Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 4. Духоўная і матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва Беларусі

Вытокі рэлігійных уяўленняў. Рэлігія — гэта своеасаблівае светаўспрыманне, сукупнасць чалавечых паводзін, уяўленняў і ідэй, якія заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл і істот.

Узнікла рэлігія ў першабытным грамадстве ў выніку абме-жаванасці ведаў чалавека пра навакольны свет. Першабытныя людзі не маглі зразумець і растлумачыць прыродныя з'явы, хваробы, смерць, што выклікала ў іх пачуцці трывогі і жаху. Паступова ў людзей сфарміраваліся ўяўленні пра звышнату-ральныя сілы, якія быццам бы здольны выклікаць гэтыя з'явы.

Рэлігійныя ўяўленні з'явіліся ў познім палеаліце ў форме татэмізму, магіі, фетышызму, анімізму.

ФПадумайце, ці не закладзена ў самой чалавечай прыродзе рэлігійнасць. Ці не з'яўляецца рэлігія відавой прыкметай чалавека?

Факт. Адной з самых ранніх формаў рэлігіі быў татэ-мізм. Гэта вера ў звышнатуральнае паходжанне чле-наў аднаго роду ад пэўнай жывёлы або расліны (татэ-ма). Татэм забаранялася знішчаць або забіваць. Але з цягам часу гэта стала дазваляцца пры ўмове выка-нання шэрагу рэлігійных абрадаў.

Ці можна лічыць малюнак рыбы на біўні маманта, знойдзеным археолагамі на Юравіцкай стаянцы, выявай татэмнай жывёлы?

Факт. Магія ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «вядзьмарства». Гэта была вера ў таямнічыя дзеянні або абрады, з дапамогай якіх можна было паўплываць на прыроду і чалавека. Як правіла, першабытныя людзі перад паляваннем выконвалі магічныя танцы, якія з'яўляліся своеасаблівай інсцэніроўкай здабычы звера.

Прывядзіце прыклады магічных дзеянняў у сучасным жыцці чалавека.

Факт. Фетышызм — гэта вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробле-ных чалавекам прадметаў (фетышаў) і пакланенне ім. Чалавек пачаў верыць у амулеты, талісманы. Феты­шызм папярэднічаў анімізму.

Дакажыце, што пакланенне валунам (культ камянёў) на тэрыторыі Беларусь з'яўляецца адной з формаў фетышызму.

Факт. Паступова развівалася новая форма рэлігіі — анімізм. Гэта вера ў існаванне духаў і душ у прырод­ных аб'ектаў. Чалавек стаў шанаваць сонца, зямлю, ваду, агонь. Сон, стан непрытомнасці, смерць тлума-чыліся выхадам душы з цела. 3 анімізмам звязана вера ў загробнае жыццё і культ продкаў.

Язычніцкія вераванні. Славянскія плямёны, якія рассялі-ліся на тэрыторыі Беларусі, былі язычнікамі. Язычніцтва, або паганства (у перакладзе з лацінскай мовы), з'яўлялася склада-най і развітой сістэмай рэлігійных уяўленняў. Нашы продкі ўшаноўвалі з'явы прыроды, расліны, птушак, жывёл. Сваіх багоў яны ўяўлялі ў выглядзе людзей. Таму лічылі, што багі могуць быць і добрымі, і злымі. Усходнія славяне ўшаноўвалі багоў на капішчах, дзе прыносілі ім ахвяры. Найболып пава-жанымі язычніцкімі багамі славянскіх плямён былі Пярун (бог грому і маланкі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца і агню, земляробства), Хоре (бог сонца), Стрыбог (бог ветра), Вялее (бог жывёлагадоўлі). Вядомы божаствы, звяза-ныя з гаспадарчымі цыкламі і сезоннымі абрадамі, — Макош (багіня ўрадлівасці), Зюзя (бог холаду), Ляля (багіня вясны і любові) і інш.

вФакт. Кал я в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна Гомель-скай вобласці археолагі знайшлі язычніцкае свяцілі-шча, або капішча, X — пачатку XI ст. Яго централь­ную частку складала круглая пляцоўка дыяметрам 7 м, якая, верагодна, была абкружана вастраколам. У цэнтры круга знаходзіўся драўляны слуп-ідал. Маг-чыма, гэта была выява Перуна. 3 чатырох бакоў на адлегласці да 2 м ад краю пляцоўкі ў серпападобных ямах знаходзіліся вогнішчы, якія запальваліся ў час рытуалаў.

мадскімі адносінамі. Найболын важнымі народнымі святка-ваннямі з'яўляліся Каляды, Масленіца, Купалле, Дажынкі. Яны вызначаліся спецыфічнымі дзеяннямі (абрадамі), якія суправаджаліся песнямі.

Калядныя песні павінны былі паскорыць надыход цяпла і забяспечыць багаты ўраджай на палетках. У час Масленіцы (усакавіку) праводзілі зіму і «гукалі» вясну. А вось у дзень летняга сонцастаяння святкавалі Купалле — пакланяліся сон-цу (агню) і раслінам. У купальскіх песнях людзі выказвалі сваю радасць ад росквіту і буяння прыроды. 3 заканчэннем уборкі ўраджаю спраўляліся Дажынкі, мэтай якіх было аддзя-каваць «духам нівы» за атрыманы хлеб.

Асобае месца займала сямейная абраднасць. Вядома, што інстытут сям'і і шлюбу ў першабытным грамадстве развіваўся паступова. У родавай абшчыне мужчыны аднаго роду бралі нявест з другога роду. Паступова ўсталёўвалася аднашлюбная сям'я, якая аб'ядноўвала мужа і жонку. 3 усталяваннем пат-рыярхату становішча жанчыны пагоршылася, таму што муж-чына меў перавагу ў асабістых і маёмасных адносінах. Сямей­ная абраднасць была звязана з найважнейшымі падзеямі ў жыцці чалавека: нараджэннем, шлюбам, смерцю.

3 дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленні пра абрады, звязаныя з нараджэннем дзіцяці (радзінамі), вяселлем, пахаваннем.

3 дапамогай тэксту зрабіце ў сшытках схематычны план старажытнага капішча.

Ідалы ўяўлялі сабой скульптурный выявы язычніцкіх багоў. У розных мясцінах Беларусі іх называлі «багамі», «бал-ванамі», «каменнымі бабамі», «кумірамі», «стодамі». Даслед-чыкі мяркуюць, што кожны ідал быў увасабленнем пэўнага старажытнага бога. Каменныя ідалы былі вышынёй 0,6—1,2 м (металічныя — ніжэй) з выявамі ад аднаго да чатырох твараў.

Звычаі I абрады старажытнага насельніцтва Беларусі. Народная абраднасць і святы нашых продкаў былі цесна звяза-ны з земляробчым цыклам работ, бытавымі ўмовамі і гра-

Вялікае значэнне ў жыцці нашых продкаў меў пахавальны абрад. Ужо ў познім палеаліце нябожчыкаў хавалі ў спецыяль-ных ямах. Памерлага клалі на баку або ніцма з падкурчанымі нагамі, або ў позе спячага і пасыпалі зверху чырвонай фарбай (вохрай) або вуголлем, што сімвалізавала кроў ці агонь. Эпоха бронзы багатая на пахаванні ў грунтавых магілах. Месца паха-вання выпальвалася агнём, затым выкопвалі прамавугольны або авальны дол, куды змяшчалі нябожчыка і яго рэчы. Нярэд-ка пахавальную яму абсталёўвалі накшталт хаты. Над магі-ламі насыпалі курган.

Балты ў жалезным веку выкарыстоўвалі абрад трупаспа-лёння. Нябожчыка спальвалі, а рэшткі спалення змяшчалі ў спецыяльную урну (гліняны гаршчок), якую хавалі пераваж-

. штт

на ў грунтавой магіле. А вось славяне практыкавалі курганныя могільнікі, куды клалі нябожчыкаў. Пахавальны абрад ус-ходніх славян складаўся з памінальнай ежы і трызны (ваенна-спартыўных спаборніцтваў у гонар нябожчыка).

Першабытнае мастацтва. Мастацтва як від духоўнай дзейнасці ўласціва чалавеку разумнаму. Палеантраполагі свед-чаць, што ўжо ў неандэртальцаў былі зародкі мастацтва. Дыс-кусію выклікае пытанне пра яго паходжанне. Доўгі час пана-вала думка аб прыроджаным характеры мастацкіх якасцей: быццам бы першабытны чалавек лішак уласнай унутранай энергіі накіроўваў на гульню, гэта значыць мастацтва.

У XX ст. распаўсюджваецца думка пра магічны характар паходжання першабытнага мастацтва, што звязана з паляўні-чым заняткам. Мужчыны перад паляваннем малявалі на пяс-ку выяву жывёлы, цэліліся ў яе і выконвалі вакол малюнка рытуальны танец. Усе гэтыя дзеянні, на думку першабытных паляўнічых, павінны былі забяспечыць поспех у паляванні.

На тэрыторыі Беларусі найстаражытнейшыя мастацкія вырабы вядомы з позняга палеаліту. Археолагі знайшлі на Юравіцкай стаянцы арнаментаваны ў форме лускі рыбы абло-мак біўня маманта. У гэты час начала фарміравацца архітэкту-ра. Першабытныя людзі рабілі купалападобныя буданы з кас-цей і скур маманта. Побач з жытламі былі ямы-кладоўкі, дзе захоўвалася ежа. Старажытны чалавек таксама рабіў упрыго-жанні ў форме падвесак і пацерак. Матэрыялам служылі ра-кавінкі, зубы і косці жывёл.

У эпоху мезаліту чалавек пачаў арнаментаваць касцяныя ірагавыя прылады працы. Але яны дрэнна захоўваліся ў пяс-чанай глебе і таму дайшлі да нас у адзінкавых экзэмплярах.

З'явілася жытло з драўляных жэрдак загнішчам, якое размяшчалася ўсярэ-дзіне або знадворку.

Змены сацыяльнага і гаспадарчага жыцця насельніцтва ў эпоху неаліту знайшлі адлюстраванне ў мастацтве. Свайго росквіту дасягнуў арнамент на Касцяная галоўка гліняным посудзе, які меў таксама ма- птушкі са стаянкі гічнае значэнне. 3 распаўсюджваннем Асавец-2 ' земляробства і жывёлагадоўлі ў арна-

ментах з'явіліся круг, ромб, крыжапа-добныя фігуры. Гэтыя знакі былі сімва-ламі сонца і іншых нябесных свяціл, плоднасці, кругазвароту прыроды. Тра­диция арнаментоўкі посуду захавалася да жалезнага веку.

Болын разнастайнымі сталі ўпрыго-жанні чалавека. Каралі з зубоў жывёл дапоўніліся касцянымі падвескамі, з'явіліся таксама ўпрыгожанні з бурш-тыну, зробленыя ў форме гузікаў, паце­рак і інш.

Асабліва любілі жыхары Беларусі аздабляць сваё цела і вопратку ў бронза-вым веку. У гэты час з'явіліся даволі разнастайныя металічныя ўпрыго-жанні: дыядэмы, бранзалеты, пяр-сцёнкі, скроневыя кольцы. Ва ўжытку ўпершыню паявіліся шкляныя пацеркі і бісер, якія траплялі на тэрыторыю Бе-ларусі з суседніх зямель.

У гэты час чалавек пачаў маляваць сябе і жывёл. Да найбольш ранніх на тэрыторыі Беларусі адносяцца схема-тычныя малюнкі людзей на косці, зной-дзеныя археолагамі на стаянцы Старыя Юрковічы Любанскага раёна, выява качкі на абломку гаршка (стаянка каля вёскі Галоўск Сенненскага раёна). На керамічным посудзе Беларускага Па-азер'я адзначаны выявы, якія нагадва-юць змей.

Са складваннем у грамадстве патры-ярхальных адносін у выяўленчым мас­тацтве і скульптуры пачынаюць дамі-наваць мужчынскія вобразы. Пра гэта сведчаць статуэткі людзей, выяўленыя на стаянцы каля вёскі Асавец Бешанко-віцкага раёна. Там жа знойдзены самыя

старажытныя музычныя шструмен-ты — абломкі птушыных трубчастых касцей з прасвідраванымі адтулінамі.

Што датычыцца жытла, то на поўна-чы Беларусі і ў яе цэнтральнай частцы ў неаліце пачалі будаваць наземныя драў-ляныя жытлы слупавай канструкцыі. Гэта былі доўгія наземныя дамы з двух-схільным дахам, сцены якіх абмазваліся глінай. На поўдні Беларусі пераважалі прамавугольныя паўзямлянкі са слу-памі па вуглах. Дамы зрубавай канст-рукцыі з'явіліся толькі ў канцы жалез-нага веку.

О

Пытанні і заданні

  1. Дайце азначэнне паняцця рэлігія.

  2. Калі і чаму з'яўляюцца рэлігійныя вераванні?

  3. Пералічыце і растлумачце першабытныя вераванні насельніцтва Беларусь

  1. У чым адрозненне язычніцтва ад першабытных вераванняў?

  2. Ахарактарызуйце асноўныя святы і абрады старажытнага насельніцтва Беларусі.

  3. Раскажыце пра развіццё мастацтва ў першабытным грамадстве Беларусі.

  4. Дакажыце, што першабытнае мастацтва цесна звязана з рэлігіяй.

  5. Чаму менавіта ў эпоху неаліту з'яўляецца «сонечны» арнамент на гліняным посудзе?

  6. Дайце азначэнні паняццяў: магія, татэмізм, фетышызм, анімізм, язычніцтва, капішча.

10. Запоўніце табліцу «Першабытныя вераванні»:

Формы рэлігійных уяўленняў

Характэрныя асаблівасці

Праяўленні ў сучасным жыцці

Дзяржаўна-палітычны і грамадскі лад на Беларусі ў IX сярэдзіне XIII ст.