Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

16. Паняцце і змест бібліяграфічнай эўрыстыкі.

У крыніцазнаўчай эўрыстыцы вылучаюць бібліяграфічную і архіўную эўрыстыку. Біліяграфічная эўрыстыка -тэорыя і методыка бібліяграфічных пошукаў, сукупнасць тэарэтычных і практычных ведаў, якія адносяцца да прыёмаў пошуку якога-небудзь тыражыраванага кніжнага матэрыялу ці асобных яго элементаў.Пошук можна падзяліць на: 1) выяўленне крыніц; 2) адбор крыніцВыяўленне крыніц - гэта выяўленне з найбольшай дакладнасцю таго, дзе і якія існуюць крыніцы, якія з іх адносяцца да тэмы даследавання, а таксама ўлік гэтых крыніц. Адборам крыніц называецца вызначэнне таго, што варта вывучаць каб атрымаць аптымальны аб'ём гістарычнай інф-цыі. правільны выбар накірункаў пошуку крыніц магчымы пасля таго, як даследчык засвоіць назапашаныя гістарычный навукай веды па тэме. На практыцы гэта азначае, што да пошуку крыніц можна прыступаць толькі пасля вывучэння літаратуры па тэме. Засвоіўшы назапашаныя веды, даследчык адшуквае перш-наперш надрукаваныя матэрыялы - зборнікі дакументаў, мемуары, іншыя выданні, складае іх бібліяграфію. Пры гэтым ён карыстаецца прыёмамі бібліяграфічнай эўрыстыкі. Па правілах бібліяграфічнай эўрыстыкі, на першым этапе неабходна пазнаёміцца з бібліяграфічнымі паказальнікамі і энцыклапедычнымі выданнямі, што дазволіць зрабіць першапачатковы спіс крыніц па тэме. Затым звяргаюцца да бібліятэчных каталагаў. У сістэматычным каталагу ўсе публікацыі размешчаны па тэмах ці галінах ведаў, у алфавитным - па прозвішчах ці імёнах аўтараў, а пры адсутнасці іх, па назвах кніг. У апошнія гады ў бібліятэках з'явіліся электронныя каталагі, якія дазваляюць ажыццявіць пошук па прозвішчах аўтараў, назвах публікацый, ключавых словах, іншых паказчыках. У бібліяграфічнай эўрыстыцы важна карыстацца бібліяграфічнымі дапаможнікамі. Бібліяграфічны дапаможнік - упарадкаванае мноства бібліяграфічных апісанняў, што аб'яднаны па якой-небудзь прыкмеце. Вылучаюць наступныя бібліяграфічныя дапаможнікі: бібліяграфічны спіс (дадатак да кнігі ці артыкула ў выглядзе бібліяграфічнага апісання); бібліяграфічны паказальнік (дапаможнік з паказальнікам імёнаў, пасляслоўем, зместам, нярэдка ў выглядзе асобнага выдання); бібліяграфічны агляд (паведамленне аб крыніцах па пэўнай тэме). Па свайму прызначэнню біліяграфічныя дапаможнікі могуць насіць улікова-рэгістрацыйны характар. Паказальнікі звычайна ўключаюць кнігі і артыкулы з улікам ступені падрыхтаванасці чытача. Таму, звычайна, такія дапаможнікі рэкамендуюцца студэнтам, якія толькі пасля іх вывучэння пераходзяць да навуковых кніг.Пры пошуку крыніц даследчыку спатрэбяцца прыёмы гістарычнай бібліяграфіі. Гэта дапаможная навуковая дысцыпліна, якая займаецца прыёмамі і метадамі пошука, бібліяграфічнага апісання, мэтавага адбору, наву-ковай сістэматызацыі крыніц і перадачы іх інфармацыі даследчыку. Ёсць два метады бібліяграфічнага пошуку - суцэльны і выбарачны пошук. Суцэльны пошук прадугледжвае прагляд усіх выданняў, у якіх могуць быць звесткі па тэме, ён вельмі працаёмкі. Выбарачны пошук прадугледжвае прагляд акрэсленага кола літаратуры. Важным момантам у пошуку крыніц з'яўляецца пошук у каталагах і картатэках. Каталаг - гэта пералік крыніц і даследаванняў, што знаходзяцца ў фондах дадзенай бібліятэкі. Картатэка - гэта нанесены на асобныя карткі пералік выданняў, выяўленых па асобнай тэматыцы ці іншаму прынцыпу.