Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Візантыя:

віноўамфарах, алей, каляровыя тканіны

J

о

Шт

Факт. Развіццё гандлёвых адносін патрабавала гра-шовага эквіваленту для абменных аперацый. У IX— X стст. у грашовым абарачэнні на Беларусі былі араб-скія сярэбраныя манеты — дырхемы. У XI ст. распаў-сюджваюцца сярэбраныя манеты — дэнарыі з Заход­няй Еўропы. 3 першых усходнеславянскіх манет вядомы срэбранікі і златнікі. А вось у XII—XIII стст. сродкам абмену сталі зліткі са срэбра (грыўні): кіеўскія — 135—170 г, наўгародскія — 195—205 г, літоўскія 100—110 г.

о

Пытанні і заданні

1. Што такое феадалізм?

Плацежныя

зліткі літоўскага,

кіеўскага

і наўгародскага

тыпаў

  1. Ахарактарызуйце шляхі фарміравання феадальных адносін.

  2. Дакажыце, што ва ўсходніх славян у IX— XI стст. пачалі фарміравацца феадальныя адносіны.

  1. Параўнайце працэс развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Заходняй Еўропы ў раннім сярэдневякоўі.

  2. Назавіце катэгорыі залежнага насельніцтва ў IXXI стст.

  1. Калі і як з'явіліся гарады на тэрыторыі Беларусі? Пакажыце іх на картасхеме.

  2. Што сабой уяўляла структура старажытнарускіх гарадоў?

  3. Назавіце найважнейшыя віды гарадскога рамяства.

  1. Дайце азначэнні паняццяў: феадалізм, бенефіцый, пагост, закупы, радовічы, чэлядзь нявольная, халопы, папар, дзядзінец, пасад.

Тэма 3.

Культура і царква

§ 9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства

Хрышчэнне РусІ. Найважнейшай падзеяй у гісторыі Ста-ражытнай Русі лічыцца прыняцце хрысціянстпва.

Факт. Хрысціянства — адна з трох сусветных рэлігій. Сфарміравалася яна ў Палесціне ў I ст. н. э. Хрысці-янства прапаведуе веру ў адзінага Бога ў трох яго іпа-стасях-асобах (Бога-Бацькі, Бога-Сына і Святога Духа), веру ў прыход месіі (збавіцеля), веру ў грахоў-насць чалавека і роўнасць усіх перад Богам. На пра-цягу II—X стст. адбылася хрысціянізацыя Еўропы.

Як вы лічыце, чаму хрысціянстпва атрымала распаўсюджанне сярод насельніцтва Еўрапейскага кантынента?

Аднымі з апошніх хрысціліся ўсходнія славяне. Іх язычніц-кая рэлігія ўяўляла сабой першабытныя вераванні, якія ад-люстроўвалі залежнасць людзей ад прыродных умоў і з'яў. Але язычніцтва не стала ідэалагічнай асновай для феадальных адносін, якія зараджаліся. Яно мела «дэмакратычны» харак­тер: і князь, і просты смерд-абшчыннік былі роўнымі перад язычніцкімі багамі.

Да таго ж ва ўсходніх славян кожнае племя мела свае куль­ты багоў-абаронцаў. Гэта перашкаджала аб'яднанню плямён уадзінай дзяржаве. Спроба кіеўскага князя Уладзіміра Свя-таславіча (980—1015) стварыць адзіны пантэон (сукупнасць багоў) з найболып шанаваных на чале з Перуном і надаць яму агульнадзяржаўны характар не мела поспеху. Паўстала праб-лема ўвядзення новай рэлігіі. Выбар быў зроблены на карысць хрысціянства.

Дакумент. «I стаў Уладзімір адзін княжыць у Кіеве, і паставіў куміры на ўзгорку за церамным дваром: драў-лянага Перуна з сярэбранай галавой і залатымі вусамі,

і Хорса, Дажбога, Стрыбога, Сімаргла і Макош. I пры-носілі ім ахвяры, называючы іх багамі, і прыводзілі да іх сваіх сыноў і дачок, прыносячы ў ахвяру бесам, і апа-ганьвалі зямлю сваімі ахвярапрынашэннямі».

3 «Аповесці мінулых гадоў»

Пункт гледжання. Як сведчыць аўтар «Аповесці міну-лых гадоў», Русь здаўна мела кантакты з прадстаўні-камі розных рэлігійных канфесій. Таму князь Уладзімір накіраваў дзесяць сваіх паслоў да мусульман, іудзеяў, лацінян і грэкаў, каб зрабіць свой выбар. Вярнуўшыся ў Кіеў, яны сведчылі: «Усякі чалавек, паспытаўшы са-лодкае, мае ўжо агіду ад горкага; так і мы, зведаўшы веру грэкаў, не хочам іншай». Вялікі кіеўскі князь вы-рашыў стаць хрысціянінам.

Чаму хрысціянства на Русь прыйшло з Візантыі?

Магчыма, на выбар кіеўскага князя паўплывала імкненне ажаніцца з сястрой візантыйскіх імператараў Ганнай. Летапіс сведчыць, што Уладзімір захапіў горад Херсанес і запатраба-ваў ад братоў-васілеўсаў дазволу на шлюб. Тыя згадзіліся, але пры ўмове прыняцця князем хрысціянства і аказання ім ваен-най дапамогі ў падаўленні мяцяжу Фокі ў Малой Азіі.

У 988 г. візантыйскія святары правялі хрышчэнне кіяўлян. Дружыннікі загналі людзей у рэчку, а святары чыталі малітвы і ўслаўлялі Бога. Язычніцкія ідалы былі пасечаны або спале­ны. Галоўны з іх — Пярун — быў прывязаны да конскага хваста, пабіты палкамі і скінуты з узгорка ў Дняпро.

Чаму кіеўскаму князю прыйшлося выкарыстаць сілу для правядзення абраду хрышчэння?

Новая рэлігія не адразу ўвайшла ў жыццё насельніцтва Старажытнай Русі. Хрышчэнне Русі практычна азначала толькі афіцыйнае абвяшчэнне хрысціянства пануючай рэлігі-яй і забарону язычніцкіх культаў. Нават чыста фармальная хрысціянізацыя насельніцтва сустракала моцнае супраціўлен-не і зацягнулася на доўгі перыяд.

3 прыняццем хрысціянства на Русі з'явіліся царква і духо­венства. Усходнеславянская царква была часткай грэка-візан-тыйскай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх прызначаў мітрапаліта ў Кіеў. А той — епіскапаў у епархіі са згоды мясцовых князёў і веча.

Епіскап у сваёй акрузе з'яўляўся найвышэйшым прадстаў-ніком царквы. У яго функцыі ўваходзіла права пропаведзі, права падрыхтоўкі богаслужэбных актаў, права назначэння святароў у приходы, якія лічыліся ніжэйшай царкоўнай ячэй-кай (гл. схему 10).

У канцы X — XI ст. царкоўныя установи існавалі за кошт дзесяціны (1/10 частка даніны з кожнага горада), уведзенай Уладзімірам Святаславічам. Затым царква начала атрымлі-ваць зямельныя ўгоддзі з сялянамі. Даходы ёй прыносіла і дзей-насць царкоўнага суда. У яго кампетэнцыю ўваходзілі злачын­

ствы супраць веры і царквы, парушэнт царкоунаи дысцыплі-ны і абрадаў, мнагажонства, скасаванне шлюбаў, спадчын-насць.

вельмі набожнаму чалавеку, а ў Цвярскім летапісе змешчана паданне пра Рагнеду, якая пад імем Анастасіі апошнія гады свайго жыцця прысвяціла служэнню Богу ў манастыры.

Параўнайце ролю царквы ў грамадстве X— XIII стст. з сучасным яе становішчам.

Які вывад можна зрабіць з вышэйпададзеных фактаў?

Прыняцце Русею хрысціянства было прагрэсіўнай з'явай. Новая рэлігія са-дзейнічала станаўленню і развіццю феа­дальных адносін, умацаванню дзяржаў-насці. Прыняцце хрысціянства прывяло да пашырэння міжнародных сувязей Русі. Вялікую ролю царква адыграла іўразвіцці культуры. Гэта распаўсю-джанне пісьменнасці і «кніжнасці», му-раванага дойлідства. Ды і само гра­мадства пры дапамозе хрысціянства пазбавілася шматлікіх варварскіх пера-жыткаў, у тым ліку абраду ахвяра-прынашэння, мнагажонства, кроўнай пометы.

Хрысціянізацыя Полацкай зямлі.

Аб тым, як праходзіў працэс прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі, пісьмовыя крыніцы даюць нам абмежа-ваныя і ўскосныя звесткі. Напрыклад, у Лаздээнцьеўскім летапісе сцвярджаец-ца, што князь Уладзімір Святаславіч уапошняй чвэрці X ст. заснаваў у За­ел аўі манастыр, але археолагі яго так іне знайшлі. А ў скандынаўскім па-данні («Сага аб хрышчэнні») паведам-ляецца пра Торвальда Вандроўніка, які праводзіў місіянерскую дзейнасць у По­лацку. Ён быў пахаваны там жа ў царк-ве Іаана Хрысціцеля.

Ніканаўскі летапіс дае характары-стыку полацкаму князю Ізяславу як

Гісторыкі праваслаўнай царквы лічаць, што каля 992 г. была заснавана Полацкая епархія. Гэтая дата прынята часткай айчынных навукоўцаў за час хрысціянізацыі Полацка.

Відаць, новая рэлігія была ўспрыня-та насельніцтвам горада мірна, бо не выклікала заўваг у старажытных лета-пісцаў. На жаль, полацкія летапісы да нашага часу не дайшлі. Першым лета-пісна вядомым полацкім епіскапам з'яў-ляецца Міна— звесткі пра яго зафік-саваны пад 1105 г.

Распаўсюджанне хрысціянства ў По­лацкай зямлі адбывалася павольна і праходзіла ў барацьбе з язычніцтвам. Вядома, што князю Усяславу Брачы-славічу прыпісваецца нараджэнне ад «чарадзейства», а аўтар «Слова пра па­ход Ігаравы» называв Полаччыну «краі-най чараўнікоў».

Пункт гледжання. Болынасць айчынных гісторыкаў лічыць, што ва ўсходніх славян у X—XIII стст. існавала дваяверства — становішча, калі частка насельніцтва, якое прыняло хрысціянства, па-ранейшаму пакланяла-ся язычніцкім багам. Напрыклад, толькі на тэрыторыі Беларусі археолагі знайшлі болын за 15 тыс. курганоў эпохі Старажытнай Русі, што сведчыла пра распаўсю-джанасць язычніцтва. Дваяверства можна ўспрымаць у двух аспектах: як паралельнае існаванне язычніцтва і хрысціянства або як узаемапранікненне гэтых рэлігій.

вЦі дайшлі да нашых дзён элементы язычніцкіх вераванняў?

Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі. У адрозненне ад По-лацка ўвядзенне хрысціянства ў Тураве набыло жорсткі харак­тер. Тураўскае паданне сведчыць, што па Прыпяці ў горад прыплывалі каменныя крыжы, а вада ад крыві была чырво-нага колеру. Магчыма, у канцы X ст. у Тураве ажыццяўляў місіянерскую дзейнасць Дыянісій, які быў забіты мясцовымі жыхарамі.

У 1005 г. вялікі князь Уладзімір Святаславіч заснаваў у Ту­раве епіскапскую акругу. Першапачаткова яна ахоплівала тэ-рыторыю басейна ракі Прыпяць і на поўнач ад яе, уключала гарады Шнек, Наваградак, Гародню, Берасце, Ваўкавыск, Менск, Слуцк, Копысь і інш. Першым тураўскім епіскапам лічыцца Фама. Але ёсць звесткі пра калобжэгскага біскупа Рэйнберна (Рэйнберга), які прыехаў у Тураў у канцы 980-х гг. разам з жонкай князя Святаполка. Ён імкнуўся арганізаваць каталіцкае біскупства і падтрымаў змову тураўскага князя су-праць Уладзіміра Святаславіча. Але кіеўскі князь арыштаваў Святаполка, а Рэйнберна загадаў кінуць у поруб.

Відавочна, што Тураўскае княства мела альтэрнатыву раз-віцця паводле заходняга варыянта хрысціянства, але гэта не было рэалізавана.

Вядома, што жонка Святаполка Ізяславіча заснавала ў Ту­раве пасля смерці мужа Варварынскі манастыр, у якім жыла здзецьмі. А епіскапская рэзідэнцыя знаходзілася пры муж-чынскім манастыры. У XII ст. епіскапамі былі Кірыла, Ігнацій, Іаакім, Георгій, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій.

О