнасцю. Ва ўмовах склад-вання цэнтралізаваных краін уплыў рымскіх пап паменшыў-ся. Пра гэта сведчыў Вялікіраскол 1378—1417 гг., у час якога папскі прастол займалі адначасова некалькі пап, што змагаліся паміж сабою, і распаўсюджванне ерасей, у прыватнасці, погля-даў «гусітаў». Каталіцкая царква з'яўлялася найбуйнейшым феадалам Еўропы, што выклікала незадаволенасць у насельніц-тва. Патрабаванні адмены царкоўнай дзесяціны, адчужэння царкоўнай зямельнай маёмасці на карысць дзяржавы і приват­ных асоб, стварэння самастойнай таннай царквы сталі вядучымі ў шырокіх колах еўрапейскага грамадства. Але Латэранскі са-бор (1512—1517) рашуча адмовіўся ад рэформы царквы.

Рэфармацыйны рух пачаўся ў 1517 г. з выступления прафе-сара Вітэнбергскага універсітэта ў Германіі Марціна Лютэра і ахапіў большую частку Еўропы. Яго вынікам стала афармлен-не трэцяй галіны хрысціянства — пратэстантызму, які скла-даўся з лютэранства, кальвінізму, цвінгліянства, англіканскай царквы. Пад уплывам заходнееўралейскага пратэстантызму раз-гарнуўся рэфармацыйны рух у Вялікім княстве Літоўскім.

Яго пашырэнне было выклікана таксама ўплывам рускага валънадумства, напрыклад, рухаў «стрыгольнікаў» і «несця-жацеляў». Прадстаўнікі гэтых ерасей выступалі супраць цар-коўнай іерархіі, манаства, царкоўнага землеўладання. Ратую-чыся ад ганенняў царскіх улад, яны ўцякалі ў Вялікае княства Літоўскае, дзе панавала рэлігійная талерантнасць.

Сацыяльна-эканамічнай асновай рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім стала агульнае развіццё феадаль-нага спосабу вытворчасці, эвалюцыя гарадоў, рамяства, ганд-лю, актывізацыя дзейнасці мяшчан і г. д. Асноўнай сацыяль-най сілай Рэфармацыі была шляхта і мяшчане. Гарадскія нізы і сялянства не прымалі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.

Асноўныя кірункі Рэфармацыі ў ВКЛ. Рэфармацыйны рух на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пачаўся ў сярэдзіне XVI ст. Гісторыкі вылучаюць тры этапы яго разгортвання: 1553—1569 гг. — фарміраванне і рост Рэфармацыі ў краіне; 1569—1596 гг. — Контррэфармацыя і пашырэнне ўплыву ка-таліцкай царквы; 1596 — 1660-я гг. — крызіс рэфармацыйна­га руху ў ВКЛ.

О

0

Вядучым кірункам Рэфармацыі на тэрыторыі Вялікага кня­ства Літоўскага стаў кальвінізм.

Факт. Заснавальнікам кальвінізму быў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509—1564), а цэнтрам — горад Жэнева ў Швейцарыі. Кальвіністы лічылі адзінай крыніцай веры Біблію, адмаўлялі пасрэдніцтва царк­вы паміж чалавекам і Богам, прызнавалі два абрады (хрышчэнне і прычасце), выступалі супраць царкоў-най іерархіі і царкоўнага землеўладання, прапаведа-валі вучэнне пра наканаванне. ШШШЩЩ

Успомніце з курса сусветнай гісторыі сутнасць вучэння пра наканаванне.

Ідэі кальвінізму былі падтрыманы магнатамі ВКЛ і боль­шей часткай шляхты. Чаму? Па-першае, кальвінізм адпавя-даў іх традыцыйным каштоўнасцям шляхецкіх вольнасцей. Яго палажэнне пра апраўданне барацьбы з тыранам давала пад ставу для супраціўлення цэнтральнай уладзе. Акрамя гэта­га шляхта магла сама кантраляваць рэлігійнае жыццё падда-ных. Па-другое, яна хацела абагаціцца за кошт уладанняў цар­квы. Пераходзячы ў кальвінізм, магнаты адначасова высту­пал! супраць каталіцкай царквы і Люблінскай уніі, таму што каталіцкая царква падтрымлівала ідэю інкарпарацыі Вяліка-га княства Літоўскага ў склад Полыпчы.

Пераважная болынасць сялян, як і гарадскога насельніцт-ва, засталася на пазіцыях праваслаўнай веры. Праўда, сярод мяшчан мела некаторае распаўсюджанне лютэранства, але гэта былі невялікія абшчыны.

Лідэрамі кальвінізму ў ВКЛ сталі канцлер Мікалай Радзівіл Чорны і гетман найвышэйшы Мікалай Радзівіл Руды, а цэнт­рам — горад Нясвіж.

Пстарычная асоба

Шкалам Радзівіл Чорны

(1515—1565) — канцлер і віленскі ваявода. Узначальваў дзяржаўную камісію па правя-дзенні аграрнай рэформы. Адстойваў

суверэнітэт ВКЛ. Першапачаткова далучыўся да лютэран­ства, а праз два гады перайшоў у кальвінізм. Пры ім Берас­це і Нясвіж сталі цэнтрамі Рэфармацыі ў ВКЛ.

Вызначце матывы дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага.

Кальвіністы ўтварылі Літоўскую правін-цыю, якая падзялялася на шэсць акруг, або дыстрыктаў: Віленскі, Завілейскі, Нова-гародскі, Рускі, Берасцейскі, Жамойцкі. Вышэйшым органам былі сіноды, а паміж імі кіраўніцтва ажыццяўляў суперінтэн-дант. Дыстрыкты кіраваліся сіньёрамі. Яны складаліся з абшчын (збораў), якія ўзначальвалі пастары, або міністры. Аб­шчыны мелі свае школы, друкарні, шпіталі. Цэнтр правінцыі знаходзіўся ў Вільні.

У 1560-я гг. адбыўся раскол кальвінісц-кага лагера. 3 яго вылучыўся радыкальны кірунак — арыянства, або рух антытры-нітарыяў. Арыяне адмаўлялі догмат пра трыадзінства Бога (Бог-Бацька, Бог-Сын, Бог-Святы Дух). Пашырэнне гэтага кірунку Рэфармацыі ў ВКЛ было звязана з дзейнасцю пера-бежчыкаў з Венецыі — А. Станкара, Г. Бляндраты, П. Альцыя-цы і Феадосія Касога з Расіі. Найболын хутка арыянства рас-паўсюджвалася ў Новагародскім і Берасцейскім ваяводствах.

Антытрынітарызм падзяляўся на дзве плыні: шляхецка-I бюргерскую і сялянскую. Прадстаўнікі першай плыні (магна­ты Кішкі) на чале з Сымонам Будным разгарнулі шырокую (>элігійна-асветніцкую дзейнасць.

Пстарычная асоба *-*>.'

Сымон Будны

(каля 1530—1593) — дзеяч культуры, гуманіст, філосаф, асветнік. Скончыў Кракаўскі і, магчыма, Базельскі універсі-тэты. Прапаведаваў кальвінізм у Вільні і Клецку. УНясвіжы выдаў першую друкаваную кнігу на беларускай мове — «Катэхізіс» (1562 г.). Затым перайшоў на пазіцыі арыянства.

о

Што означав слова «Катэхізіс»?

Сялянскія ідэолагі арыянства — Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза, Марцін Чаховіц, Павел з Візны не толькі крытыкавалі каталіцкую царк-ву, але і выступалі супраць вярхоўнай улады, дзяржаўных устаноў, эксплуа-тацыі сялянства. Гэта абумовіла іх канфлікт з кальвінісцкай шляхтай.

Вынікі і значэнне Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Рэфарма-цыйны рух садзейнічаў актывізацыі ду-хоўнага жыцця, распаўсюджванню гу-манізму, развіццю рэнесансавай куль­туры ў Вялікім княстве Літоўскім. Прадстаўнікі Рэфармацыі арганізавалі пачатковыя школы ў Беліцы, Новага-родку, Віцебску, Клецку, Любчы, Усе-любе і іншых гарадах краіны. Атрыма-ла развіццё рэфармацыйнае кнігадрука-ванне ў Нясвіжы, Берасці, Лоску.

Рэфармацыя садзейнічала ўсталя-ванню рэлігійнай талерантнасці ў Вялі-кім княстве Літоўскім. Варшаўская^ канфедэрацыя ў 1573 г. прыняла акта пра свабоду веравызнання, які ўвайшоў асобным артыкулам у Статут BKJ 1588 г.

Контррэфармацыя ў ВКЛ. 3 пашырэннем рэфармацый-ных ідэй рымска-каталіцкая царква пачала з імі актыущ барацьбу. Яна ўключала распаўсюджанне на Еўропу рымска інквізіцыі — царкоўнага суда, выданне «Індэкса забаронены кніг», фізічнае вынішчэнне пратэстантаў.

Факт. 3 1545 па 1563 г. засядаў Трыдэнцкі сабор. Ён вызначыў аблічча сучаснага каталіцызму і адхіліў кампраміс з пратэстантамі. На царкоўным саборы было адзначана, што крыніцай веры з'я"

Свяшчэннае пісанне (Біблія) і Свяшчэннае паданне (пастановы сусветных сабораў каталіцкай царквы і пасланні рымскіх пап). Прызнавалася існаванне сямі таінстваў-абрадаў, цэлібат (забарона на шлюб для свя-тароў), лацінская мова набажэнства.

У 1569 г. віленскі біскуп Валяр'ян Пратасевіч запрасіў у Вялікае княства Літоўскае трынаццаць езуітаў для бараць­бы з Рэфармацыяй і арганізацыі універсітэта. А ўжо ў наступ-ным годзе колькасць езуітаў у ВКЛ вырасла да 300 чалавек. Сярод іх былі місіянеры, багасловы, прапаведнікі, пісьменнікі.

Езуіты пачалі зачыняць пратэстанцкія і праваслаўныя шко­лы, друкарні. Пад іх кіраўніцтвам ажыццяўляліся пагромы іспальваліся кнігі, напрыклад, у 1581 г. у Вільні. Езуіты са-дзейнічалі пашырэнню дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў. У XVI—XVII стст. францысканцы адчынілі 17 кляштараў, да-мініканцы — 4і, кармеліты — 16. Але ў Вялікім княстве Літоўскім Контррэфармацыя не набыла такіх жудасных форм, як у Заходняй Еўропе. Нагадаем, у прыватнасці, Варфаламееў-скую ноч у Парыжы.

Другой асаблівасцю Контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім была яе накіраванасць як супраць пратэстантызму, так і праваслаўя. Мялецій Сматрыцкі ў сваім творы «Трэнас» (1610 г.) назваў 47 магнацкіх фамілій, якія перайшлі з права-слаўнай веры ў каталіцкую.

Ордэн езуітаў карыстаўся падтрымкай каралеўскай улады Рэчы Паспалітай. Вядомы словы Стафана Баторыя (1576— 1586): «Калі б я не быў каралём, то быў бы езуітам». 27 сака-віка 1577 г. ён выдаў грамату, у якой забараняў будаваць у Вільні некаталіцкія храмы і школы. «Езуіцкім каралём» на-зываў сябе Жыгімонт III Ваза (1587—1632), які актыўна пад-трымаў Берасцейскую царкоўную унію 1596 г.

Контррэфармацыя садзейнічала скасаванню рэлігійнай та-лерантнасці. У 1658 г. з Рэчы Паспалітай былі выгнаны арыя-е. Зноў праваслаўнай шляхце і духавенству было забаронена аймаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Паралельна ішоў рацэс клерыкалізацыі культуры: царква брала пад свой кант-оль адукацыю, навуку, мастацкую культуру і духоўнае ыццё.

Пытанні і заданні

  1. Вызначце прычыны Рэфармацыі ў ВКЛ. Параўнайце іх з прычынамі Рэфармацыі ў Заходняй Еўропе.

  2. Назавіце этапы Рэфармацыі ў ВКЛ.

  3. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі рэфармацыйнага руху ў ВКЛ і яго значэнне.

  4. Якія формы і асаблівасці Контррэфармацыі вы можаце адзначыць? Чаму ў ВКЛ Контррэфармацыя атрымала хуткія і значныя поспехі?

  5. Ахарактарызуйце дзейнасць ордэна езуітаў.

  6. 3 дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленні пра прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху.

I