Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

3. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

У XIX – пач. XX ст. у дачыненнi да письмовага тыпу крынiц прымянялi падзел на «рэшткi» i «паданнi». Паступова ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя. Абодва азначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Акрамя таго, iх назвы з’яўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па квалiфiкаваным меркаваннi гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класiфiкацыi, сучасныя бел.даследчыкі прапануюць падзел: I. Дакументальныя крынiцы. 1. Дакументы заканадаўства. 2. Актавыя крынiцы (дамоўнага характару). 3. Матэрыялы справаводства (у вынiку дзейнасцi канцылярый i iншых устаноў па стварэннi дакументаў). Як асобны падвiд (па Пушкарову) – распарадчая дакументацыя. 4. Статыстычныя матэрыялы(Сюды ў якасцi падвiду ўключаем эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя апiсаннi, а таксама матэрыялы фiскальнага ўлiку, якiя часам набываюць характэрныя рысы масавых крынiц). Картаграфiчныя матэрыялы, можна вынесцi па-за межы пiсьмовых крынiц, паколькi іх звесткi ў большай ступенi зафiксаваны графiчным спосаба. II. Апавядальныя крынiцы даюць паслядоўны пераказ падзей i дазваляюць растлумачыць узаемасувязi вывучаемых з’яў з iншымi з’явамi таго ж перыяду. У працэсе iх эвалюцыi асобныя вiды знiкалi, iх месца займалi iншыя (летапiсанне, гiсторыка-мемуарная лiтаратура i г. д.). 1. Летапiсы i хронiкi. 2. Мемуарная лiтаратура i эпiсталярныя крынiцы (многiя мемуарныя творы зараджалiся ў эпiсталярнай форме, цесную сувязь памiж гэтымi падвiдамi можна прасачыць i на працягу XX ст.). 3. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы (iх зблiжае імкненне аўтараў у той цi iншай ступенi ўздзейнiчаць на чытача, значны адыход ад рэчаiснасцi ў iмкненнi абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання). Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфiчная сiстэма гiстарычных крынiц, паколькi iх аб’ядноўвае толькi знешняя рыса – перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта – заканадаўчыя i актавыя дакументы цi публiцыстыка, навуковыя цi лiтаратурныя творы i г. д.

4. Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.

Навуковыя дысцыпліны могуць мець адзін і той жа аб’ект, але розныя прадметы вывучэння (аб’ект – гэта тое, на што накіравана пазнавальная дзейнасць чалавека, а прадмет – канкрэтныя бакі, якасці і адносіны аб’ектаў, якія даследуюцца з пэўнай мэтай у пэўных абставінах і ўмовах). І гіст. навука ў цэлым, і крыніцазнаўства маюць аб’ектам вывучэння гіст. крыніцы.крыніцазнаўства вывучае не толькі інф-цыю, заключаную ў гіст. крыніцы, але і даследуе апошнюю як гіст. факт (час, умовы яе ўзнікнення, стваральнікаў і г. д.). Прадметам вывуч. крыніцазнаўства з’яўляюцца ўсе гіст.крыніцы ва ўсёй сукупнасці заключанай у іх інф-цыі. Гэтым яно адрозніваецца ад іншых спецыяльных гіст. дысцыплін, якія вывучаюць асобныя рысы гіст.крыніцы (напрыклад, палеаграфію) або асобныя віды гіст. крыніц (напрыклад, геральдыку цi нумізматыку). Крыніцазнаўства – гэта не сума спецыяльных гістарычных дысцыплін, а іх пэўная сістэма. Крыніцазнаўства-метад пазнання рэальнага свету,сістэма ведаў, склаўшаяся ў гіст.навуцы.упершыню як сам.навук.дысцыпліну прызналі ў 1940г.Ціхаміраў і Пранштэхйн-першыя спецыялісты. Крыніцазнаўства мае тэарэтычны і эмпірычны (прыкладны) узроўні, сваю методыку і метадалогію. Методыка – гэта сукупнасць пэўных прыёмаў, метадаў і правіл іх выкарыстання ў працы крыніцазнаўцы. Метадалогія – вучэнне аб гэтых метадах, аб асноўных прынцыпах крыніцазнаўчага даследавання. Тэорыя крыніцазнаўства - навуковая сістэма ведаў аб крыніцах, якая дазваляе разглядаць іх істотна агульныя ўласцівасці. Тэорыя крыніцазнаўства распрацоўвае праблемы: прырода гістарычнай крыніцы, законы адлюстравання у крыніцы сацыяльнай рэальнасці, класіфікацыя гістарыч-ных крыніц, змест і паслядоўнасць этапаў вывучэння крыніц. тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гіст.крыніц. Гэтыя метады канкрэтызуюцца пры вывучэнні асобных груп крыніц, ці асобных іх характарыстык. Прадметам даследавання для тэарэтычнага крыніцазнаўства з'яўляюцца метады. Асабліва важная роля тэарэтычнага крыніцазнаўства ў навучанні методыцы даследавання. Для навучання методыцы даследавання неабходна яе прааналізаваць на ўзроўні тэорыі, надаючы ўвагу ўмовам, межам яе прымянення ў залежнасці ад аб'ектыўных уласцівасцяў вывучаемага прадмета. У прыкладным крыніцазнаўстве метад - інструмент вывучэння крыніц. Прыкладное (практычнае) крыніцазнаўства займаецца такімі пытан-нямі працы з крыніцамі, як датаванне крыніцы, вызначэнне месца ства¬рэння крыніцы, атрыбуцыя крыніцы, рэканструяванне крыніцы.